Спадчына
2.89K subscribers
10.2K photos
87 videos
22 files
1.61K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
Як будзе выглядаць званіца пра Каложскай царкве.

Аляксандр Захарчук, галоўны архітэктар інстытута "Гроднаграмадзянпраект":
"Выкарыстаны натуральныя матэрыялы: камень, дрэва, бляха, плюс яшчэ крыж будзе зроблены, як і на самой Каложы, з нержавейкі. Спрабуем уставіць фрагменты вітражнага шкла. Такая, скажам, ёсць пераклічка з плінфай, з маёлікай, якія знаходзяцца на сценах Каложы. Званы самі - гэта як твор мастацтва, зроблены прыгожа, дыхтоўна. Зразумела, людзі будуць падыходзіць да гэтай пляцоўкі і фатаграфавацца, глядзець на гэта."

Галоўнае, што гэты недарэчны навабуд будзе размешчаны адноса далёка ад помніка, за царкоўнай агароджай, на поўнач. Але была альтэрнатыва - адбудаваць гістарычную званіцу, якую можна пабачыць на гістарычных малюнках.

#Гродна #цэрквы
https://ctv.by/novosti-grodno-i-grodnenskoy-oblasti/v-grodno-vozle-kolozhskoy-cerkvi-postroyat-zvonnicu-uznali-kak
Забаўна. Літаральна ў лютым 2024 года зацверджаны зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці «Троіцкі касцёл з брамай і агароджай» у в. Беніца Маладзечанскага раёна. Праект зроблены добра: фактычна ад анаго помніка ахоўныя зоны распаўсюджаны на ўсё мястэчка, вызначана шараговая забудова, для якой прапісаны рэгламенты (прыгадаем адваротны выпадак у Гродне з казармамі на Шчорса).

Але ў праекце вызначана і дысгарманічная забудова. Напрыклад, нейкі будынак насупраць царквы. Звычайная вясковая хата, звыклы аб'ект атачэння для храма. Чаму ён?

І вось пабачыў дакумент аб зносе закінутых дамоў, дзе як раз фігуруе гэты будынак.

Можна было б падумаць "вау, як хутка ўлады кінуліся выпраўляць дысгарманічныя штукі вакол помнікаў". Але здаецца ўсё дакладна наадварот. Праект зон аховы рабіўся з улікам жадання ўладаў пазбавіцца ад нейкага дома.

Дзіўная практыка. І не зусім зразумела, а што будуць рабіць, калі будынак знясуць? Фактычна любое збудаванне, якое з'явіцца на яго месцы, для тых, хто адкрые праект зон аховы, будзе пазначана як дысгарманічнае. Атрымліваецца пад кожны знос трэба змяняць праект? Хто за гэта будзе плаціць?

#Беніца #ахова #цэрквы #касцёлы #гістарычнаязабудова
Сёння ў Эрмітажы прайшоў першы дзень канферэнцыі памяці археолага Алега Іааннісяна (1951-2023).

На ім з дакладам выступіла маскоўская рэстаўратарка Дар'я Скапцова, якая працавала на Спаскай царкве ў Полацку. Паводле даклада барабан гэтага храма XII стагоддзя першапачаткова быў размаляваны найменш у 5 колераў (на схеме рэканструкцыя расфарбоўкі). Высветлілі гэта з дапамогай мікра-фатаграфавання плінфы. Аналогіі ёсць у візантыйскай і заходне-еўрапейскай архітэктуры.

Крыніца
#Полацк #роспісы #цэрквы #старажытнарускаедойлідства
У Віцебску згаўнілі (фота 2014 і 2023) былую стараверскую царкву, абшыўшы яе вентфасадам з металакасет у фірмовых для крамы «Пилакос» клоўнскіх колерах. Будынак па праспекце Генерал аЛюднікова, 2 к2 размяшчаецца ў дварах жылога раёна, на паўночны ўсход ад гістарычнага цэнтра.

#Віцебск #цэрквы #дэградацыя #непомнік
У Аздамічах Столінскага раёна сёння ацыбулілі золатам драўляную Свята-Троіцкую царкву 1893 года пабудовы.

Ахоўнага статусу царква дагэтуль не мае.

Крыніца

#Аздамічы #цэрквы #антырэстаўрацыя #драўлянаедойлідства
Пачалася рэстаўрацыя драўлянай Георгіеўскай царквы канец XVIII стагоддзя на Юр'евай горцы ў Жыровіцах. Са сцен ужо знялі шалёўку.

Фота

#Жыровіцы #цэрквы #рэстаўрацыя #драўлянаедойлідства
Мсціслаўскі Псалтыр 1395, вывезены з мясцовага Тупічэўскага манастыра ў Масковію ў час войнаў XVII стагоддзя. Цяпер вядомы як "Онежская Псалтырь".

Звяртае на сябе ўвагу форма купалоў-цыбулін над стылізаваным храмам. А казалі, што яны з Масквы да нас прыйшлі 😁

#цэрквы
«Рэстаўрацыя» Мікольскага манастыра ў Магілёве - суцэльная хлусня і фальсіфікацыя, якую выдаюць за аўтэнтыку. Відаць, папоўская машына ў браму не пралазіла, дык «магілёўскае барока» падкарэктавалі.

#Магілёў #цэрквы #антырэстаўрацыя
Новыя зандажы на фасадзе Спаскай царквы XII стагоддзя ў Полацку пасля апошняй рэстаўрацыі. На паўночным фасадзе раскрылі замураваны аконны праём з дэкараваным зубчыкамі (гэта ўзор называецца парэбрыкам) архівольтам. Больш познія замуроўкі са звычайнай цэглы затаніраваны ў зямлісты колер, відаць, каб не разбураць візуальнае ўпрыманне блізкай па колеры арыгінальнай муроўкі «са схаваным радам» з плінфы.

