«Краіна для Жыцця»
1.47K subscribers
1.55K photos
136 videos
1 file
1.41K links
Псіхалагічная дапамога:
@stranafund_psy_Bot
Юрыдычныя дапамога:
@stranafundyd_YD_bot
Дапамога палітзняволеным:
@StranafundPZ
Падтрымаць:
👉🏻 https://by.stranafund.org/article/donate
Download Telegram
Ці сапраўдны дзень Незалежнасці 3 ліпеня?

3 ліпеня ў сучаснай Беларусі урачыста святкуюць дзень Незалежнасці. Дыктатар у атачэнні сваёй світы будзе глядзець парад, у якім сёлета прымуць удзел вайскоўцы з 8 краінаў свету (акрамя Беларусі і Расеі гэта прадстаўнікі іншых дзяржаваў АДКБ, а ў дадатак Кітаю).

Да таго ж па менскім вуліцам акрамя вайсковай тэхнікі, якой расейцы забіваюць украінцаў ва Украіне, праедуць і савецкія Т-34 часоў Другой сусветнай вайны. Усё гэта прымеркаванае да круглай даты – 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Але ці сапраўдны дзень Незалежнасці 3 ліпеня і што наогул адбываецца - у нашым матэрыяле:

👉🏻 https://by.stranafund.org/blog/news/ci-sapraudny-dzien-nezaleznasci-3-lipenia
Па стане на 14.20 па Менску службе "Хуткай гуманітарнай дапамогі" вядомыя не менш за 3 прозвішчы палітычных зняволеных, што вызваляюцца з калоній.

Мы падтрымліваем інфармацыйную цішыню для бяспекі вязняў!
«Краіна для Жыцця»
Па стане на 14.20 па Менску службе "Хуткай гуманітарнай дапамогі" вядомыя не менш за 3 прозвішчы палітычных зняволеных, што вызваляюцца з калоній. Мы падтрымліваем інфармацыйную цішыню для бяспекі вязняў!
Палітвязень Рыгор Кастусёў на волі

Пра гэта паведамляе @radiosvaboda.

Рыгор Кастусёў быў асуджаны да 10 гадоў пазбаўлення волі. У зняволенні ў Рыгора Кастусёва абвастрыліся праблемы са здароўем. У яго выявілі анкалагічнае захворванне.

Агулам на гэты час праваабаронцам вядомыя не менш за 5 чалавек, што вызваляюцца з калоній.
❤️ 3 праекты для кожнага беларуса

1️⃣ "Лічбавая апора: бяспека разам"


Чысты тэлефон або камп'ютар не ўберагуць вас ад цікавасці з боку карнікаў, але ў той жа час могуць значна змякчыць наступствы іх візіту.

Падрабязней пра праект па спасылцы:
https://by.stranafund.org/blog/fund/cifrovaya-opora-bezopasnost-vmeste

Звязацца ў Telegram: @tech_rescuer1

2️⃣ Праект юрыдычнай дапамогі "Юрыст на сувязі"

У рамках праекта мы аказваем юрыдычную падтрымку беларусам, якія знаходзяцца ўнутры краіны, а таксама недзяржаўным арганізацыям па пытаннях дзейнасці ў Беларусі.

Падрабязней пра праект па спасылцы:
https://by.stranafund.org/blog/proects/legaloncall

Звязацца ў Telegram:
@stranafundyd_YD_bot

3️⃣ Праект псіхалагічнай дапамогі "Псіхолаг побач"

Гэты праект уключае ў сябе першасную кансультацыю і 10 сеансаў бясплатнай тэрапіі для ўсіх, каму гэта неабходна. Не саромейцеся звяртацца да псіхолага, часам гэта дапамагае жыць далей і не апускаць рукі.

