Спадчына
2.89K subscribers
10.2K photos
87 videos
22 files
1.61K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
У Салігорску на школе №3 знішчылі вітраж з Францыскам Скарынам. Цяпер тут шэранька белы шклопакет.

#вітражы #салігорск #савецкаяспадчына
Спасибо всем, кто отозвался по поводу фотографии проекта несбывшегося главного корпуса БГУ у метро "Восток" (к теме в предыдущей записи). Задумывал его архитектор Игорь Есьман, проект демонстрировался в старом главном корпусе много лет, даже в 90-е, когда уже точно никаких шансов.

Очень интересная идея здания, до сих пор круто смотрелось бы.
Сядзіба Жукоўскіх у вёсцы Дашкаўка Магілёўскага раёна. Унутры сціплага будынка сапраўдная казка. Па перыметры параднай залы ідзе багаты ляпны фрыз з раслінным арнаментам у выглядзе кветак, пладоў і лісцяў. 😍 (размалёўка лісця савецкая, што троху псуе ўражанне)
А колькі такога мы страцілі...

#Дашкаўка #сядзібы #інтэр'еры
Сёння імя выдатнага даследчыка садова-паркавага мастацтва Анатоля Федарука, аўтара шэрагу кніг пра шляхецкія сядзібы Беларусі, прысвоена сярэдняй школе ў вёсцы Тэльмы 1 Брэсцкага раёна. Федарук нарадзіўся ў суседняй вёсцы Хабы, а пасля вучыўся ў гэтай школе.

На ўрачыстай цырымоніі прысутнічалі ягоныя калегі і вучні, супрацоўнікі Інстытута эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі і Цэнтральнага батанічнага сада.

Нарэшце школам прысвойваюцца імёны не ваенных, партызанаў і чэкістаў, а тых, хто ўсё жыццё прысвяціў беларушчыне.

#Асобы
Спадчына
Сёння імя выдатнага даследчыка садова-паркавага мастацтва Анатоля Федарука, аўтара шэрагу кніг пра шляхецкія сядзібы Беларусі, прысвоена сярэдняй школе ў вёсцы Тэльмы 1 Брэсцкага раёна. Федарук нарадзіўся ў суседняй вёсцы Хабы, а пасля вучыўся ў гэтай школе.…
Кнігі Федарука, "Садово-парковое искусство Белоруссии", "Старинные усадьбы Минского края", "Старинные усадьбы Берестейщины", "Старинные усадьбы Гродненщины" - напэўна настольныя для многіх, хто цікавіцца беларускімі сядзібамі. Шкада, што серыя засталая няскончанай.