Спадчына
2.89K subscribers
9.82K photos
85 videos
22 files
1.57K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
Прыбраныя з Пакроўскага кафедральнага сабора ў Гродне абразы змяшчалі «непрымальныя ў такім богаўгодным месцы сцэны гвалту і варожасці».

Неверагодны ўзровень маральнага падзення ў краіне. Значная частка хрысціянскай іканаграфіі гэта гвалт і варожасць. Рымляне і яўрэі забілі Сына Божага. Можа варта не ўзгадваць хто, а проста пісаць, што Хрыстос загінуў? А то хто-небудзь яшчэ натхніцца адпомсціць нашчадкам, "крывавы навет" прыгадае.

Ну і ўвогуле ўсе гэтыя распяцці... цвікі, цярновы вянец, бізуны, рана ад дзіды, кроў - НУ НЕ МЕСЦА ГВАЛТУ Ў БОГАДАГОДНЫМ МЕСЦЫ. Пасадзіце Хрыста за трактар, адзеньце ў спартыўны касцюм — так будзе да звычайных людзей бліжэй, навошта пужаць гэтым гвалтам і варожасцю?

А жароўню на абразах са Святым Лаўрэнціем варта інтэрпрытаваць як барану - яўна святы чалавек подзвіг свой хрысціянскі здзейсніў у галіне сельскай гаспадаркі. Але што рабіць з абразамі Святога Барталамея, які ў руках трымае садраную з сябе скуру?

Часам лепш прамаўчаць, чым нешта сказаць, асабліва калі ты беларускі чыноўнік.
Касцёл запусціў праект Imsha.by, які збірае актуальныя расклады Імшаў у касцёлах Беларусі. Ужо далучылася больш за 100 парафій.

Сервіс можа быць карысным для вандроўнікаў, якія хочуць разлічыць свае маршруты так, каб патрапіць унутр пэўных святынь, якія па-за імшой звычайна зачынены.

https://catholic.by/3/news/belarus/16405-da-praekta-imsha-by-daluchylasya-bolsh-za-100-parafij
У Варшаве выбралі пераможцу архітэктурнага конкурсу на аднаўленне Саксонскага палаца і Палаца Бруля. Гэтыя палацы размяшчаліся ў Варшаве на цяперашняй плошчы Пілсудскага, але былі наўмысна і поўнасцю знішчаны нямецкімі войскамі ў Другую сусветную.

Конкурс быў міжнародным, у ім прынялі ўдзел 12 архітэктурных студый і кансорцыумаў. Судзейскі корпус складаўся з вопытных архітэктараў, прадстаўнікоў дзяржаўнай улады і Варшавы, рэстаўрацыйных службаў і дзеячаў мастацтва. Пераможцам стала студыя WXCA з Варшавы.

У адпаведнасці з патрабаваннямі конкурсу архітэктары з WXCA захавалі вонкавы выгляд Саксонскага палаца і Палаца Бруля, якімі яны былі ў момант пачатку Другой сусветнай вайны.

Увесь Палац Бруля і паўночнае крыло Саксонскага палаца зойме Сенат Польшчы. На візуалізацыях звяртаюць на сябе ўвагу яго сучасныя інтэр'еры, асабліва круглая зала пасяджэнняў. У сваю чаргу вестыбюль Палаца Бруля з лесвіцай выглядае так, як і на даваенных кадрах. У паўднёвым крыле Саксонскага палаца размесціцца офіс Упраўлення мазавецкага ваяводы.

У прынятым Соймам спецыяльным законе аб аднаўленні Саксонскага палаца разам са спадарожнымі будынкамі ўказана, што работы завершацца да 2030 года і будуць каштаваць 2,4 мільярда злотых.

Канцэпцыя вельмі нагадвае аднаўленне Берлінскага гарадскога палаца, таксама разбуранага ў час вайны, дзе адышлі ад поўнага аднаўлення кожнага пакоя і фасада, замест гэтага прадставіўшы кампрамісны варыянт паміж гістарычнай дакладнасцю і сучаснасцю.

А ў Беларусі пасля пары ратуш і двух віцебскіх храмаў, адноўленых у 2000-х, не магу прыгадаць нічога значнага, што было б адноўлена з нуля. Затое знішчанага - дзясяткі.

#замежжа #Польшча #палацы #аднаўленне #Варшава
https://www.the-warsaw.com/80812/varshava-za-2-4-mlrd-zlotyh-vosstanovit-saksonskij-dvorec-razrushennyj-nemcami-vo-vtoruju-mirovuju-vot-kak-on-budet-vygljadet/
Выбраны варыянт досыць кансерватыўны тым не менш. Вось такія цікавыя рашэнні былі ў праектах, якія занялі другое і трэцяе месца, каб падкрэсліць адзіную захаваную частку палаца - фрагмент аркады, ператвораны ў магілу невядомага салдата. У другім варыянце гэта адмова ад адбудовы каланады над аркадай, што працягвае ўвагу сваёй незавершанасцю, абарванасцю, паказвае шчырую рану, нанесеную культуры вайной. Трэці варыянт - прывідная каланада, відаць зробленая з моднага цяпер у рэканструкцыі дрота, якая кантрастуе сваёй паветнанасцю з мурам аўтэнтычнай часткі, не спрабуе падмануць тым, што яна сапраўдная, захоўваючы пры гэтым здольнасць узнаўляць страчаны аб'ём.

Але мы любім часцей, каб «як было».
Сёння адбылося рашэнне Ваўкавыскага раённага суда па позве Ваўкавыскага аддзела культуры да Паўла Падкарытава аб скасаванні дамовы 2013 году па набыцці маёнтка Падароск, паведамляе Андрэй Колас.

Суд вырашыў скасаваць дамову нібы «з-за невыканання умовы па ўводзе аб’ектаў ў гаспадарчы абарот».

Падароск, Шчорсы, Нароўля і, здаецца, Паланечка сталі ахвярамі навядзення «парадачку». Пры гэтым для сапраўдных падонкаў, якія знішчаюць, уродуюць помнікі і парушаюць заканадаўства ў сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны праблем амаль ніхто не стварае - штраф што пшык!

#Падароск #сядзібы
Пачаўся рамонт будынкаў пажарнай часці (былой махоркавай фабрыкі Рыўліна) у Полацку.

Крыніца
#рэканструкцыя #Полацк #гістарычнаязабудова