Падрабязней пра праект па спасылцы:
https://by.stranafund.org/blog/proects/proekt-shelter

Звязацца ў Telegram:
@stranafund_psy_Bot

А падтрымаць сем'і палітвязняў заўсёды можна тут
👉🏻 https://by.stranafund.org/article/donate
«Краіна для Жыцця»
Па стане на 14.20 па Менску службе "Хуткай гуманітарнай дапамогі" вядомыя не менш за 3 прозвішчы палітычных зняволеных, што вызваляюцца з калоній. Мы падтрымліваем інфармацыйную цішыню для бяспекі вязняў!
Службе «Хуткай гуманітарнай дапамогі» вядомыя 10 прозвішчаў палітычных зняволеных, што трапілі пад вызваленне

Cлужбе «Хуткай гуманітарнай дапамогі» вядомыя 10 прозвішчаў (+1 непацверджанае) палітычных зняволеных, што трапілі пад вызваленне.

Нашая арганізацыя прытрымліваецца рэжыму цішыні і не агучвае іх з меркаванняў бяспекі.

Зрэшты, адное прозвішча ўжо назвалі родныя вызваленага вязня. Гэта старшыня партыі БНФ Рыгор Кастусёў.
«Краіна для Жыцця»
Службе «Хуткай гуманітарнай дапамогі» вядомыя 10 прозвішчаў палітычных зняволеных, што трапілі пад вызваленне Cлужбе «Хуткай гуманітарнай дапамогі» вядомыя 10 прозвішчаў (+1 непацверджанае) палітычных зняволеных, што трапілі пад вызваленне. Нашая арганізацыя…
❗️Cлужбе «Хуткай гуманітарнай дапамогі» вядомыя 15 прозвішчаў (+1 непацверджанае) палітычных зняволеных, што трапілі пад вызваленне

Мы па-ранейшаму не называем імёны вызваленых палітвязняў з меркаванняў бяспекі, але можам падзяліцца некаторай інфармацыяй.

Тэрміны, якія засталося адбыць тым, пра чые вызваленне вядома:

5 чалавек – у межах месяца;
3 чалавекі – у межах 1 года;
5 чалавек – у межах 1.5-2 гадоў;
1 чалавек – у межах 2-3 гадоў;
1 чалавек – больш за 6 гадоў.

З тых, каго датэрмінова вызвалілі за апошнія два дні, вядома пра цяжкі стан здароўя толькі ў Рыгора Кастусёва.

Праваабаронцы падтрымліваюць інфармацыйную цішыню для бяспекі вязняў, таму пакуль не публікуюць прозвішчы астатніх вызваленых.
«Краіна для Жыцця»
❗️Ігар Аліневіч у бальніцы Як стала вядома ўжо тыдзень Ігар знаходзіцца не ў турме ў Жодзіне, а ў шпіталі ў Калядзічах. Падрабязнасці на дадзены момант невядомыя. Ігар Аліневіч – актывіст анархічнага руху, быў затрыманы пры пераходзе мяжы Беларусі ў ноч…
Ігар Аліневіч: «Я дакрануўся да вас, да дому»

Палітвязень адправіў паштоўку са шпіталя, паведамляецца ў сетцы Facebook. Пра ягоны стан здароўя па-ранейшаму нічога невядома.

«Першае, што ўбачыў, былі неба над галавой, мноства шчабечучых чаек і вялізныя прасторы вакол. Я нават убачыў Менск!!! Узнікла пачуццё, што я дакрануўся да вас, да дому», – напісаў Ігар Аліневіч.

Палітвязень ужо больш за тыдзень знаходзіцца не ў турме ў Жодзіне, а ў шпіталі ў Калядзічах.
«Зніклыя, але не забытыя»

Выданне Thе Washington Post расказала пра беларускіх палітвязняў, якіх трымаюць у рэжыме інкамунікада:

👉🏻 https://www.washingtonpost.com/opinions/2024/07/05/dictators-disappear-political-prisoners-incommunicado-belarus/

«Пры Аляксандры Лукашэнку Беларусь часта служыла палігонам для выпрабаванняў розных метадаў рэпрэсій. Цяпер ён займаецца жорсткімі псіхалагічнымі катаваннямі, утрымліваючы палітычных зняволеных без сувязі з навакольным светам больш за год».

