Спадчына
2.87K subscribers
10.1K photos
87 videos
22 files
1.6K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
У Раванічах Чэрвеньскага раёна выстаўлены на продаж гістарычныя будынкі бровара канца XIX ст. і спіртасховішча, якое, па некаторых звестак, было пабудавана ў 1790 годзе як уніяцкая царква. Нягледзячы на тое, што гэтыя будынкі, відавочна, звязаныя з сядзібай Слатвінскіх, якая з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю, самі яны ахоўнага статусу не маюць (а чаму?).

#Раванічы #аўкцыёны #прамысловаяархітэктура #непомнік
Дзякуючы неабыякавасці нашых падпісчыкаў 7 красавіка 2022 года статус гісторыка-культурнай каштоўнасці прысвоены сядзібе Бонч-Асмалоўскіх у вёсцы Блонь Пухавіцкага раёна. Магчыма, што ў хуткім часе ахоўны статус здабудуць касцёл Святога Антонія Падуанскага ў Раванічах Чэрвеньскага раёна і сядзіба Макавых у Мар'інай Горцы.

Падрыхтаваць прапанову на ахоўны статус па заканадаўстве можа кожны ахвотны. Дзейнічайце!

#ахова #Блонь #сядзібы #Раванічы #касцёлы #Мар'інаГорка
Спадчына
5 мая Мінскі абласны савет па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны адмовіў у прысваенні ахоўнага статусу царкве Святой Ганны ў Стоўбцах і руінам касцёла ў Раванічах Чэрвеньскага раёна з фармулёўкай «отсутствует необходимость». Менавіта такая фармулёўка адмовы…
І яшчэ адна цікавая навіна, якая паказвае, што нават тое, што з першага погляду скончылася няўдачай, можа мець пазітыўныя наступствы праз год і болей.

5 мая 2022 года Мінскі абласны савет па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны адмовіў у прысваенні ахоўнага статусу царкве Святой Ганны ў Стоўбцах і руінам касцёла ў Раванічах Чэрвеньскага раёна з фармулёўкай «отсутствует необходимость»

І што вы думаеце? 23 лістапада 2023 года, "рэшткі былога касцёла святога Антонія" канца XVIII стагоддзя ціха дадалі да складу былой сядзібы.

Такім чынам касцёл у Раванічах, якому спачатку адмовілі ў статусе, праз 1,5 года атрымаў той жа статус іншым шляхам. 👏

Пішыце звароты, скаргі, прапановы - чыноўнікі нават не здагадваюцца пра тое, што яны маюць і што гэта можа быць для кагосьці каштоўным.

#Раванічы #ахова #касцёлы