Спадчына
2.78K subscribers
8.77K photos
66 videos
20 files
1.46K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
Працягваецца аднаўленне Яўрэйскіх могілак у Магілёве.

#Магілёў #аднаўленне #могілкі #яўрэйскаяспадчына
Вандалы раскрадаюць на металалом старыя Трышынскія могілкі ў Брэсце, якія з'яўляюцца гісторыка-культурнай каштоўнасцю і знаходзяцца пад аховай дзяржавы.

#вандалізм #Брэст #могілкі
https://news.erkalo.io/life/807.html
Спадчына
На петыцыю з просьбай увекавечыць знесеныя вайсковыя могілкі на кольцы Касманаўтаў у Магілёве, дзя цяпер пачынаецца будаўніцтва новай транспартнай магістралі, мясцовы выканкам адказаў, што ўстаноўка памятнага знака патрабуе гістарычнага даследвання, а таксама…
У сакавіку 2020 года магіляўчане звянуліся з петыцыяй, просячы ўвекавечыць знішчаныя могілкі на кольцы Касманаўтаў, ім адказалі, што разгляду гэтага пытання патрабуецца правядзенне даследвання, але ў даведцы пацвердзілі, што на гэтым месцы былі вайсковыя могілкі, знішчаныя саветамі ў 1920-я гг. Сёння, пры будаўніцтве дублёра ад кольца, выяўлены прынамсі адзін надмагільны помнік — падпалкоўніка Міхаіла Якаўлевіча фон Шліхтынга, які памёр у 1899 годзе. Які лёс чакае гэтае надмагілле і тэрыторыю былых могілак?

фота @Masha_pinkie
#Магілёў #могілкі #археалогія #помнікі #петыцыі
Спадчына
Photo
У Мінгарвыканкаме адказалі наконт зносу агароджаў і крыжаў на Кальварыі. Адказ доўгі, але калі коратка: работы працягнуцца згодна з Законам аб пахаваннях, ахоўны статус могілак не забараняе гэтага, пад аховай находзяцца толькі самі пахаванні. Такім чынам атрымліваецца, што або на Кальварыйскіх могілках, помніку міжнароднага значэння, сапраўды нічога не ахоўваецца акрамя трупаў у зямлі і можна бульдозерам знесці надмагіллі ды агароджы XIX - пачатку XX ст. і ператварыць некропаль у прыгожы сквер, або нехта няправільна разумее значэнне тэрміна «пахаванне» і тады пахавальнае заканадаўства ўваходзіць у прамое супярэчанне з заканадаўствам у сферы аховы помнікаў. Трэба разбірацца. Падобная сітуацыя ўжо ўзнікала з Вайсковымі могілкамі.

#Кальварыйскіямогілкі #могілкі #мінск #ахова
Надмагілле Антонія Скарбек-Вайчынскага, мужа заснавальніцы Масалянскай ардынацыі Юзэфы з Біспінгаў (огого род, раю пачытаць вам біяграфіі Аляксандра і Яна Каміля Біспінгаў — трылер!) каля касцёла ў Воўпе ў 2010 і 2021 гадах. Бясследна знікла гатычная агароджа, выканая ў тэхніцы мастацкага ліцця.

Добраўпарадкаванне ці вандалізм?

#дэградацыя #Воўпа #могілкі #дэталі
Слуцкі краязнавец Вера Грабоўская аднойчы вырашыла заняцца генеалогіяй сваёй сям’і. І ў нейкі момант зразумела, што пахаваных людзей можа шукаць не толькі яна. Узнікла ідэя алічбоўкі мясцовых могілак: размясціць фота помнікаў з іх надпісамі ў інтэрнэт. Некаторыя помнікі ёй прыйшлося ачысціць ад моху і зямлі, каб прачытаць надмагільныя надпісы.

Цяпер яна вядзе гістарычную суполку «Старыя помнікі Слуцка», сайт oldpomnik.by і працуе над лічбавай мапай старых пахаванняў у горадзе. Плануе ў далейшым прыцягнуць гарадскія арганізацыі да шэфства над старымі пахаваннямі, не только вайсковымi: гімназію над пахаваннямі настаўнікаў, медыцынскі каледж — лекараў.

P.S. Дарэчы ў нас ёсць чат для аматараў некропаляў @mohilki
https://budzma.org/news/slucki-nekropal.html

#Слуцк #могілкі
Спадчына
Photo
У вёсцы Ахова Пінскага раёна спілавалі адзін з трох векавых дубоў на мясцовых могілках, пра якія мы пісалі раней. Раней Інстытут папярэдне ўключыў іх у навуковую базу «Рэдкія ўнікальныя дрэвы і насаджэнні на тэрыторыі Беларусі» са статусам «падлягаюць абследаванню». Мясцовым жыхарам тыпавыя магілы продкаў апынуліся даражэйшымі за сапраўдныя помнікі прыроды. Але не ўсім, за два іншыя дубы заступіліся мясцовыя бабулі.

Дапоўнена: прыехаў АМАП, усе дрэвы спілавалі.
#Ахова #могілкі #помнікіпрыроды
У канцы 2005 на армянскія могілкі ў Джульфе ў азербайджанскім анклаве Нахічэвань прыбылі рабочыя, якія пачалі вынішчаць старажытныя хачкары — разьбяныя каменныя надмагіллі.

Нягледзячы на шматлікія дакументальныя сведчанні, азербайджанскія афіцыйныя асобы або адмаўлялі, што пахаванні былі армянскімі, або сцвярджалі, што там могілак ніколі не было.

Многія крытыкавалі маўчанне з боку ЮНЕСКА пасля разбурэння Джульфы і параўноўвалі яго з рашучым адказам арганізацыі на знішчэнне ў 2001 гіганцкіх статуй Буды талібамі ў Афганістане і старажытнага горада Пальміра баявікамі «Ісламскай дзяржавы» ў Сірыі ў 2015.

Расследаванне, праведзенае OCCRP, паказала, што ў 2012–2014 гг. ценявыя кампаніі, звязаныя з Азербайджанам, заплацілі 468 тысяч долараў Каліну Мітраву — мужу Ірыны Бокавай, якая тады была гендырэктарам ЮНЕСКА.

Армяне ўспрымаюць знішчэнне могілак як культурны генацыд, але трэба адзначыць, што вынішчэнне спадчыны варожага народа адзначаецца з абодвух бакоў.

#могілкі #замежжа #Арменія #Азербайджан