Słuchać hadko! (былы Rerum Novarum)
366 subscribers
331 photos
14 videos
471 links
Pra Biełaruś, Kascioł i ŭsiaho patrochu. @rerumnovbot
Download Telegram
💥Святар, які звярнуў увагу Ватыкана на беларусаў як асобную нацыю. Выйшла кніга «Выбранае» айца Льва Гарошкі

Дзейнасць Айца Льва Гарошкі ў замежжы мела без перабольшвання грандыёзныя маштабы.

☝️Віртуозны майстра тайм-мэнэджменту, ён здолеў зрабіць столькі, што хапіла б на некалькі жыццяў.

Ягоную інтэлектуальную спадчыну парадкавалі вядомыя даследчыкі эміграцыі Наталля Гардзіенка і Лявон Юрэвіч.

Яны сталі ўкладальнікамі доўгачаканага тому «Выбранае» айца Льва Гарошкі.

📚Кніга выходзіць у «Бібліятэцы Бацькаўшчыны« (серыя «Cпадчына») пры спрыянні інтэрнэт-бібліятэкі Kamunikat.

👉Распавядаем, чаму айца Льва Гарошку можна назваць сапраўдным тытанам беларускай эміграцыі, і якія менавіта тэксты трапілі ў кнігу «Выбранае». Без VPN чытаць можна тут.
Генпракурор Швед заявіў, што Рада БНР, якая з’яўляецца пераемнікамі тых, хто ўпершыню абвясціў незалежнасць Беларусі, працуе пад кантролем і ў інтарэсах замежных спецслужбаў. Ну не ўсім жа, як той казаў, у інтарэсах усходніх спецслужбаў працаваць, так?

Магчыма, гаворка вядзецца нават пра кайзера Вільгельма ІІ. Ведаючы, схільнасць Шведа да некрафілічных судоў, нельга выключаць і такога варыянту.

Але гэта другаснае. Першаснае вось што: чаму яшчэ ніхто не зацікавіўся асобай самога Шведа: з такім прозвішчам, ва ўмовах калі Швецыя імкнецца ў НАТО, чалавек займае такую высокую пасаду ў адкбшнай Беларусі.

Як займацца абсурдам - дык ужо напоўніцу!
Ізраіль, відавочна, быў негатовы да такога комплекснага нападу. Пры гэтым тэрарысты ХАМАС сур’ёзна падрыхтаваліся, вывучылі хібы абароны праціўніка і, спачатку абстраляўшы Ізраіль ракетамі, прабраліся паветрам, вадой, сушай і падземнымі хадамі на тэрыторыю суседняй краіны. Баі ідуць на вуліцах ізраільскіх гарадаў, вядома ўжо пра 22 загінулых, а з мячэцяў Ерусалему заклікаюць да святой вайны супраць няверных. Таксама ёсць кадры, як на тле гэтага гармідару баевікі ламаюць агароджу на мяжы і працягваюць пранікаць у Ізраіль.

ХАМАС, кіраўніцтва якога раней неаднаразова прымалі ў Крамлі, кладзе чарговую цаглінку ў падмурак сусветнай нестабільнасці. Украіна, Сірыя, пас пераваротаў у Афрыцы, Косава, армяна-азербайджанскі канфлікт - кола канфліктаў вакол старой Еўропы набірае маштаб.
Радыя, што прэзідэнт Беларусі падтрымала Ізраіль і Арменію ў войнах апошняга месяцу. Нягледзячы на ўсю слабасць і ўмоўнасць падтрымкі дэмакратычнай Беларусі, нам важна дэманстраваць, што беларусы на баку дэмакратыі і Захаду ды супраць аўтарытарных і тэрарыстычных рэжымаў.
Жыхары Палестыны замест таго, каб будаваць уласную дзяржаўнасць, эканоміку, сацыяльную сферу, развіваць інтэграцыйныя стасункі з суседзямі і рэштай свету, 75 гадоў (!) расчэсваюць свае раны і крыўды на габрэяў, Ізраіль і Захад. Вайна 1948, 1967, 1973 гадоў, няспынныя інтыфады, крызісы і канфлікты. І вось цяпер новая вайна.

Грошы на ракеты, зброю, тэракты ў іх ёсць, як ёсць і імпэт забіваць, гвалціць, браць у палон. А падумаць над тым, што яны самі нешта робяць не так, або паразважаць, як палепшыць сваё становішча - не, ім не да гэтага. Прасцей набраць грошай у Ірану, арабскіх нафтавых манархіяў ці міжнародных гуманітарных арганізацыяў, па дарозе генацыдзячы суседзяў.

