Фонд «Краіна для Жыцця»
1.42K subscribers
1.69K photos
139 videos
1 file
1.47K links
Псіхалагічная дапамога:
@stranafund_psy_Bot
Юрыдычныя дапамога:
@stranafundyd_YD_bot
Дапамога палітзняволеным:
@StranafundPZ
Падтрымаць:
👉🏻 https://by.stranafund.org/article/donate
Download Telegram
«Зніклыя, але не забытыя»

Выданне Thе Washington Post расказала пра беларускіх палітвязняў, якіх трымаюць у рэжыме інкамунікада:

👉🏻 https://www.washingtonpost.com/opinions/2024/07/05/dictators-disappear-political-prisoners-incommunicado-belarus/

«Пры Аляксандры Лукашэнку Беларусь часта служыла палігонам для выпрабаванняў розных метадаў рэпрэсій. Цяпер ён займаецца жорсткімі псіхалагічнымі катаваннямі, утрымліваючы палітычных зняволеных без сувязі з навакольным светам больш за год».

На сённяшні дзень мы нічога не ведаем пра:

Віктара Бабарыку 517 дзён
Міколу Статкевіча 515 дзён
Максіма Знака 515 дзён
Марыю Калеснікаву 511 дзён
Ігара Лосіка 504 дня
Сяргея Ціханоўскага 486 дзён
Уладзіміра Кнігу 306 дзён
Фонд «Краіна для Жыцця»
«Письма героям» — рубрика о людях, которые пожертвовали свободой ради нашего с вами будущего. Новый выпуск уже на YouTube-канале 👉🏻 https://youtu.be/RTtLWGOxatI В сегодняшнем видео правозащитники и создатели ресурса Dissidentby.com — Марина и Вячеслав Косинеровы…
«Письма героям» — рубрика о людях, которые пожертвовали свободой ради нашего с вами будущего.

Новый выпуск уже на YouTube-канале
👉🏻 https://youtu.be/CRDQVMAEK8o

В сегодняшнем видео руководитель фонда BYSOL Андрей Стрижак делится статистикой, которая не только демонстрирует скольким людям ежедневно помогают беларусы, но также свидетельствует о том, насколько чудовищна диктатура Лукашенко.

❗️Поддерживайте политзаключенных и их семьи:

🔺Безопасно отправить письмо политзаключенному
👉🏻 https://t.me/stranafund/11214

🔺Подробнее о Банке писем
👉🏻 https://dissidentby.com/letter/bank

🔺Сделать донат на поддержку семей политзаключенных
👉🏻 https://ru.stranafund.org/article/donate
❗️ Меней за 1 працэнт – праваабаронцы падлічылі колькасць палітвязняў, якіх рэжым адпусціў на волю праз памілаванне, амністыю ды іншыя абставіны
@dissidentby

На мінулым тыдні ў Беларусі на волю датэрмінова выйшлі як мінімум 18 палітычных зняволеных. Да таго ж раней маскоўскі і лукашэнкаўскія рэжымы ў межах абмену з Украінай адправілі дадому пяць грамадзянаў гэтай краіны.

Аднак гэта проста кропля ў моры ў параўнанні з агульнай колькасцю асуджаных у Беларусі паводле палітычных артыкулаў. Лік ідзе на тысячы, тады як на волю датэрмінова выходзяць адзінкі.

Так, у 2021 годзе па памілаванні выйшлі 14 палітвязняў. У 2022 годзе яшчэ 12 асобаў пакінулі турмы па памілаванні, тры па амністыі, а яшчэ адна – грамадзянка Швейцарыі Наталля Хершэ, пасля дыпламатычных высілкаў сваёй краіны.

Летась памілаванне закранула дваіх – Рамана Пратасевіча і Сафію Сапегу. Яшчэ 6 палітвязняў апынуліся на волі па амністыі, прычым некаторыя потым ізноў патрапілі пад пераслед.

Агулам, паводле ацэнак праваабаронцаў, колькасць палітычных вязняў, якіх рэжым з 2020 года выпусціў на волю праз памілаванне, амністыю і іншыя абставіны складае 0,9% ад агульнай колькасці асуджаных з палітычных прычынаў.

