Спадчына
2.88K subscribers
10.2K photos
87 videos
22 files
1.61K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
Спадчына
Мала знішчыць храм, трэба яшчэ знявечыць усё побач, каб нічога пра былое не нагадвала. Так і ў Крычаве — цяжка здагадацца, што безаблічны будынак на цэнтральнай плошчы, гэта былая плябанія ў псеўдагатычным стылі. Выдае хіба што размяшчэнне некаторых акон.…
За пару кіламетраў ад Крычава, у в. Калініна ў 2019 годзе ціха знішчылі гістарычны бровар. Відаць, не такі ён ужо і каштоўны ў параўнанні з іншымі захаванымі шэдэўрамі архітэктуры Крычаўшчыны!

Справа прадзедаў жыве!

⚠️ Наўмысныя знішчэнне або пашкоджанне культурных каштоўнасцей, якім можа быць нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, караюцца пазбаўленнем волі да трох гадоў.
фота
#знішчэнне #Калініна #прамысловаяархітэктура
Што сёння адбываецца з гістарычным кафляным заводам «Станіславова» ў Гродне, заснаваным князямі Друцкімі-Любецкімі ў 1895 годзе, які ў 2019 годзе абяцаў выкупіць і аднавіць саліст гурта «Ласковый май» Андрэй Разін.

Спойлер: нічога добрага.

https://vgr.by/2021/09/09/polnyiy-kafel-smotrite-kak-v-centre-grodno-na-glazah-razvalivaetsya-unikalnyiy-kafelnyiy-zavod-ryadom-s-kotoryim-uzhe-opasno-hodit/
#Гродна #гістарычнаязабудова #прамысловаяархітэктура
Мусіць з 5-й спробы ўдалося прапхнуць прапанову на наданне статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці комплексу цэментнага завода ў Краснасельскім Ваўкавыскага раёна, узведзенаму ў 1914 годзе з элементамі стылю паўночнага мадэрну пад патрэбы ваеннага часу. 23 лістапада адбудзецца пасяджэнне абласнога савета па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны, дзе будзе разгледжана гэтая прапанова. У цяперашні час адбываецца знос старых будынкаў на гэтай тэрыторыі, без ахоўнага статусу аб'ект будзе страчаны.

#Краснасельскі #прамысловаяархітэктура #ахова
ГЭС «Ганалес» (Ганалес - працоўная назва вадасховішча ад вёскі на заходнім беразе) на Свіслачы, паміж Мінскім морам і Крыніцай. Помнік савецкай неакласікі 1954 года, які чамусьці ні ў якія ахоўныя спісы не ўнесены, што дазволіла правесці еўрарамонцік з сіняй металадахоўкай, пластыкавымі вітражамі і кафляй да столі.

А вам трапляліся прыгожыя гідраэлектрастанцыі?
#прамысловаяархітэктура #антырэстаўрацыя #Мінск #савецкаяспадчына
У Раванічах Чэрвеньскага раёна выстаўлены на продаж гістарычныя будынкі бровара канца XIX ст. і спіртасховішча, якое, па некаторых звестак, было пабудавана ў 1790 годзе як уніяцкая царква. Нягледзячы на тое, што гэтыя будынкі, відавочна, звязаныя з сядзібай Слатвінскіх, якая з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю, самі яны ахоўнага статусу не маюць (а чаму?).

#Раванічы #аўкцыёны #прамысловаяархітэктура #непомнік
У Дуброўне закінуты будынак былой суконнай фабрыкі «Дняпроўская мануфактура» пачатку XX ст. ператварылі ў банкетную залу. Унутры, вядома, люты правінцыйны калгас, але дзякуй, што хоць фасады не спаскудзілі, бо будынак ахоўнага статусу дагэтуль не мае.

сучасныя фота mihulio88
#Дуброўна #рэканструкцыя #прамысловаяархітэктура #непомнік
Краснасельскі цэментны завод пасля кансервацыі і рэканструкцыі. Ах не, гэта загніваючая польская Лодзь.

#замежжа #Польшча #прамысловаяархітэктура
26 красавіка ў Магілёве гарэў будынак першай гарадской электрастанцыі, узведзены ў 1910 годзе і перабудаваны ў 1930-я гады пад жылы дом у стылі канструктывізму. Фасады, калі прыгледзецца, захоўваюць рысы абодвух эпох. На жаль, будынак дагэтуль не мае ахоўнага статусу. У сакавіку 2020 года мы звярталіся ў гарвыканкам з просьбай ініцыяваць наданне яму статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці, але там палічылі, што гэта «пакуль заўчасна», але абяцалі ўстанавіць іфармацыйную дошку (здаецца, яна так не з'явілася). Гэта ўжо не першы закінуты аб'ект у горадзе, які гарыць ад пражывання там розных бамжоў; так гарэлі будынкі па Лазарэнкі, гарэлі казармы на Крупскай.