З часоў старажытнага Блізкага Усходу лад іх мыслення так і не памяняўся. Дадаліся толькі сучасная зброя і тэхналогіі, і тое чужыя. Гэта не пытанне рэлігіі ці нацыянальнасці, гэта пытанне варварства, узведзенага ў культ.
Адносна цяперашняга канфлікту паміж Ізраілем і Палестынай у пэўных медыях давялося пабачыць заявы, што былі б усе атэістамі, то і не было б гэтага канфлікту. Але гэта не так ці дакладней, не зусім так.

Нават у гэтай атацэ на Ізраіль удзельнічаюць не толькі ісламісцкія арганізацыі кшталту Хамасу, Хэзбалы ці Ісламскага джыхаду. Ёсць там і дзве марксісцкія партыі - Народны і дэмакратычны франты вызвалення Палестыны (дарэчы, заснаваныя яшчэ арабамі-хрысціянамі). І рэлігійныя супярэчнасці не перашкаджаюць суніцкім Хамасу і Ісламскаму джыхаду супрацоўнічаць з шыіцкай Хэзбалой і атрымліваць грошы ад шыіцкага Ірану. Дый раней вядучымі сіламі ў араба-ізраільскім канфлікце былі цалкам свецкія “Фатх” і Арганізацыя вызвалення Палестыны, якія дзякуючы гэтаму актыўна супрацоўнічалі з Масквой і добра ёю фінансаваліся.

Так што, як бачым, атэізм не гарантуе адсутнасці вайны. Тым больш, што самымі крывавымі рэжымамі ў гісторыі свету былі менавіта свецкія і атэістычныя Трэці Рэйх і Трэці Рым СССР. Праблема ў тым, што вернікі, у тым ліку і хрысціяне, не заўсёды могуць, а яшчэ горш, не заўсёды хочуць спыняць войны, а часам іх нават ініцыююць.
Пры ўсім разуменні праведнага гневу ўладаў, народу і войска Ізраілю, варта адзначыць, што знішчэнне сектара Газу не прывядзе да прыязнага стаўлення навакольных арабскіх і мусульманскіх народаў да Ізраілю. Будуць баяцца - так, але праз некаторы час на месца знішчанага “Хамасу” абавязкова прыйдзе нехта новы. І сітуацыя зноўку пойдзе па замкнёным коле.
Новы законапраект пра рэлігійныя арганізацыі, які прайшоў ужо першае чытанне ў Палаце прадстаўнікоў - гэта адказ на маўчанне тых рэлігійных арганізацыяў, хто не знайшоў у сабе смеласці або не знайшоў жадання выступіць у 2020 годзе супраць гвалту і хлусні. Камусьці пратэстоўцы здаваліся занадта ліберальнымі, камусьці - занадта празаходнімі ці занадта прарасейскімі. У выніку абсалютная большасць рэлігійных арганізацыяў знайшла для сябе прычыну прамаўчаць.

У выніку ўлады спачатку расправіліся з тымі, хто не прамаўчаў. Затым, перадахнуўшы, зачысцілі грамадскія арганізацыі і палітычныя партыі. Цяпер вось ужо на чарзе рэлігійныя арганізацыі з паўсюдным кантролем уладаў, процьмай новых абмежаванняў і забаронай на незарэгістраваную дзейнасць. Крымінальнай забаронай. І з перарэгістрацыяй, якую пройдуць "не только лишь все".

Бо чалавек, які “в советские времена был атеистом и лекции читал по атеизму”, нікуды не падзеўся. І з задавальннем будзе ўжываць "найлепшыя" практыкі СССР.
Ведаеце, чаму з Гарадзенскага праваслаўнага сабору прыбралі абразы, дзе камуністы забіваюць праваслаўных іерархаў? Бо каталікі і Крыжовыя паходы. І гэта не жарт, а рэальнае тлумачэнне гарадзенскіх прапагандыстаў.

То бок, хто вінаваты, што ў СССР у 20 стагоддзі камуністы забівалі праваслаўных святароў і іхным ідэйным і не толькі нашчадкам гэта не падабаецца, у выніку чаго абразы забітых знікаюць з царквы? Каталікі, якія ў Сярэднявеччы арганізавалі Крыжовыя паходы, каб вызваліць аднаверцаў, у тым ліку праваслаўных, ад мусульманскага прыгнёту.

