Forwarded from ArchiDucatus: Вільня|Vilna
У былой штаб-кватэры беларускіх арганізацый па Віленскай вуліцы, 37 (Vilniaus g., 37) у Вільні пачынаецца рамонт. На фасадзе ўжо змантаваны рыштаванні.
У левым крыле будынка ў розны час месціліся рэдакцыі радыкальных часопісаў, бюро Таварыства беларускай школы, Школьнай рады, Беларускі студэнцкі саюз. У некалькіх пакойчыках тут жылі дзеячы беларускага адраджэння: кампазітар Антон Грыневіч і мастак Язэп Драздовіч.
У 1923-1926 гадах тут жыў беларускі грамадска-палітычны дзеяч і мовазнавец Браніслаў Тарашкевіч. У наш час яму была прысвечана памятная шыльда, усталяваная на будынку. На час рамонту шыльду знялі.
#Вільня #Віленская #беларусы #рамонт #гістарычнаязабудова

Калі памятная шыльда Браніславу Тарашкевічу знікла толькі на час рамонту, то шыльда іншаму віленскаму беларусу хутка можа знікнуць канчаткова.
Гаворка ідзе пра славутага акцёра Васіля Іванавіча Качалава. Сапраўднае ягонае прозвішча было Шверубовіч. Ён нарадзіўся ў Вільні ў сям’і беларускага праваслаўнага святара мясцовай Мікольскай царквы Івана Шверубовіча, нашчадка старога шляхецкага роду.
Навучаўся ў 1-й Віленскай гімназіі разам з будучым беларуска-літоўскім кампазітарам Канстанцінам Галкоўскім і рэвалюцыянерам Феліксам Дзяржынскім. Як адзначаюць крыніцы, ажно да пераезду ў Піцер ён размаўляў па-руску з выразным беларускім акцэнтам.
Расійскі пісьменнік і нобелеўскі лаўрэат Іван Бунін у «Чыстым панядзелку», выпраўляючы герояў аповеду на «капуснік» у МХТ і сутыкаючы іх з зоркай — Качалавым, маляваў артыста з «пасмай ягоных беларускіх валасоў», якія звісалі на лоб.
Імем беларуса названа віленская гімназія, а на доме ў Вільні па Вялікай вуліцы, 14 (Didžioji gatvė, 14), побач з Мікольскай царквой, дзе ён правёў свае дзіцячыя гады, за савецкім часам была ўстаноўлена мармуровая памятная шыльда з надпісамі па-літоўску і па-руску.
Літоўская Камісія гістарычнай памяці Вільні «пасля ацэнкі дзейнасці асоб, якім яны былі прысвечаны ў савецкі час» ў чэрвені 2023 года прапанавала цалкам прыбраць шыльду Васілю Качалаву.
Гэтая навіна была праігнравана беларускім грамадствам, таму што беларусы нават не ведаюць пра існаванне гэтага свайго славутага земляка.
Шыльда размешчана ў цяжкадаступным месцы, з двара, уваход у які абмежаны зачыненымі на замок металічнымі веснічкамі. Але ў прасвет паміж домам № 14 і Мікольскай царквой можна заўважыць, што шыльда пакуль яшчэ вісіць на сцяне дома.
Беларусам Вільні варта звярнуцца ў муніцыпалітэт, прапанаваўшы зрабіць новую шыльду, аформленую па-літоўску і па-беларуску, пазначыць сапраўднае прозвішча, этнічную прыналежнасць славутага беларуса ды павесіць яе на галоўны фасад будынка.
#Вільня #Вялікая #беларусы #помнікі