Па стане на 6 траўня 2024 году праваабаронцы справаздачацца не менш як пра 254 палітвязня, якія знаходзяцца за кратамі ў асаблівай рызыцы.

Сярод іх 16 чалавек з інваліднасцю, 92 у цяжкім стане здароўя, 63 асобы, чый узрост перавышае 60 гадоў (шмат хто з іх мае вялікія праблемы са здароўем), а таксама 10 чалавек з ментальным разладам.

Агулам у турмах Беларусі цяпер утрымліваюць як найменей 1500 палітвязняў і палітвязынак.

Праваабаронцы радыя за кожнага з тых, хто апынуўся дома. Але мы застаемся рэалістамі і пакуль не бачым пазітыўных зменаў у сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, гледзячы на лічбы затрыманых і новыя прысуды для людзей, якія могуць папоўніць спіс тых, хто знаходзіцца ў асаблівай рызыцы.

Спыненне рэпрэсій і вызваленне ўсіх палітычных вязняў – вось нашая мэта.
🕯Гадавіна смерці Алеся Пушкіна: вечная памяць нязломнаму мастаку і палітвязню

11 ліпеня 2023 года ў Беларусі памёр Алесь Пушкін – вядомы беларускі мастак-нонканфарміст, іканапісец, перформер і арт-куратар. Яго смерць ва ўзросце 57 гадоў наступіла ў рэанімацыі больніцы, куды палітвязня даставілі з гарадзенскай турмы.

Прычына смерці – нясвоечасовае лекаванне прабадной язвы. Мастака-палітвязня забіла беларуская пенітэнцыярная сістэма.

Алесь Пушкін застанецца ў памяці беларусаў як сапраўдная асоба, бясстрашны чалавек, які асабіста і праз сваю творчасць кідаў выклік рэпрэсіўнаму лукашэнкаўскаму рэжыму.

Пра шлях Алеся да свабоды - у нашым матэрыяле:

👉🏻 https://by.stranafund.org/blog/news/gadavina-smerci-alesia-pushkina-vechnaya-pamiat-niazlomnamu-mastaku-i-palitviaznu
Фонд «Краіна для Жыцця»
❗️ Политзаключённая Полина Шарендо-Панасюк не вышла на свободу Политзаключённая Полина Шарендо-Панасюк, предполагавшаяся к освобождению 21 мая 2024 года, остаётся в заключении. Об этом сообщил её муж Андрей Шарендо. По его словам, ещё 19 мая Полину этапировали…
❗️Паліну Шарэнда-Панасюк даставілі ў шпіталь у Навінках

Этап з гомельскага СІЗА цягнуўся 9 дзён – напісаў муж палітзняволенай Андрэй Шарэнда. Паліна прабудзе ў Цэнтры судовых псіхолага-псіхіятрычных экспертызаў у Навінках некалькі тыдняў.

Раней яе ўжо двойчы скіроўвалі ў гэтую ўстанову з мэтай экспертызы. Хібаў у псіхічным здароўі выяўлена не было.

Праваабаронцы разглядаюць этапаванне з калоніі або турмы як форму катавання вязня.

Да таго ж вядома пра выпадкі бесчалавечнага абыходжання з Палінай Шарэнда-Панасюк у калоніі (яе неаднаразова змяшчалі ў штрафны ізалятар, пазбаўлялі перадач і сустрэчаў з роднымі).

Палітзняволеная мусіла выйсці на волю 21 траўня, аднак яе не выпусцілі. Ёй у чарговы (ужо трэці раз) інкрымінавалі непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі.

Муж Паліны Андрэй вымушана пакінуў Беларусь. Разам з двума дзецьмі ён жыве ў Літве.
Фестываль абуджаных «TUTAKA» – сапраўдная Беларусь побач

Ва ўрочышчы Барык пад Гарадком, што на Падляшшы, непадалёк ад мяжы Польшчы і Беларусі, прайшоў чацвёрты Фестываль абуджаных «TUTAKA».