“Много ли наши читатели видели икон с изображением «Богоугодного» геноцида, с описанием зверств, которые творили рыцари крестоносцы? И почему до сих пор никого из убиенных католическая Церковь не приравняла к Святым?” - задаюцца высмактаным з пальца пытаннем аматары паразважаць пра лінчаванне афраамерыканцаў у ЗША. Спасылак на іх ставіць не будзем, а то пасля не адмыцца.

Пры гэтым не зусім зразумелая і прэтэнзія, чаму Касцёл павінен павесіць выявы тых, хто стаў ахвярамі Крыжовых паходаў. Бо ў той жа гарадзенскай царкве віселі абразы тых прадстаўнікоў Праваслаўнай царквы, каго забілі вонкавыя сілы, а не тых, каго забілі праваслаўныя вернікі. Тым не было стараабрадніцкага пратапопа Авакума або, напрыклад, ахвяраў разні лацінянаў у Канстантынопалі ў 1182 годзе. Там былі абразы мітрапаліта Кіеўскага Уладзіміра і мітрапаліта Петраградскага Веніяміна, забітых у 1918 і 1922 гадах тымі, каму гэтыя ж прапагандысты 7 лістапада будуць ускладаць кветкі.

Карацей, не чытайце прапаганду. І няхай вам усім будзе Deus vult!
Заявления о «правах человека» используются «врагами» Беларуси. А демократия — это инструмент, чтобы «заставить чувствовать себя ущербными».

“Если вы услышали слова «права человека», после которых идут какие-то рассказы про вашу родину — Беларусь, знайте, этот человек — враг нашей страны. Всё. Наши сторонники эти термины избегают”, — заявил главный редактор «Беларусь Сегодня» Дмитрий Жук.

“Праца над фармуліроўкай і абвяшчэннем правоў чалавека з’яўляецца адным з найбольш значных намаганняў, якія са праўды адказваюць на бясспрэчныя патрабаванні, што вынікаюць з чалавечай годнасці. Касцёл бачыць у гэтых правах выключную магчымасць, якую дае наш час, бо праз іх паўсюдна пацвярджаецца і ўмацоўваецца чалавечая годнасць як рыса, якой Бог Стварыцель надзяліў сваё стварэнне”.

“Крыніцу правоў чалавека трэба шукаць у годнасці, якая ўласціва кожнай чалавечай істоце. Гэтую годнасць, якая глыбока ўкаранілася ў чалавечым жыцці і ў кожнай істоце, можна ўбачыць і зразумець перш за ўсё з дапамогай розуму. Прыродная аснова правоў чалавека ўяўляецца яшчэ больш трывалай, калі мы ў звышпрыродным святле бачым, што годнасць, дараваная нам Богам і глыбока параненая грахом, была прынята і адкуплена Езусам Хрыстом праз Яго ўцелаўленне, смерць і ўваскрасенне”.

Кампендый сацыяльнага вучэння Касцёла пп. 152, 153
Пішуць, што Нетаньягу ці больш шырока ўлады Ізраілю, магчыма, каб не раздражняць Пуціна, адмовіліся прыняць Зяленскага, які адмаўляецца прыняць Ціханоўскую, магчыма, каб не раздражняць Лукашэнку.
Царква “Новае жыццё” настолькі раззлавала рэжым, што яе вырашылі ліквідаваць па-за чаргой, якая для іншых надыйдзе з новым законам пра рэлігію.

Пра тое, што царкву неўзабаве забароняць (у беларускіх умовах дзейнасць незарэгістраванай арганізацыі - крымінальнае злачынства) стала зразумела, яшчэ ўлетку. Тады спачатку знеслі царкоўны будынак НЖ, а затым накінуліся самымі рознымі рэжымнымі ўстановамі на саму супольнасць - камунальнікамі, сілавікамі, падатковай.

Таму зварот Менгарвыканкаму пра ліквідацыю быў толькі пытаннем часу, а сам суд - звычайнай фармальнасцю, што не мела ніякага дачынення да правасуддзя.

З прыняццем новага закону ліквідацыя цэркваў і рэлігійных арганізацыяў, відаць, стане на паток. Але пакуль усім астатнім яшчэ раз дадаткова паказалі, якія перспектывы ў хрысціянства ў лукашэнкаўскай Беларусі.
Якая частка расейская апазіцыі гатовая падтрымаць ці прамаўчаць у выпадку скасавання статусу дзяржаўнай у расейскай мовы ў Беларусі?

