sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі
4.33K subscribers
2.77K photos
12 videos
2 files
2.75K links
Навігатар па прафесійных магчымасцях для беларускіх дзеячаў і дзяячак мастацтва, творчых індустрый і актывізму.
Для анонсаў - @sekktor_admin
Кам'юніці чат - @sekktor_chat
Забусціце нас - https://t.me/sekktor?boost
Download Telegram
⭐️ Еўрапейская культурная сталіца-2026 фінскі горад Оўлу і арганізацыя Upeart запрашаюць стварыць унікальны насценны мурал на гарадскіх будынках

Для каго: #мастакі -манументалісты 18+, індывідуальна або ў камандзе.

Мурал стане часткай серыі, якую рэалізуюць у горадзе да 2026 года.

Мастакоў запросяць у Оўлу ў жніўні 2022 года. Будзе неабходна распрацаваць і рэалізаваць да першага тыдня верасня ўласны твор мастацтва.

Што прапануюць:
- ганарар+камандзіровачныя выдаткі+плата за эскіз 12 000 EUR,
- кампенсацыя выдаткаў на вытворчасць.

Неабходна падрыхтаваць:
- асабістыя звесткі і кантакты,
- CV,
- матывацыйны ліст,
- 2 прыклады працы+кароткае апісанне.

Ддл: 9 траўня.
Падаць заяўку

#візуальныя_мастацтвы #конкурс #Фінляндыя
🤹‍♂️ESC-#валанцёрства з дзецьмі ў шведскай супольнасці ў #Фінляндыя для ўкраінцаў/-нак і беларусаў/-к

🇸🇪🇫🇮Невялікі горад Нікарлебю на захадзе Фінляндыі прыме двух валанцёраў/-к з 2 розных краін, у тым ліку Беларусі і Украіны.

▫️Калі: каля 5 мес. у першай палове 2023.

Валанцёр/-ка будзе працаваць з дзецьмі ў дзіцячым садку, праводзіць пазакласныя мерапрыемствы для школьнікаў, мець зносіны з моладдзю. Мерапрыемствы будуць арганізаваныя ў адпаведнасці з вашым профілем.

Ён ці яна таксама будзе ствараць і праводзіць семінары па салідарнасці і мультыкультуралізму ў школах муніцыпалітэта.

У Нюкарлебю пражывае шведскамоўная меншасць Фінляндыі, таму будзе магчымасць вывучыць шведскую мову.

Арганізатары прадастаўляюць:
⁃ кампенсацыю выдаткаў на праезд;
⁃ пражыванне ва ўласным пакоі з агульнай кухняй у інтэрнаце;
⁃ харчаванне;
⁃ кішэнныя грошы (152 EUR/мес).

Ддл: 30 кастрычніка.
👉🔗Падрабязней.
🌲#рэзідэнцыя KulttuuriKauppila (KK AiR), Паўночная #Фінляндыя

Праграма рэалізуецца ў трох кірунках:
⁃ Artist-in-Community арганізуе сацыяльна ангажаваныя мастацкія праекты, якія даюць мастакам магчымасць працаваць з навакольным грамадствам і наладжваць супрацоўніцтва з адпаведнымі мясцовымі дзеячамі.

⁃ Artist-in-Environment - гэта новая праграма, якая запрашае мастакоў, куратараў і даследчыкаў, якія асабліва цікавяцца прыродай, ландшафтам і навакольным асяроддзем.

⁃ Artist-in-Residence прапануе мастакам унікальнае асяроддзе, каб засяродзіцца на сваёй мастацкай практыцы і даследаванні.

▫️Для каго:
#мастакі / #творцы ўсіх дысцыплін.
▫️Працягласць: 1-6 месяцаў.

Ддл: 23 лістапада. Вынікі - да 9 снежня.
👉Падаць заяўку.
🔗Даведацца больш.
🚀Вяртаем падборку дэдлайнаў на вартыя ўвагі магчымасці👇👇

💫#творцы з розных сфер культуры

Да 23 лістапада: #рэзідэнцыя KulttuuriKauppila (KK AiR), Паўночная #Фінляндыя.
Падаць заяўку.

Да 30 лістапада: #стыпендыя PhD AHRC AHRC Midlands4Cities ва ўніверсітэце Уорыка, #Вялікабрытанія.
Падаць заяўку.

Да 1 снежня: стыпендыяльная праграма DAAD Artists-in-Berlin у Берліне на 2024 год, #Германія.
Падаць заяўку.

