На Міхайлаўскай царкве ў Слуцку вядуцца рэстаўрацыйныя работы. Спадзяюся, што ўсю гэтую цыганшчыну, што нарабілі папы на купалах, прыбяруць і вернуць аўтэнтычны выгляд.
#Слуцк #драўлянаедойлідства #цэрквы #рэстаўрацыя
https://m.facebook.com/story.php?story_fbid=10218537348520181&id=1089822021
#Слуцк #драўлянаедойлідства #цэрквы #рэстаўрацыя
https://m.facebook.com/story.php?story_fbid=10218537348520181&id=1089822021
Рэдкі прыклад сучаснага пераасэнсавання традыцыйнай беларускай архітэктуры ў Слуцку. Наколькі я зразумеў, праект Праабражэнскай царквы рэалізаваны не быў, але ў горадзе (апошні здымак) пабудаваны храм у гонар прападобнага Паісія Святагорца аналагічны па сваім аб'ёмна-прасторавым вырашэнні, але з больш традыцыйных і кананічных матэрыялаў.
#цэрквы #слуцк
#цэрквы #слуцк
У Слуцку міжваенку на Леніна ўпрыгожваюць халабудай на галоўным фасадзе.
#дэградацыя #слуцк #савецкаяспадчына #гістарычнаязабудова
#дэградацыя #слуцк #савецкаяспадчына #гістарычнаязабудова
Новы цар-падстрэшак над уваходам у шматпакутную Свята-Міхайлаўскую царкву ў Слуцку цалкам чакана не меў узгаднення. Уласнік паспрабуе ўзаконіць яго ў Мінкультуры.
Перафразуючы аднаго славутага праваслаўнага мысляра: «Каб падстрэшак не быў прызнаны дысанансным самабудам, дастаткова не выкарыстоўваць яго над уваходам» ☝️
#антырэстаўрацыя #цэрквы #слуцк #драўлянаедойлідства

У сярэдзіне XIX ст. для найстарэйшай навучальнай установы на тэрыторыі Беларусі — слуцкай кальвінскай гімназіі, заснаванай аж у 1617 годзе Янушам Радзівілам, быў узведзены побач з кальвінскім зборам новы мураваны будынак у стылі класіцызму па праекце Караля Падчышынскага. Збор не перажыў вайну і саветы, але гімназія захавалася ў амаль нязменным выглядзе (страчаны балкон). Нават бывалых падпісчыкаў не можа не здзівіць той факт, што будынак дагэтуль не мае аніякага ахоўнага статусу. У 2017 годзе да 400 годдзя школы на будынку быў праведзены рамонт, які не вёў ніякі навуковы кіраўнік і не ўзгаднялі спецыялісты Мінкультуры, па тым як «упрыгожылі» фасады можна толькі здагадвацца якую непапраўную шкоду нанеслі інтэр'ерам гістарычнага будынка. Тыдзень таму я пацікавіўся ў выканкама, ці не хоча ён падрыхтаваць прапанову на наданне адной з галоўных славутасцей горада статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці. Адказ быў кароткім: «лічым немэтазгодным». 🤷♂️
#Слуцк #гістарычнаязабудова #ахова
#Слуцк #гістарычнаязабудова #ахова
Слуцкі краязнавец Вера Грабоўская аднойчы вырашыла заняцца генеалогіяй сваёй сям’і. І ў нейкі момант зразумела, што пахаваных людзей можа шукаць не толькі яна. Узнікла ідэя алічбоўкі мясцовых могілак: размясціць фота помнікаў з іх надпісамі ў інтэрнэт. Некаторыя помнікі ёй прыйшлося ачысціць ад моху і зямлі, каб прачытаць надмагільныя надпісы.
Цяпер яна вядзе гістарычную суполку «Старыя помнікі Слуцка», сайт oldpomnik.by і працуе над лічбавай мапай старых пахаванняў у горадзе. Плануе ў далейшым прыцягнуць гарадскія арганізацыі да шэфства над старымі пахаваннямі, не только вайсковымi: гімназію над пахаваннямі настаўнікаў, медыцынскі каледж — лекараў.
P.S. Дарэчы ў нас ёсць чат для аматараў некропаляў @mohilki
https://budzma.org/news/slucki-nekropal.html
#Слуцк #могілкі

Як выглядае гістарычны некропаль у Слуцку. Дарэвалюцыйныя надмагіллі апаганены, або проста павалены са сваіх пастаментаў. Фота 2022 года, але ці змянілася хоць нешта?
#дэградацыя #могілкі #слуцк
#дэградацыя #могілкі #слуцк
3D-мадэль слуцкай персіярні, зробленая паводле чарцяжоў 1797 г. мінскага губернскага архітэктара Фёдара Крамера, апублікаваных у кнізе "Маджарские: армянский род в истории Беларуси" (Ерэван-Мінск, 2023).
Гэта толькі праект перабудовы аднаго з будынкаў персіярні пад казармы, які так і не быў увасоблены ў жыццё.
Аднак аб'ём і прапорцыі будынка можна ацаніць.
У часы росквіту прадпрыемства (1760-я-1780-я гг.) на яго тэрыторыі і ў яго будынках не толькі працавалі, але і пражывалі разам з сем'ямі да 60-ці работнікаў і работніц.
Пагуляцца і пакруціць 3D-мадэль персіярні можна па гэтай спасылцы.
#Слуцк

У Слуцку выправілі памылку на памятным камені ў гонар пісьменніка Васіля Віткі. Камень быў пастаўлены ў жніўні 2023 года ў новым спальніку, на чорнай шыльдзе - подпіс Васіь Вітка, без літары "л". Спачатку ў райвыканкаме казалі, што ўсё правільна і гэта проста ў Віткі подпіс такі, але пасля выявілася, што тэкст набраны стандартным шрыфтам Mistral, які імітуе рукапісны тэкст.
#Слуцк #помнікі
#Слуцк #помнікі
Паглядзіце як закалгасілі сарцірнай керамапліткай 600х600 паносных колераў савецкі будынак Слуцкага райвыканкама. Будынак зорак з неба не хапаў, але цяпер абсалютна ўродскі "капраліт" пасярод горада 🫣
Гэта ўсё нехта распрацаваў, а колеры, упэўнены, яшчэ насілі ў гэты будынак у аддзел архітэктуры на ўзгадненне...
#Слуцк #дэградацыя #савецкаяспадчына
Гэта ўсё нехта распрацаваў, а колеры, упэўнены, яшчэ насілі ў гэты будынак у аддзел архітэктуры на ўзгадненне...
#Слуцк #дэградацыя #савецкаяспадчына
Забудова дзяцінца Слуцка XII–XIII стагоддзяў, прадстаўленая рэшткамі жылых і гаспадарчых збудаванняў і вулічнай маставой, была выяўлена ў час раскопак 1985, 1986 і 2016 гадоў.
Крыніца
#Слуцк #археалогія #драўлянаедойлідства #старажытнарускаедойлідства
Крыніца
#Слуцк #археалогія #драўлянаедойлідства #старажытнарускаедойлідства
У Слуцку зносяць камяніцу па вуліцы Вечаркевіча, 40. Як пішуць сведкі, будынак складзены з дарэвалюцыйнай цэглы з клеймамі.
#Слуцк #гістарычнаязабудова #знішчэнне
#Слуцк #гістарычнаязабудова #знішчэнне