У мяне толькі ўзнікла пытанне: раней у гэтым месцы стаяла рама - атрымліваецца гэта было фальш-акно?

Яшчэ адзін зандаж над акном апсіды паказвае месца збітага калісьці паўцыркульнага сандрыка з плечыкамі.

#Полацк #зандажы #цэрквы #старажытнарускаедойлідства #рэстаўрацыя
Кентаўр на сценах Спаскай царквы ў Полацку. Прасоўванне сатанізму і заафіліі з XII стагоддзя ці проста прыгожае мастацтва і метафарычныя вобразы?

фота
#Полацк #роспісы #цэрквы #старажытнарускаедойлідства
Яшчэ свежыя здымкі са Спаскай царквы ў Полацку. Пра два зандажы мы ўжо пісалі, а вось трэці, на паўднёвай сцяне пакуль не трапляў у кадр. Ён пакуль застаўлены рыштаваннямі, але самы цікавы. Тут раскрылі экстэр'ерныя роспісы: у нішы поўнафігурная выява Маці Божай(?), ўздоўж унутранай і вонкавай арак захаваліся фрагменты арнаментальных паясоў.

Крыніца
#роспісы #Полацк #выяўленне #цэрквы #старажытнарускаедойлідства
Гэтыя шкоднікі ў Слоніме не спыніліся на самапальных залатых цыбулінах, якія яны паставілі замест рэстаўрацыйных, цяпер яны пафарбавалі помнік сярэдзіны XVII стагоддзя ў ярка-зялёны колер. , Такога колеру не магло быць у той час праз адсутнасць устойлівых пігментаў. І ім ні слова не скажуць, ні капейкі штрафу не выпішуць за ўсе гэтыя здзекі з беларускай архітэктуры.

#Слонім #дэградацыя #цэрквы #каларыстыка
Спадчына
Гэтыя шкоднікі ў Слоніме не спыніліся на самапальных залатых цыбулінах, якія яны паставілі замест рэстаўрацыйных, цяпер яны пафарбавалі помнік сярэдзіны XVII стагоддзя ў ярка-зялёны колер. , Такога колеру не магло быць у той час праз адсутнасць устойлівых…
У жніўні пафарбавалі Троіцкую царкву, а яшчэ рыштаванні стаяць на вежы касцёла Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі пры былым кляштары бернардзінак. Паглядзім хто зможа зрабіць горш помніку, праваслаўныя ці католікі.

#Слонім #касцёлы #цэрквы #антырэстаўрацыя
У Свята-Успенскім саборы Жыровіцкага манастыра пачалі разбіраць іканастас для рэстаўрацыі. Іканастас асобна прапісаны ў пераліку дэкаратыўнага аздаблення сабора, які з'яўляецца часткай ансамблю міжнароднага значэння. Рэстаўрацыя зойме каля двух гадоў.

Іканастас аб'ёмны - цэнтральная частка 12 на 6 метраў, бакавыя элементы - 7 на 5. Дэмантаж, які пачалі з бакавых частак, рэстаўратары праводзячы выключна ўручную, каб нічога не пашкодзіць.

Гэта адзін з самых старых іканастасаў, які захаваліся на Беларусі: калі бакавыя часткі належаць да XIX стагоддзя, то цэнтральная частка аж XVII стагоддзя.

У ранейшыя гады быў гучны скандал, калі з барочнага іканастаса паздымалі арыгінальныя абразы і збылі на вечнае захоўванне ў Нацыянальны мастацкі музей Беларусі, замяніўшы іх быццам бы больш кананічнымі іконамі «а-ля рус», неадрознымі ад тых, што можна набыць у царкоўнай лаўцы ва Уладзівастоку.

Пасля з іканастаса прыбралі і разьбяны дэкор. Сёння частка дэкору вярнулася, праўда, калі прыгледзіцца, то становіцца зразумела, што зусім не таго, што быў раней.

Паколькі абразы ў музеі частка іканастаса, то яны мусяць мець статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, а пры рэстаўрацыі або вернуты на роднае месца, або заменены копіямі, каб не пагаршаць успрыманне помніка наваробнымі іконамі. Але амаль упэўнены, што гэта зроблена не будзе, бо ў царквы выдуманы ёю самою канон вышэй за ўсе іншыя меркаванні.



#Жыровіцы #рэстаўрацыя #цэрквы #іканастасы #інтэр'еры
Спадчына
Гэтыя шкоднікі ў Слоніме не спыніліся на самапальных залатых цыбулінах, якія яны паставілі замест рэстаўрацыйных, цяпер яны пафарбавалі помнік сярэдзіны XVII стагоддзя ў ярка-зялёны колер. , Такога колеру не магло быць у той час праз адсутнасць устойлівых…
Супраць прыходу Свята-Троіцкай царквы ў Слоніме распачаты разгляд справы аб адміністрацыйным правапарушэнні, відаць, за нядаўна праведзеныя незаконныя работы на фасадах, якія былі пафарбаваныя ў ярка-зялёны колер.

Што тычыцца залатых купалоў, то ў 2020 годзе навуковым кіраўніком Голасавай распачатыя навукова-даследчыя работы, якія былі спынены праз «адсутнасць у прыходзе фінансавых сродкаў». У 2024 годзе праца нарэшце будзе і ёсць надзея, што купалы ўсё ж заменяць на нармальныя. Спатрэбілася ўсяго 10 гадоў!

#слонім #антырэстаўрацыя #цэрквы #касцёлы #каларыстыка