Спадчына
2.87K subscribers
10.1K photos
87 videos
22 files
1.6K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
Ва Уроцлаве ёсць 12-павярховы жылы будынак Trzonolinowiec, які ўзрывае мозг - яго паверхі падвешаны на тросах. Будынак, пабудаваны ў 1961–1967 гадах, знаходзіцца па вуліцы Тадэвуша Касцюшкі. У цэнтры будынка жалезабетонны стрыжань, у якім знаходзіцца ліфтава-лесвічны вузел, а да яго на 12 тросах падвешаны перакрыцці кожнага паверха. Спачатку ўнізе збіралі пліты перакрыццяў, як пішуць, са зборных элементаў, а пасля падымалі іх на патрэбную вышыню.

Канструкцыя амаль унікальная і праблемная. У 2023 эксперты рэкамендавалі неадкладна адсяліць жыхароў, а сам будынак ці рэканструяваць ці знесці. Але павятовы інспектар не згадзіўся з вынікамі экспертызы, назваўшы іх ненадзейнымі.
Спадчына
Усяго праз месяц пасля знішчэння храма ў пачатку 1962 года ён быў прызнаны помнікам. Папярэдні раз яго ўзялі пад дзяржаўную ахову ў 1953 годзе, што ніяк не перашкодзіла зносу. Як і пратэст навукоўцаў з Масквы.

Гэта быў настолькі выдатны прыклад маразму «крэпкіх хазяйственнікаў» у Савецкай Беларусі, што віцебскія ўлады ў асобе гарадскога старшыні Мікалая Ільіча Сабельнікава былі праслаўлены на ўвесь Саюз у асобным выпуску «Недолго думая» сатырычнага кіначасопіса «Фитиль».

Мне здаецца гэтае відэа трэба прымусова паказваць ва ўсіх райвыканкамах і аблвыканкамах краіны. Бо як і 60 гадоў таму, чыноўнікі не толькі застаюцца сляпымі да культурнай спадчыны, але часта дзейнічаюць нібыта на зло. Ну і вельмі бракуе такіх вось «Фитилей».

Замест іх Мацяс можа падаць спілоўванне дрэваў у сядзібе як тое, што "трэба прыняць", а Анлайнер падрыхтуе вялікі кампліментарны артыкул пра найлепшага забудоўшчыка Брэста, уся дзейнасць якога зводзіцца да знішчэння насуперак праекту зон аховы каштоўных будынкаў.

https://youtu.be/iYkOy0debNY

#Віцебск #храмы #знішчэнне #старажытнарускаедойлідства
117 зваротаў па пытаннях аховы спадчыны за 2023 год.

Падзякаваць за працу можна падпісаўшы на наш Patreon.
Бязродным асаднікам не даюць спакою нават магілы.

У Лідзе на магіле ксяндза Адама Фалькоўскага зацерлі герб паўстання 1863-1864 гадоў.

Расстраляны 24 чэрвеня 1863 года царскімі ўладамі ў Лідзе ля дарогі на Крупы, дзе і пахаваны. Уся віна складалася ў тым, што ён зачытаў маніфест паўстанцаў і заклікаў сваіх вернікаў узяць удзел у паўстанні. Гэта не ідзе ні ў якае паўнанне з мільёнамі забітых асабіста Каліноўскім праваслаўных святароў.

Месца пахавання людзі аблажылі камянямі, якія шмат разоў раскідвала паліцыя. У 1919 годзе, калі імперыя ўжо зліняла за 3 дні, тут быў паўстаўлены крыж. Яго знішчылі ў 1940 годзе камуністы.

Крыжы, якія ў 1990-я ставіла грамадскасць горада на магіле ў Лідскім парку культуры і адпачынку, улады ўпарта зносілі. Урэшце ў 2010 годзе ўлады згадзіліся замяніць крыж на камень. Але праз 13 гадоў адшукалася "крамола" 🤡.

Ці памятае гісторыя тых, чые магілы імкнуліся знішчыць? Так. Ці памятае гісторыя тых, хто зносіў магілы? Не. І гэта прыгавор гісторыі.

