«Краіна для Жыцця»
1.49K subscribers
1.45K photos
134 videos
1 file
1.36K links
Псіхалагічная дапамога:
@stranafund_psy_Bot
Юрыдычныя дапамога:
@stranafundyd_YD_bot
Дапамога палітзняволеным:
@StranafundPZ
Падтрымаць:
👉🏻 https://by.stranafund.org/article/donate
Download Telegram
Forwarded from dissidentby
#dissidentby

🥀 Лукашэнка заўсёды супрацьстаяў сваім апанентам любымі спосабамі. Так, у свой час яго ахвярамі сталі Юры Захаранка, Дзмітрый Завадскі, Віктар Ганчар, Анатоль Красоўскі, Павал Шарамет і іншыя.

З 2020 аўтарытарная сістэма забіла 22 асобы. Мы павінны памятаць тых, хто аддаў сваё жыцце, і змагацца за жывых дзеля нашай свабоды.

2020 год
Генадзь Кісель (50 гадоў), вартаўнік Салігорскага кіравання КДБ Леанід Штайда забіў садовымі нажніцамі Генадзя Кіселя проста на вуліцы за рознагалоссе ў палітычных поглядах;
Аляксей Дзямідаў (25 гадоў), Аляксей быў футбольным заўзятарам. Згодна з папярэднім заключэннем, ён памёр ад атручвання і слядоў гвалту няма, а па словах блізкіх - яны відавочныя;
Сяргей Шчэцінка (57 гадоў), на здароўе пачаў скардзіцца пасля выхаду з Асіповічскага ІЧУ, дзе адбываў адміністратыўны арышт за ўдзел у пратэстах. Каля сутак быў у адной камеры з мужчынам, у якога была высокая тэмпература. Заразіўся COVID;
Станіслаў Чур (31 год), зборшчыка Станіслава Чура знайшлі павешаным падчас абедзенага перапынку. Ён хадзіў пастаянна на ўсе мітынгі і забастоўкі, за што на яго ціснула кіраўніцтва;
Канстанцін Шышмакоў (29 гадоў), нойдзены мёртвым у лесе на беразе ракі Нёман. Ён быў адным з двух сябраў камісіі на ўчастку ў Ваўкавыску, які адмовіўся падпісаць сфальсіфікаваны пратакол на выбарах;
Раман Бандарэнка (29 гадоў), быў збіты сілавікамі ў двары каля свойго дому, памёр у шпіталю з ацёкам мозгу;
Дзяніс Кузняцоў (41 год), збіты ў турме на Акрэсціна да смерці. Пералом костак чэрапу;
Аляксандр Будніцкі (53 гады), знойдзены мёртвым у двары каля ўнівермагу Рыга;
Мікіта Крыўцоў (28 гадоў), знойдзены павешаным каля вуліцы Парніковай у Партызанскім раёне Мінска. З'яўляўся лідэрам футбольных фанатаў г. Маладзечна і адным з асноўных арганізатараў мітынгаў супраць несумленных выбараў у сваім горадзе;
Аляксандр Тарайкоўскі (34 гады), быў застрэляны каля ст. м. Пушкінская падчас пратэсту;
Арцем Порукаў (19 гадоў), знойдзены мёртвым на вуліцы ў Мінску калі вяртаўся дадому ад сваёй дзяўчыны;
Генадзь Шутаў (43 гады), застрэлены ў Брэсце. Кулявое параненне ў галаву незваротна пашкодзіла галаўны мозг;
Аляксандр Віхор (25 гадоў), памёр у аўтазаку ад спынення сэрца, аўтазак быў перапоўнены людзямі, дапамогу не аказалі.

