Forwarded from Minsk Photo History News
1950 год.
Вид на строительство ГУМа из-за ограды Центрального (Александровского) сквера.

Спадчына
У 2018 годзе Міністэрствам культуры быў зацверджаны праект зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей за Оперным тэатрам. Пад ціскам грамадскасці зоны аховы нацягнулі на кварталы 2-павярховых дамкоў, якія вядомыя як Асмалоўка. Дом па вул. М. Багдановіча…
Міністэрства культуры падрыхтавала пастанову аб ўнясенні змяненняў у праект зон аховы аховы, які ахоплівае кварталы Асмалоўкі.
Нагадаем, праз памылку друку адзін з двух кварталаў утульнага пасляваеннага раёна цалкам выпаў з-пад аховы, што прывяло да перабудовы фасадаў уласнікамі. Менавіта гэтую неадпаведнасць і збіраюцца выправіць.
#Асмалоўка #ахова #Мінск #Міністэрства_культуры

Міністэрства культуры падрыхтавала пастанову аб ўнясенні змяненняў у праект зон аховы аховы, які ахоплівае кварталы Асмалоўкі. Нагадаем, праз памылку друку адзін з двух кварталаў утульнага пасляваеннага раёна цалкам выпаў з-пад аховы, што прывяло да перабудовы…
Праўда, кварталу, якія заставаўся пад аховай, гэтая ахова ніяк не дапамагла.
Адміністрацыя Цэнтральнага раёна Мінска адказала, што яны сапраўды выдалі дазвол на рэканструкцыю ўбудаванага памяшкання ў доме па Куйбышава, 25.
А дэмантаж дэмантаж часткі сцяны пад вокнамі ўзгадніў ЖКГ Цэнтральнага раёна Мінска. І пофіг, што ў праекце зон аховы прама прапісана забарона на змяненне архітэктурнага рашэння фасадаў і знішчэння дэкору (у тым ліку дэкаратыўных падаконняў).
"Аб'ёмна-планіровачнае рашэнне не зменіцца". Вы, бляха, дакумент, зацверджаны Міністэрствам культуры, адкрыйце і паглядзіце, што там не толькі "аб'ёмна-планіровачнае рашэнне" прапісанае. Фантастычная слепата.
#Асмалоўка #Мінск #ахова #Адміністрацыя_Цэнтральнага_раёна_Мінска

Як думаеце, чаму будынак медыцынскай акадэміі ў Гродне мае такі незвычайны выгляд з масіўнымі бочкападобнымі рызалітамі па баках, накрытымі купаламі?
Дабудавалі Глебаўку, што хаваецца пад бокам у БНТУ. Будавалі з 2010 года, скончылі ў 2024. Значыць ёсць шанец, што і 15-ы корпус БНТУ калі-небудзь дабудуюць.
Але я зноў хачу звярнуць увагу на тое, наколі жудасная архітэктура атрымалася. Я разуме, што будынак не цэнтравы, але тут ну зусім ніхто не думаў пра фасады. Нават у той час, калі па старым праекце малявалі альтанкі на дарычных калонах. Праект спрасцілі, пазбавалі ад "капіталістычнага рамантызму" з крыва зрэзанымі дахамі і фігурнымі атыкамі.
Але наўзамен не прыйшло нічога - гэта проста хаатычны набор акон і карычневых палос псеўдарустоўкі па сценах стандартнага бэжавага колеру.
Не ведаю чаму, можа каб паздзекавацца, у Беларусі самыя адказныя аб'екты, звязаныя з культурай даручаюцца самым нікчэмным архітэктарам. Ад музея ў Чэрвені, да новага Нацыянальнага гістарычнага музея і Глебаўкі (апошнія два гэта "Мінскпраект").
Іронія ж у тым, што ў гэтым пачварным будынку маладых людзей будуць навучаць гармоніі, прапорцыям, знаёміць з помнікамі рэнесансу і мадэрнізму.
А вакол апагей безыдэйнасці, безгустоўнасці, нікчэмнасці, прыклад поўнага творчага выраджэння. Як у такіх сценах паверыць у тое, што мастацтва яшчэ каму-небудзь патрэбнае ў краіне?
#Мінск #дэградацыя

У падмаскоўным горадзе Падольску перад будынкам мсяцовага суда стаіць помнік Фемідзе, на пастаменце якога шыльда з надпісам «Закон ёсць закон». Помнік стаў разбурацца і мясцовы дэпутат напісаў зварот да уладаў, каб помнік адрамантавалі. І атрымаў адказ, што помнік пастаўлены незаконна. 😁 На балансе помнік не лічыцца і вылучаць грошы на яго рамонт таксама незаконна. Закон ёсць закон!
#Расія
#Расія