Спадчына
2.89K subscribers
10.2K photos
87 videos
22 files
1.61K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
26 красавіка ў Магілёве гарэў будынак першай гарадской электрастанцыі, узведзены ў 1910 годзе і перабудаваны ў 1930-я гады пад жылы дом у стылі канструктывізму. Фасады, калі прыгледзецца, захоўваюць рысы абодвух эпох. На жаль, будынак дагэтуль не мае ахоўнага статусу. У сакавіку 2020 года мы звярталіся ў гарвыканкам з просьбай ініцыяваць наданне яму статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці, але там палічылі, што гэта «пакуль заўчасна», але абяцалі ўстанавіць іфармацыйную дошку (здаецца, яна так не з'явілася). Гэта ўжо не першы закінуты аб'ект у горадзе, які гарыць ад пражывання там розных бамжоў; так гарэлі будынкі па Лазарэнкі, гарэлі казармы на Крупскай.

#разбурэнне #Магілёў #гістарычнаязабудова #прамысловаяархітэктура
У гістарычным цэнтры Брэста знясуць чарговую гісторыка-культурную каштоўнасць — дом па вуліцы Савецкіх пагранічнікаў, 22 — гэта вынікае з адказу гарвыканкама. У адказе паведамляецца, што разбор будынка з наступным аднаўленнем з выкарыстаннем старой цэглы выкліканы аварыйна-небяспечным станам будынка і неабходнасцю ўсталявання падмуркаў. Праектныя рашэнні ўзгоднены Радай пры Мінкультуры.

Як нам стала вядома, прычанай зносу з'яўляецца немагчымасць умацаванняў падмуркаў. Можа яно і так, але неяк часта помнікі архітэктуры, якія прастаялі 100 гадоў, у час "рэканструкцый" сутыкаюцца з абставінамі непераадольнай сілы, якія не даюць ім існаваць далей.

#разбурэнне #брэст #гістарычнаязабудова
Франтон касцёла ў Зембіне разбяруць да карніза.

Па словах галоўнага спецыяліста аддзела ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Барысаўскага райвыканкама Іны Сайчык, заключэнне ўжо атрымана:

- Было праведзена абследаванне тэхнічнага стану і вызначэння эксплуатацыйнай прыдатнасці канструкцыі гісторыка-культурнай каштоўнасці 2 катэгорыі "Руіны былога дамініканскага касцёла" ў аграгарадку Зембін. Згодна з гэтым існуе рэальная пагроза абвальвання франтона і сцены галоўнага фасада. Рэкамендуецца дэмантаваць франтон да ўзроўню карніза, папярэдне дэманціраваўшы скульптуру Дзевы Марыі.

Па словах спецыяліста, разбіраць мур будуць уручную, па цаглінцы. Цяпер Барысаўскі райвыканкам распрацоўвае праграму першачарговых супрацьаварыйных работ для забеспячэння максімальна магчымай захаванасці аб'екта. Усю гэтую працэдуру будзе суправаджаць навуковы кіраўнік, якога зараз і падбіраюць.

https://mlyn.by/16062022/budem-razbirat-vruchnuyu-po-kirpichiku-reshena-sudba-starinnogo-kostela-v-zembine/


#зембін #касцёлы #разбурэнне