Арганізатары зладзілі сёлета тры дні сапраўднага творчага драйву. Больш арыгінальных музыкаў, майстар-класаў, дыскусіяў, кінапаказаў, тэатральных эксперыментаў, спартовых ды іншых падзеяў былі прадстаўленыя ўвазе наведнікаў.

Сярод іх была дэмакратычная лідарка Беларусі Святлана Ціханоўская. У нефармальнай атмасферы яна разам з іншымі дэмакратычнымі палітыкамі сустрэлася з беларускай дыяспарай Беластоку і беларусамі Падляшша.

На фестывалі гучала тэма палітвязняў у Беларусі і магчымае развязанне гэтай сітуацыі. Ладзіліся акцыі салідарнасці са зняволенымі.

Калі вы не былі ў Гарадку гэтымі днямі, абавязкова паглядзіце фота, якія мы сабралі. Калі былі – таксама паглядзіце, каб яшчэ раз адчуць сапраўдны беларускі драйв і яднанне.
Статус фонду "Краіна для Жыцця": Экстрэмісцкае фармаванне і яго наступствы

12 ліпеня 2021 года шэраг рэсурсаў фонду "Краіна для Жыцця» (СДЖ) былі прызнаныя экстрэмісцкімі матэрыяламі, а 30 лістапада 2022 года і сам Фонд абвесцілі "экстрэмісцкім фармаваннем".

Разам з юрыстамі нашага Фонду мы проста і падрабязна адкажам на пытанні, звязаныя з гэтым статусам, каб засцерагчы ўсіх, хто ўдзельнічаў у нашай дзейнасці і працягвае падтрымліваць палітвязняў:

👉🏻 https://by.stranafund.org/blog/news/status-fonda-strana-dlya-zhizni-ekstremistskoe-formirovanie-i-ego-posledstviya
Беларускія праваабаронцы з візітам у ЗША

Кіраўніца фонду «Краіна для Жыцця» Вольга Зазулінская знаходзіцца ў амерыканскім Балтымары.

Разам з іншымі менеджарамі і каардынатарамі праграм «Беларускі палітзняволены» яна завітала ў офіс PIVOT, некамерцыйнай арганізацыі, якая дапамагае жанчынам у пераходзе з турмы да мэтанакіраванага і паўнавартаснага жыцця.

Візіт арганізаваны праграмаю «Адкрыты свет» Упраўлення Кангрэса ЗША па міжнароднаму лідарству.
Фонд «Краіна для Жыцця»
❗️Паліну Шарэнда-Панасюк даставілі ў шпіталь у Навінках Этап з гомельскага СІЗА цягнуўся 9 дзён – напісаў муж палітзняволенай Андрэй Шарэнда. Паліна прабудзе ў Цэнтры судовых псіхолага-псіхіятрычных экспертызаў у Навінках некалькі тыдняў. Раней яе ўжо двойчы…
❗️Стаў вядомы дыягназ палітзняволенай Паліны Шарэнда-Панасюк

Як паведаміў Андрэй Шарэнда, лекары дыягнаставалі ягонай жонцы панкрэатыт.

«Хвароба вельмі небяспечная, бо разбурае падстраўнікавую залозу, адбываецца незваротная змена структуры яе тканак. Што яна хворая на панкрэатыт, мы не ведалі, але даходзілі звесткі, што ў Паліны болі ў страўніку і здараецца рэзкая страта вагі», – зазначыў Андрэй Шарэнда.

Паліне Шарэнда-Панасюк неабходныя належныя ўмовы перабывання ў калоніі.

Між тым адміністрацыя папраўчай установы неаднаразова пазбаўляла палітзняволеную перадач, змяшчала ў карцар.

Згодна праваабаронцам, умовы ўтрымання Паліны Шарэнда-Панасюк можна ахарактарызаваць як катаванні.

Нагадаем, палітзняволеная мусіла выйсці на волю 21 траўня, аднак яе не выпусцілі. Ёй у чарговы (ужо трэці раз) інкрымінавалі непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі.

Зараз Паліна знаходзіцца ў шпіталі у Навінках.