Спадчына
2.89K subscribers
10.2K photos
87 videos
22 files
1.61K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
У Полацку пачалі будаўнічыя работы на Доме афіцэраў, пабудаваным у 1939 годзе ўжо ў стылі савецкага класіцызму. Ён афіцыйна з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю.

#савецкаяспадчына #полацк #рэканструкцыя
Дом афіцэраў у Полацку ўзялі ў рыштаванні. Зараз тут дэмантуюць падлогі, уцяпляльнік паддашкавых перакрыццяў, дзверы, вокны, ганкі, адмостку, часткова - тынкоўку. Пачынаецца падрыхтоўка паверхні фасада пад аддзелку.

Дом афіцэраў спачатку хацелі рэканструяваць пад музей гісторыі горада, затым - пад культурна-дзелавы цэнтр з канцэртнай залай. Але ўсё праекты засталіся на паперы, рэканструкцыі пачалася толькі пасля таго, як будынак перадалі Полацкаму ўніверсітэту.

#савецкаяспадчына #полацк #рэканструкцыя
https://gorod214.by/new/9714
Выяўленне абрысаў княжацкага храма (або царквы на дзядзінцы), які існаваў у XII—XVI стагоддзях на тэрыторыі Верхняга замка ў Полацку. Інтэр’ер быў аздоблены фрэскамі, падлога выкладзена з паліваных керамічных плітак.

Падмурак і сцены храма былі адшуканы Міхаілам Каргерам у час археалагічных раскопак 1966—1967 гг. Ізноў яны былі раскрыты ў час нядаўняй рэканструкцыі Верхняга замка пад кадэцкае вучылішча. Менавіта ў рамках гэтай рэканструкцыі і быў рэалізаваны прыём выяўлення месцазнаходжання помніка архітэктуры і яго планіроўкі адрозным брукам.

#выяўленне #Полацк #археалогія #старажытнарускаедойлідства #царква
У Полацку добраўпарадкавалі падыход да Сафійскага сабора з цэнтра горада.

Божа, ну за што? Для чаго вакол зоны адпачынку гэты дарожны адбойнік, пафарбаваны з зялёны? Ладна б з боку абрыву яго паставілі, але і ж абрыву як такога няма, бо ўсё зарасло дрэвамі, і агароджа амаль па ўсім перыметры стаіць. Літаральна адпачынак строгага рэжыму. Увогуле навошта тая пляцоўка, калі і віду з яе аніякага, і адасобленасці ад іншых людзей няма - лаўкі рэальна пастаўлены быццам па цэнтры пляцоўкі будуць канцэрты даваць.

Калгас галаўнога мозга моднымі свяцільнямі не выправіш.

#полацк #агратрэш #добраўпарадкаванне
Пачаўся рамонт будынкаў пажарнай часці (былой махоркавай фабрыкі Рыўліна) у Полацку.

Крыніца
#рэканструкцыя #Полацк #гістарычнаязабудова
Полацкаму манастыру не дае пакою статус лаўры, якога ён не мае. Будуюць горад у горадзе. Побач з храмам і падмуркамі XII стагоддзя такая актыўная і маштабная будаўнічая дзейнасць будзе звязана з непрадуманымі рашэннямі і стратамі на карысць інтарэсаў будоўлі. Спадзяюся, што як і большасць беларускай спадчыны, манастыр выратуе адсутнасць сродкаў.

#полацк #цэрквы #манастыры
Полацкі Дом афіцэраў, пабудаваны з міжваенны час, падчас рэканструкцыі.

https://www.pvestnik.by/rekonstrukciya-zdaniya-byvshego-doma-oficerov-v-polocke-idet-aktivnymi-tempami/

#Полацк #савецкаяспадчына #рэканструкцыя
Як сёння выглядае Дом афіцэраў у Полацку, на якім з лета ідзе рэканструкцыя.

Прэс-служба Савета Рэспублікі, ад якога ў родны горад завітала Каначава, чамусьці заяўляе, што будынак з'яўляецца адзінай захаванай пабудовай 1930-х — 1940-х гадоў у Полацку. Гэта, вядома, не так. Самы буйны і яскравы з захаваных - так, але не адзіны.

У 2011 годзе з Дома афіцэраў з прычыны яго аварыйнага стану выселілі тры аддзяленні Полацкай дзіцячай школы мастацтваў. З таго часу будынак плошчай больш як 4 тысячы квадратных метраў пуставаў і разбураўся. Яго хацелі рэканструяваць пад музей гісторыі горада, затым - пад культурна-дзелавы цэнтр з канцэртнай залай. Але ўсе праекты засталіся нерэалізаванымі - грошай не было, інвестара знайсці не ўдавалася. Работы пачаліся толькі пасля таго, як яго перадалі Полацкаму ўніверсітэту.

