Спадчына
2.89K subscribers
9.82K photos
85 videos
22 files
1.57K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
Нейрсеткі дазваляюць ажывіць старыя чорна-белыя фоткі. Магчымасць вярнуць колер старым фотаздымкам беларускіх помнікаў дае, напрыклад, генеалагічны сайт MyHeritage. Паспрабуйце «размаляваць» якое-небудзь гістарычнае фота сваёй малой радзімы. Найбольш прыгожыя можаце дасылаць у наш чат @spadczynachat.

фотаздымкі апрацаваны @cuzinec
Спадчына
Photo
У вёсцы Ахова Пінскага раёна спілавалі адзін з трох векавых дубоў на мясцовых могілках, пра якія мы пісалі раней. Раней Інстытут папярэдне ўключыў іх у навуковую базу «Рэдкія ўнікальныя дрэвы і насаджэнні на тэрыторыі Беларусі» са статусам «падлягаюць абследаванню». Мясцовым жыхарам тыпавыя магілы продкаў апынуліся даражэйшымі за сапраўдныя помнікі прыроды. Але не ўсім, за два іншыя дубы заступіліся мясцовыя бабулі.

Дапоўнена: прыехаў АМАП, усе дрэвы спілавалі.
#Ахова #могілкі #помнікіпрыроды
Стары замак наведала Рада пры Мінкультуры, зараз інтэр'еры палаца выглядаюць так. Пад верхнімі слаямі бачныя роспісы розных часоў. Мяркуючы па ўсім, вырашылі адысці ад практыкі «Санці Гучы» і захоўваць больш аўтэнтыкі розных эпох, што цалкам лагічна на аб'екце, які перажыў не адну эпоху і часта відазмяняўся.

#старызамак #замкі #інтэр'еры #роспісы #ахова #гродна
17 снежня на аўкцыёне адным лотам прададзены пяць будынкаў у гістарычным цэнтры Брэста - вул.Савецкая, 100, вул.Дзяржынскага, 39, вул. Савецкая, 96, 98, 102/1 (першыя два аб'екты з'яўляюцца гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі), якія шмат гадоў стаяць схаваныя ад людзей за палотнішчамі з маляванымі фасадамі. Як паведамляе старшыня гарвыканкама, пераможцам таргоў прызнана брэсцкае ТАА "СтэфЛайн". Лічу абсалютна непрымальнымі загалоўкі некаторых СМІ, якія пішуць, што «два пад рэстаўрацыю, астатнія пад знос». Ведаю, што любімая брэсцкая практыка рэканструкцыі гэта знос і пачварны навабуд на гістарычным месцы, але трэба дамагацца статусу для ўсіх гістарычных дамоў у гэтым комплексе.

#брэст #гістарычнаязабудова #аўкцыёны


https://brestcity.com/blog/kto-kupil-5-zdanij-v-centre-bresta
Спадчына
Той момант, калі на баку «ябацькі»: храм з'яўляецца грамадскім месцам, і забарона на здымку ў ім не мае прававых падстаў, гэтак жа як у краме, рэстаране, банку ці аўтавакзале. Наведвальнік гісторыка-культурнай каштоўнасці не абавязаны верыць у Бога, святасць…
📵 Памятайце ў калядны час, што ў архікафедральным касцёле забаронена фатаграфаваць!!! 📵

Насамрэч дакладна наадварот, падобныя патрабаванні да наведвальнікаў храмаў з'яўляюцца неправавымі, паколькі беларускае заканадаўства не абмяжоўвае здымку ў грамадскіх месцах (крамах, банках, храмах), а тым больш у помніку архітэктуры, які з'яўляецца нашым агульным здабыткам. Можаце смела патрабаваць ад уласніка (у тым ліку праз мясцовая органы) зняць падобную налепку з забараняльнымі знакамі, калі дзе пабачыце.

#Мінск #касцёлы
Forwarded from Батискаф историка (Anton Denisov)
25 снежня 1932 года. Падарунак вернікам ад БССР. Антырелігійны спектакль у памяшканні былога чырвонага касцёла. А на месцы лютэранскай кірхі ў каляды адчынены дзіцячы кінатэатр.
Лыжная станцыя ў г. Мінску. Архітэктар А.Я. Васільеў, 1934 г. З фондаў музея архітэктуры імя А. Шчусева
У Дуброўне закінуты будынак былой суконнай фабрыкі «Дняпроўская мануфактура» пачатку XX ст. ператварылі ў банкетную залу. Унутры, вядома, люты правінцыйны калгас, але дзякуй, што хоць фасады не спаскудзілі, бо будынак ахоўнага статусу дагэтуль не мае.

сучасныя фота mihulio88
#Дуброўна #рэканструкцыя #прамысловаяархітэктура #непомнік