2021
Вітольд Ашурак (50 гадоў), актывіст партыі БНФ, каардынатар "Рух за свабоду". Быў асуджаны 18 студзеня 2021 году на 5 гадоў. 21 траўня памёр у калоніі ПК-17 (г. Шклоў);
Дзмітрый Стахоўскі (17 гадоў), фігурант крымінальнай справы за ўдзел ў "масавых беспарадках" 9-11 жніўня 2020 году. Скончыў жыццё самагубствам, скокнуў з 16-павярховага будынку. Пакінуў перадсмяротны допіс: "Віной таму, стаў следчы камітэт";
Андрэй Зельцар (31 год), забіты супрацоўнікамі КДБ Беларусі падчас перастрэлкі ў кватэры на вуліцы Якубоўскага ў Мінску. Паранены стрэлам Зельцара супрацоўнік КДБ пазней памёр;
Елена Амеліна (53 гады), сур'ёзна захварэла на каронавірус падчас адбыцця адміністрацыйнага арышту ў ЦІП на Акрэсціна за рэпост "экстрэмісцкага" матэрыялу;
Павал Сібілеў (49 гадоў), кіроўца аўтобусу, які атрымаў цяжкія раненні пасля выбуху гранаты падчас акцыі пратэсту 10 жніўня 2020 году;
Віталь Шышоў (26 гадоў), выйшаў са свайго дому ў Кіеве на ранішнюю прабежку і знік. 3 жніўня яго цела знайшлі ў Святошынскім лесапарку павешаным, са слядамі збіцця на твары.

2022
Дзмітрый Дудойць (43 гады), скончыў жыццё самагубствам (скокнуў з мосту) падчас адбыцця тэрміну ў ПУАТ-43, Магілёў;
Уладзімір Крысёнак (41 год), супрацоўнік "Нафтану", які ўдзельнічаў у стачцы, быў знойдзены павешаным дома. 24 траўня Уладзіміра затрымалі ГУБАЗіК, але праз 72 гадзіны ён быў вызвалены пад падпіску аб невыездзе. Сілавікі паграджалі Уладзіміру 12 гадамі калоніі.

2023
Мікалай Клімовіч (61 год), меў праблемы з сэрцам, быў асуджаны на 1 год калоніі, памёр у ПК-3 (Віцьба) праз некалькі тыдняў пасля этапавання.
Forwarded from dissidentby
#dissidentby

🫡 Як сілавікі займаюцца рэкетам?

Неаднаразова мы ўсе бачылі матэрыялы пра зачысткі ў IT, калі сілавікі вымушалі людзей плаціць у 10-кратным памеры "кампенсацыю" на рахункі дзяржаўных арганізацый.

👉 Дзелімся з вамі гісторыяй дзяржаўнага рэкету, які працягвае існаваць у татальным прававым бязмежжы.

☝️ Калі ласка, паведамляйце праваабаронцам пра такія выпадкі, а таксама захоўвайце інфармацыйную гігіену, калі вы застаецеся ў Беларусі.
Forwarded from dissidentby
#dissidentby

🙌 У гадавіну пратэстаў распавядаем, як церпяць беларусы і беларускі за жаданне жыць у вольнай і дэмакратычнай краіне.

На сёняшні дзень мы зафіксавалі:
▪️ 5020 выпадкаў крымінальнага пераследу;
▪️ 676 чалавек, якія цалкам або часткова адбылі пакаранне пасля крымінальнага пераследу;
▪️ мінімум 23 ахвяры рэжыму.

⚠️ Калі ласка, паведамляйце праваабаронцам пра рэпрэсіі ў дачыненні да вас.
🔅 Мы будзем таксама ўдзячны, калі вы запоўніце анкету, каб мы маглі прааналізаваць умовы ў месцах утрымання зняволеных асобаў.
Forwarded from dissidentby
#dissidentby

♥️ На волю выйшаў палітвязень Аляксей Галоўкін!

Жыхар Гродна быў асуджаны на 3 гады пазбаўлення волі і адбываў пакаранне ў ПК-2, Бабруйск.
Forwarded from dissidentby
#dissidentby

Палітвязень Сяргей Моніч не выйшаў пасля сканчэння тэрміну.

21 жніўня
Сяргей Моніч мусіў выйсці на волю пасля 3 гадоў зняволення. Але яго не выпусцілі. Сваякі вязня не ведаюць нічога пра новую справу, у калоніі адказалі, што вязень змешчаны ў ШІЗА да 9 верасня.

Акрамя таго, ягоная жонка паспела з'ехаць у ЗША з двума дзецьмі, дзе і чакала мужа з-за пагрозы пераследу. Калі муж не выйшаў, яна падалася на статус уцекача. Учора адбыўся суд, дзе ёй вынеслі рашэнне аб дэпартацыі (па папярэдняй інфармацыі).

