sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі
4.33K subscribers
2.77K photos
12 videos
2 files
2.75K links
Навігатар па прафесійных магчымасцях для беларускіх дзеячаў і дзяячак мастацтва, творчых індустрый і актывізму.
Для анонсаў - @sekktor_admin
Кам'юніці чат - @sekktor_chat
Забусціце нас - https://t.me/sekktor?boost
Download Telegram
🎉📝«Дыпламатычныя #даследванні: новыя кадры для новай Беларусі» - адукацыйная праграма для беларусаў ад Цэнтра усходнееўрапейскіх даследаванняў Варшаўскага ўніверсітэта, #Варшава #Польшча

▫️Для каго:
#культдзеячы, #актывісты, прадстаўнікі #НДА і ўсе зацікаўленыя да 35 гадоў.
▫️Калі: лістапад 2023 - лістапад 2024.

Курс будзе ўключаць аналіз палітычнай сітуацыі ў Беларусі і на постсавецкай прасторы, тэорыю і практыку палітыкі і дыпламатыі, знешнюю палітыку і бяспеку, дыпламатычны пратакол, міжнароднае права і г.д.

🔸Мовы выкладання курса: польская, англійская, беларуская і руская.

Праграма прапануе:
- бясплатнае навучанне;
- інтэнсіўныя заняткі па польскай і французскай мовах
- магчымасць праходжання стажыровак у вядомых польскіх установах, а таксама, калі магчыма,
між- і транснацыянальныя
- штомесячную стыпендыю 2400 PLN.

Ддл: 15 кастрычніка.
👉Падрабязней.

🔗Via @Birananka.

#адукацыя #курс #грамадскія_праекты
🖼2 магчымасці для куратараў і культменеджараў

1️⃣The Autumn School of Curating -
#семінар у #Румынія

▫️Для каго:
#куратары, #даследчыкі і #мастацтвазнаўцы.
▫️Калі: 13 - 19 лістапада.

Семінар пад кіраўніцтвам Сяоюй Венга прысвечаны перадавым магчымасцям сучаснай куратарскай практыкі. Мэта – доступ маладых куратараў да міжнароднай платформы дыялогу, абмену ведамі і навучання.

Арганізатары прапануюць:
- праезд
- пражыванне.

Ддл: 4 кастрычніка.
👉Падаць заяўку.

2️⃣Brooks International Fellowship Programme - #стыпендыя ў #Лондан

▫️Для каго:
#культменеджары і #куратары.
▫️Калі: 2 красавіка - 15 верасня 2024.

Delfina Foundation і Tate прымаюць заяўкі на дзве грантавыя праграмы: «менеджмент калекцый» і «камунікацыя з наведвальнікамі».

Арганізатары прапануюць:
- праезд
- пражыванне
- суткавыя 40 GBP / дзень
- візавую падтрымку
- удзел у жыцці галерэй.

Ддл: 12 кастрычніка.
👉Падаць заяўку.

#арт #мастацтва #публічныя_прасторы
📝2 адукацыйныя магчымасці ў суботу

1️⃣Моладзевы анлайн-форум ад Ініцыятывы «Моладзь за ўстойлівае развіцце»

▫️Калі: 23 верасня, 11.00-15.00 (па Мінску).

У праграме выступы запрошаных спікераў па тэмах змянення клімату, удзелу моладзі ў прыняцці рашэнняў, МУР у Беларусі, правах чалавека, адукацыі для ўстойлівага развіцця. Запланавана і Policy Lab: распрацоўка агульнай пазіцыі беларускай моладзі па МУР для прадстаўлення на міжнародных мерапрыемствах.

👉Зарэгістравацца.

2️⃣анлайн-#майстар_клас па кайдзэ планаванні ад Школы карыснай адукацыі UsEd

▫️Калі: 23 верасня ў 18.00 (па Мінску).

З практыкуму вы даведаецеся, што такое Кайдзе і якая галоўная мэта такого планавання. Запрашаюць практыкаваць, як правільна фармуляваць мэты і задачы, расстаўляць прыярытэты, працаваць са складанымі задачамі і г.д.

👉Далучыцца да трансляцыі ў Telegram-канале.

#адукацыя #грамадскія_праекты #публічныя_прасторы
2 карысныя анлайн-воркшопы

1️⃣«Безымянны аўтар, ананімны герой. Як медыя пісаць пераканаўча ва ўмовах небяспечнай рэальнасці» - анлайн-воркшоп ад Праваабарончай інцыатывы «Журналісты за талерантнасць»

▫️Для каго:
#медыя, #актывісты.
▫️Калі: 28 верасня, 18.00 - 19.30.

Расказаць гісторыю, пра тое, што нельга агучваць, і героя, якога небяспечна называць і паказваць. Спікерка – журналістка і рэдактарка Ірына Новік.

