Спадчына
2.89K subscribers
10.2K photos
87 videos
22 files
1.61K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
У Смаргоні знялі помнік Леніна ... На рэстаўрацыю (цікава, ці магчымы тут варыянт развіцця падзей як з Чапаевым у Гродне?)
#смаргонь #помнікі #рэстаўрацыя #ленін
http://www.shliah.by/news/sergey_yurevich_/news16150.html
Спадчына
У Смаргоні знялі помнік Леніна ... На рэстаўрацыю (цікава, ці магчымы тут варыянт развіцця падзей як з Чапаевым у Гродне?) #смаргонь #помнікі #рэстаўрацыя #ленін http://www.shliah.by/news/sergey_yurevich_/news16150.html
Як і прадказвалі, помнік Леніну больш не вернецца на цэнтральную плошчу Смаргоні. Нарэшце Дажынкі накіравалі сваю аблагаражвальна-знішчальную сілу не на помнікі архітэктуры, а на незлічоных аднатыпных савецкіх ёлупаў.

У Смаргоні спачатку ішла гаворка пра тое, што помнік адновяць і вернуць на сваё месца. Але неўзабаве знеслі і п’едэстал да помніка. Новае месца для Леніна выберуць самі смаргонцы.
#Смаргонь #помнікі #дэсаветызацыя
Туі галаўнога мозга
#смаргонь #помнікі
З гэтым мемарыялам пад Смаргонню была непрыемная, але вельмі паказальная сітуацыя:

«Пачатак стварэнню мемарыяльнага комплексу ў Смаргоні быў пакладзены ў 2006 годзе, калі былі падведзены вынікі рэспубліканскага конкурсу эскізных праектаў. Пераможцам стаў праект аўтарскага калектыву пад кіраўніцтвам скульптара А.Арцімовіча. Канчаткова праект мемарыяла быў прыняты ў 2009 годзе. Стварэнне мемарыяльных скульптур было прафінансавана з бюджэта Саюзнай дзяржавы.»

Тры гады паміж конкурсам і зацвярджэннем. А адкрылі ўвогуле ў 2014 годзе, ды й то мабыць толькі таму, што адзначалі стагоддзе з моманту пачатку. Дзве краіны не маглі знайсці грошай на мемарыял 🫣 Ён і зараз стаць незавершаны, бо відавочна, што мусіў быць граніт, які б схаваў металічныя мацаванні цэнтральнай скульптуры да пастамента, а не проста голы бетон


І гэта як раз паказальна, бо ў Першай сусветнай вайне няма на што абаперціся ідэалагічна, нельга казаць, што мы народ пераможац, што можам паўтарыць. А рэфлексаваць і думаць пра вайну як чыстае зло, якое не мае апраўдання, зараз не модна. Таму на гэтую вайну, яе ахвяр і разбурэнні збольшага ўсім пофігу.

#памяць #смаргонь #помнікі
Спадчына
Photo
Раскрытыкавалі мы стаўленне да Першай сусветнай вайны ў Беларусі на прыкладзе мемарыяла-даўгабуда пад Смаргонню, і што вы думаеце?

Будаўніча-мантажны трэст № 41 праводзіць выбар пастаўшчыка на выраб і пастаўку 793 кв.м. гранітнай «шашкі» цёмна-шэрага колеру. Гэта каштуе 200 000 рублёў - іх возьмуць з уласных сродкаў. Тэрміны выканання замовы — з 20 па 31 кастрычніка 2023 года.

Таксама шукаюць субпадрадчыка для абліцоўвання гранітам ужо існуючых аб’ектаў: падпорных сцен, пастаментаў, карты ваенных дзеянняў, пляцоўкі капліцы. Цяпер яна ўсё выкананы з голага бетону. На кладку каменя выдаткуюць 1 000 000 рублёў. Работы павінны скончыцца да 22 снежня 2023 года.

Знайшлі прычыну - 110-годзе з пачатку Першай сусветнай вайны. А пачалі будаваць мемарыял да 100-годдзя з пачатку вайны, які адзначаўся ў 2014 годзе. Спадзяюся, што да 120-годдзя мемарыял усё ж скончаць.

#помнікі #рэканструкцыя #смаргонь