Пракурор адзначыў:
калі яна бяспечна пакінула Беларусь, значыць ей нічога не пагражае, інакш бы яе не выпусцілі;
яму вядома, што ў Беларусі прыняты закон, згодна з якім людзі могуць павярнуцца бяспечна (заўв., хутчэй за ўсё размова пра праграму сілавікоў "Дарога дамоў");
беларусам тут не месца.

Вельмі часта адмова ў запыце на прытулак не азначае, што чалавек не атрымае абарону. У ЗША існуюць розныя законы і праграмы, праз якія гэта пытанне вырашаецца, але, вядома, што такія суды і пазіцыя чыноўнікаў - гэта вялікі стрэс для людзей у эміграцыі.
Forwarded from dissidentby
#dissidentby

Колькі беларускія незалежныя СМІ пішуць пра палітвязняў(Другі выпуск)

Мы (дзякуй валанцёрке!) прааналізавалі публікацыі пяці незалежных СМІ ў Telegram за адзін з мінулых тыдняў. Колькі часу рэдакцыі прысвячаюць палітычным рэпрэсіям? Давайце паглядзім.

🔎 Больш за ўсё з прааналізаваных 5-ці СМІ пішуць пра рэпрэсіі ў Беларусі:

🥇 Маланка (16% навінаў прысвечаны рэпрэсіям)
🥈 Люстэрка (13,5% навінаў прысвечаны рэпрэсіям)
🥉 Хартыя (8,3% навінаў прысвечаны рэпрэсіям)
4️⃣ МКБ (7,6% навінаў прысвечаны рэпрэсіям)
5️⃣ Анлайнер (0% навінаў прысвечаны рэпрэсіям)

🔗 Згодна з папярэднім аналізам, рэйтынг СМІ:
🥇 Новы Час (24% навінаў прысвечаны рэпрэсіям)
🥈 Радые Свабода (19,7% навінаў прысвечаны рэпрэсіям)
🥉 Белсат (18,4% навінаў прысвечаны рэпрэсіям)
4️⃣ Маланка (16% навінаў прысвечаны рэпрэсіям)
5️⃣ Люстэрка (13,5% навінаў прысвечаны рэпрэсіям)

Мы разумеем складанасці, з якімі сутыкаюцца рэдакцыі, але мы заўседы адкрыты да супрацы з рэдакцыямі для пошукаў новых магчымасцей распавядаць пра тых, хто знаходзіцца ў закладніках, і не мае права голасу.
Forwarded from dissidentby
#dissidentby

Колькі дзяцей зазналі рэпрэсіі праз бацькоў?

Рэпрэсіі закранаюць не толькі дарослых, але і дзяцей, якія вымушаны прысутнічаць пры гвалтоўных затрыманнях бацькоў, заставацца на доўгі час без блізкіх пры немагчымасці лагічна зразумець іх адсутнасць, бачыць маму або тату за кратамі або ў робе, эміграваць і адчуваць на сабе цяжкасці зняволення кагосьці ў сям'і.

Мы падлічылі колькі дзяцей закранулі рэпрэсіі бацькоў толкі па крымінальных справах. Таксама варта адзначыць, што гэта толькі зафіксіраваная намі інфармацыя. Вы заўседы можаце дадаць навіны пра канкрэтных зняволеных праз наш сайт.

▪️як мінімум 712 дзяцей у рэпрэсаваных па крымінальных артыкулах;
▪️ як мінімум 29 дзяцей у сем'ях, дзе былі рэпрэсаваны мама і тата;
▪️ як мінімум 15 дзяцей застаюцца пад апекай сваякоў, бо мама і тата знаходзяцца за кратамі.

🔍 Паведаміць праз рэпрэсіі вы заўседы можаце праз наш сайт або па кантактах у апісанні канала. Разам з вамі мы фіксуем палітычны пераслед і можам аказаць неабходную дапамогу.
Forwarded from dissidentby
#dissidentby

3 гады прайшло з моманту забойства Рамана Бандарэнкі.