Якая частка расейскай апазіцыі гатовая падтрымаць пашырэнне аўтаноміі ажно да поўнага суверэнітэту нацыянальных рэспублік і іншых суб’ектаў РФ?

Якая частка расейскай апазіцыі ведае хоць бы на базавым узроўні якую-небудзь дадатковую мову з ліку карэнных у Расеі? І гатовая паспрыяць іх пашырэнню, у тым ліку за кошт расейскай?

Якая частка расейскай апазіцыі гатовая прызнаць факты генацыду, акупацыі і каланіялізму ў гісторыі ў дачыненні да суседніх краінаў і народаў сучаснай Расеі?

Думаю, што адсотак ва ўсіх чатырох выпадках не надта вялікі. Вядома, такія асобы ёсць. Але гэта відавочна не мэйнстрым. Гэта маргінальныя плыні нават сярод апазіцыйнай грамадскасці РФ. І ніхто пакуль не гатовы змяніць гэтае становішча, бо нават Крым - “гэта не бутэрброд”. Што ўжо казаць пра міжнародна прызнаныя межы РФ.

А значыць, як і заяўляе Святлана Ціханоўская, імперыялізм дагэтуль пашыраны нават сярод расейскай апазіцыі. А значыць, расейская апазіцыя, хоць і можа з’яўляцца ў пэўных сітуацыях тактычным хаўруснікам дэмакратычнай Беларусі, стратэгічна такім не з’яўляецца. Прынамсі пакуль не выправіць свайго стаўлення да суседзяў і ўласных суграмадзянаў.
Патрыярх Кірыл сёння фактычна абвясціў праваслаўнага святога Серафіма Сароўскага апекуном ядравай зброі. Бо яе стваралі «по неизреченному Божьему промыслу» ў манастыры ў горадзе Сарове, які за савецкім часам меў засакрэчаныя назвы Горкі-130, Крэмль, Арзамас-75 і Арзамас-16.

То бок, калі цэрквы ператваралі ў басейны ці зернесховішчы - гэта таксама было «по неизреченному Божьему промыслу»?

Або калі грэкі прыносілі ахвяры Зеўсу ў Ерузалемскім храме? Во дурныя былі Макабэі, якія паўсталі супраць гэтага. Яны-та думалі, што гэта апаганьванне святыні, а гэта ж было «по неизреченному Божьему промыслу».

Ды, можа, і Езусу не трэба было гандляроў выганяць, якія таксама працавалі там «по неизреченному Божьему промыслу»? Бо калі ў храме можна ствараць зброю масавага знішчэння, то, відаць, і гандляваць можна дакладна.
Сёння Вярхоўная Рада Украіна прыняла ў першым чытанні законапраект, які забараняе дзейнасць рэлігійных арганізацыяў, звязаных з Масквой. Некаторыя ўжо паспелі заявіць, што дакумент забараняе Украінскую праваслаўную царкву. Але гэта не так. Ці прынамсі фармальна не так.

Фармальна УПЦ яшчэ ўвесну 2022 года выйшла са складу РПЦ, а сёлета нават пачала міраварэнне, што ў РПЦ лічыць прыкметай аўтакефаліі і за што яе крытыкавалі нават ерархі з Расеі.

Аднак пры гэтым ёсць шмат прыкметаў, што УПЦ не цалкам адышла ад РПЦ. Мясцовыя чыноўнікі ў справах рэлігіі ім ужо неаднаразова задавалі канкрэтныя пытанні і рабілі адназначаныя прапановы, але не атрымлівалі адказу.

Напрыклад, каб усе прадстаўнікі УПЦ афіцыйна выйшлі з усіх органаў РПЦ, каб УПЦ паведаміла іншым цэрквам, што яна больш не ў складзе РПЦ, каб былі выключаныя са складу УПЦ тыя яе прадстаўнікі, хто адкрыта падтрымлівае расейскую агрэсію (а там ёсць цэлыя біскупы), каб апублікавалі афіцыйны каментар адносна міністранта Пуціна патрыярха Кірыла.

