Спадчына
2.89K subscribers
10.2K photos
87 videos
22 files
1.61K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
Галоўны архітэктар праектаў УП «Мінскпраект» Ганна Аксёнава:

"Можна спыніцца на парку Беларусь, які ў нас быў распрацаваны і прайшоў нават экспертызу, меркавалася яго будаўніцтва, але, на жаль, гэтая тэрыторыя была выдзелена пад Палац правасуддзя. Парк Беларусь, магчыма, папазней, але яго ўжо трэба будзе ссоўваць да рэчышча ракі"
[распрацоўка праектаў і экспертызы каштуюць грошай, тут, вядома, заказчык горад. Фактычна вашымі падаткамі падцерлі сраку]

"У нас яшчэ быў такі брэндавы парк распрацаваны як Цівалі, вельмі цікавы парк, але, на жаль, там таксама гандлёвы цэнтр пабудавалі. Гэта, вядома, недапушчальна"
#паркі #Мінск
https://youtu.be/95uqO6kbfUQ?t=1293
У парку магілёўскім парку Падміколле адкрылі зону ціхага адпачынку з дрэвамі, якімі пазначылі трасіроўку гістарычных вуліц былога Пакроўскага пасада.

#магілёў #выяўленне #планіроўка #паркі

https://news.tut.by/society/647081.html
У парку Янкі Купалы расчысцілі ад высокіх кустоў галоўную алею, адкрыўшы від на тэлевізійны цэнтр. І ў канцы гэтай алеі згрузілі ўсе скульптуры, якія раней былі расстаўленыя па парку. 🤷🏻‍♂️ Геніяльна
#дэградацыя #паркі #мінск
У парку на месцы сядзібы Агінскіх у Бялынічах да Дня беларускага пісьменства перарабілі сажалку, засыпаўшы палову, перакінуўшы гарбаты масток... і абгарадзіўшы па контуры вадаём металічнай сеткай з падведзеным токам.

Адпачынак строгага рэжыму

Ужо не першы раз заўважаю, што сучасных беларускіх праектыроўшчыкаў (асабліва ў рэгіёнах) і ўзгадняючыя ўстановы спасцігла шыза гіпербяспекі, калі пад маркай жыццёвага досведу і "рабёнак можат залесць" робяцца ўродскія і нязручныя рашэнні. Вось на другім и трэцім здымках новы сквер у Магілёве па вуліцы Акцюбінскай - тая ж гісторыя з агароджамі. Для параўнання прыкладу мінскіх вадаёмаў, дзе ніякіх агароджаў няма і ніхто не загінуў.

#дэградацыя #паркі
Парк 30-годдзя БССР (цяпер Янкі Купалы) у 1950-я гады з помнікам Сяргею Грыцаўцу на галоўнай алеі (у 1972 годзе перанесены на бульвар па вул. Леніна), на заднім плане бачныя першая гарадская лазня Плаўскага (знесена ў 1960-я) і дамы Луцкевічаў (знесены ў 1950-я), чые падмуркі выявілі ў час нядаўняй рэканструкцыі парку. З размяшчэннем будынкаў на тэрыторыі парку можна азнаёміцца на стэндах.

З кнігі "Архитектура и градостроительство Советской Белоруссии". 1957

#Мінск #паркі #гістарычнаязабудова
У парку Янкі Купалы пафіксілі праблему са скульптурамі: расставілі іх па кальцавой алеі і дадалі аншлагі з назвай, аўтарам і годам выканання (усё па-беларуску). А вось паўкруглыя лаўкі ўздоўж набярэжнай дагэтуль не паставілі. Не хапіла грошай?

#мінск #помнікі #паркі
У парку ў Савейках шмат высечаных дрэваў на коле гонару і вакол става, мяркуючы па пнях — цалкам здаровых. Большасць ствалоў вывезена з тэрыторыі. А вось небяспечнае дрэва з дуплом пакінута стаяць.
Цяжка меркаваць, можа якія хуткарослыя таполі-паразіты знеслі, але выглядае падазрона, будзем удакладняць у мясцовых органаў.

#Савейкі #паркі #сядзібы
Не стала паловы альтанкі Міцкевіча ў Туганавіцкім парку.

Абноўлена па інфе ад спецыялісткі з райвыканкама:
«У мінулым годзе была бура, якая зламала палову дрэва. Было прадпісанне аховы прыроды аб тым, каб увесь гэты буралом прыбраць. Яшчэ некалькі дрэў злева, каля ўваходу ў парк, былі выкарчаваныя, яны таксама былі паваленыя ветрам. З другой часткай дрэва ўсё нармальна. Проста так ніхто гісторыка-культурную каштоўнасць пілаваць не будзе. Адзінае — там не вельмі добра спілавалі гэтае дрэва, застаўся пень. Але я гэтым пытаннем займаюся». 