#Ліда #помнікі #могілкі
Спадчына
18 снежня 2023 г. Беларускi рэспубліканскi навукова-метадычны савет па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны прыняў рашэнне аб неабходнасці надання статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці 6 новым аб’ектам і элементам. 🔴 гістарычны цэнтр г.Навагрудка XII…
Нарэшце апублікавалі пастанову Мінкультуры, у якой сярод іншага надалі статус гісторыка-культурнай каштоўнасці 1-й катэгорыі гістарычнаму цэнтру Навагрудка. Цалкам пазіцыя назваецца "Гістарычны цэнтр г. Навагрудка:
будынкі і збудаванні, планіровачная структура, ландшафт і культурны слой" (ХІI – ХХ стагоддзі; шыфр 411Е000775), ёсць падрабязнае апісанне яго межаў, але няма ніводнага будынка і збудавання ў яго складзе.

Навошта ўвогуле такое было ствараць ды яшчэ аж но 1-й катэгорыі? А справа ў тым, што не так даўно Міністэрства культуры ўнесла змены ў Кодэкс аб культуры, перадаўшы амаль усе свае функцыі па кантролі за рэгіянальнымі каштоўнасцямі і работамі, што на іх адбываюцца, мясцовым органам. На мой погляд гэтым рашэннем ведамства прастраліла сабе абодва калены.

Змены, праўда, тычыцца толькі аб'ектаў 3-й катэгорыі, то бок большасці камяніц, сядзіб, касцёлаў, цэркваў і падобнага. Але праблемы гэта не здымае. На месцах няма кадраў, якія б разбіраліся ў ахове спадчыны і не прагібаліся пад хацелкі вышэйстаячанага кіраўніцтва.

Мабыць гэта зразумелі і Міністэрстве, таму што падвышэнні гісторыка-культурных каштоўнасцей з 3-й катэгорыі вышэй адбыліся ў Магілёве, Полацку, а цяпер у Навагрудку на пустым месцы адшукалі і стврылі помнік 1-й катэгорыі. Гэта дазволіць праводзіць усе рашэнні па цэнтры горада праз Мінкультуры, а не праз мясцовыя органы. Там ёсць юрыдычная лазейка, але можа не дадумаюцца праз яе ціснуцца.

Сваю некампетэнтнасць навагрудскія чыноўнікі ўжо паказалі на прыкладзе сядзібы О'Руркаў ва Уселюбе, дзе 10 з гакам гадоў што існуе праект зон аховы яны працягвалі знішчасць тое, што было прама забаронена чапаць. Ніхто не сеў за гэта (гэта не рэпост і не камент, за што саджаць?). Наадварот, у сваіх адказах яны здзекліва прапаноўвалі ўдзельнічаць непасрэдна ў захаванні спадчыны, якую яны знішчаюць.

#ахова #Навагрудак
Спадчына
5 мая Мінскі абласны савет па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны адмовіў у прысваенні ахоўнага статусу царкве Святой Ганны ў Стоўбцах і руінам касцёла ў Раванічах Чэрвеньскага раёна з фармулёўкай «отсутствует необходимость». Менавіта такая фармулёўка адмовы…
І яшчэ адна цікавая навіна, якая паказвае, што нават тое, што з першага погляду скончылася няўдачай, можа мець пазітыўныя наступствы праз год і болей.

5 мая 2022 года Мінскі абласны савет па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны адмовіў у прысваенні ахоўнага статусу царкве Святой Ганны ў Стоўбцах і руінам касцёла ў Раванічах Чэрвеньскага раёна з фармулёўкай «отсутствует необходимость»

І што вы думаеце? 23 лістапада 2023 года, "рэшткі былога касцёла святога Антонія" канца XVIII стагоддзя ціха дадалі да складу былой сядзібы.

Такім чынам касцёл у Раванічах, якому спачатку адмовілі ў статусе, праз 1,5 года атрымаў той жа статус іншым шляхам. 👏

Пішыце звароты, скаргі, прапановы - чыноўнікі нават не здагадваюцца пра тое, што яны маюць і што гэта можа быць для кагосьці каштоўным.

#Раванічы #ахова #касцёлы
Карная ахова спадчыны. У гэтай краіне ўсё перакулена з ног на галаву: адрэстаўраваўшы за свой кошт помнік ты атрымаеш мільённы штраф, а знішчыўшы палову гістарычнай забудовы ў горадзе цябе прызнаюць чалавекам года.

