У Бальцана, сталіцы аднайменнай нямецкай правінцыі на поўчаны Італіі, два збудаванні часоў фашысцкага панавання выклікалі гарачыя спрэчкі. Гэта строгі будынак падатковага ўпраўлення са 198-метровым пано, на якім у цэнтры адлюстраваны сам Мусаліні конна, а таксама Манумент Перамогі ў Першай сусветнай вайне — «першы чыста фашысцкі помнік». Каб пазбегнуць вандалізму (для немецкамоўнай большасці Манумент — сімвал асіміляцыі і вынішчэння іх культуры) і паломніцтва неафашыстаў Манумент быў агароджаны, а вакол будынка ўвесь час была выстаўлена ахова.
«Чорна-белы выбар зводзіўся да таго, каб або прыбраць помнікі, або захаваць іх як ёсць, - гаворыць Ханес Обермейр, прафесар сучаснай гісторыі Інсбрукскага ўніверсітэта ў аўстрыйскім Ціролі і адзін з экспертаў, якія ўдзельнічалі ў дыскусіі. - Знесці значыла б знішчыць матэрыяльныя сведчанні гісторыі і сысці ад дыскусіі на складаныя тэмы, пакінуць - прызнаць фашысцкую рыторыку дапушчальнай нормай.»
Урэшце, знайшлося неардынарнае творчае рашэнне, якое дазволіла аб'яднаць горад і супакоіць страсці. Падрабязней пра пераасэнсаванне культурнай спадчыны таталітарных рэжымаў у матэрыяле BBC.
#замежжа #ахова #Італія

BBC News Русская служба
Дефашизация фашистской архитектуры: как в Италии переосмыслили культурное наследие Муссолини
В Европе можно найти немало зданий и памятников, вызывающих у современников неоднозначные чувства. Корреспондент Би-би-си побывал в небольшом итальянском городе Больцано, жители которого наполнили новым содержанием монументы фашизма.
Forwarded from Спадчына

Аднаўленне сабора ў Пацуолі, які размешчаны ў старажытнарымскім храме Аўгуста псеўдаперыптарнага тыпу, адноўленым Сулам у 78 годзе да н.э. на месцы больш старога храма. Цэнтральны неф храма быў знішчаны пажарам 1964 года, у 1970 годзе ўвесь квартал быў эвакуяваныя з-за брадысейма (апускання ці падняцця зямлі праз вулканічную актыўнасць), у 1980 годзе адбылося землетрасенне. Толькі ў 2003 годзе быў абвешчаны конкурс на праект аднаўлення, які выйграў архітэктар Марка Дэзі Бардэскі. Прытвор не сталі аднаўляць. Контур раскрытага такім чынам рымскага храма быў замкнёны шкляным фасадам з візуальнай імітацыяй страчаных калон. Атрымалася, як па мне, даволі годна як з пункту гледжання рэстаўратарскага «не ўвядзі ў зман» так і з эстэтычнага боку (у адрозненні ад постмадэрнісцкага трэшу з глухім сінім шклом, які дагэтуль любіць прысабачыць у Беларусі да помніка з якога-небудзь боку).
P.S. хвілінка неўзаемнай рэкламы: ёсць вельмі цікавы падкаст-серыял «ROMA. Падение Республики», з якога вы можаце даведацца пра эпоху Сулы і яго незвычайнае жыццё.
#Італія #замежжа #аднаўленне #выяўленне #рэканструкцыя

Храм Капіталійскай трыяды, пабудаваны ў 73 годзе ў рымскім Брыксіі (цяпер горад Брэшыя). Той выпадак, калі ў цябе засталіся рожкі ды ножкі, але вельмі хочацца аднавіць як было.
Метад анастылазу прыдумалі грэкі, каб адбудаваць назад Афінскі акропаль.
Але ў адрозненні ад грэкаў
італьянцы пайшлі трохі сваім шляхам: адсутныя элементы яны замяняюць не копіямі з таго ж каменю, што і аўтэнтычныя, а з цэглы.
Адразу бачна дзе старое, а дзе новае, але пры гэтым цалкам дазваляе зразумець, як будынак выглядаў калісьці.
Аналагічна адноўленыя кавалкі помнікаў можна знайсці і на рымскім форуме, праўда, не ўдалося знайсці ніводнай згадкі, калі гэтая рэканструкцыя была праведзена і кім.
Пра анастылаз у Грэцыі мы ўжо пісалі калісьці. У Беларусі яго амаль няма дзе прымяніць, хаця рэстаўрацыя драўляных пабудоў з заменай часткі гнілых элементаў - у прынцыпе блізка да гэтага метаду.
#Італія #замежжа