#сядзібы #паркі #Туганавічы
Спадчына
Photo
Палацава-паркаваму ансамблю Савейкі Брэсцкім абласным камітэтам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя прад'яўлена прэтэнзія аб незаконнай высечцы дрэў. Вядзецца адміністрацыйная працэдура.

#савейкі #сядзібы #паркі #знішчэнне
У Ляхавіцкім раёне абвешчаны два новыя батанічныя помнікі прыроды мясцовага значэння - "Парк Нача Брындзоўская" і "Парк Рэпіхава"

Пад гэтымі няўцямнымі юрыдычнымі фармулёўкамі хаваюцца сядзібныя паркі Чарноцкіх у Начы Брындзоўскай (цяпер частка Начы) і Патоцкіх у Рэпіхаве (цяпер Крывошын).

Парк у Начы мае таксама статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, а ў Рэпіхава як сядзібы ніякага статусу дагэтуль не было, але меўся статус помніка прыроды рэспубліканскага значэння - не зусім зразумела, што з ім стала. Панізілі?

У дзяцінстве, у 1800 — 1809 гадах, у Рэпіхаве жыў адзін з заснавальнікаў беларускай літаратуры Ян Чачот, бацька якога працаваў у маёнтку эканомам. У ягоны гонар пастаўлены памятны знак.

#паркі #сядзібы #помнікіпрыроды #крывошын #нача #ахова

https://www.belta.by/regions/view/dva-novyh-botanicheskih-pamjatnika-prirody-objjavleny-v-ljahovichskom-rajone-599848-2023
Праект планіроўкі Цэнтральнага парка культуры і адпачынку ў Гродне. Архітэктар Мікалай Максімец. 1954 г.

Максімец - беларус з Беластока, які быў рэпрэсаваны ў 1937 годзе як "польскі шпіён". У 1947 годзе вярнуўся ў Беларусь, працаваў у Гродне. Пражыў тут нядоўга і памёр ўжо ў 1956 годзе.

З 1944 года сфармавалася разуменне таго, што гораду патрэбны добраўпарадкаваныя прасторы для адпачынку гараджан. Прыводзілі ў парадак існавалыя паркі. Гарадскі парк (цяпер Парк імя Ж. Э. Жылібера) быў усім добры, акрамя аднаго - ён быў малым.

Новы галоўны парк горада праектавалі пад назвай "Цэнтральны парк культуры і адпачынку" (цяпер Каложскі парк). Было шмат варыянтаў, удакладнялася праграма, першапачаткова вельмі шырокая. Адзін толькі М. Максімец у 1953–1954 гг. распрацаваў тры генеральныя планы парку з кампазіцыйным рашэннем, заснаваным на стварэнні восі ад галоўнага ўваходу да Нёмана, са стадыёнам на 3–5 тысяч гледачоў у цэнтры гэтай восі, і кальцавога маршруту, які дазваляў абысці ўвесь парк.

Потым ад стадыёна адмовіліся, бо ён гораду патрэбен быў значна большай умяшчальнасці. Адмовіліся і ад размяшчэння там Дома культуры, які мусіў быць бліжэй да патокаў гарадскога транспарту.

БГАНТД. Ф. 39. Оп. 1. Д. 430. с. 2–4

#Гродна #паркі
Новае добраўпарадкаванне парку Уга Чавеса ў Мінску. Якое пластыкава-металічнае ўбоства. Гэта мусіла застацца ў ганебным для архітэктуры 2005 годзе, але яно ўваскрэсла ў 2024-м.

Што гэта? Прыпынак, навес для курэння? Хто ведае, падакажыце.

Куча металічных трубак, нейкіх смеццевых пруткоў і кружочкаў. Падвешаныя кашпо з ледзь жывымі раслінамі... Ды купілі б сетку і абсадзілі ўюном - было б танна, хутка і зелена.

А дах. Гэтае "ізяшчаства" няўцямнага выгіну, якое адразу выдае, што дах зроблены з таннага полікарбанату. І яшчэ гэты колер бутэлькі з-пад піва, які ніяк не стасуецца ні з чым іншым у атачэнні. А галоўнае - нахрана ён часткова празрысты? Каб ад дажджу бараніць празрыстаць не патрэбная, а калі ад сонца, то лагічна рабіць глухой, бо тут ніякіх сцен няма.