🎭#акторы #рэжысёры #крытыкі

Да 9 снежня: Міжнародны форум Theatertreffen у Берліне, #Германія.
Падаць заяўку.

✏️#пісьменнікі #перакладчыкі #драматургі

Да 30 лістапада: літаратурны конкурс «Мы пасля 24 лютага 2022 года» ад ZAiKS і фонда KARTA.
Падаць заяўку.

🖼#мастакі #дызайнеры #куратары

Да 20 лістапада: рэзідэнцыя Bresler Resident Artists на 2023 год, #ЗША.
Падаць заяўку.

Да 30 лістапада: рэзідэнцыя міждысцыплінарных праектаў ад The Vilém Flusser на 2023 год у Берліне, #Германія.
Падаць заяўку.

Да 1 снежня: конкурс арт-праектаў XR для ўдзелу ў V2_ Lab у Ратэрдаме, #Нідэрланды.
Падаць заяўку.
🌲More-than-Planet – мастацкая #рэзідэнцыя аб навакольным асяроддзі, #Фінляндыя

▫️Для каго: #мастакі і #фотамастакі.
▫️Калі: 2-4 тыдня ў 2023 і 2024.

Паўночны фатаграфічны цэнтр аб'яўляе набор на дзве праграмы, якія адбудуцца на падземнай даследчай станцыі Callio Lab ў шахце ды бліжэйшых населеных пунктах і на даследчай станцыі ў Нацыянальным парку ды яго ваколіцах. Тэмы рэзідэнцый – назіранне за змяненнем навакольнага асяроддзя і мастацкае даследаванне альтэрнатыўных варыянтаў будучыні. Чакаецца, што мастакі будуць працаваць у супрацоўніцтве з даследчыкамі і мясцовымі супольнасцямі, прапаноўваць тэхналагічна і ідэйна эксперыментальныя праекты. Вынікам павінна стаць паўнавартасная мастацкая праца.

Рэзідэнцыя прапануе:
- пражыванне
- праезд
- тэхналагічную падтрымку
- 15000 EUR на іншыя выдаткі.

Ддл: 28 лютага.
👉Падаць заяўку.

#арт #мастацтва #фатаграфія #міждысцыплінарныя_праекты #экалогія
New Performance Turku Biennale - куратарская #рэзідэнцыя на Біенале новага перформансу, #Фінляндыя

▫️Для каго: маладыя #куратары перфарматыўных праектаў.
▫️Калі: 3 – 10 верасня.

Біенале новага перформансу ў Турку дэманструе сучасныя тэндэнцыі ў перфарматыўным мастацтве. Мэта – даць магчымасць куратарам-пачаткоўцам павучыцца ў іншых куратараў, пашырыць свае ўласныя прафесійныя сеткі і наведаць фестываль. Чакаецца, што рэзідэнты будуць удзельнічаць у панэльных дыскусіях і майстар-класах.

Рэзідэнцыя прапануе:
- пражыванне
- праезд
- суткавыя.

Ддл: 22 лютага.
👉Падаць заяўку.

#даследванні #крытыка #міждысцыплінарныя_праекты #тэатр #перформанс #выканальніцкія_мастацтвы #сцэнічныя_мастацтвы
🌿Міжнародная арт-#рэзідэнцыя Саары ў г. Мюнямякі на 2024 год, #Фінляндыя

▫️Для каго: прафесійныя #мастакі / #творцы, #пісьменнікі, #паэты, #празаікі, #перакладчыкі, #куратары і #крытыкі з любых дысцыплін, ад пачаткоўцаў да добра вядомых. Можна падацца сем’ямі. Можна падацца калектывам ад 3 чалавек на лета 2024.

▫️Тэрмін пражывання: два месяцы цягам 2024, групай - на 2-4 тыдні з траўня па жнівень.

Рэзідэнцыя Saari прапануе найперш магчымасць вызваліцца ад штодзённай руціны на час пражывання, паглыбіцца ў сваю творчасць і разам з іншымі рэзідэнтамі развіваць для яе патэнцыйныя новыя кірункі. У канцы перыяду знаходжання не патрабуецца творчая справаздача.

Доўгатэрміновая дзейнасць і мысленне рэзідэнцыі абапіраюцца на экалагічны падыход, які таксама ахоплівае сацыяльную і псіхалагічную ўстойлівасць. Ключавыя словы - павольнасць, праніклівасць і змены.