На сённяшні дзень мы нічога не ведаем пра:

Віктара Бабарыку 517 дзён
Міколу Статкевіча 515 дзён
Максіма Знака 515 дзён
Марыю Калеснікаву 511 дзён
Ігара Лосіка 504 дня
Сяргея Ціханоўскага 486 дзён
Уладзіміра Кнігу 306 дзён
«Краіна для Жыцця»
«Письма героям» — рубрика о людях, которые пожертвовали свободой ради нашего с вами будущего. Новый выпуск уже на YouTube-канале 👉🏻 https://youtu.be/RTtLWGOxatI В сегодняшнем видео правозащитники и создатели ресурса Dissidentby.com — Марина и Вячеслав Косинеровы…
«Письма героям» — рубрика о людях, которые пожертвовали свободой ради нашего с вами будущего.

Новый выпуск уже на YouTube-канале
👉🏻 https://youtu.be/CRDQVMAEK8o

В сегодняшнем видео руководитель фонда BYSOL Андрей Стрижак делится статистикой, которая не только демонстрирует скольким людям ежедневно помогают беларусы, но также свидетельствует о том, насколько чудовищна диктатура Лукашенко.

❗️Поддерживайте политзаключенных и их семьи:

🔺Безопасно отправить письмо политзаключенному
👉🏻 https://t.me/stranafund/11214

🔺Подробнее о Банке писем
👉🏻 https://dissidentby.com/letter/bank

🔺Сделать донат на поддержку семей политзаключенных
👉🏻 https://ru.stranafund.org/article/donate
❗️ Меней за 1 працэнт – праваабаронцы падлічылі колькасць палітвязняў, якіх рэжым адпусціў на волю праз памілаванне, амністыю ды іншыя абставіны
@dissidentby

На мінулым тыдні ў Беларусі на волю датэрмінова выйшлі як мінімум 18 палітычных зняволеных. Да таго ж раней маскоўскі і лукашэнкаўскія рэжымы ў межах абмену з Украінай адправілі дадому пяць грамадзянаў гэтай краіны.

Аднак гэта проста кропля ў моры ў параўнанні з агульнай колькасцю асуджаных у Беларусі паводле палітычных артыкулаў. Лік ідзе на тысячы, тады як на волю датэрмінова выходзяць адзінкі.

Так, у 2021 годзе па памілаванні выйшлі 14 палітвязняў. У 2022 годзе яшчэ 12 асобаў пакінулі турмы па памілаванні, тры па амністыі, а яшчэ адна – грамадзянка Швейцарыі Наталля Хершэ, пасля дыпламатычных высілкаў сваёй краіны.

Летась памілаванне закранула дваіх – Рамана Пратасевіча і Сафію Сапегу. Яшчэ 6 палітвязняў апынуліся на волі па амністыі, прычым некаторыя потым ізноў патрапілі пад пераслед.

Агулам, паводле ацэнак праваабаронцаў, колькасць палітычных вязняў, якіх рэжым з 2020 года выпусціў на волю праз памілаванне, амністыю і іншыя абставіны складае 0,9% ад агульнай колькасці асуджаных з палітычных прычынаў.

Па стане на 6 траўня 2024 году праваабаронцы справаздачацца не менш як пра 254 палітвязня, якія знаходзяцца за кратамі ў асаблівай рызыцы.

Сярод іх 16 чалавек з інваліднасцю, 92 у цяжкім стане здароўя, 63 асобы, чый узрост перавышае 60 гадоў (шмат хто з іх мае вялікія праблемы са здароўем), а таксама 10 чалавек з ментальным разладам.

Агулам у турмах Беларусі цяпер утрымліваюць як найменей 1500 палітвязняў і палітвязынак.

Праваабаронцы радыя за кожнага з тых, хто апынуўся дома. Але мы застаемся рэалістамі і пакуль не бачым пазітыўных зменаў у сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, гледзячы на лічбы затрыманых і новыя прысуды для людзей, якія могуць папоўніць спіс тых, хто знаходзіцца ў асаблівай рызыцы.