3 гады рэжым Лукашэнкі працягвае забіваць незащгодных, трываюць сістэмныя рэпрэсіі, а колькасць палітычных зняволеных расце, пакуль краіна пагружаецца у цемру бяспраўя.

🙏 Але памяць пра герояў нашага часу не знікла. Яна жыве у нашых думках і дзеяннях, як і ў салідарнасці, што квітнее між беларусамі па ўсім свеце.

Сёння не час для смутку і разгубленасці, насамрэч гэта час для гонару і дзейнасці.

Замест хвіліны памяці - усё жыццё барацьбе!

11 лістапада 2020 года Раман Бандарэнка пабачыў у чаце, што невядомыя ў чарговы раз зрываюць бел-чырвона-белыя стужкі на «Плошчы Перамен», паблізу яго дома, і выйшаў паразмаўляць з імі. Каля 22-й гадзіны ў двор прыехалі людзі ў цывільным і масках, пачалі зразаць стужкі, потым напалі на жыхароў, якія выйшлі з імі размаўляць. Раман быў моцна збіты, пасля чаго яго адвезлі ў Цэнтральнае РУУС, а адтуль без прытомнасці даставілі ў Бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі. Ноччу 12 лістапада Раману зрабілі аперацыю, аднак уратаваць яго не ўдалося. На пахаванне Бандарэнкі прыйшлі тысячы чалавек.

Праваабарончая арганізацыя «Прававая ініцыятыва» падрыхтавала да Дня салідарнасці з Беларуссю, які адзначаецца на знак памяці аб Раману Бандарэнку 12 лістапада, аналітычны агляд «Палітычныя забойствы і смерці з віне рэжыму». У дакуменце называюцца меркаваныя вінаватыя ў смерці Рамана Бандарэнкі:
▪️ Дзмітрый Баскаў (старшыня Федэрацыі хакею Беларусі).
▪️ Дзмітрый Шакута (інструктар спецпадрыхтоўкі ў в/ч № 3214 і № 3032 СОБР унутраных войскаў, былы кікбаксёр).
▪️ Яўген Ціманоўскі (старшы прапаршчык СОБР, баец ММА).
▪️ Сяргей Сарман (старэйшы групы СОБР) і група байцоў СОБР (в/ч 3032, г. Менск).
▪️ Аляксей Бабкоў (намеснік начальніка аддзелу крымінальнага вышуку Цэнтральнага РУУС Менску, адказны дзяжурны з 11 на 12 лістапада 2020 года).
▪️ Дзмітрый Балаба (камандзір менскага АМАПу).

⚡️ Акрамя таго, за публікацыю пра Рамана Бандарэнка былі асуджаны па крымінальнай справе ўрач-анестэзіёлаг Арцём Сарокін і журналістка Кацярына Барысевіч.
Forwarded from dissidentby
#dissidentby

🔻 Рашэннем МУС ад 29 лістапада 2023 dissidentby прызналі "экстрэмісцкім фармаваннем" у Беларусі.

Што гэта значыць?
Для ўдзельнікаў і стваральнікаў "фармавання" прадугледжага крымінальная адказнасць. У ход ідуць артыкулы 361-1, 361-2, 361-4 КК РБ санкцыі якой прадугледжваюць пазбаўленне волі.

☝️Што рабіць, калі вы ў Беларусі або туды збіраецеся?

У мэтах сваей бяспекі:
адпішыцеся ад нашых інфармацыйных рэсурсаў (Інстаграм, Тэлеграм, Твітар, Фэйсбук, Ютуб);
адпішыцеся ад данатаў на Patreon, Paypal і праз сайт;
пачысціце паведамленні са свайго боку з акаўнтамі @Dahary_nahami і @X_vegan_justice_X і пастаўце таймер аўтавыдалення паведамленняў, калі ён у вас не стаяў.

🖤 Мы працягваем дапамагаць і вы заўседы можаце на нас разлічваць, галоўнае - дбайце пра сваю бяспеку і лічбавы след, асабліва калі вы ў Беларусі.

