Спадчына
2.88K subscribers
10.2K photos
87 videos
22 files
1.61K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
Спадчына
Photo
Сімптаматычная сітуацыя адбылася са знакам на Дзяржынскай гары. З аднаго боку радуе, што гэты самапал ніхто не ўзгадняў, і нават пагражаюць кагосьці пакараць, а з іншага пужае, што нікога не засмуціла такая самадзейнасць. Ну паглядзім чым скончыцца, нешта не верыцца, што гэты трэш прыбяруць.

#помнікі
Перад уваходам у Віцебскую ратушу паставілі скульптурны макет "Віцебск гістарычны". Макет адлюстроўвае гістарычны цэнтр горада на пачатак XX стагоддзя, так як ён выглядаў да татальнага разбурэння ў час вайны і пад савецкім кіраўніцтвам. Аўтар - мясцовы скульптар Сяргей Сотнікаў

P.S. Здагадайцеся на якой мове выкананы назвы вуліц і рэк на макеце

Фота
#Віцебск #помнікі
Спадчына
Помнік расстралянаму ў час сталінскага тэрору беларускаму грамадскаму і дзяржаўнаму дзеячу, гісторыку і акадэміку Вацлаву Ластоўскаму, што пастаўлены ў Курапатах, ізноў апаганены бязроднымі фашыстамі. #курапаты #мінск #помнікі #вандалізм
Дубль тры. У Курапатах чарговы раз ачышчаны ад абразлівых надпісаў помнік расстралянаму ў час сталінскага тэрору беларускаму грамадскаму і дзяржаўнаму дзеячу, гісторыку і акадэміку Вацлаву Ластоўскаму.

Надпіс: «Трудись, гнида!» :)

#курапаты #мінск #помнікі #вандалізм
Ад «бязвінных людзей» у парку Чалюскінцаў сімвалічна засталіся толькі -б- ды -й-.

Знак быў пастаўлены ў 1990 годзе, гэта значыць яшчэ да развалу СССР, на Дзяды. Аўтарам з'яўляецца скульптар Уладзімір Слабодчыкаў. Цяпер знак замены цалкам, у выніку чаго з яго знікла згадка пра рэпрэсіі.

#помнікі #Мінск
Спадчына
Photo
Спачатку Гродзенскі гарвыканкам не ведаў, што памятны знак у гонар паўстанцаў 1863 года, які размяшчаўся на тэрыторыі чыгуначнага вакзала з'яўляецца творам дэкаратыўна-манументальнага мастацтва, а калі іх паўторна тыкнулі носам у канкрэтны пункт, то ўжо выявілася, што яны нічога не ведаюць ні пра знак, ні пра тое, што з ім стала. Ага. Ну тады давядзецца пісаць заяву на выкраданне твора мастацтва.

#Гродна #помнікі #знішчэнне
У Мінску паставяць помнік Аляксандру Неўскаму, які не мае ніякага дачынення да Беларусі. Папярэднім падарункам беларусам стаў помнік Пушкіну, які мае прыкладна такое ж дачыненне.

Ну ладна, на халяву і воцат салодкі!
А чо там па помніку Глебу Менскаму, які мае дачыненне? 6 гадоў таму абмяркоўвалі, 4 гады як паказалі эскізныя праекты. І ўсё — забілі. Паспелі адкрыць помнікі «літоўскаму заваёўніку» Гедыміну і «польскаму пану» Льву Сапегу, а старажытнаруская спадчына аказалася нікому непатрэбная, нягледзячы на публічныя заявы?

Абноўлена: паводле інфармацыі, атрыманай ад чытачоў, упраўленне культуры Мінгарвыканкама не змагло атрымаць грошы на помнік.

#Помнікі #Мінск
Спадчына
У Мінску паставяць помнік Аляксандру Неўскаму, які не мае ніякага дачынення да Беларусі. Папярэднім падарункам беларусам стаў помнік Пушкіну, які мае прыкладна такое ж дачыненне. Ну ладна, на халяву і воцат салодкі! А чо там па помніку Глебу Менскаму, які…
«Вяртаючыся да публікацыі Белта, у якой прадстаўлены характар будучага манумента, не магу не выказацца (акрамя горадабудаўнічай праблематыкі) таксама на тэму якасці пластычнага вобразу і яго «літаратурнага» (сэнсавага) зместу.