Спыненне рэпрэсій і вызваленне ўсіх палітычных вязняў – вось нашая мэта.
🕯Гадавіна смерці Алеся Пушкіна: вечная памяць нязломнаму мастаку і палітвязню

11 ліпеня 2023 года ў Беларусі памёр Алесь Пушкін – вядомы беларускі мастак-нонканфарміст, іканапісец, перформер і арт-куратар. Яго смерць ва ўзросце 57 гадоў наступіла ў рэанімацыі больніцы, куды палітвязня даставілі з гарадзенскай турмы.

Прычына смерці – нясвоечасовае лекаванне прабадной язвы. Мастака-палітвязня забіла беларуская пенітэнцыярная сістэма.

Алесь Пушкін застанецца ў памяці беларусаў як сапраўдная асоба, бясстрашны чалавек, які асабіста і праз сваю творчасць кідаў выклік рэпрэсіўнаму лукашэнкаўскаму рэжыму.

Пра шлях Алеся да свабоды - у нашым матэрыяле:

👉🏻 https://by.stranafund.org/blog/news/gadavina-smerci-alesia-pushkina-vechnaya-pamiat-niazlomnamu-mastaku-i-palitviaznu
«Краіна для Жыцця»
❗️ Политзаключённая Полина Шарендо-Панасюк не вышла на свободу Политзаключённая Полина Шарендо-Панасюк, предполагавшаяся к освобождению 21 мая 2024 года, остаётся в заключении. Об этом сообщил её муж Андрей Шарендо. По его словам, ещё 19 мая Полину этапировали…
❗️Паліну Шарэнда-Панасюк даставілі ў шпіталь у Навінках

Этап з гомельскага СІЗА цягнуўся 9 дзён – напісаў муж палітзняволенай Андрэй Шарэнда. Паліна прабудзе ў Цэнтры судовых псіхолага-псіхіятрычных экспертызаў у Навінках некалькі тыдняў.

Раней яе ўжо двойчы скіроўвалі ў гэтую ўстанову з мэтай экспертызы. Хібаў у псіхічным здароўі выяўлена не было.

Праваабаронцы разглядаюць этапаванне з калоніі або турмы як форму катавання вязня.

Да таго ж вядома пра выпадкі бесчалавечнага абыходжання з Палінай Шарэнда-Панасюк у калоніі (яе неаднаразова змяшчалі ў штрафны ізалятар, пазбаўлялі перадач і сустрэчаў з роднымі).

Палітзняволеная мусіла выйсці на волю 21 траўня, аднак яе не выпусцілі. Ёй у чарговы (ужо трэці раз) інкрымінавалі непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі.

Муж Паліны Андрэй вымушана пакінуў Беларусь. Разам з двума дзецьмі ён жыве ў Літве.
Фестываль абуджаных «TUTAKA» – сапраўдная Беларусь побач

Ва ўрочышчы Барык пад Гарадком, што на Падляшшы, непадалёк ад мяжы Польшчы і Беларусі, прайшоў чацвёрты Фестываль абуджаных «TUTAKA».

Арганізатары зладзілі сёлета тры дні сапраўднага творчага драйву. Больш арыгінальных музыкаў, майстар-класаў, дыскусіяў, кінапаказаў, тэатральных эксперыментаў, спартовых ды іншых падзеяў былі прадстаўленыя ўвазе наведнікаў.

Сярод іх была дэмакратычная лідарка Беларусі Святлана Ціханоўская. У нефармальнай атмасферы яна разам з іншымі дэмакратычнымі палітыкамі сустрэлася з беларускай дыяспарай Беластоку і беларусамі Падляшша.

На фестывалі гучала тэма палітвязняў у Беларусі і магчымае развязанне гэтай сітуацыі. Ладзіліся акцыі салідарнасці са зняволенымі.

Калі вы не былі ў Гарадку гэтымі днямі, абавязкова паглядзіце фота, якія мы сабралі. Калі былі – таксама паглядзіце, каб яшчэ раз адчуць сапраўдны беларускі драйв і яднанне.