Усім ACAB🥰
Салідарнасць мацней за рэпрэсіі ⚡️
Forwarded from dissidentby
#dissidentby

📖 Ахвяраваць мільёнамі і выратаваць дзесяць - ці можа быць паспяховай тактыка перамоваў?

З пачатку беларускай рэвалюцыі прайшло больш за тры гады. Грамадства, як і асобны чалавек, не можа бясконца жыць у стане падвышанай мабілізаванасці. Так ці інакш, людзі ўключаюцца ў існуючыя эканамічныя, палітычныя і грамадзянскія рытмы жыцця краіны. Тым больш, што ў свеце адна на за адной успыхваюць войны, адбываюцца лакальныя ўзброеныя канфлікты, і ўся планета як быццам замерла напярэдадні глабальнага сутыкнення.

У такіх умовах усё часцей чуюцца галасы аб тым, што "нічога ўжо не змяніць", "жыццё ідзе далей" - дыктатура выстаяла і гэта яшчэ надоўга. А значыць, нам трэба прымірыцца з дадзеным становішчам рэчаў і шукаць шляхі для рэалізацыі палітычных, грамадзянскіх ці іншых задач, улічваючы гэтую суровую праўду.

☝️Пры гэтым, адным з наратываў, які агучваюць некаторыя прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці , з'яўляецца жаданне што б там ні было знайсці спосабы ўгаварыць рэжым Лукашэнкі. Прадметам гэтых угавораў з'яўляецца вызваленне любой магчымай колькасці (літаральна хаця б кагосьці аднаго) палітычных зняволеных, а ўмовай для пачатку падобнага дыялогу - магчымае паслабленне санкцый або частковае, магчыма поўнае, іх зняцце з дыктатарскага рэжыму.

Што ж не так з пазіцыяй людзей, якія гатовыя зрабіць усё што заўгодна, каб выратаваць хаця б адно чалавечае жыццё, якое неацэннае?

👉👉 Чытай наш артыкул на сайце.
Forwarded from dissidentby
#dissidentby

17 траўня - Міжнародны дзень барацьбы з гамафобіяй, трансфобіяй і біфобіяй (IDAHOT). Усе роўныя/розныя!

У Беларусі прадстаўнікі і прадстаўніцы ЛГБТК-супольнасьці нярэдка трапляюць пад пераслед і з'яўляюцца стыгматызаванай групай не толькі за кратамі, але ў грамадстве. Таму спецслужбы выкарыстоўваюць сэксуальную арыентацыю чалавека для маральнага ціску і стварэння невыносных умоваў у зняволенні.

Акрамя таго, у лютым у Беларусі падрыхтавалі законапраект аб адказнасьці за «прапаганду нетрадыцыйных сямейных адносін» і за «добраахвотную адмову нараджаць дзяцей» («чайлдфры»). У красавіку Мінкульт прыраўняў да парнаграфіі дэманстрацыю гомасэксуальных адносінаў і транссэксуальнасьці.

🖥 Трансгендерная беларуска Т. после эвакуации из страны рассказала ужасающие подробности своего задержания: избиения, издевательства и пытки электрошокером
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Forwarded from dissidentby
#dissidentby

🟡 21 траўня - дзень палітычных вязняў, а таксама гадавіна смерці палітзняволенага Вітольда Ашурка.

🖥 Сёння мы запускаем старонку са статыстыкай, якая адлюстроўвае крымінальны палітычны пераслед у Беларусі па сабраных намі дадзеных з 2020. Вы можаце там знайсці лічбы, а таксама вынікі апытання больш за 60 вязняў па ўмовах утрымання ў розных установах.
Статыстыка даступна на трох мовах: беларуская, руская і ангельская. Таму смела дзяліцеся са свамі замежнымі сябрамі і сяброўкамі, калі распавядаеце пра Беларусь!
Спасылки: https://stat.dissidentby.com (з VPN)
https://stat.stayrebel.fun (без VPN)

🔻А сёння а 19.00 чакаем вас на Вечары Салідарнасці ў Познані! Вы можаце далучыцца ў іншых гарадах да Марафону Лістоў афлайн або прыняць удзел анлайн!

🔔 Дзень палітвязня, расклад мерапрыестваў: https://prisonersday.info
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Forwarded from dissidentby
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM