Спадчына
2.88K subscribers
10.2K photos
87 videos
22 files
1.61K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
На гімназіі № 15 г. Мінска тынкуюць мазаічнае пано. Згодна з Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 1374 ад 19.09.2008 «Аб некаторых пытаннях стварэння (рэканструкцыі) і прыёмкі твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва» рэканструкцыя твораў дэкаратыўна-манументальнага мастацтва (куды адносяцца і творы ў тэхніцы мазаікі) можа праводзіцца толькі на падставе экспертнага заключэння Мінскага гарадскога мастацка-экспертнага савета. Можаце нагадаць пра гэта гарвыканкаму.

#мазаікі #савецкаяспадчына #дэградацыя #мінск
Спадчына
Характэрная для эпохі гутарка. Можна разбіраць на цытаты https://t.me/onlinerby/34638?single
«просто обычная стенка аккуратненькая, серенькая».

Так цяпер выглядае мазаіка на гімназіі № 15 у Мінску. Не падманулі!

#мазаікі #савецкаяспадчына #дэградацыя #мінск
У Бярозе знішчылі вялікія мазаікі часоў нацыянальнага адраджэння, якія выходзілі на мясцовы стадыён. «Будзе шэранька» (с)

Згодна з Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 1374 ад 19.09.2008 «Аб некаторых пытаннях стварэння (рэканструкцыі) і прыёмкі твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва» рэканструкцыя твораў дэкаратыўна-манументальнага мастацтва (куды адносяцца і ЎСЕ творы ў тэхніцы мазаікі) можа праводзіцца толькі на падставе экспертнага заключэння Брэсцкага абласнога мастацка-экспертнага савета. Можаце нагадаць пра гэта аблвыканкаму, або пракуратуры.

#мазаікі #савецкаяспадчына #знішчэнне #Бяроза
Мазаіка створана ў 1989-1990 гадах (то бок у апошнія гады савецкай улады) па дзяржаўным заказе мастаком Рыгорам Кірдзеем і мае назву «Прыгажосць выратуе свет».

#бяроза #мазаікі #савецкаяспадчына
Магчыма, што ў Бабруйску захаваюць мазаіку, якая была выканана ў 1972 годзе мясцовым мастаком Сямёнам Абрамавым на будынку хірургічнага корпуса гарадской бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі імя У. В. Марзона, які цяпер чакае знос.

Пасля некалькіх зваротаў у мясцовыя органы і Мінкультуры, у якіх звяртаў увагу на тое, што ў беларускім заканадаўстве не прадугледжаны дэмантаж (знішчэнне) твораў манументальнага мастацтва, які з'яўляецца вандалізмам па яго прамым вызначэнні, нарэшце атрымаў ад міністэрства адказ, што яны даслалі ліст у Бабруйскім гарвыканкам аб правядзенні рэканструкцыі твора.

Паводле Палажэння аб парадку стварэння (рэканструкцыі) і прыёмкі твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 верасня 2008 г. № 1372 (далей – Палажэнне) (у рэдакцыі пастановы Савета Міністраў ад 14 студзеня 2022 г. № 26), рэканструкцыя твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва — сукупнасць работ і мерапрыемстваў, накіраваных на выкарыстанне па новым прызначэнні твораў мастацтва і (або) звязаных са змяненнем месца іх размяшчэння.

Так што бабруйская мазаіка мусіць цяпер быць як мінімум перанесена некуды (у музей, ці на новы будынак), а не тупа знішчана.

Паглядзім, як законы працуюць у Беларусі.

П.С. Дарэчы гэта тое самае палажэнне, па якім Зэльвенскі райвыканкам адмовіўся дэмантаваць помнік Ларысе Геніюш.

Калі вам падабаецца, як мы змагаемся за культурную спадчыну, вы можаце падтрымаць наш канал праз Boosty ці Patreon (уваход праз ВПН).

#мазаікі #бабруйск #ахова
На дзіцячым садку №347 у Мінску адбылося чарговае парушэнне заканадаўства ў сферы дэкаратыўна-манументальнага мастацтва: на тарцавых сценах будынка затынкавалі савецкія мазаікі з выявамі Чабурашкі (дзеянне мультфільма, нагадаю, адбываецца ў дэкарацыях, натхнёных старым горадам Мінска), складзеныя з каляровай паліванай кафлі.

Мы ўжо неаднойны нагадвалі, што рэканструкцыя твораў манументальна-дэкаратыўнага мастацтва (а мазаіка адносіцца да іх ужо па факце свайго існавання) адбываецца згодна з Палажэннем аб парадку стварэння (рэканструкцыі) і прыёмкі твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 верасня 2008 г. № 1372 (далей – Палажэнне) (у рэдакцыі пастановы Савета Міністраў ад 14 студзеня 2022 г. № 26). То бок замазаць яе можна толькі пасля афіцыйнага рашэння аб дазволе такога віду «рэканструкцыі», якое, відавочна, у дадзеным выпадку ніхто не атрымліваў і не збіраўся.