Прапануецца:
- пакрыццё выдаткаў на транспарт
- пражыванне і студыі
⁃ творчы гранты

Ддл: 31 сакавіка 16:00 (GMT +3).
🔗Даведацца больш.
🖼NEMO - #конкурс_грантаў для паездкі на Еўрапейскую музейную канферэнцыю, #Фінляндыя

▫️Для каго: #куратары, #крытыкі і музейныя супрацоўнікі з Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы.
▫️Калі: 19-21 лістапада.

Канферэнцыя NEMO адбудзецца ў Лахці. Больш за 200 музейных прафесіяналаў з усёй Еўропы далучацца да дыскусій аб тым, як музеі могуць дапамагаць ствараць устойлівую будучыню і супрацьстаяць кліматычным зменам. Запрашаюць музейных калег з Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, якія зацікаўлены ў тэмах канферэнцыі і міжнародным супрацоўніцтве.

Арганізатары прапануюць:
- грант 600 EUR на паездку
- бясплатны ўдзел у канферэнцыі.

Ддл: 14 жніўня.
👉Падаць заяўку.

#музеі #музейная_справа #арт #мастацтва #грамадскія_праекты #публічныя_прасторы #экалогія
🟣Mapsion 2023 - #конкурс відэамэпінгу ў #Фінляндыя

▫️Для каго: творцы #відэа.
▫️Калі: 14 кастрычніка.

Mapsion Festival – міжнародны фестываль відэамэпінга, які адбудзецца ў асабняку Вуёкі і яго наваколлях. Асабняк Вуёкі – адзін з самых прыгожых асабнякоў у стылі ампір у Фінляндыі, які пабудаваны ў 1836 годзе. Працы будуць дэманстравацца на галоўным фасадзе. Працягласць відэа павінна быць 2 - 7 хвілін.

Прызавы фонд:
- 1 месца: 1500 EUR
- 2 месца: 1000 EUR
- 3 месца: 500 EUR.

Ддл: 5 кастрычніка.
👉Падаць заяўку.

#арт #мастацтва #кіно #публічныя_прасторы #міждысцыплінарныя_праекты
💎Zodiak - #грант на вытворчасць танцавальных праектаў, #Фінляндыя

▫️Для каго: #харэографы, #танцоры, #прадзюсары.
▫️Калі: 2025.

Zodiak – Цэнтр новага танца ў Хельсінкі. Запрашаюць з праектамі, якія даследуюць адносіны паміж танцорамі і аўдыторыяй, цялеснае выкананне і танец.

Цэнтр прапануе:
- 20 000 EUR
- 4-6 тыдняў студыйнага часу
- не менш за 1 тыдзень рэпетыцый на сцэне перад прэм'ерай
- 8 да 12 паказаў на сцэне Zodiak.

Ддл: 4 кастрычніка.
👉Падаць заяўку.

#перформанс #публічныя_прасторы #танец
💎Arctic Festival - #конкурс снежна-лядовых скульптур у Раваніемі, #Фінляндыя

▫️Для каго:
#мастакі і #скульптары (прафесійныя і аматары), захопленыя эка-мастацтвам.
▫️Калі: 22 - 28 студзеня 2024.

Запрашаюць стварыць кампазіцыі са снегу і лёду. Тэма – «Злучэнне з прыродай».

Арганізатары прапануюць:
- праезд да 600 EUR
- пражыванне
- стыпендыю 500 EUR.

Прызы конкурсу:
- 1 месца 1500 EUR
- 2 месца 1000 EUR
- 3 месца 500 EUR
- прыз сімпатый гледачоў 300 EUR.

Ддл: 1 лістапада.
👉Падаць заяўку.

#мастацтва #экалогія #публічныя_прасторы
📚 Lit-Quest Europe - літаратурная #рэзідэнцыя ў #Славенія, #Харватыя і #Фінляндыя

▫️Для каго: #аўтары, #літаратары, #драматургі і інш.
▫️Калі: 1 чэрвеня - 30 лістапада.

Запрашаюць правесці 5 дзён у Славеніі, Харватыі і Фінляндыі, каб абмяняцца літаратурным досведам. Асаблівая ўвага надаецца прафесіяналам-літаратарам, якія валодаюць шырокім вопытам у сваёй галіне, часам чытаюць лекцыі і валодаюць англійскай мовай.

Арганізатары прапануюць:
- пражыванне
- праезд да 500 EUR
- суткавыя 50 EUR / дзень
- ганарар за лекцыю 300 EUR.

Ддл:15 лютага.
👉Падаць заяўку.

