Спадчына
2.89K subscribers
10.2K photos
87 videos
22 files
1.61K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
#іхпамяць:
Фотку неанацыста, абабітага з усіх бакоў свастонамі і нямецкімі арламі, з пазыўным у гонар любімага кампазітара Гітлера паклалі да манумента Перамогі ў Мінску. Не ведаю, што можа зраўняцца па ганебнасці для ўсіх беларусаў. І не ведаю, як з гэтай сітуацыі можна выйсці. Хіба што ігнараваць, рабіць выгляд, што нічога не адбываецца. Бо калі пачнуць адмываць нацыста, то самі вымажуцца.

А ён менавіта шчыры неанацыст, ён прыняў гэтую ідэалогію свядома, у мірны час, без прымусу. І гэта не ідзе не ў якая параўнанне з беларускімі калабарацыяністамі, якія з большага выжывалі ў разбураным, акупаваным горадзе.
Ці была нацысткай Вольга Бембель-Дзядок, жонка Андрэя Бембеля, аўтара гарэльефаў да манумента Перамогі, якая жыла пад акупацыяй па правілах, усталяваных немцамі? Не, не была.
Ці была нацысткай Ніна Глебка, жонка Пятра Глебкі, якая працавала на мінскім нямецкім калабарацыйным радыё? Не, не была
Ці быў нацыстам мастак Мікалай Гусеў, аўтар сцяга БССР, які маляваў пад акупацыяй партрэты афіцэраў і Гітлера? Не, ён, як і многія іншыя, проста выжываў як умеў, не чынячы зла іншым. Але яго асоба настолькі таксічная ў наш час, што адмыслова выдумалі Міхаіла Гусева, які быццам бы быў сапраўдным аўтарам сцяга і жыў у той жа час, што і Мікалай. Але насамрэч яго ніколі не існавала.

А гэты герой быў шчырым неанацыстым у наш час, калі гэтая ідэалогія даўно разгромлена. І ні ў каго нічога не ёкае ад такога імправізаванага мемарыялу ў ягоны гонар.

Вось вам вынік «не дадзім перапісаць праўду пра вайну». Это другое.