Спадчына
2.89K subscribers
9.81K photos
85 videos
22 files
1.56K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
Спадчына
Прама цяпер адбываюцца, відавочна, незаконныя будаўнічыя работы на царкве Покрыва Прасвятой Багародзіцы ў в. Дварэц Дзятлаўскага раёна, якая з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю (шыфр 413Г000700): дах стаў ультрамарынавым, замест бляшаных гранёных главак…
Незаконныя работы, якія былі выкананы на царкве Покрыва Прасвятой Багародзіцы ў в. Дварэц Дзятлаўскага раёна, якая з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю (шыфр 413Г000700) прызнаныя малазначнымі, уласнік вызвалены ад адміністрацыйнай адказнасці.

Малазначныя змены: дах стаў ультрамарынавым, замест бляшаных гранёных главак - лускаватыя цыбуліны з «сіняга золата», не ўся званіца накрыта — кутнія схілы засталіся адкрытыя для ападкаў, аўтэнтычныя крыжы сіратліва стаяць каля агароджы, а на іх месцы ўжо залатыя, ва ўсіх вокнах пастаўлены пластыкавыя вокны замест драўляных (зроблена раней), а вокны званіцы зашыты нейкімі выявамі святых у кананічна маскоўскім стылі.

МАЛАЗНАЧНА, як уся беларуская спадчына

#Дварэц #цэрквы #антырэстаўрацыя
#архітэктурабсср
Пашатнуліся асновы, разверзліся бездны. Аказваецца можа быць так, што знакаміты дом-камуну па пр.Леніна ў Гомелі, які з'яўляецца перлінай беларускай міжваеннай архітэктуры, праектаваў не Станіслаў Шабунеўскі (галоўны гомельскі архітэктар з дарэвалюцыйных часоў і да 1930 года), а толькі ягоны вучань - Рыгор Ханін.
Супрацоўнікі гомельскага музея Гомельскага палаца-паркавага ансамбля атрымалі ад сям'і Ханіна копію малюнка візуалізацыі праекта дома-камуны толькі з адным подпісам - а менавіта з подпісам архітэктара Ханіна. Адсюль можа вынікаць тое, што ён быў адзіным аўтарам праекта, а не суаўтарам, як пішуць некаторыя крыніцы. Напрыклад, Воінаў А.А. у кнізе пра Жыллёвае будаўніцтва у БССР пазначае Ханіна, як суаўтара Шабунеўскага, а Чарнатаў В.М. - аўтар кнігі пра Шабунеўскага - увогуле не згадвае Ханіна ў сувязі з домам-камунай.
Віткоўскі Рыгор. Паркавая магістраль. 1968 г.

Крыніца
Зацверджаны праект зон аховы Куцеінскага манастыра ў Оршы. Рэгламентамі ахоўнай зоны на тэрыторыі манастыра забаронена любое будаўніцтва акрамя аднаўлення страчаных аб’ектаў, пацверджаных архіўна-бібліяграфічнымі звесткамі, а гэта прынамсі драўляны Богаяўленскі сабор XVII стагоддзя, які згарэў у 1885 годзе ад ўдару маланкі, палова барочнага жылога корпуса і яшчэ некалькі пабудоў уздоўж агароджы.

Таксама забаронена знішчэнне, прычыненне шкоды элементам аўтэнтычнай агароджы, праўда, не зразумела навошта гэта прапісана, бо агароджа ўнесена ў Дзяржаўны спіс і ўсе гэтыя меры да яе выконваюцца па змоўчанні.

Усе прыбудовы да гістарычных і савецкіх капітальных збудаванняў прызнаныя дысгарманічнай забудовай і мусяць быць прыбраныя.

Хацелася б, каб праект зон аховы быў першай ластаўкай аднаўлення комплексу, бо на сёння манастырскія карпус і агароджа ў гаротным стане. Радуе, што карпусы хаця б маюць дах, што запавольвае разбурэнне.

Пры манастыры ў 1630-я гады дзейнічала друкарня, якая была цэнтрам беларускага кірылічнага кнігадрукавання. У ёй Спірыдон Собаль выдаў свой знакаміты «Буквар» і іншыя кнігі.

#Орша #праектызонаховы #манастыры #Куцейна
Фантан Трэві ў Рыме «зарабіў» за год больш, чым «Нафтан» меў чыстага прыбытку да ўвядзення санкцый.

🫥

Вядома, фантан распіяраны ў масавай культуры аб'ект, але гэта цудоўны прыклад таго, як спадчына зарабляе грошы з паветра. У той час як многім неэфектыўным прамысловым прадпрыемствам пастаянна патрэбная фінансавая дапамога.

Часта можна пачуць, што нешта аднаўляць дорага, таму не варта. Гэта ўсё ад таго, што памылкова здаецца, што, напрыклад, адноўленая царква ніяк і ніколі ў бюджэт не прынясе і капейкі - уваход бясплатны, падаткаў ніякіх. Але ніхто не лічыць, колькі яна можа прыцягнуць турыстаў, якія пакінуць свае грошы ў кафэ, гасцініцы, грамадскай прыбіральні.

Ніхто ў цвярозым розуме не паедзе ў Бялынічы, гэта абсалютнае пустое і нецікавае месца, там нічога няма. А калі аднавіць велічны касцёл пры кляштары кармелітаў? Колькі турыстычных маршрутаў будзе зварочваць з трасы Мінск-Магілёў дзеля фотачак на фоне святыні? Колькі паломнікаў пойдзе да копіі страчанага цудатворнага абраза Божай Маці? Колькі грошай яны пакінуць у мясцовай кавярні, у краме на запраўцы і ў гасцініцы Магілёва, куды раней не ехалі, бо не было што глядзець па шляху?
Спадчына
Photo
Новыя дзверы па гістарычных узорах у дамах па вуліцы Кірава №3 і №4, што за Варотамі Мінска. Раней тут прыбралі пачварныя гандлёвыя шапікі, каб аднавіць гістарычны выгляд уваходаў.

#рэстаўрацыя #дзверы #мінск #савецкаяспадчына