Жанчына, якая відавочна ўвасабляе Беларусь, у адной руцэ трымае сцяг, у іншай – дзіцёнка… Каго ўвасабляе дзіця? хто яго бацька? У правай руцэ сцяг ці сцяжок, (як у рэгулёўшчыцы руху)?... Сцяжок нельга!!! І сцяг нельга, бо пры першым парыве ветру яна павінна будзе (сцяг губляць нельга ні пры якіх акалічнасцях!!!) падхапіць яго другой рукой і … о, жах, можа выпусціць дзіцёнка, а гэта, здаецца, сімвал нашай будучыні.

Шматфігурная кампазіцыя з элементамі, якія сімвалізуюць вобласці таксама сумніўная. Якімі манументальнымі сродкамі выказаць характар той ці іншай вобласці?!? Таксама жанчынамі, але паменш? А дзе г. Мінск? Ён і ёсць – жанчына ў цэнтры? Але ў цэлым, у прасторы плошчы – адчуванне відавочнай перагружанасці! І што за кветнікі? Ці гэта малюнак пліткі? Ці «татарскія гароды»?»

Вось такое меркаванне на афіцыйным сайце Беларускага саюза архітэктараў. Можа трохі сумбурнае меркаванне, з большай часткай тэксту пра недатыкальнасць плошчы перад Палацам прынцыпова не згодны, але прынамсі паказальны выпадак абурэння тым, што ў Мінску працягвюць ігнараваць здаровы сэнс у галіне мастацтава і архітэктуры.

Нават далёка хадзіць не трэба: побач архітэктурны ўрод — палац Карычаў, супраць узвядзення якога выступала літаральна ўся прафесійная супольнасць. Дайшло да таго, што не знайшлося ніводнага архітэктара ў Беларусі, хто б згадзіўся за грошы адбельваць гэты будынак. Тады яны запрасілі нейкую ноўнэймку Ганну Медлеву (Анна Медлева) з Масквы [яе прэзентавалі як прафесарку МАРХІ, але хутка выявілася, што гэта хлусня], каб яна распавяла які ж гэта ахуенны будынак і як ён цудоўна ўпісваецца ў цэнтр Мінска 🤡 Ну і чо цяпер? Стаіць трэці год пусты, ніхто не хоча ў ім здымаць плошчы, бо гэта зашквар.

#Помнікі #Мінск
Калі памятная шыльда Браніславу Тарашкевічу знікла толькі на час рамонту, то шыльда іншаму віленскаму беларусу хутка можа знікнуць канчаткова.

Гаворка ідзе пра славутага акцёра Васіля Іванавіча Качалава. Сапраўднае ягонае прозвішча было Шверубовіч. Ён нарадзіўся ў Вільні ў сям’і беларускага праваслаўнага святара мясцовай Мі­ко­льс­кай цар­квы Івана Шверу­бо­ві­ча, на­шчад­ка ста­ро­га шля­хец­ка­га ро­ду.

Навучаўся ў 1-й Ві­лен­скай гім­на­зіі раз­ам з будучым беларуска-літоўскім кампазітарам Кан­стан­ці­нам Гал­коў­скім і рэвалюцыянерам Фе­лік­сам Дзяр­жын­скім. Як адзна­ча­юць кры­ні­цы, ажно да пе­ра­езду ў Пі­цер ён раз­маў­ляў па-рус­ку з вы­раз­ным бела­рус­кім акцэн­там.

Расійскі пісьменнік і нобелеўскі лаўрэат Іван Бу­нін у «Чыс­тым панядзелку», вы­праў­ля­ючы ге­ро­яў апо­ве­ду на «ка­пус­нік» у МХТ і су­ты­ка­ючы іх з зор­кай — Ка­ча­ла­вым, маляваў артыста з «пасмай ягоных беларускіх валасоў», якія звісалі на лоб.

