Спадчына
2.89K subscribers
10.2K photos
87 videos
22 files
1.61K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
Спадчына
Photo
Спачатку Гродзенскі гарвыканкам не ведаў, што памятны знак у гонар паўстанцаў 1863 года, які размяшчаўся на тэрыторыі чыгуначнага вакзала з'яўляецца творам дэкаратыўна-манументальнага мастацтва, а калі іх паўторна тыкнулі носам у канкрэтны пункт, то ўжо выявілася, што яны нічога не ведаюць ні пра знак, ні пра тое, што з ім стала. Ага. Ну тады давядзецца пісаць заяву на выкраданне твора мастацтва.

#Гродна #помнікі #знішчэнне
Паглядзіце як убога рамантуюць драўляны дом па вуліцы Міцкевіча, 7 у Гродне.

У 2021 годзе прадстаўнік кампаніі «Формула вады», якая выкупіла дамы №№7 і 9, Дзмітрый Жук распавядаў, што "пастаўлена задача захаваць гістарычнае аблічча", а па факце нам падсоўваюць фуфел, які толькі аддалена нагадвае старое.

Няцотны бок вуліцы Міцкевіча уваходзіць паводле праекта зон аховы гістарычнага цэнтра Гродна ў "ахоўную зону", а дадзеныя дамы аднесены да "шараговай забудовы". Рэгламентамі ахоўнай зоны забаронена "неабгрунтаванае змяненне характару архітэктуры фасадаў шэраговай гістарычнай забудовы, якой не нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці".

Канкрэтна, што не так:
* Выкарыстоўваецца непрафіляваная шалёўка, якая была раней
* У ніжняй частцы сцен і мезаніна замест вертыкальнай шалёўкі выкарыстоўваецца гарызантальная.
* Адсутнічаюць паяскі, якія аддзяляюць гарызантальную і вертыкальную шалёўку, што парушае гістарычнае чляненне фасадаў
* Адсутнічаюць праразныя падзоры на навісях даху (гэта яшчэ можна давесіць)
* Вокны маюць негістарычны колер, матэрыял, разбіўку, глыбіню ўстаноўкі адносна фасада (апошняе, вядома, праз тое, што робяць вентфасад без уцяпляльніка 🙄 навошта?)
* Абсалютна некарэктна выкананы ліштвы. На фота добра бачна, што яны былі падвойныя, унутраныя - простыя, закрывалі ўласна шчыліну між вокнамі і сценамі, а вонкавыя, з праразным дэкорам, мелі выключна дэкаратыўную функцыю. "Майстры" вырашылі, што яны самыя разумныя і хопіць тут і вонкавых. Але нават не спецыялісту бачна, што яны пралічыліся.
* Ужо набітыя праразныя падзоры пад стрэшкай давялося падразаць пад акно 🤡 Раней ліштвы амаль даходзілі да навісі даху, было ўвогуле не бачна, што за імі. Пасля спрашчэння ліштваў выявілася, што неяк часткі дэкору не стыкуюцца між сабой - падрэзалі!
* Адсутнічае традыцыйнае афармленне кутоў дома.

Падпішыцеся на наш Patreon, калі хочаце падтрымаць канал

#Гродна #гістарычнаязабудова #драўлянаедойлідства #дэградацыя
Як цяпер выглядае копія Каложскай царквы ў Гродне. Іншых святых акрамя як расійскага Аляксандра Неўскага для яе іменавання не знайшлося.

#Гродна #цэрквы
Скульптурнае аздабленне Ларэтанскай капліцы (або капліцаы Св. Барбары) у бернардзінскім касцёле ў Гродне. Інтэр'ер датуецца другой паловай XVII стагоддзя. На думку Ірыны Варкулевіч стыль афармлення капліцы цалкам адпавядае працам П'етра Перці, аднаму з найвялікшых скульптараў у ВКЛ, праз што выказвае здагадку аб удзеле арцелі майстра.

Крыніца
#Гродна #касцёлы #інтэр'еры #дэталі
У Гродне патрабуюць не будаваць або абмежаваць забудову раёна "Залаты", які можа сапсаваць традыцыйны сілуэт гістарычнай часткі горада. Падпішы!

#Гродна #петыцыі
https://e-petitions.by/petitions/5781
Як будзе выглядаць званіца пра Каложскай царкве.