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Маланка выбіла некалькі камянёў з аркі Канстанціна ў Рыме, пабудаванай у 310-я гады каля амфітэатра Флавіяў (Калізея) ў гонар перамогі над тыранам Максенцыем. Арка цікавая тым, што для яе аздаблення выкарыстаны элементы дэкору помнікаў часоў "добрых імператараў": Траяна, Адрыяна і Марка Аўрэлія - такім чынам да гэтака пераліку сімвалічна далучаўся і сам Канстанцін.
Здарэнні адбылося ўчора ў час моцнай навальніцы. За два дні да таго вакол аркі пачалі ўзводзіць рыштаванні для рэстаўрацыі. Выбітыя стыхіяй фрагменты помніка сабраныя і будуць вернутыя рэстаўратарамі на месца.
#замежжа #Італія

Эскізны праект неарэалізаванага Палаца вады і святла (Palazzo dell’acqua e della luce), спраетаванага італьянскім архітэктарам П'ерам Луіджы Нерві для Сусветнай выставы 1942 года.
Выстава мусіла прайсці ў Рыме і праславіць фашысцкі рэжым Мусаліні. Для правядзення пачалі будаваць велізарны квартал на паўднёвым захадзе Рыма са знакамітым Квадратным Калізеем. Але, як можна зразумець з даты, выстаўка ў Рыме так ніколі і не адбылася, бо Італія ўвязалася ў ДСВ на баку Гітлера, а сам квартал цалкам дабудавалі толькі да Алімпійскіх гульняў 1960 года.
Сёння нерэалізаваны праект Нерві стаў вокладкай для альбома Belaya Polosa сусветна вядомага беларускага гурта Molchat Doma. На гэта звярнуў увагу Аляксандр Чарнуха.

Алтар Мантэфельтра, выкананы мастаком П'ера дэла Франчэска ў 1472—1474 гадах на заказ герцага Урбінскага. Дэла Франчэска - тэарэтык перспектыўнай пабудовы.
Алтарная частка базіліка Санта-Марыя-прэса-Сан-Саціра (Сацір гэта святы, а не яблівы чалавека-казёл) у Мілане, выкананая архітэктарам і мастаком Доната Брамантэ ў 1482—1486 гадах.
Гэтыя два помнікі мастацтва, дзе адзін яўна цытуе іншы, яднае несапраўдная перспектыва - прастора на заднем фоне выглядае аб'ёмнай, але гэта падман. Карціна, вядома, плоская, а глыбіня алтарнай часткі базілікі зусім не 10 метраў, як можа падацца, а ўсяго толькі 97 см!
Прыём ілюзорнай перспектывы, які прыйшоў з рэнесанснага жывапісу (хоць тут складана падзяліць, у той час самыя выдатныя мастакі адначасова былі і дойлідамі), быў вельмі папулярным і ў эпоху барока. Уласна дзякуючы Брамантэ, бо яго перспектыўную ілюзію шырока апісвалі ў мастацкіх трактатах таго часу.
У эпоху барока падманкі (трамплёй) дабраліся і да Беларусі, але пра гэта можа іншым разам.
#лікбез #перспектыва #Мілан #Урбіна #Італія #рэнесанс

