Спадчына
2.88K subscribers
10.2K photos
87 videos
22 files
1.61K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
На рэстаўрацыю і аднаўленне аб'ектаў са статусам гісторыка-культурнай каштоўнасці выдзелена Br3 млн з фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва.

За гэтыя сродкі будзе праведзены рамонт даху і фасадаў абарончай царквы XVI ст. ў вёсцы Мураванка Шчучынскага раёна ў рамках падрыхтоўкі яго да святкавання 500-гадовага юбілею.

Таксама будуць завершаны рэстаўрацыйныя работы на сядзібе Агінскіх у Залессі, на паўночна-ўсходняй аркадзе Ружанскага палаца, праведзены кансервацыя з элементамі рэстаўрацыі ў сядзібна-паркавым ансамблі (я так разумею, гаворка пра пахавальню Арэшкаў) ў Закозелі і проціаварыйныя работы ў паўночна-ўсходнім корпусе Гальшанскага замка.

https://blr.belta.by/president/view/na-restauratsyju-i-adnaulenne-gistoryka-kulturnyh-abektau-vydzelena-br3-mln-z-fondu-prezidenta-118458-2022/

#рэстаўрацыя #Мураванка #цэрквы #Залессе #Закозель #Гальшаны #сядзібы #капліцы #замкі #Ружаны
Работы на класіцыстычнай капліцы на могілках у Ружанах.

#Ружаны #капліцы
Пры былой сядзібе Рдултоўскіх у в. Верхняе Чэрніхава Баранавіцкага раёна захавалася радавая пахавальня. Гэта мабыць адзінкавы прыклад пахавальні, зробленай у штучным пагорку. З аднаго боку гэта забяспечвае пахаванне "ў зямлі" без асобых дазволаў іерархаў, з іншага - эканоміць сродкі на будаўніцтве. Такое пахаванне цікавае тым, што яно, відаць, пераймае тумулусы — этрускія грабніцы ў курганах. Дакладней пераймае старажытнарымскія маўзалеі, як то імператараў Аўгуста і Адрыяна (сёння замак Святога Анёла), якія былі пабудаваныя па ўзоры тумулусаў. Да імператараў нашай шляхце далёка, але архітэктурная адсылачка, па-мойму, зразумелая.

Капліца не мае ахоўнага статусу і да нядаўняга часу была занядбана, а па крыпце былі раскіданыя парэшткі Рдултоўскіх. Зараз капліцу падрамантавалі і зачынілі, пакуль нічога не пагражае.

#капліцы #ВерхняеЧэрніхава #непомнік
Спадчына
Photo
Што звязвае магілёўскія могілкі і нямецкі Мюнхен?

У мастацтве вельмі часта можна сустрэць адсылкі да іншых твораў і творцаў. Як кажуць, не спіздзіў, а выказаў павагу мэтру.

Перапрацоўваючы прапанову на статус для капліцы-пахавальні сям'і Кленцэ, што на Успенскіх могілках Магілёва (каб мне зноў адмовілі ў ім 🫣), нечакана выявіў, што стыль неакласіцызм, у якім яна была выканана, у пачатку XX ст. на тэрыторыі Расійскай імперыі быў распаўсюджаны ўсяго некалькі гадоў. У той час панавалі эклектыка, мадэрн, рамантычны гістарызм. Удалося знайсці ўсяго два стылістычна аддаленыя мемарыяльныя збудаванні таго часу ў Маскве і Пецярбургу. Але як жа стыль дабраўся да правінцыйнага Магілёва?

І тут мяне напаткала азарэнне. Расійскія студэнты архітэктары вучыліся на класічных прыкладах, а таму не маглі не ведаць пра папулярызатара старажытнагрэчаскай архітэктуры ў Расійскай імперыі — выдатнага нямецкага архітэктара Леа фон Кленцэ, даследчыка антычнай архітэктуры і найвядомейшага прадстаўніка неакласіцызму сярэдзіны XIX ст. (т.зв. «мюнхенскага класіцызму»), цёзкі і земляка магілёўскай сям'і Кленцэ. Уявіце, што вы архітэктар і вам заказвае пахавальню чалавек з прозвішчам, якое ў вас непарыўна звязана з пэўнымі мастацкімі вобразамі. Ці магчыма такое праігнараваць? :) Такім чынам выбар рэдкай для таго часу формы старажытнагрэчаскага храма для могілкавай капліцы мог быць своеасаблівым «амажам» аднаго архітэктара іншаму.

