Спадчына
2.89K subscribers
10.2K photos
87 videos
22 files
1.61K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
Новыя зандажы на фасадзе Спаскай царквы XII стагоддзя ў Полацку пасля апошняй рэстаўрацыі. На паўночным фасадзе раскрылі замураваны аконны праём з дэкараваным зубчыкамі (гэта ўзор называецца парэбрыкам) архівольтам. Больш познія замуроўкі са звычайнай цэглы затаніраваны ў зямлісты колер, відаць, каб не разбураць візуальнае ўпрыманне блізкай па колеры арыгінальнай муроўкі «са схаваным радам» з плінфы.

У мяне толькі ўзнікла пытанне: раней у гэтым месцы стаяла рама - атрымліваецца гэта было фальш-акно?

Яшчэ адзін зандаж над акном апсіды паказвае месца збітага калісьці паўцыркульнага сандрыка з плечыкамі.

#Полацк #зандажы #цэрквы #старажытнарускаедойлідства #рэстаўрацыя
Сядзіба Наркевічаў-Ёдкаў у Наднёмане ўжо цалкам вымуравана да карнізаў і комінаў. Хутка абяцаюць накрыць дахам.

Крыніца
#сядзібы #аднаўленне #Наднёман #рэстаўрацыя
Пра тое, чаму не варта фарбаваць цагляную архітэктуру. Сёння па вуліцы Карла Маркса ў Мінску адбываецца (ці ўжо адбылася) рэстаўрацыя фасадаў адразу некалькі будынкаў, размешчаных побач. Адзін з іх - так званы Чырвоны дом на рагу з вуліцай Валадарскага.

Яго фасады з чырвонай цэглы колькі сябе памятаю невядома для чаго фарбавалі ў ружовы колер. Здалёк выглядала быццам і няблага, але зблізку фарба толькі падкрэслівала швы, з якіх даўно вываліўся раствор, і сколы.

І вось гэтую фарбу змылі, а схаваныя швы зрабілі наноў. І што мы бачым - стан цагляных фасадаў блізкі для ідэальных, не бачна, каб нейкія ўчасткі перакладаліся наноў у час рэстаўрацыі. Кожная цагліна мае ўнікальны малюнак і колер, гэтая разнастайнасць аптычна зліваецца ў агульны тэракотавы колер будынка. Але зблізку кожная цагліна іграе па-свойму. І нават калі там будуць нейкія дэфекты, то яны не будуць гэтак кідацца ў вочы, чым калі ўсё было раўнамерна пафарбавана ў ружовы.

Кантраст паміж адмытай і падноўленай муроўкай і тым выглядам, які нам навязвалі гаспадарныя калгаснікі, выдатна бачны каля эркера, якія пакуль не адрэстаўравалі.

Яшчэ б замяніць вокны на драўляны я зняць ралеты з першага паверха і прыгажосць была б поўнай.

А ўявіце якім будзе Геранёнскі касцёл, калі яго фасады не будуць фарбаваць і замазваць цэментам!

П. С. Так, агароджы на балконах сінія - такімі яны былі гістарычна.

#рэстаўрацыя #Мінск #гістарычнаязабудова
Драгічынскі раённы аддзел культуры адкрыў спецрахунак для збору грошай, каб правесці ў 2024—2025 гадах работы па кансервацыі касцёла Святога Духа 1750 года пабудовы, размешчанага каля вёскі Язвіны.

Гэты помнік архітэктуры ў стылі барока, збудаваны ў сярэдзіне XVIII стагоддзя, доўгія гады заставаўся закінутым і паступова разбураўся пад уздзеяннем часу і ўмоў надвор'я.

У райвыканкаме напісалі ліст арганізацыі «Брэстрэстаўрацыя». Спачатку трэба разлічыць кошт, колькі спатрэбіцца грошай для фінансавання ў цэлым, колькі на праектна-каштарысную дакументацыю. І ўжо толькі ў 2025 годзе будзем думаць пра навуковае суправаджэнне.

Брэсцкім аблвыканкамам, райвыканкамам і Міністэрствам культуры распрацаваны план па выратавальных дзеяннях аб'ектаў ГКК, якія не выкарыстоўваюцца.

#рэстаўрацыя #касцёлы #Язвіны
У Свята-Успенскім саборы Жыровіцкага манастыра пачалі разбіраць іканастас для рэстаўрацыі. Іканастас асобна прапісаны ў пераліку дэкаратыўнага аздаблення сабора, які з'яўляецца часткай ансамблю міжнароднага значэння. Рэстаўрацыя зойме каля двух гадоў.

Іканастас аб'ёмны - цэнтральная частка 12 на 6 метраў, бакавыя элементы - 7 на 5. Дэмантаж, які пачалі з бакавых частак, рэстаўратары праводзячы выключна ўручную, каб нічога не пашкодзіць.

Гэта адзін з самых старых іканастасаў, які захаваліся на Беларусі: калі бакавыя часткі належаць да XIX стагоддзя, то цэнтральная частка аж XVII стагоддзя.

У ранейшыя гады быў гучны скандал, калі з барочнага іканастаса паздымалі арыгінальныя абразы і збылі на вечнае захоўванне ў Нацыянальны мастацкі музей Беларусі, замяніўшы іх быццам бы больш кананічнымі іконамі «а-ля рус», неадрознымі ад тых, што можна набыць у царкоўнай лаўцы ва Уладзівастоку.

Пасля з іканастаса прыбралі і разьбяны дэкор. Сёння частка дэкору вярнулася, праўда, калі прыгледзіцца, то становіцца зразумела, што зусім не таго, што быў раней.

Паколькі абразы ў музеі частка іканастаса, то яны мусяць мець статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, а пры рэстаўрацыі або вернуты на роднае месца, або заменены копіямі, каб не пагаршаць успрыманне помніка наваробнымі іконамі. Але амаль упэўнены, што гэта зроблена не будзе, бо ў царквы выдуманы ёю самою канон вышэй за ўсе іншыя меркаванні.



#Жыровіцы #рэстаўрацыя #цэрквы #іканастасы #інтэр'еры
На палацы Горватаў у Нароўлі робяць перакрыцці і ставяць фермы на дах.

Крыніца
#Нароўля #сядзібы #рэстаўрацыя
У Старым замку ў Гродне знайшлі сцяну часоў Вітаўта

Унутры замкавых сцен XVI стагоддзя ў Палацы Баторыя была знойдзена сцяна Вітаўта XIV стагоддзя, расказала начальнік упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Алена Клімовіч.

Падчас падрыхтоўчых работ праводзіўся зандаж сцен, а таксама праводзіліся натурныя работы. Пры гэтым удалося знайсці аб’екты XIV-XV стагоддзяў, якія будуць музеефікаваны.

«Напрыклад, унутры замкавых сцен XVI стагоддзя (у гэты час ён перабудоўваўся) знаходзіцца сцяна часоў Вітаўта XIV стагоддзя. Яе выявілі падчас натурных даследаванняў, і яна будзе экспанавацца як важны гістарычны і архітэктурны элемент», — адзначыла Алена Клімовіч.

Паказваць яе, вядома, ніхто не збіраецца, хопіць з вас і тэксту, верце на слова 😒

#Гродна #замкі #рэстаўрацыя
Рэстаўрацыя барочнага касцёла Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Заслаўі, якая пачалася ў 1989 годзе пасля разбурэння ў час вайны і дзесяцігоддзяў паваеннага занядбання. Працы працягваліся да 1998 года.

Крыніца
#Заслаўе #касцёлы #рэстаўрацыя