Спадчына
2.89K subscribers
10.2K photos
87 videos
22 files
1.61K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
Аўтэнтычныя дзверы, або туды і назад.

Уласнік памяшкання, якое размешчана ў доме па праспекце Машэрава, 1 у Мінску, які з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю, вырашылі замяніць свае аўтэнтычныя драўляныя двайныя дзверы на блізкі сэрцу ПВХ-профіль. Але ўважлівае вока жыхара і кароткі зварот у адміністрацыю раёна — і вось старыя дзверы зноў на сваім пачэсным месцы. Пашчасціла, што аператыўна зрэагавалі, і ўласнік не паспеў выкінуць дзвярныя палотны.

Не давайце свайму гораду дэградаваць, калі толькі заўважыце змены ў гарадскім асяроддзі, якія вас не задавальняюць ці відочна з'яўляюцца незаконнымі - пішыце скаргі (ну а калі баяцеся, то хаця б апавяшчайце своечасова тых, хто можа зрабіць гэта за вас — як наша суполка)

#дэталі #Мінск #свецкаяспадчына #дзверы