«Аналягаў гэтаму на тэрыторыі Старажытнай Русі няма. Пры раскопках у інтэр’еры падземнай царквы былі выяўленыя цікавыя знаходкі: фрагмэнты керамічнага абраза, на якім захавалася частка надпісу і малюнкі з выявай пакутніка Георгія Пераможцы, у гонар якога мог быць асьвечаны гэты падземны храм. Таксама знойдзеныя дэталі хорасу XII стагодзьдзя, фрагмэнты керамічнага посуду, пліткі падлогі, кавалкі смальты рознай формы. Упершыню ў Полацку знайшлі кавалкі тынкоўкі з графіці ў выглядзе крыжыкаў.
Знойдзены сьвінцовы ліст пакрыцьця, кавалкі сьвінцу — мяркуецца, што збудаваньне, якое разьмяшчалася над падземнай царквой, мела сьвінцовае пакрыцьцё даху», — сказаў Свабодзе археоляг Аляксей Коц.
#Полацк #раскопкі #старажытнарускаяархітэктура #храмы

Спадчына
Усяго праз месяц пасля знішчэння храма ў пачатку 1962 года ён быў прызнаны помнікам. Папярэдні раз яго ўзялі пад дзяржаўную ахову ў 1953 годзе, што ніяк не перашкодзіла зносу. Як і пратэст навукоўцаў з Масквы.
Гэта быў настолькі выдатны прыклад маразму «крэпкіх хазяйственнікаў» у Савецкай Беларусі, што віцебскія ўлады ў асобе гарадскога старшыні Мікалая Ільіча Сабельнікава былі праслаўлены на ўвесь Саюз у асобным выпуску «Недолго думая» сатырычнага кіначасопіса «Фитиль».
Мне здаецца гэтае відэа трэба прымусова паказваць ва ўсіх райвыканкамах і аблвыканкамах краіны. Бо як і 60 гадоў таму, чыноўнікі не толькі застаюцца сляпымі да культурнай спадчыны, але часта дзейнічаюць нібыта на зло. Ну і вельмі бракуе такіх вось «Фитилей».
Замест іх Мацяс можа падаць спілоўванне дрэваў у сядзібе як тое, што "трэба прыняць", а Анлайнер падрыхтуе вялікі кампліментарны артыкул пра найлепшага забудоўшчыка Брэста, уся дзейнасць якога зводзіцца да знішчэння насуперак праекту зон аховы каштоўных будынкаў.
https://youtu.be/iYkOy0debNY
#Віцебск #храмы #знішчэнне #старажытнарускаедойлідства

YouTube
Недолго думая (Фитиль №3/1962)
Відэа пра знос Дабравешчанскай царквы у Віцебску