Фонд «Краіна для Жыцця»
1.42K subscribers
1.69K photos
139 videos
1 file
1.47K links
Псіхалагічная дапамога:
@stranafund_psy_Bot
Юрыдычныя дапамога:
@stranafundyd_YD_bot
Дапамога палітзняволеным:
@StranafundPZ
Падтрымаць:
👉🏻 https://by.stranafund.org/article/donate
Download Telegram
🤍 Далучайцеся да ABBA White Dress Event!

1 чэрвеня, у Міжнародны дзень дзяцей, у Вільні адбудзецца эвэнт пад назвай «Беларускія дзеці ў Літве: пытанні, досвед і абмеркаванні па тэме адукацыі і медычных паслуг».

Удзел можа ўзяць любы ахвотны. Але гэта магчыма зрабіць за мінімальны данат у памеры 30 еўраў. Гэтыя грошы пойдуць на патрэбы дзяцей беларускіх палітзняволеных.

Пры рэгістрацыі, калі ласка, далучыце скан пацверджання аплаты для збору або зрабіце ахвяраванне на ўваходзе.

У праграме эвэнту:

🔺Падводзім вынікі дабрачыннага збору для дзяцей палітзняволеных у Беларусі;
🔺Размаўляем пра адукацыю і медычную апеку дзяцей у Літве;
🔺Задаём юрысту пытанні аб правах дзяцей, прадстаўнікоў/прадстаўніц бацькоўскага камітэту беларускай гімназіі ім.Скарыны ў Вільні;
🔺Размаўляем з прадстаўнікамі/прадстаўніцамі муніцыпалітэту Вільні, адказнымі за адукацыю;
🔺Удзельнічаем у кірмашы прадуктаў і паслуг для дзяцей.

Эвэнт адбудзецца ў Вільні, у суботу, 1 чэрвеня, з 16 па 18 гадзіну. Дакладнае месца правядзення вы атрымаеце пасля рэгістрацыі.

Дрэс-код #WhiteDressEvent: вопратка белага колеру.

Падтрымайце дабрачынны збор на дзяцей беларускіх палітзняволеных!