#разбурэнне #Магілёў #гістарычнаязабудова #прамысловаяархітэктура
У Мінску за $600 000 ізноў спрабуюць прадаць ваданапорную вежу. Вялікія спрэчкі выклікала канцэпцыя ў канцы артыкула, дзе над вежай надбудаваны трохпавярховы аб'ём. Тут хочацца адзначыць, што рэканструкцыя воданапорных вежаў няпростая задача, тым больш калі гэта помнік архітэктуры, бо плошча маленькая, камунікацыя складаная, без кампрамісаў ніяк не абысціся. Што да надбудовы, то на мой погляд яна імітуе металічны бак (які тут, праўда, быў унутры), аддзелка з «іржавай» кортэн-сталі, па-першае, стасуецца з цёмным колерам мура, а па-другое, яго перфарацыя не дае сябе падмануць - аб'ём успрымаецца як новы і не блытаецца з аўтэнтыкай. Уначы будзе ліхтар, што і бачна на рэндары. Памятаючы папярэднія варыянты з кіламетрамі люстранога шкла - гэты варыянт самы адэкватны і сучасны.

P.S. Анлайнеру — у архітэктары вежы няма амаль НІЧОГА ад готыкі, гэта тыповая цагляная эклектыка.
#мінск #прамысловаяархітэктура #рэканструкцыя
У Моўчадзі таксама знішчылі стары млын.


#Моўчадзь #знішчэнне #прамысловаяархітэктура
На Анлайнеры выйшаў матэрыял пра дзве шухаўскія вежы ў Беларусі — у Барысаве і Коханаве, помнікі індустрыяльнай архітэктуры.

#прамысловаяархітэктура #Барысаў #Коханава
У Бабруйску зносяць гістарычны комплекс вінакуранага завода на вуліцы Навашасэйнай, 25, а яго цэглу з клеймамі ўжо распрадаюць у інтэрнэце. Знішчэнне культурнай каштоўнасці, якой можа быць прысвоены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, паводле артыкула 344 Крымінальнага кодэкса з'яўляецца злачынствам і караецца тэрмінам да 3 гадоў пазбаўлення волі.

👉Форма электронных зваротаў Бабруйскага гарвыканкама.

https://1387.by/stary-vinzavod-prybirajuc-ci-znishchajuc-na-tjerytoryi-pracue-spectjehnika-nihto-nichoga-ne-vedae/

#прамысловаяархітэктура #бабруйск #знішчэнне
Спадчына
Мемарыял першай мінскай электрастанцыі пад гмахам неКемпінскі займеў канструктыўную аснову. Відаць на бетонных паліцах размесцяць захаваныя кавалкі фасада. #Мінск
Як мы і пісалі, на бетонных паліцах каля неКемпінскі мантуюць кавалкі, на якія быў распілаваны адзін з гістарычных неагатычных фасадаў першай мінскай электрастанцыі.

#аднаўленне #мінск #прамысловаяархітэктура
Спадчына
Яшчэ адзін вядомы прыклад анастылазу — аднаўленне Фраўэнкірхэ ў Дрэздэне. Царква, як і ўвесь гістарычны цэнтр горада, была цалкам разбурана ў час бамбардзіровак Дрэздэна англа-амерыканскай авіяцыяй 13 лютага 1945 года. Улады ГДР пры недахопе фінансавых сродкаў…
Уласна да чаго гэтая доўгая падводка была: ў Беларусі, дзе не выкарыстоўваліся буйнапамерныя каменныя блокі, а больш выкарыстоўвалі цэглу, якая без абароны хутка разбураецца ад вільгаці, анастылаз амаль немагчыма прымяніць. Ну і знайсці месца кожнай цаглінцы малаажыццяўляльна, асабліва калі будынак быў патынкаваны 😁. Ёсць выключныя выпадкі, калі можна знайсці месца для кавалку каменнага дэкору (ну вось як картуш у Новым замку, або кавалкі эркера Старога замка, знойдзеныя пры раскопках), мне здаецца, што ёсць нейкая магчымасць вяртаць на месца і буйныя кавалкі муру, калі яны не рассыпаюцца (прасценак Ніжняй царквы ва ўсё тым жа Гродна) — але нічога з гэтага мы пакуль не бачылі. І вось «аднаўленне электрастанцыі» на беразе Свіслачы можна назваць найбольш буйным вядомым прыкладам анастылазу ў Беларусі. Пакуль выглядае страшнавата, заўважна, што адліты маналітны каркас-падтрымка не пляша з лапаткамі, але паглядзім чым скончаць.