Дарэчы ніяк нельга выключыць магчымасць роднасных сувязяў, тады гісторыя робіцца яшчэ больш цікавай, але гэта праца для архівістаў.

#магілёў #капліцы
Мінская спадчына рыхтуецца да абследавання тэхнічнага стану будаўнічых канструкцый і інжынерных сістэм перад пачаткам капітальнага рамонту з мадэрнізацыяй і рэстаўрацыяй касцёла Узвіжання Святога Крыжа, шасці капліц-пахавальняў і ўваходнай брамы, размешчаных на тэрыторыі мінскіх Кальварыйскіх могілак.

Навіна добрая. Але капліц на могілках не 6, а 8. На руініраваныя капліцы забыліся? Ці забыліся прызнаць іх каштоўнасцямі і цяпер яны ў статусе "будаўнічнага друзу"? 🤔

#Мінск #Кальварыйскіямогілкі #могілкі #касцёлы #капліцы #рэстаўрацыя
Спадчына
Мінская спадчына рыхтуецца да абследавання тэхнічнага стану будаўнічых канструкцый і інжынерных сістэм перад пачаткам капітальнага рамонту з мадэрнізацыяй і рэстаўрацыяй касцёла Узвіжання Святога Крыжа, шасці капліц-пахавальняў і ўваходнай брамы, размешчаных…
Як растлумачыў старшыня пастаяннай камісіі Мінгарсавета па эканамічным развіцці, фінансах і бюджэце Ігар Русакевіч, гэтае культавае збудаванне з'яўляецца камунальнай уласнасцю і горад мае права фінансаваць з бюджэту правядзенне рамонтных прац. Давесці да ладу плануецца не толькі будынак самога касцёла, размешчанага на Кальварыйскіх могілках у Мінску, але размешчаныя там жа цэнтральную ўваходную браму і шэсць капліц-пахавальняў

– У Мінгарсавет неаднаразова звярталіся жыхары сталіцы з просьбамі прывесці ў належны выгляд гэты гістарычны аб'ект, – удакладніў дэпутат. – Будынку сапраўды патрабуецца рамонт, таму было прынята рашэнне вылучыць сродкі на яго рэканструкцыю.

А вы кажаце, што звароты не працуюць. Вучыцеся!

#Мінск #Кальварыйскіямогілкі #могілкі #касцёлы #капліцы #рэстаўрацыя
https://minsknews.by/gorodskoj-byudzhet-vydelil-dengi-na-remont-kostela-vozdvizheniya-svyatogo-kresta/
У Несутычах Навагрудскага раёна аднавілі прыдарожную каталіцкую капліцу, праўда, для гэта чамусьці давялося цалкам вынішчыць прыроднае атачэнне.

старыя фота і новыя
#капліцы #касцёлы #непомнік #Несутычы #рэстаўрацыя
Спадчына
Photo
На тэрыторыі сядзібы Агінскіх «Ганута», што ў вёсцы Ручыца Вілейскага раёна, пачалася рэканструкцыя адной з дзвюх капліц.

Дзе аднолькавыя капліцы пабудаваныя ў 1765 г. ў стылі ракако віленскім архітэктарам Т. Жаброўскім.

Вышэй за карніз, там дзе быў барочны купал, з'явілася дзіўная мураваная канструкцыя ў выглядзе куба. Яе прызначэнне пакуль незразумелае.

Нагадаем, што ў кастрычніку 2020 года ў адна з капліц абрынулася. Толькі гэта прымусіла ўлады пачаць працы на гісторыка-культурнай каштоўнасці.

У канцы 2021 года мясцовыя ўлады абвясцілі тэндар на даследаванне рэштак былой сядзібы, у тым ліку складанне рэстаўрацыйнага задання і вызначэнне зон аховы.

