Спадчына
2.89K subscribers
10.2K photos
87 videos
22 files
1.61K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
#рэчыбсср
Падпішчык канала звярнуў увагу на тое, што ў дарэвалюцыйным будынку па адрасе вул.Інтэрнацыянальная 31 у Мінску на лесвічнай клетцы захавалася печка, абліцаваная кафляй савецкага часу, з заслонкай з надпісам "Чыровны інвалід. Менск".
Калі кафля хутчэй за ўсё арыгінальная, вытворчасці 1920-х, 1930-х гадоў, то вось заслонка, відавочна, рэпліка, зробленая па матывах рэальных заслонак, якія вырабляліся ў металаапрацоўчай арцелі "Чырвоны інвалід" у Менску ў тыя ж 1920-я, 1930-я гады (прыклады рэальных заслонак на 2-х апошніх фота).