Самыя вядомыя прыклады ілюзорных перспектыў: галерэя ў палацы Спада, лесвіца Апостальскага палаца і тэатральныя дэкарацыя тэатра Алімпіка - пра іх варта асобна распавесці, хоць нядаўна ў СМІ быў вялікі матэрыял пра іх.
Але ў найлепшых традыцыях Дэна Браўна самы вялікі сакрэт схаваны прама ва ўсіх на вачах у Ватыкане. Гаворка пра плошчу Святога Пятра.
Яе спраектаваў знакаміты Джавані Ларэнца Берніні па даручэнні папы Аляксандра VII. Калі будзеце ў Рыме, то паглядзіце вакол сябе: калі ўбачыце на вяршыні абеліскаў ці на картушах (а вы іх убачыце!) сем горак з васьміканцовай зоркай над імі, то ведайце, што гэта герб роду Кіджы, да якога належаў усяго адзін папа - Аляксандр VII.
Аляксандру VII мы абавязаны тым Рымам, які мы ведаем сёння. Замест таго, каб піздзіць грошы на ўзбагачэнне ўласнай сям'і, ён на іх перабудаваў Вечны горад у стылі барока. Ён любіў літаратуру, філасофію і архітэктуру, дык так, што асабіста прымаў удзел у распрацоўцы праектаў вуліц Рыма. А Берніні быў яго ўлюбёным майстрам-архітэктарам.
Скончу гэтую вялікую рэмарку так: кожны валадар, калі хоча застацца ў гісторыі, мусіць публічна апекавацца мастацтвамі. Эканамічныя дасягненні і заваяванні забудуцца, а мастацтва вечнае і ўдзячнае.
Дык вось Берніні спраектаваў плошчу перад новым фасадам базілікі Святога Пятра, ахапіўшы яе паўколамі сваіх каланад.
Храм будавалі па праекце Мікеланджэла як цэнтрычны храм з уражвальнага памеру купалам, а але пасля да храма прыбудавалі пярэднюю частку з грувасткім фасадам, які закрыў сабою купал.
Плошча здаравенная, на яе можна паставіць Калізей і яшчэ застанецца месца. Дык вось Берніні абыграў гэтыя памеры плошчы ілюзіяй. Каланада мае два крылы, якія прымыкаюць непасрэдна да сабора. На іх ніхто не звяртае ўвагі, а дарма - менавіта ў іх і схаваны фокус.
Правіла перспектывы такое: дзве паралельныя лінія заўсёды сыходзяцца ў адной кропцы. Майстры перспектыўных падманак разварочвалі лініі так, каб ясны сыходзіліся бліжэй. Гэта стварала (разам з памяньшэннем памераў дэталяў і адлегласцей паміж імі) эфект глыбіні пры яе адсутнасці.
А што, калі развярнуць лініі так, каб лініі разыходзіліся? Гэта і правярнуў Берніні з крыламі сваёй каланады - яны разыходзяцца ад плошчы ў бок сабора. Вугал невялікі, таму яны ўсё роўна сыходзяцца ў перспектывае, але далей. Такі прыём дазваляе скараціць даўжыню плошчы, наблізіць фасад да людзей.
За адно Берніні яшчэ схаваў і пагарок, на якім стаіць сабор. Крылы трохі паўзуць па пагорку, але з такой хітрай перспектывай здаецца, што яны пабудаваныя на роўнай зямлі. Каб ілюзія была поўнай, усе гарызантальныя лінія на крылах паралельныя ўхілу пагорку. Гэта першае месца ў свеце, дзе я пабачыў не прамавугольныя вокны, а вокны ў форме паралелаграма!
Навошта гэта было рабіць? Усё дзеля тэатральнага барочнага эфекта. З плошчы сабор выглядае звычайным, нават меншым чым ёсць. Але калі чалавек трапляе на частку плошчы перад самі саборам, плошча пачынае пашырацца, перспектыўны эфект крылаў, якія губляюцца ў бакавым зроку, знікае, і над чалавекам на пагорку раптам вырастае не звычайны храм, а каласальны.
Берніні дарэчы не быў вынаходнікам і гэтай аптычнай ілюзіі, нешта падобнае да яго правярнуў на плошчы Капітолія Мікеланджэла, але Берніні давёў ідэю да дасканаласці.
Сапраўдную магію перспектывы і архітэктурнай кампазіцыі можна адчуць, калі прайсці па Віа дэла Канчыліяцыёнэ, якую пачалі прасякаць у шчыльнай забудове італьянскія фашысты ў 1936 годзе. З-за фасада выпаўзае купал, але нават без яго на такім значным аддаленні сабор выглядае каласальным - чаго не адчуваеш на самой плошчы Святога Пятра.
#лікбез #Рым #перспектыва #Італія #барока

Спадчына
Самыя вядомыя прыклады ілюзорных перспектыў: галерэя ў палацы Спада, лесвіца Апостальскага палаца і тэатральныя дэкарацыя тэатра Алімпіка - пра іх варта асобна распавесці, хоць нядаўна ў СМІ быў вялікі матэрыял пра іх. Але ў найлепшых традыцыях Дэна Браўна…
Яшчэ трошкі пра Рым і Берніні
У саборы Святога Пятра скончылася рэстаўрацыя балдахіна над пахавальняй Апостала Пятра, выкананая Берніні. Рэстаўрацыя цягнулася з лютага 2024 года. Кошт яе перавысіў 700 тыс. еўра, а аплаціла ўсё каталіцкае брацтва Рыцары Калумба. Да гэтага балдахін прыводзілі ў парадак 260 гадоў таму.
Бронзавы балдахін (ківорый) у стылі барока быў пабудаваны ў саборы ў 1624-1633 гг. па заказе папы Урбана VIII з роду Барберыні і па праекце Джавані Ларэнца Берніні. Атрымалася грандыёзнае збудаванне вышынёй амаль 29 метраў і вагой 70 тон. На выраб чатырох вітых калон і карніза пайшло столькі бронзы, што яе прыйшлося запазычыць з рашоткі порціка старажытнарымскага Пантэона і нават з купала самога сабора (пасля бронзу ў купале замянілі свінцом).
#Італія #Рым #рэстаўрацыя