Усе аб'екты будуць гнаць да чэрвеня 2024 года, бо ў горадзе запланаваны Форум рэгіёнаў.

https://gorod214.by/new/10269

#Полацк #рэканструкцыя #савецкаяспадчына
У Полацку з экскаватарамі добраўпарадкаваюць тэрыторыю парку на гістарычным задзвінскім пасадзе Востраў.

Востраў размешчаны прама насупраць Сафіі і быў заселены з даўніх часоў, яшчэ з канца X—XI стст. Задзвінскія пасады Полацка, у тым ліку Востраўскі, з’яўляюцца найменш даследаванымі.

Земляныя работы ўзімку выглядаюць падазрона, звычайна іх адкаладаюць да цёплага перыяду, калі не хочуць, каб усё развалілася праз год. Але для работ у Полацку ёсць прычына - тут сёлета пройдзе Форум рэгіёнаў, а таму ўсе рэканструкцыі (у тым ліку рэстаўрацыя Дома афіцэраў) і добраўпарадкаванні ператворацца ў гонку да пэўнай даты.

У такіх умовах не да археалогіі. Да таго ж, як паказвае практыка зваротаў, кожны раз, калі пытаешся, ці ёсць археалагічны нагляд на помніку археалогіі, аказваецца, што яго няма, забылі, а культурны пласт на глыбіню 2,4 м ужо вывезлі на сметнік.

Але ў гэтым выпадку нарэшце пашчасціла. Інстытут гісторыі на наш зварот паведаміў, што археалагічны нагляд ёсць і ажыццяўляецца мясцовым археолагам Ігарам Магалінскім. Ну хоць у Полацку дбаюць пра сваю старызну.

#Полацк #археалогія
Як будзе выглядаць Дом афіцэраў у Полацку пасля рэканструкцыі. У даваенны час ён быў пафарбаваны вельмі нязвыкла для нас - цёмна-сінія філёнгі на рустоўцы, такія ж цёмныя карнізы. Пасля вайны ўнармавалі каларыстыку, але цяпер плануюць вярнуць арыгінальнае рашэнне. Паглядзім, ці не сустрэне яно супраціву з боку густу чыноўнікаў.

https://t.me/vitebsk_region_officially/23531

#Полацк #савецкаяспадчына #каларыстыка #рэстаўрацыя
Сёння ў Эрмітажы прайшоў першы дзень канферэнцыі памяці археолага Алега Іааннісяна (1951-2023).

На ім з дакладам выступіла маскоўская рэстаўратарка Дар'я Скапцова, якая працавала на Спаскай царкве ў Полацку. Паводле даклада барабан гэтага храма XII стагоддзя першапачаткова быў размаляваны найменш у 5 колераў (на схеме рэканструкцыя расфарбоўкі). Высветлілі гэта з дапамогай мікра-фатаграфавання плінфы. Аналогіі ёсць у візантыйскай і заходне-еўрапейскай архітэктуры.

Крыніца
#Полацк #роспісы #цэрквы #старажытнарускаедойлідства
Як ідзе рэканструкцыя пажарнай часці ў Полацку.

Пажарная часць па вуліцы Энгельса, 8, якая была перабудаваная з былой махорачнай фабрыкі Рыўліна, сёння ўтварае невялікі квартал у цэнтры горада.

Будынак частка гістарычнага цэнтра Полацка, унесенага ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей. У канцы 2023 года яе пачалі рэканструяваць.

На сайце райвыканкама была апублікавана справаздача аб ацэнцы ўздзеяння аб'екта на навакольнае асяроддзе. Там гаварылася, што будынак, дзе размешчана пажарная частка, непрыдатны для далейшай эксплуатацыі: па выніках абследавання, 75% будынкаў падлягае зносу.

Сёння бачна, што ад большасці будынкаў комплексу засталося па адной фасаднай сцяне.

#Полацк #гістарычнаязабудова #рэканструкцыя
Спадчына
Photo
Дом афіцэраў у Полацку пафарбавалі насуперак хіміка-фізічным даследаванням.

Даследванне афарбовачных слаёў паказала, што гэты міжваенны будынак меў халодную гаму, а філёнгі на рустоўцы былі афарбаваныя ў цёмна-сінія колеры. Такімі ж былі і карнізы.


Але ў час наведвання Полацка адной высокай чыноўніцы, якая не мае ніякага дачынення да рэстаўрацыі, не спадабалася прадстаўленая рэканструкцыя аўтэнтычных колераў.

Цяпер помнік архітэктуры пафарбавалі па класічнай схеме: цёплы бэж і тэракотавы замест цёмна-сіняга. Вельмі шкада, што ў Беларусі ўсе пытанні вырашаюцца вось так...

Фота
#Полацк #савецкаяспадчына #каларыстыка #рэстаўрацыя #дэградацыя