Ддл: 27 верасня.
👉Зарэгістравацца.

2️⃣«Асновы лічбавай пісьменнасці» - анлайн-#курс па інтэрнэт-бяспечнасці

▫️Для каго:
усе зацікаўленыя.
▫️Калі: 3 кастрычніка - 7 лістапада, па аўторках у 18.30 (па Мінску).

Вы зможаце не толькі даведацца аб пытаннях захоўвання асабістых дадзеных, AI фэйкаў, уплыву медыя на псіхічнае здароўе, але і пачытаць тэматычныя тэксты і папрактыкавацца. Выкладчык – амерыканскі пісьменнік, журналіст і спецыяліст па медыяграматнасці Джо Крэшчэнт.

❗️Курс адбудзецца на англійскай мове.

Ддл: 28 верасня.
👉Зарэгістравацца.

#адукацыя #майстар_клас #актывізм
⚡️⚡️🎉Распачата рэгістрацыя праектаў / ідэй для ўдзелу ў вераснёўскім анлайн-пітчынгу digital-рашэнняў для беларускай культуры ад «Культурнага Кода»

▫️Для каго:
усе зацікаўленыя.
▫️Калі: 28 верасня, 17.00 (па Варшаве).

Вы можаце мець як гатовы праект (нават з MVP!), так і ідэю. Можна прадставіць задумку, звязаную з любымі тэхналогіямі, задачамі і з любымі культурніцкімі і творчымі сектарамі. У гэтым сезоне ўдзельнікі чата выбіраюць 2 самыя цікавыя праекты кожнага з пітчынгаў.

🔸Прыкладны таймінг – 5 хвілін пітча + 5-7 хвілін на абмеркаванне кожнага праекта.

Прыз за 1 месца:
- каля 15 працоўных гадзін ад спецыяліста па запыце.

Прыз за 2 месца:
- тэст праекта ад профільнага спецыяліста.

Праект «Культурны Код» фінансуецца Еўразвязам у межах праекта EU4Culture, які рэалізуецца Інстытутам імя Гётэ.

Ддл: 27 верасня.
👉Зарэгістравацца.

#актывізм #грамадскія_праекты #публічныя_прасторы
🧩📝Dare-Zine VI - #конкурс выяў і тэкстаў на тэму аналагу для зіна

▫️Для каго:
#мастакі, #дызайнеры, #даследчыкі.

Запрашаюць падзяліцца сваім меркаваннем аб тым, ці мае аналаг (тэхнікі, падыходы, стылі, менталітэт) які-небудзь аналаг (параўнанне) у сучасным свеце? Чакаецца, што працы будуць адсканаваны. Пісьмовыя працы ці артыкулы таксама вітаюцца.

🔥Ддл: 24 верасня.
👉Падаць заяўку.

#арт #мастацтва #міждысцыплінарныя_праекты #даследванні #самвыдат
🖼VAA - #стыпендыя і выстава ад Асацыяцыі візуальных мастакоў

▫️Для каго:
#мастакі.
▫️Калі: 4 тыдні з сакавіка 2024.

Стыпендыяльная прэмія VAA накіравана на дапамогу маладым мастакам. Пераможцы атрымаюць удзел у трохмесячнай мастацкай анлайн-праграме. Прадугледжана групавай і індывідуальная падтрымка. Па выніках праграмы мастакі прымуць удзел у Міжнароднай выставе VAA, якая пройдзе ў Лондане.

❗️Прадугледжаны грашовы ўнёсак за заяўку для тых, хто не з’яўляецца членамі VAA.

Ддл: 29 верасня.
👉Падаць заяўку.

#арт #мастацтва #адукацыя
🎉🎉🧩Стартуе другі набор на Social Camp!

Social Camp — гэта адукацыйна-ментарынгавы праект для беларусаў і беларусак, зацікаўленых у развіцці краіны і ўмацаванні сувязей з ёй незалежна ад месца пражывання.

Праект складаецца з двух праграм:

1️⃣ Social Camp. Адукацыя — гэта 11 курсаў гуманітарнага напрамку: сторытэлінг, аргументацыя, сацыяльнае прадпрымальніцтва і інш.

2️⃣ Social Camp. Ментарынг — гэта праграма для пошуку кантактаў, наладжвання сувязей, узаемадапамогі, абмену вопытам і ведамі паміж беларус_камі як у краіне, так і за яе межамі.

❗️Удзельні_цы праграмы, якія маюць канкрэтныя праектныя прапановы і каманды для іх рэалізацыі, змогуць падаць заяўку на фінансавую падтрымку свайго праекта (ад 5 000 да 20 000 EUR) у 2024 годзе.

🔥Ддл: 1 кастрычніка (курсы) і 8 кастрычніка (ментарынг).
👉Падрабязней.