Імем беларуса названа віленская гімназія, а на доме ў Вільні па Вялікай вуліцы, 14 (Didžioji gatvė, 14), побач з Мікольскай царквой, дзе ён правёў свае дзіцячыя гады, за савецкім часам была ўстаноўлена мармуровая памятная шыльда з надпісамі па-літоўску і па-руску.

Літоўская Камісія гістарычнай памяці Вільні «пасля ацэнкі дзейнасці асоб, якім яны былі прысвечаны ў савецкі час» ў чэрвені 2023 года прапанавала цалкам прыбраць шыльду Васілю Качалаву.

Гэтая навіна была праігнравана беларускім грамадствам, таму што беларусы нават не ведаюць пра існаванне гэтага свайго славутага земляка.

Шыльда размешчана ў цяжкадаступным месцы, з двара, уваход у які абмежаны зачыненымі на замок металічнымі веснічкамі. Але ў прасвет паміж домам № 14 і Мікольскай царквой можна заўважыць, што шыльда пакуль яшчэ вісіць на сцяне дома.

Беларусам Вільні варта звярнуцца ў муніцыпалітэт, прапанаваўшы зрабіць новую шыльду, аформленую па-літоўску і па-беларуску, пазначыць сапраўднае прозвішча, этнічную прыналежнасць славутага беларуса ды павесіць яе на галоўны фасад будынка.

#Вільня #Вялікая #беларусы #помнікі
З гэтым мемарыялам пад Смаргонню была непрыемная, але вельмі паказальная сітуацыя:

«Пачатак стварэнню мемарыяльнага комплексу ў Смаргоні быў пакладзены ў 2006 годзе, калі былі падведзены вынікі рэспубліканскага конкурсу эскізных праектаў. Пераможцам стаў праект аўтарскага калектыву пад кіраўніцтвам скульптара А.Арцімовіча. Канчаткова праект мемарыяла быў прыняты ў 2009 годзе. Стварэнне мемарыяльных скульптур было прафінансавана з бюджэта Саюзнай дзяржавы.»

Тры гады паміж конкурсам і зацвярджэннем. А адкрылі ўвогуле ў 2014 годзе, ды й то мабыць толькі таму, што адзначалі стагоддзе з моманту пачатку. Дзве краіны не маглі знайсці грошай на мемарыял 🫣 Ён і зараз стаць незавершаны, бо відавочна, што мусіў быць граніт, які б схаваў металічныя мацаванні цэнтральнай скульптуры да пастамента, а не проста голы бетон


І гэта як раз паказальна, бо ў Першай сусветнай вайне няма на што абаперціся ідэалагічна, нельга казаць, што мы народ пераможац, што можам паўтарыць. А рэфлексаваць і думаць пра вайну як чыстае зло, якое не мае апраўдання, зараз не модна. Таму на гэтую вайну, яе ахвяр і разбурэнні збольшага ўсім пофігу.

#памяць #смаргонь #помнікі
Спадчына
Photo
Раскрытыкавалі мы стаўленне да Першай сусветнай вайны ў Беларусі на прыкладзе мемарыяла-даўгабуда пад Смаргонню, і што вы думаеце?

Будаўніча-мантажны трэст № 41 праводзіць выбар пастаўшчыка на выраб і пастаўку 793 кв.м. гранітнай «шашкі» цёмна-шэрага колеру. Гэта каштуе 200 000 рублёў - іх возьмуць з уласных сродкаў. Тэрміны выканання замовы — з 20 па 31 кастрычніка 2023 года.

Таксама шукаюць субпадрадчыка для абліцоўвання гранітам ужо існуючых аб’ектаў: падпорных сцен, пастаментаў, карты ваенных дзеянняў, пляцоўкі капліцы. Цяпер яна ўсё выкананы з голага бетону. На кладку каменя выдаткуюць 1 000 000 рублёў. Работы павінны скончыцца да 22 снежня 2023 года.

Знайшлі прычыну - 110-годзе з пачатку Першай сусветнай вайны. А пачалі будаваць мемарыял да 100-годдзя з пачатку вайны, які адзначаўся ў 2014 годзе. Спадзяюся, што да 120-годдзя мемарыял усё ж скончаць.

#помнікі #рэканструкцыя #смаргонь