#Мінск #мазаікі
https://realt.onliner.by/2023/05/03/na-minskom-detskom-sadike-zashtukaturili-mozaiku
Мазаіка «Зямля навукі і культуры» з трыпціха, які размешчаны на тарцах карпусоў Брэсцкага электрамеханічнага завода па вуліцы Маскоўскай, застаўлена рыштаваннямі і рыхтуецца да рэстаўрацыі. Мазаікі створаны ў 1985–1989 гадах мастакамі Уладзімірам Крываблоцкім і Юрыем Багушэвіч па ініцыятыве першага дырэктара БЭМЗа Уладзіміра Сальнікава.

У сакавіку 2019 года рашэннем Брэсцкага аблвыканкама мазаічнаму трыпціху «Зямля» нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Але гэта не спадабалася ўласніку будынка, гандлёваму дому «Лагуна», на якога ўскладалася адказнасць па захаванні мазаікі. Гандлёвы дом падаў у суд з патрабаваннем прызнаць рашэнне несапраўдным.

Заяўнік заявіў, што з наданнем мазаічнай кампазіцыі статусу матэрыяльнай нерухомай гісторыка-культурнай каштоўнасці былі закрануты і парушаны яго правы, паколькі прадпрыемства вымушана падпісаць ахоўнае абавязацельства і выканаць шэраг дарагіх мерапрыемстваў па аднаўленні і далейшым падтрыманні мазаікі.

Тады, дзякуй богу, прэцэдэнта не адбылося і суд адмовіў ганлёваму дому. А так бы «рыначак павырашаў» яшчэ адзін твор манументальнага мастацтва. Не падабаецца выконваць абавязацельствы - пашукай месца, дзе каштоўнасцей няма. А то любяць прадпрымальнікі і рыбку з'есці, і ў гарадскім цэнтры сесці.

#Брэст #мазаікі #ахова #рэстаўрацыя
https://brestcity.com/blog/odna-iz-trex-mozaik
Будзе жоўценька.

Зафарбавалі дэкаратыўную кампазіцыю па вуліцы Харкаўскай, 84 у Мінску. Кампазіцыя выканана Вячаславам Сакаловым ў 1968 годзе для кафэ.

Фота
#мінск #дэградацыя #мазаікі #савецкаяспадчына
Спадчына
Photo
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Вось так выконваюцца чыноўнікамі ўласна прыдуманыя законы аб дэкаратыўна-манументальным мастацтве.

#бабруйск #мазаікі #знішчэнне
Нягледзячы на тое, што ва Украіне ідзе вайна і сістэма аховы помнікаў мякка кажучы не вельмі добрая, мірнай і прававой Беларусі ёсць чаму павучыцца.

Паказальны прыклад адбыўся ў Львове. Летась арандатар выдавецтва "Вільна Україна" збіў мазаічнае пано "Інфармацыйная прастора", створанае мясцовым мастаком Багданам Сойкам у 1981 годзе для інтэр'ера тагачаснага Саюздрука.

Гэта была пейзажная кампазіцыя з фігурамі пяці жанчын, які сімвалізавалі пяць кантынентаў і абмен інфармацыяй у свеце.

У кастрычніку 2023 года арандатар памяшкання знішчыў мазаіку, аргументуючы гэта неабазнанасцю і нізкай функцыянальнасцю сцяны. Тады на месцы манументальнага твора застаўся толькі аўтарскі падмалёвак.

І тут аказалася, што наўмыснае знішчэнне, разбурэнне і пашкоджанне любой культурнай спадчынай з'яўляецца ва Украіне крымінальным злачынствам (роўна як і ў Беларусі), за якое пагражае да трох гадоў зняволення.

Мазаіка не была ўнесена ў Дзяржаўны рэестр помнікаў Украіны, але ўласнік, каб не сесці ў турму сёння за ўласны кошт аднаўляе мазаіку. Гарадскія ўлады не сталі закрываць вочы на знішчэнне савецкага твора мастацтва, як кожны раз робяць гарадскія ўлады ў Беларусі.

Гэты выпадак падштурхнуў гарадскія ўлады неяк абазначыць каштоўныя творы. Тут трохі дапамагла вайна - мазаікі пачалі маркіраваць знакам "Блакітны шчыт", які з'яўляецца ахоўнай эмблемай Гаагскай канвенцыі аб абароне культурных каштоўнасцей у выпадку ўзброенага канфлікту.

Таксама да 1 кастрычніка 2024 года група спецыялістаў мусіць прааналізаваць мазаічныя творы ў горадзе ды падрыхтаваць рэкамендацыі па іх захаванні і ўнясенні ў Дзяржаўны рэгістр нерухомых помнікаў Украіны.

У Беларусі дзейнічае заканадаўства, якое ахоўвае творы манументальнага мастацтва незалежна ад таго ўнесены яны ў Дзяржаўны спіс ці не. Але яно абсалютна ігнаруецца ўсімі, а ўласніка і выканама да міністэрства культуры і пракуратуры, бо за знішчэннем мазаік у нас стаяць бюджэтныя ўстановы - школы, бальніцы, спартыўныя ўстановы.

#замежжа #Украіна #мазаікі #ахова #вайна