Пасля еўрарамонту фасады Навагрудскай мячэці 1885 года цалкам страцілі аўтэнтычны выгляд, хоць здалёк выглядае падобна да арыгіналу.
#мячэці #навагрудак #антырэстаўрацыя
#мячэці #навагрудак #антырэстаўрацыя
Спадчына
Пасля еўрарамонту фасады Навагрудскай мячэці 1885 года цалкам страцілі аўтэнтычны выгляд, хоць здалёк выглядае падобна да арыгіналу. #мячэці #навагрудак #антырэстаўрацыя
Аналагічным чынам знявечана мячэць у Іўі, пабудаваная ў 1884 годзе: шалёўка розных кірункаў заменена на проста гарызантальную, вокны заменены на пластыкавыя, выкінуты ліштвы, дзверы з філёнкамі заменены на недарэчныя з разьбой.
РПЦ займела годнага канкурэнта...
#мячэці #Іўе #антырэстаўрацыя
РПЦ займела годнага канкурэнта...
#мячэці #Іўе #антырэстаўрацыя
Спадчына
Аналагічным чынам знявечана мячэць у Іўі, пабудаваная ў 1884 годзе: шалёўка розных кірункаў заменена на проста гарызантальную, вокны заменены на пластыкавыя, выкінуты ліштвы, дзверы з філёнкамі заменены на недарэчныя з разьбой. РПЦ займела годнага канкурэнта...…
У апошняй гістарычнай мячэці ў Лоўчыцах з 2015 года фіксуецца замена цудоўнага гонтавага даху на піздзец з зялёнай металадахоўкі.
Што ж, 3-ы з 3-х — у няроўнай барацьбе імамы перамагаюць папоў. 😡
#мячэці #Лоўчыцы #антырэстаўрацыя
Што ж, 3-ы з 3-х — у няроўнай барацьбе імамы перамагаюць папоў. 😡
#мячэці #Лоўчыцы #антырэстаўрацыя
Выданне The Guardian паведамляе, што ў Кітаі "кітаізавалі" апошнюю буйную мячэць у краіне. Гэта Вялікая мячэць у раёне Шадзянь правінцыі Юньнань, дзе кампактна пражывае мусульманскі народ хуэй. Традыцыйны для мусульманскай архітэктуры выгляд мячэці перайначаны на традыцыйна кітайскі: замест цыбулепабудобных купалоў з'явіліся ламаныя дахі, а замест мінарэтаў - ярусныя пагады. У 2020 годзе, у разгар пандэміі, стала вядома пра аналагічную перабудову Вялікай мячэці ў Іньчуані (другі здымак).
Агулам традыцыйная архітэктура хуэйцаў неадрозная ад кітайскай, але з улікам таго, што ў Кітаі праводзіцца палітыка "кітаізацыі" і асіміляцыі тыбетцаў, уйгураў і манголаў, зварот да немясцовай мусульманскай архітэктуры можа быць спробай нацыянальнай меншасці проціпаставіць сябе кітайскай большасці, каб захаваць сваю самабытнасць.
Вынішчэнне гэтай самабытнасці трактуецца Дэкларацыяй ААН аб правах карэнных народаў як культурны генацыд. Як генацыд трактаваў разбурэнне аб'ектаў гістарычнай спадчыны ды рэлігійных устаноў і стваральнік гэтага тэрміна, беларускі яўрэй Рафаэль Лемкін, які нарадзіўся ў вёсцы Бязводне Зэльвенскага раёна.
#Кітай #замежжа #мячэці
https://www.theguardian.com/world/article/2024/may/25/shadian-last-major-islamic-style-mosque-in-china-loses-its-domes