Аляксандр Захарчук, галоўны архітэктар інстытута "Гроднаграмадзянпраект":
"Выкарыстаны натуральныя матэрыялы: камень, дрэва, бляха, плюс яшчэ крыж будзе зроблены, як і на самой Каложы, з нержавейкі. Спрабуем уставіць фрагменты вітражнага шкла. Такая, скажам, ёсць пераклічка з плінфай, з маёлікай, якія знаходзяцца на сценах Каложы. Званы самі - гэта як твор мастацтва, зроблены прыгожа, дыхтоўна. Зразумела, людзі будуць падыходзіць да гэтай пляцоўкі і фатаграфавацца, глядзець на гэта."

Галоўнае, што гэты недарэчны навабуд будзе размешчаны адноса далёка ад помніка, за царкоўнай агароджай, на поўнач. Але была альтэрнатыва - адбудаваць гістарычную званіцу, якую можна пабачыць на гістарычных малюнках.

#Гродна #цэрквы
https://ctv.by/novosti-grodno-i-grodnenskoy-oblasti/v-grodno-vozle-kolozhskoy-cerkvi-postroyat-zvonnicu-uznali-kak
11 лютага ў кафедральным касцёле Святога Францыска Ксаверыя ў Гродне адбылося ўрачыстае адкрыццё і пасвячэнне адноўленага алтара Бічавання Пана Езуса.

Выканаўца алтара невядомы. Ён быў сур’ёзна пашкоджаны: падчас Другой сусветнай вайны з правага боку святыні выбіла шыбы, з гэтай прычыны ўнутр трапляла вільгаць, і дрэва падгніло.

У ходзе рэстаўрацыі давялося поўнасцю разабраць алтар, чаго не рабілі з папярэднімі. Усе яго часткі былі сабраныя нанава, некаторыя элементы заменены. Жывапіс алтара быў рэстаўраваны гродзенскім мастаком Уладзімірам Кіслым.

Па словах пробашча катэдральнай парафіі ксяндза каноніка Яна Кучынскага, плануецца аднаўленне і іншых алтароў, наступным з якіх будзе алтар Маці Божай Нястомнай Дапамогі.

Пробашч дадае, што ёсць мара аднавіць усе цэнтральныя алтары ў кафедры, каб кожны, хто заходзіць у святыню, мог захапіцца яе архітэктурай, «бо яна прамаўляе».

«Кожны завіток мае сваё значэнне. І калі штосьці ведаеш пра сакральнае мастацтва, то зусім па-іншаму глядзіш на разьбу, абразы: не толькі як на „золата“. Заходзіш у касцёл — і як кнігу чытаеш… Усё гэтае багацце паказвае неверагодную прыгажосць і прыцягвае чалавека да Бога», — кажа святар.

#гродна #касцёл #інтэр'еры #дэталі #рэстаўрацыя

https://catholic.by/3/news/belarus/16934-u-katedralnaj-bazylitsy-grodne-biskup-kashkevich-nanava-pasvyatsi-adno-leny-altar-bichavannya-khrysta
Палац у Гродне быў пабудаваны ў XVII стагоддзі галандскім архітэктарам Тыльманам з Гамерэн фактычна па адным плане з ягоным арыгінальным праектам палаца Бруля ў Варшаве (сёння ў перабудаваным выглядзе). Шмат падабенства мае і ягоны палац у Беластоку.

#Гродна #палацы #рэстаўрацыя
8 красавіка у пабрыгіцкім касцёле ў Гродне асвяцілі два новыя бакавыя алтары – у гонар святой Брыгіты і благаслаўлёных навагрудскіх мучаніц-назарэтанак.

Алтары адноўлены ў спрошчаных формах, без багатага дэкору, якія можна пабачыць на гістарычных здымках.

Аўтэнтычныя інтэр'еры былі знішчаны за савецкім часам. Вельмі крутыя скульптуры і разное начынне ў рэдкім "храстковым стылі" выстаўляліся нядаўна на выстаўцы ў Нацыянальным мастацкім музеі.

Можа калі-небудзь копіі гэтых музейных прадметаў вернуцца ў інтэр'еры гродзенскага касцёла

#аднаўленне #інтэр'еры #Гродна #касцёлы #арнаменты