Спадчына
2.89K subscribers
10.2K photos
87 videos
22 files
1.61K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
Міжваенны неагатычны касцёл у Мікашэвічах падаўся новаму уласніку, праваслаўнай царкве, недастаткова кананічным нават з шасцю ўродскімі цыбулінамі (і трыма на браме), таму цяпер іх яшчэ і пазалацілі. Нажаль, афіцыйнага статусу помнік не мае.

#Мікашэвічы #касцёлы #цэрквы #антырэстаўрацыя
Спадчына
Міжваенны неагатычны касцёл у Мікашэвічах падаўся новаму уласніку, праваслаўнай царкве, недастаткова кананічным нават з шасцю ўродскімі цыбулінамі (і трыма на браме), таму цяпер іх яшчэ і пазалацілі. Нажаль, афіцыйнага статусу помнік не мае. #Мікашэвічы #касцёлы…
Дарэчы ў Мікашэвічах ёсць каталіцкая абшчына, якой лагічна было б вярнуць будынак касцёла, але, відаць, праз яе нешматлікасць, ён давялося туліцца ў гістарычным цагляным будынку. Нажаль, іначай як вандалізмам перабудову будынка пад касцёл назваць не магу: замест фасада з эклектычным дэкорам узнік неагатычны. Праўда, варта адзначыць, што, па-першае, новы фасад хутчэй за ўсё шырма, па-другое, пачуццё густу ў заходняй царквы на парадак вышэй за ўсходніх субратоў — вырваць сабе вочы жадання не ўзнікае.

#Мікашэвічы #касцёлы #гістарычнаязабудова #антырэстаўрацыя
Былы касцёл у Мікашэвічах працягвае свае візуальныя метамарфозы. Усё гэта магчыма праз адсутнасць ахоўнага статусу.

#Мікашэвічы #касцёлы #цэрквы #антырэстаўрацыя #непомнік
У падкасце «Так склалася гістарычна» археолаг Сяргей Бланш распавёў пра адкрыццё на тэрыторыі мікашэвіцкіх кар'ераў палеатычнай гранітнай пячоры глыбінёй 40 м, якая, верагодна, з'яўляецца найстарэйшым помнікам археалогіі на тэрыторыі краіны. Аб'ект насычаны архелагічнымі артэфактамі. Выяўлены людскія шкілеты (неандэртальцаў і краманьёнцаў), фаўністычныя парэшткі, гранітныя прылады працы і насценныя роспісы, на якіх адлюстравана паляванне, верагодна, неандэртальцаў з сабакамі на мамантаў. Падрабязней у падкасце.
😀
#археалогія #Мікашэвічы