Лагічныя і зразумелыя, здавалася б, прапановы да царквы, якая заяўляе пра сваю самастойнасць ад УПЦ і афіцыйна не падтрымлівае вайну. Аднак УПЦ гэта не робіць. Больш за тое, часцяком ігнаруючы пытанне сваіх прарасейскіх прадстаўнікоў ці анэксію сваіх епархіяў, УПЦ вельмі хутка забараняе святароў, якія пераходзяць да ПЦУ, служаць з Канстанцінопальскімі святарамі ці збіраюць подпісы пад зваротам супраць патрыярха Кірыла. Як не рэагуе і на заявы РПЦ у сваю абарону, у якіх яна прадстаўляецца складовай часткай Маскоўскага патрыярхату.

І вось такая нявызначанасць усё-такі ставіць пытанне, ці не хлусяць ва УПЦ, заяўляючы, што не з’яўляюцца часткай РПЦ. Пытанне надзвычай важнае ў часы, калі РПЦ наўпрост санкцыянуе вайну супраць Украіны і нават дабраслаўляе ядравую зброю.

Паўтара гады вайны не хапіла УПЦ, каб зрабіць усё адназначным і канкрэтным. Магчыма, далейшы заканадаўчы шлях законапраекту дапаможа ёй у гэтым.
Цяжка жыць патрыярху Кірылу. Унутры краіны былі лібералы і дэмакраты, за мяжой - бандэраўцы і НАТО. Была невялікая радасць - напалі на бандэраўцаў, якія на “непонятном языке” гаварылі, папужалі Нату, а лібералы з дэмакратамі самі разбегліся.

Але і тут падступныя ворагі не даюць спакою - на гэты раз мігранты з азіяцкіх і мусульманскіх краінаў, якія прыходзяць на змену тым, каго закапалі ва ўкраінскі чарназём ці хто цяпер сам жыве за межамі РФ:

“Появляются гастарбайтеры, которые вначале выглядят как совсем чужие, иностранцы. Не умеют говорить, потом немножко начинают общаться по-русски, а потом женятся на русских, прописываются, становятся гражданами”. “В какой-то момент они сравняются или, не дай Бог, станут доминировать, то мы потеряем страну, мы потеряем свою идентичность”.

І цяпер ягоныя пропаведзі - гэта рэгулярныя страшылкі пра тое, што Расея разваліцца і знікне. То вайну прайграе, то мігранты пачнуць дамінаваць. Замест таго, каб несці Евангелле любові, у тым ліку тым самым мігрантам, ён пужае ўсіх апакаліптычнымі карцінкамі, дзе РФ могуць выратаваць толькі ядравая боегалоўкі імя Серафіма Сароўскага.

І па факце на месцы РПЦ застаецца не царква, а секта. Секта, якая імкнецца зачыніцца ад вонкавага свету, на які яна глядзіць як на ворага. Замест таго, каб быць святлом свету і соллю зямлі - абкапацца ровам з кракадзіламі і жыць у сваім утульным ХІХ стагоддзі з праваслаўем, самадзяржаўем і народнасцю. А пакуль яна абкопваецца, ад яе адкалваюцца вернікі і супольнасці ў суседніх краінах: Латвіі, Малдове, Літве, Украіне і нават у задушанай братэрскімі абдымкамі Беларусі. Але паніка ад вонкавага свету настолькі вялікая, што самапрызначанай чацвёртай асобе Святой Троіцы ўжо і не тое, каб да таго.
Працы ў менскім касцёле святых Сімяона і Алены на плошчы Незалежнасці, які пацярпеў ад “пажару” восенню мінулага года, плануюць пачаць толькі ў наступным годзе. Пра гэта падчас прыёму грамадзян заявіў намеснік старшыні Менгарвыканкаму Арцём Цуран.

Не, ну а чаго спяшацца? Там жа такі моцны “пажар” быў, што ажно кніга каля яго агменю не абгарэла. Год прастаяў зачыненым? Яшчэ прастаіць палову. А там пакуль штосьці зробіцца, то ксяндзу Уладзіслава Завальнюку 8 ліпеня і 75 гадоў споўніцца. А значыць, ён павінен будзе падаць заяўку на сыход на пенсію (Кодэкс Кананічнага права 538.3), як гэта ў 2021-м зрабіў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. І калі адстаўку зацвердзяць, то і рамонт сам сабой скончыцца, відаць.
Расея так доўга загульвала з радыкальным ісламам, абыдамался з Талібанам і Хамасам і насміхалася з пагромаў ва ўмоўных прыгарадах Парыжу, што не заўважыла, як прыгарады Парыжу ў пакеце з Хамаса-Талібанам прыйшлі і да яе. https://t.me/Ateobreaking/103123