#мінск #аднаўленне #прамысловаяархітэктура
Спадчына
Photo
Магілёўскі абласны савета па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны адмовіў у прысваенні ахоўнага статусу першай магілёўскай электрастанцыі па 2-м Крутым завулку, бо «ў выніку ўздзеяння фактараў прыроднага паходжання страчаны адметныя духоўныя і мастацкія вартасці, якія б абумовілі наданне яму статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці. Пагоршаны тэхнічны стан і ўмовы ўспрымання аб’екта.»

Насамрэч будынак нават пасля перабудовы 1930-х гадоў у жытло захаваў увесь свой эклектычны дэкор, што з'яўляецца незвычайнай цікавосткай само па сабе, але галоўнай яго вартасцю з'яўляецца не архітэктура, а дакументальнае сведчанне індустрыяльнага развіцця горада і рэгіёна. Ну і ў крытэрыях надання ахоўнага статусу адсутнічаюць хоць які згадкі пра тэхнічны стан (іначай як бы ў Спіс патрапілі кавалкі мура, якія рамантычныя людзі называюць Гальшанскім замкам?), тым больш што будынак хоць і адселены, не мае відавочных страт.

Усё гэта будзе даведзена да ведама выканкама і, спадзяюся, абласнога савета. Але гэта, відаць, гэтак жа бессэнсоўсна, як абскарджваць у Мінкультуры, бо агульны трэнд такі: ствараць перашкоды ў прыняцці прапановы, адшукваючы ўсё новыя малавыканальныя патрабаванні, а калі прапанова ўжо цягне на манаграфію, на савеце, які складаецца невядома з каго, не прымаць, бо «адстутнічае неабходнасць», «не адпавядае [з галавы ўзятым] крытэрыям», «страціла адметнасці».

Улічваючы цэнтральнае размяшчэнне будынка ў горадзе, яму можа пагражаць знос пад ілітнае жыллё ці офісны гмах.

Усе падпісчыкі нашага Patreon могуць азнаёміцца з 43-старонкавай прапановай на статус.

#Магілёў #прамысловаяархітэктура #ахова
Хочацца нагадаць, што ў еўрапейскіх краінах уласнікам, якія бяруцца за рэстаўрацыю сваёй уласнасці, даюцца вельмі выгодныя крэдыты, падатковыя паслабленні, або дзяржава абавязуецца кампенсаваць значную частку выдаткаў.

У Беларусі ўласнікаў гісторыка-культурных каштоўнасцей выкарыстоўваюць выключана як дойную карову.

Які прыклад мусіць паказаць гэты кейс? Што лепш знесці помнік, заплаціць штраф 20 базавых і жыць спакойна не ведаючы праблем?

Абсалютнае шкодніцтва нацыянальным інтарэсам, як і ў выпадку з адабраннем сядзібы ў Падароску, якую паспяхова рэстаўравалі напрацягу дзесяцігоддзя прыватныя асобы.

Наступны раз, калі пабачыце, што недзе выстаўлены на продаж помнік, задумайцеся - а ці вам яно трэба ў сённяшняй сітуацыі?

#Ліда #прамысловаяархітэктура
Аказваецца, бабруйская вадацяжная вежа не ўнікальная, аналагічная маецца на чыгуначнай станцыі Пагодзіна ў Горках. Бабруйская вежа пабудавана ў 1927 годзе, верагодна, што і горацкага з'явілася ў той жа час. Цікава было б даведацца, а хто аўтар даволі арыгінальнай архітэктуры.

Абодва помнікі прамысловай архітэктуры на сёння не маюць ахоўнага статусу.

Можа вы бачылі такую ж яшчэ дзе? Напішыце ў чат.

#Бабруйск #Горкі #прамысловаяархітэктура #Пагодзіна #непомнік
Міні-ГЭС на Заслаўскім вадасховішчы. Архітэктар Вольга Ладыгіна. Ахоўнага статусу не мае.

#прамысловаяархітэктура #мінск
У 1950 годзе пачалі разбіраць вадацяжную вежу, якая стаяла ў цэнтральным скверы, дзе сёння выхад з метро "Кастрычніцкая" ў бок Дома афіцэраў.

Большасць гараджан былі супраць яе ўзвядзення ў 1870 годзе, бо побач быў архірэйскі падворак (над сутарэннямі храма сёння пабудаваны Дом афіцэраў), але гэта было самае высокае месца па Захар'еўскай, так што да іх не прыслухаліся.

Ці варта аднаўляць такія тэхнічныя збудаванні, калі ёсць магчымасць? Ці сапсавала б такая вежа звыклы ансамбль плошчы?

Фота

#Мінск #прамысловаяархітэктура