З «Лідскага піва» спагналі 2,5 млн долараў «штрафу» за выкарыстанне гістарычных будынкаў на заводскай тэрыторыі.

У студзені 2023 года на «Лідскім піве» КДК правёў пазапланавую праверку — у тым ліку па пытанні выканання заканадаўства ў галіне гісторыка-культурнай спадчыны за перыяд з 2019 па 2023 г.

У час агляду 12 студзеня зафіксавалі прадпрымальніцкую дзейнасць у ахоўных зонах:
стварэнне дадатковых транспартных нагрузак,
выкананне работ, якія аказваюць непасрэднае ўздзеянне на гісторыка-культурную каштоўнасць і на зоны аховы, поўнае змяненне гістарычных функцый, стварэнне дадатковых збудаванняў, у тым ліку ўзвядзенне бакаў, металічных трубаправодаў.

Каля будынка, які мае культурную каштоўнасць, з'явіліся дадатковыя збудаванні. А яшчэ там усталявалі ганка, вентыляцыі, трубаправоды. Гэта ўсё ўздзейнічае на гістарычныя будынкі, лічыць Мінкультуры.

Вось толькі ўсе гэтыя змяненні былі ўзгоднены самім ведамствам, а на гістарычных будынках была праведзена паўнавартасная рэстаўрацыя. Як сказалі б у іншай сітуацыі - «ўсё па праекце».

Пасля 2020 года была пастаўлена задача любымі сродкамі выбіць з завода грошы і з гэтай задачай выдатна справіліся праз заканадаўства аб гісторыка-культурнай спадчыне.

Паводле заканадаўства ўласнік ГКК мусіць сплачваць 5% прыбытку ў непразрысты Фонд Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва. Потым гэтыя грошы быццам бы ідуць на рэстаўрацыю, але мы не ведаем які працэнт. Ды і ідуць на рэстаўрацыю звычайна тых аб'ектаў, якія знаходзяцца ў дзяржаўным валоданні, а прыватнік мусіць сам раскарычыцца і за свае сродкі рэстаўраваць, а то могуць і адабраць будынак.

У выпадку з «Лідскім півам» уласніка прымусілі плаціць не за той прыбытак, які ён (не)атрымліваў з 2,5 напаўразбітых помнікаў за апошнія дзесяцігоддзі, а з усяго прыбытку прадпрыемства.
Хочацца нагадаць, што ў еўрапейскіх краінах уласнікам, якія бяруцца за рэстаўрацыю сваёй уласнасці, даюцца вельмі выгодныя крэдыты, падатковыя паслабленні, або дзяржава абавязуецца кампенсаваць значную частку выдаткаў.

У Беларусі ўласнікаў гісторыка-культурных каштоўнасцей выкарыстоўваюць выключана як дойную карову.

Які прыклад мусіць паказаць гэты кейс? Што лепш знесці помнік, заплаціць штраф 20 базавых і жыць спакойна не ведаючы праблем?

Абсалютнае шкодніцтва нацыянальным інтарэсам, як і ў выпадку з адабраннем сядзібы ў Падароску, якую паспяхова рэстаўравалі напрацягу дзесяцігоддзя прыватныя асобы.

Наступны раз, калі пабачыце, што недзе выстаўлены на продаж помнік, задумайцеся - а ці вам яно трэба ў сённяшняй сітуацыі?

#Ліда #прамысловаяархітэктура
У Нясвіжы скончылі рэстаўрацыю агароджы касцёла Божага Цела. Для гэтага яе давялося цалкам разабраць. Адрэстаўравана была, відаць, і капліца Булгарына на рагу агарожы, бо бачныя перафарбаваныя карнізы і замена крыццё даху. Цяпер, мяркуючы па рыштаваннях, узяліся за званіцу, якая, як лічыцца, была часткай брамы пры гарадскім умацаванні.

Дасылайце свае фота ў чат, калі бачыце, што недзе пачынаюцца, ідуць ці скончаны работы на гістарычных аб'ектах.

Крыніца фота
#нясвіж #касцёлы #рэстаўрацыя