#літаратура #самвыдат #даследванні
🎉 TaikaBox: Oulu Dance Hack - нэтворкінгавая сустрэча, прысвечаная мастацтву і тэхналогіям, у #Фінляндыя

▫️Для каго: #мастакі, #дызайнеры, #танцоры, #перформеры, #артысты, праграмісты і інш. #творцы.
▫️Калі: 27 - 31 траўня.

ODH – гэта ўнікальная магчымасць сустрэцца з мастакамі-аднадумцамі і спецыялістамі ў галіне тэхналогій, якія зацікаўлены ў творчай рызыцы і супрацоўніцтве ў захапляльнай і спрыяльнай атмасферы. Удзельнікі будуць працаваць разам над вывучэннем прадстаўленай тэхналогіі разам з вопытнымі настаўнікамі. Праграма складаецца з нэтворкінгавага мерапрыемства і нефармальнага абменам ідэямі ў апошні дзень з невялікай запрошанай аўдыторыяй. Запрашаюць творцаў, якія гатовы супрацоўнічаць з упорам на інтэграцыю цела, якое накіроўваецца ў сваю практыку.

Арганізатары прапануюць:
- ганарар
- суткавыя
- пражыванне
- праезд.

Ддл: 18 лютага.
👉Падаць заяўку.

#арт #мастацтва #міждысцыплінарныя_праекты
🎶 Aavistus Festival - #біенале аўдыёвізуальнага #мастацтва і віджэінг-культуры ў #Хельсінкі, #Фінляндыя

▫️Для каго: #перформеры, #даследчыкі, #музыкі, #артысты медыямастацтва і інш. #творцы.
▫️Калі: 3 - 6 кастрычніка.

Aavistus ствараецца творцамі для творцаў. Запрашаюць з разнастайнымі праектамі, прысвечанымі розным тэмам, у тым ліку кліматычным зменам. Фарматы, якія можна прапанаваць: віджэінг, аўдыёвізуальныя жывыя выступленні, інсталяцыі медыя-арта, праекцыйны мэпінг, лекцыі і майстар-класы, дзіцячая праграма і г.д.

Ддл: 29 лютага.
👉Падаць заяўку.

#перформанс #аўдыёвізуальныя_мастацтвы #міждысцыплінарныя_праекты
🌿 City of Light Jyväskylä - #рэзідэнцыя і #фестываль святла ў #Фінляндыя

▫️Для каго: #творцы розных дысцыплін.
▫️Калі: 26 - 28 верасня.

Запрашаюць на фестываль з светлавымі інсталяцыямі і творамі #мастацтва, створанымі ў асноўным для вуліцы. Таксама запрашаюць на рэзідэнцыю, каб пазнаёміцца з горадам і стварыць светлавыя творы. Асабліва цікавіць, калі творцы выкарыстоўваюць у сваіх працах гісторыю, раёны, супольнасці і Ювяскюля.

Арганізатары прапануюць:
- выдакі на вытворчасць 3000 EUR
- пражыванне
- праезд.

Ддл: 17 сакавіка.
👉Падаць заяўку.

#міждысцыплінарныя_праекты #публічныя_прасторы #арт
Kehä Festival - #конкурс твораў на #фестываль у #Фінляндыя і #Партугалія + #рэзідэнцыя ў #Харватыя

▫️Для каго: #творцы розных дысцыплін.
▫️Калі: 9 - 29 верасня, 30 кастрычніка - 2 лістапада, 15 - 17 лістапада.

Фестываль шукае працы, якія будуць прэзентаваныя «адзін на адзін». Гэта наступныя фарматы: прыватныя сустрэчы, перформансы (кантакт паміж артыстам і ўдзельнікам можа ўбачыць шырэйшая аўдыторыя), індывідуальная праца з аўдыторыяй (гледачы рыхтуюцца да івэнту і г.д.) Працы могуць доўжыцца ад некалькіх хвілін да пары гадзін.

🔸Каб распрацаваць ідэю можна прыняць удзел у харвацкай рэзідэнцыі. Мастакі падзеляцца досведам аб фармаце «адзін на адзін». Працы, зробленыя на рэзідэнцыі, будуць прадстаўлены на фестывалях.

Арганізатары прапануюць:
- ганарары 795 EUR, 1000 EUR і 2600 EUR
- праезд
- пражыванне
- аднаразовае харчаванне
- вытворчыя выдаткі.

Ддл: 10 сакавіка.
👉Падаць заяўку.