Увогуле гэтая халабуда ніяк не можа абараніць ні ад ападкаў, ні ад сонца - бо і тое, і другое, вертыкальна ніколі не падаюць, трэба ўключыць мозг і разлічыць памер, які абароніць ад касога дажджу, і размяшчэнне, якое ў гэтым канкрэтным месцы з гэтай канкрэтнай арыентацыяй лаўкі дасць напрацягу большай часткі дня хоць нейкі цень — вышэйшая матэматыка!

Лаўка на дзве сракі, калі будзе трэці чалавек у кампаніі, то трэба садзіцца на плітку - месца ёсць, але лаўку туды не дацягнулі.

2/10. Архітэктара звольніць і адабраць дыплом за прафесійную непрыдатнасць.

#мінск #дэградацыя #паркі
Спадчына
У Магілёве праваслаўныя царалюбцы хочуць вынішчыць Замкавую гару і адзіны ў цэнтры горада парк пад свой "Дыснейлэнд" — музейны комплекс вакол царквы у гонар Царскіх Пакутнікаў (гісторыя яе пабудовы ў 2000-я гады асобная тэма, можаце пагугліць), у якім будуць…
У Магілёве па выніках грамадскага абмеркавання рэкамендавалі прыняць да рэалізацыі праект музея цара, які прывядзе да знішчэння Замкавай гары з рэшткамі гарадскіх умацаванняў і паловы найстарэйшага парку горада.

З 143 галасоў, сабраных пад петыцыяй супраць будаўніцтва, улічылі толькі 5(!). Пры гэтам аднекуль з дзіркі ад бубліка з'явілася 498 меркаванняў за рэалізацыю - гэта, вядома, мёртвыя душы з епархіі ці ад бюджэтнікаў па разнарадцы. Тое ж самае бачылі па выніках грамадскіх абмеркаванняў і ў іншых гарадах.

Прыведзеныя нарматыўна-прававыя абмежаванні на будаўніцтва ў гэтым месцы цалкам праігнараваны.

Што ж, кіраўніцтва горада будуе сабе той жа помнік, што збудаваў сабе некалі старшыня Віцебска, які загадаў узарваць помнік XII стагоддзя — нашчадкі вам гэтага ніколі не даруюць.

#Магілёў #замкі #паркі #знішчэнне #петыцыі
Спадчына
У Валожыне да Дажынак прама паміж двухсотгадовымі будынкамі касцёла Святога Іосіфа і палацам Тышкевічаў разбілі велізарную паркоўку. Пад яе хацелі знесці і міжваенны дамок на плошчы Свабоды, але яго паспелі ў новым праекце зон аховы пазначыць як каштоўную…
Гэта аказаўся не адзіны "падарунак" Валожыну да мясцовых Дажынак. На плошчы Свабоды перад райвыканкамам цалкам, не пакінуўшы ніводнага дрэва, высеклі сквер. Замест дрэваў ужо бачныя гавёныя туі, ад якіх ніколі не будзе цяньку ад спёкі ці ўкрыцця ад дожджыку. Крэпкія хазяйственнікі, што тут скажаш.

Хто-небудзь памятае калі апошні раз у Беларусі высаджвалі нармальныя дрэвы: клён, дуб, ясень, ліпу, бук? Я бачыў толькі як піянеры высаджвалі пруцікі, якія памерлі ў першы год.

П.С,: Але можа хоць замест вялікай паркоўкі зробяць плошчу. Тады б гэта хоць патлумачыла новыя паркоўкі ў цэнтры

#Валожын #паркі #дэградацыя
Праект рэканструкцыі Цэнтральнага дзіцячага парку імя Горкага ў Мінску 1998-1999 гг.

#Мінск #паркі
Каб забудоўшчык змог пабудаваць элітны жылы дом "Жамчужына" на набярэжнай Мухаўца ў гістарычным цэнтры Брэста, у праект дэтальнага плана пасля грамадскага абмеркавання былі ўнесеныя змены, якіх не было на абмеркаванні - а менавіта ў берасцейцаў адабралі кавалак зямлі, які адводзіўся пад агульнагарадскі парк. Цяпер у доме прадаюцца (дакладней ужо ўсо прадалі) кватэры па $200 000. 💪🏻 Паспяховы поспех.

#Брэст #паркі
Спадчына
А вы ведаеце розніцу паміж тэрмінамі «бардзюр» і «парэбрык»? #лікбез
Дык вось розніца ў тым, што слова «бардзюр» абазначае паласу дэкаратыўных раслін, якая абрамляе плошчы, пляцоўкі і тратуары, а таксама так называюць скульптурныя аздабленні сцен.

#лікбез #паркі