#капліцы #ручыца #рэстаўрацыя
Міхаіл Жых з Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання рэстаўратараў паведамляе, што яны талакою пачалі працу па ўратаванню барочных капліц XVIII стагоддзя пры сядзібе Агінскіх у Ручыцы.

Па першай каплічцы (бліжэй да месца знаходжання былога касцёла) ўжо выкананы супрацьаварыйныя работы. Узмацнены падмуркі , адноўлена адмостка, пачаліся і будуць працягнуты ў гэтым годзе рамонтна-аднаўленчыя работы

Жых запрашае да удзелу ў талацэ. Сувязь праз +375296130993 і restorers.by

фота
#Ручыца #капліцы #аднаўленне
Стаўбцоўская парафія адрамантавала капліцу Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў вёсцы Жацерава.

«Адрамантавалі, а можна сказаць аднавілі ўсё, апроч сцен (хоць і іх з звонку і нутры атынкавалі і пафарбавалі). Узмацнілі фундаменты, правялі па новаму электрычнасць, зрабілі электрааграванне, па льготных тарыфах, столь, сцены, падлогу. Засталося ўваходныя дзверы зрабіць, як былі і навокал капліцы упарадкаваць тэрыторыю.»

Крыніца
#капліцы #касцёлы #аднаўленне #Жацерава
За апошнія дні апублікавана некалькі зацверджаных Мінкультуры праектаў зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей:

🔴 Капліцы на нямецкіх вайсковых могілках ў в. Дзясятнікі Валожынскага раёна
🔴 Рэштак касцёла былога кляштара кармелітаў і брацкай магілы Ратушнай плошчы ў г.п. Вялікая Бераставіца Бераставіцкага раёна. Дакумент вельмі паверхневы, без глыбокага аналізу навакольнай забудовы, але паколькі яго зрабіла «Белрэстаўрацыя», то не выключана, што возьмуцца за аднаўленне касцёла. Зацверджанне ПЗА абавязковая ўмова перад пачаткам работ.

🔴 Помнікаў археалогіі Маладзечанскага раёна: гарадзішчаў у паселішчах Гарадок, Краснае і Радашковічы
🔴 Помнікаў археалогіі Глускага раёна: селішчаў ва ўрочышчы Падліпкі каля вёскі Кастрычнік і ва ўрочышчы Гарадок каля вёскі Уюнішча

🔴 Брацкай магілы па вул. Кастрычніцкай у г. Беразіно

#Дзясятнікі #капліцы #могілкі #ахова #касцёлы #ВялікаяБераставіца #археалогія #Гарадок #Краснае #Радашковічы #Кастрычнік #Уюнішча
Думаеце калі ў Беларусі помнікі рэнесансу можна пералічыць па пальцах, то ўсе яны ўзятыя пад ахову?

Не. Вось руіны капліцы другой паловs XVII ст. ў Старой Жосне каля Гуляў Мядзельскага раёна. На фасадзе пазнавальныя рэнесансныя партал, круглыя акенцы, аркатурныя паясы. Стаіць развальваецца ў лясочку, нікаму справы да яго няма. У Дзяражаўны спіс не ўключана, нікім не даследавана.

#рэнесанс #касцёлы #капліцы #СтараяЖосна #Гулі
Спадчына
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
25 і 26 кастрычніка каталіцкая суполка на суботніку расчысціла руін капліцы-пахавальні ў Суляцічы Навагрудскага раёна.

Нагадаем, што гэтая капліца, узвезеная ў пачатку XX стагоддзя мае рысы неаегіпецкага стылю. На захаваным фрагменце сцяны ёсць паўкалона са стылізаванай капітэллю.

#капліцы #Суляцічы #касцёлы #неаегіпецкістыль
Капліца-пахавальная Арэшкаў у Закозелі. На фасады вярнулася ляпніна і колер, хоць пакуль не зразумела ці да канца дафарбавалі. Застаюцца дзверы і аздоба інтэр'ераў.

фота
#Закозель #капліцы #рэстаўрацыя #касцёлы