#адукацыя #грамадскія_праекты #актывізм
2 магчымасці для творцаў, якія ў ЕС

1️⃣ICA: Earth and Song -
#рэзідэнцыя для керамістаў у #Ерэван, #Арменія

▫️Для каго:
#творцы керамікі.
▫️Калі: 6-7 тыдняў у 2024.

ICA – Інстытут сучаснага мастацтва ў Ерэване. Запрашаюць пазнаёміцца з армянскай арт-сцэнай і рэалізаваць калектыўны праект ў ў абшчыне Вардаблур і, магчыма, у памяшканні ICA.

Арганізатары прапануюць:
- праезд
- суткавыя 25 EUR / дзень
- пражыванне
- працоўную студыю.

🔥Ддл: 1 кастрычніка.
👉Падаць заяўку.

2️⃣Libitum - міждысцыплінарная #рэзідэнцыя ў #Бельгія

▫️Для каго:
#творцы розных дысцыплін.
▫️Калі: 9 - 30 чэрвеня 2024.

Запрашаюць з праектамі як творцаў, так і даследчыкаў. Тэма – ET (D) CENTERED. Чакаецца, што рэзідэнты будуць даследаваць дэцэнтралізацыю гарадоў і дамінантных дыскурсаў.

Арганізатары прапануюць:
- пражыванне ў сельскай мясцовасці
- працоўную прастору
- праезд.

🔥Ддл: 30 верасня.
👉Падаць заяўку.

#арт #мастацтва #міждысцыплінарныя_праекты
📝🖼PAPER BIENNIAL - #конкурс візуальных прац на выставу ў #Нідэрланды

▫️Для каго:
#мастакі, #дызайнеры і інш. Візуальныя творцы.
▫️Калі: 23 чэрвеня - 17 лістапада 2024.

Прымаюцца працы ў галіне візуальнага мастацтва, у якіх папера як матэрыял адыгрывае галоўную ролю. Тэма звязаная з кнігай Оруэла «Скотны двор», запрашаюць даследаваць думку, што «усе жывёлы роўныя, але некаторыя раўней».

🔥Ддл: 1 кастрычніка.
👉Падаць заяўку.

#арт #мастацтва #візуальныя_мастацтвы
🎶🖼Braunschweig University of Art - адукацыйная праграма-#рэзідэнцыя у галіне сучаснага #мастацтва ў #Германія

▫️Для каго:
#саўнд_дызайнеры і #мастакі, у якіх ёсць профільная адукацыя.
▫️Калі: 1 год з красавіка 2024.

Запрашаюць працаваць над сваімі праектамі, наведваць лекцыі і размаўляць з ментарамі. Праграма арыентаваная на мастакоў, якія хацелі б працаваць над праектам у непасрэднай блізкасці ад HBK Braunschweig. Сваёй праектнай прапановай стыпендыяты павінны ўнесці істотны ўклад у далейшае развіццё форм мастацкай практыкі.

Арганізатары прапануюць:
- стыпендыю 1250 EUR / месяц
- праезд
- пражыванне
- вытворчы бюджэт.

Ддл: 18 кастрычніка.
👉Падаць заяўку.

#арт #саўнд_дызайн #публічныя_прасторы
🟣🎉Школа маладых рэфарматараў і рэфарматарак - адукацыйная анлайн-#праграма ад Цэнтра новых ідэй

▫️Для каго: беларусы_кі да 30 гадоў, якія толькі пачынаюць свой шлях у вывучэнні сацыяльных, палітычных і эканамічных працэсаў.
▫️Калі: 4 кастрычніка - 4 лістапада.

Падчас анлайн-школы разам з беларускімі экспертамі і эксперткамі мы будзем разбірацца, як працуе дзяржава і як яе могуць палепшыць рэформы.

Праграма складаецца з 3 сэнсавых блокаў:
- палітыка і дзяржаўнае кіраванне
- эканоміка
- сацыяльная сфера.

Ддл: 30 верасня.
👉Падаць заяўку.

#адукацыя #актывізм #грамадскія_праекты
🖼💎Biennial of Digital Imaginaries - біенале лічбавага #мастацтва у #Францыя

▫️Для каго: #творцы, якія займаюцца #media_art, #куратары і #прадзюсары.

Тэма – «задавальненне». Прымаюцца ўжо гатовыя працы, ў якіх выкарыстоўваюцца лічбавыя тэхналогіі альбо зварот да іх. Абавязковая ўмова ўдзелу – наяўнасць у мастака прадзюсара, які адказвае за арганізацыйныя і фінансавыя пытанні.

Арганізатары прапануюць:
- вытворчы бюджэт да 7000 EUR.

Ддл: 31 кастрычніка.
👉Падаць заяўку.

#арт #new_media_art #публічныя_прасторы