#публічныя_прасторы #перформанс #міждысцыплінарныя_праекты
🌿 Saari - #арт-#рэзідэнцыя ў #Фінляндыя

▫️Для каго: #творцы розных дысцыплін.
▫️Калі: два месяцы цягам 2024, групай - на 2-4 тыдні з чэрвеня па жнівень.

Рэзідэнцыя Saari прапануе найперш магчымасць вызваліцца ад штодзённай руціны на час пражывання, паглыбіцца ў сваю творчасць і разам з іншымі рэзідэнтамі развіваць для яе патэнцыйныя новыя кірункі. У канцы перыяду знаходжання не патрабуецца творчая справаздача. Доўгатэрміновая дзейнасць рэзідэнцыі абапіраецца на экалагічны падыход, які таксама ахоплівае сацыяльную і псіхалагічную ўстойлівасць. Прыярытэт аддаецца міждысцыплінарным, новым або часам не такім бачным абласцям #мастацтва.

🔸Мастакі з сем'ямі і партнёрамі таксама могуць падаць заяўку.

Арганізатары прапануюць:
- пражыванне
- праезд
- працоўную прастору
- грант 2700 - 3800 EUR (у залежнасці ад творчага вопыту).

Ддл: 27 сакавіка.
👉Падаць заяўку.

#публічныя_прасторы #міждысплінарныя_праекты #экалогія
🎭 Helsinki Flamenco Bienal - #біенале фламенка ў #Хельсінкі, #Фінляндыя

▫️Для каго: #танцоры і #харэографы да 35 гадоў.
▫️Калі: 25 і 26 красавіка.

Запрашаюць з эксперыментальнай фламенка-працай – існуючай альбо прэм’ернай. Цікавіць інавацыйны падыход. Асабліва цікавяць праекты з жывой музыкай, агульная выязная група павінна складаць не больш за 5 чалавек. Працягласць – каля 1 гадзіны. Падчас фестывалю аматары і прафесіяналы фламенкі таксама змогуць наведаць майстар-класы найлепшых міжнародных выканаўцаў

Арганізатары прапануюць:
- ганарар 1200 EUR
- праезд
- пражыванне
- суткавыя.

Ддл: 1 жніўня.
👉Падаць заяўку.

#танец #харэаграфія #конкурс
🟣Mapsion - #конкурс відэамэпінгу ў #Фінляндыя

▫️Для каго: творцы #відэа.
▫️Калі: 12 кастрычніка.

Mapsion Festival – міжнародны фестываль відэамэпінга, які адбудзецца ў асабняку Вуёкі і яго наваколлях. Асабняк Вуёкі – адзін з самых прыгожых асабнякоў у стылі ампір у Фінляндыі, які пабудаваны ў 1836 годзе. Працы будуць дэманстравацца на галоўным фасадзе. Працягласць відэа павінна быць 2-7 хвілін.

Прызавы фонд:
- 1 месца: 1500 EUR
- 2 месца: 1000 EUR
- 3 месца: 500 EUR.

Ддл: 4 кастрычніка.
👉Падаць заяўку.

#арт #мастацтва #кіно #публічныя_прасторы #міждысцыплінарныя_праекты
Зараз шмат оўпэнколаў для еўрапейскіх творцаў, таму прапануем яшчэ 2 магчымасці для #арт-дзеячаў, легалізаваных у ЕС

1️⃣ Rare Cultural Space - #рэзідэнцыя ў #Браціслава, #Славакія

▫️Для каго: #саўнд_дызайнеры, #музыкі.

Калі ваша творчая галіна – гук (эмбіент, саўндскейп, транс, панк, акустычная гітара, тэхна, саўнд-інсталяцыі і г. д.) і вы зацікаўлены ў супрацоўніцтве з камандай RARE, дасылайце прапановы на rare.culturalspace@gmail.com .

Ддл: 30 верасня.

2️⃣ Art in Lov - #рэзідэнцыя танцавальных адносін у #Фінляндыя

▫️Для каго: #танцоры, #творцы #кіно ці візуальнага дызайну.
▫️Калі: 7 студзеня - 7 сакавіка 2025.

Запрашаюць тых, хто займаецца ўзаемасувяззю танца і музыкі, кіно ці візуальнага дызайну. Творцы будуць супрацоўнічаць у межах праекта, які аб'яднае іх практыкі і далучыць мясцовую #арт-супольнасць ды аматараў танцаў.

Арганізатары прапануюць:
- пражыванне
- праезд да 700 EUR
- ганарар 1600 EUR.

Ддл: 30 верасня.
👉Падрабязней.

#танец #музыка #міждысцыплінарныя_праекты