Słuchać hadko! (былы Rerum Novarum)
796 subscribers
406 photos
19 videos
588 links
Pra Biełaruś, Kascioł i ŭsiaho patrochu. @rerumnovbot
Download Telegram
Пакуль усе звяртаюць увагу на прасоўванне прамаскоўскіх і пралукашэнкаўскіх тэзісаў з боку РПЦ у Беларусі, прапускаецца дзейнасць іншых рэлігійных арганізацыяў, якія, як выяўляецца, таксама маюць шчыльныя сувязі на Масковіі. Напрыклад, мусульмане.

Гэтак, беларускі муфтый Абу-Бекір Шабановіч наведаў Дагестан, дзе «выразил глубокую признательность шейху Ахмаду Афанди за постоянную поддержку, в том числе за направление в республику высококвалифицированных дагестанских богословов». Гэты ж шэйх якраз днямі быў узнагароджаны медалём Мінабароны РФ за праяву «наивысшей формы гражданского мужества и патриотизма религиозного деятеля». То бок, і багасловы ў яго адпаведныя.

А Духоўнае ўпраўленне мусульманаў Беларусі расказала, як духоўны настаўнік грамадаў Менску і Гомля Саід Абдуль-Азіз (Сяргей Дзятко) з расейскай Карэліі ў чэрвені ўзяў удзел у здачы на крапавы берэт у Менску ў навучальным цэнтры ўнутраных войскаў. На фотках ён пазуе з намеснікам кіраўніка МУС Карпянковым, які ў сваю чаргу любіць тусавацца з вагнэраўцамі. Інфармацыя пра гэта на сайце ДУМ завяршаецца фразай:

«Мы все вместе стоим на страже нашей Родины, на защите блага и мира нашего народа от внешнего врага выполняя предписание Президента Республики Беларусь – Лукашенко Александра Григорьевича».
🤯3👍1🤩1
Праз паўгады пантыфікату Папа Леў XIV стаў хіба больш рашуча праяўляць сябе, у тым ліку на кантрасце са сваім папярэднікам. Пры гэтым ён даволі кучна пачаў адмяняць ягоныя рашэнні, фармальна паказваючы сваю пераемнасць.

Гэтак, 26 лістапада стала вядома, што Леў XIV пастанавіў, што пяць прэфектур гістарычнага цэнтра Рыма зноў аб'яднаюцца ў адзіны Цэнтральны сектар дыяцэзіі, аднаўляючы ранейшую структуру кіравання. Падзелены ён быў “шаноўным папярэднікам” крыху больш як год таму - 4 кастрычніка 2024 года.

І праз тыдзень новая навіна: 4 снежня абнародаваны хірограф Льва XIV аб скасаванні Камісіі па ахвяраваннях для Святога Пасада. Гэтая структура была заснавана Францішкам менш чым дзевяць месяцаў таму – 11 лютага 2025 года.

Змянілася і рыторыка кардынала Віктара Фернандэса. 18 снежня 2023 года пры яго непасрэдным удзеле выйшла дэкларацыя Fiducia supplicans, што дазволіла благаслаўляць пары аднаго полу, хоць без правядзення абраду альбо імітацыі шлюбу. Дэ-факта тады - прынамсі ў пытанні бласлаўлення - была пастаўленая роўнасць паміж несакраментальным сужэнствам і аднаполымі саюзамі. А цяпер ён жа прэзентуе дактрынальную ноту Дыкастэрыі веравучэння “Una Caro. Хвала манагаміі” і тлумачыць, што “сужэнства існуе толькі паміж мужчынам і жанчынай”, тады як іншыя саюзы “не адпавядаюць прыродзе сужэнства”. Сапраўды, і раней Дыкастэрыя не абвяшчала роўнасці аднаполых саюзаў, але цяпер, падобна, змянілася сама танальнасць.
👍12🤯1😢1
⚡️Публикуем список освобожденных белорусских граждан. В настоящее время они находятся в безопасности на территории Украины.

Все они, как свободные люди, по собственному желанию смогут как остаться в Украине, так и в кратчайшие сроки быть перемещены в Польшу, Литву или другие европейские страны, где у многих проживают их семьи и близкие.

❗️Отдельно подчеркиваем, что речь не идет об обмене на военнопленных россиян и белорусов. Российская сторона не соблюдает в том числе и Стамбульские договоренности в части первоочередного возвращения раненых и больных военнопленных, в связи с чем они продолжают находиться в Украине. Кроме того, Россия не проявляет никакого интереса к возвращению из плена иностранных граждан, воевавших на ее стороне и попавших в плен.

Проект "Хочу жить" в соц сетях:
😎 FB 🕊 Twitter 📹 YouTube 🥳TikTok 🕊Instagram📞Viber 🏢 WhatsApp (резерв)
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🙏62
“Гарэза ўсюды пралезе”

Ігумення Гаўрыіла (Глухава), прысланая ў Горадню з Саратава і ўзнагароджаная ў лістападзе Пуціным «за вялікі ўклад у захаванне і папулярызацыю рускай мовы і культуры», яшчэ і ва “Усебеларускім народным сходзе” паўдзельнічала як дэлегат.

Паводле яе, усё, што казаў Лукашэнка , “направлено на благо человека, на благо граждан”. Дый сам ён “как был заботливым, любящим, трудоголиком, во все вникающим, отвечающим на все запросы человека, времени, таким же (нягледзячы на ўзрост і здароўе?) и остается”. Лізаблюдства залічанае, але ўсё ж не дацягвае да таго, што яна казала пра Пуціна: "кормчий государственного корабля", якога сам "Господь благословил". Тут проста - "трудоголик"

“Хрысціянская візія” адзначае, што ў прэзідыуме УНС таксама сядзелі прадстаўнікі чатырох канфесіяў - мітрапаліт Юзаф Станеўскі, мітрапаліт Веніямін (Тупека), муфтый Абу-Бекір Шабановіч і рабін Рыгор Абрамовіч. Праўда, на сайце УНС яны чальцамі прэзідыума не пазначаныя. То бок, іх статус у гэтым цырку не зразумелы. Таму падобна, што іх роля - проста дэкарацыя.
👍6
Сённяшняе касцёльнае свята дапамагае шмат каму з беларусаў адчуць сябе на месцы Святой Сям’і, перажываючы на ўласным досведзе тое, што дзве тысячы гадоў напаткалі Езус з Марыяй і Юзафам:

“…Вось, анёл Пана з’явіўся Юзафу ў сне і сказаў: Устань, вазьмі Дзіця і Маці Яго і ўцякай у Егіпет, і будзь там, пакуль не скажу табе; бо Ірад будзе шукаць Дзіця, каб загубіць Яго. Ён устаў, узяў Дзіця і Маці Яго ноччу і пайшоў у Егіпет. …”

Але ў гэты святочны час жадаем усім беларусаў перажыць і іншую частку сённяшняга чытання, якая пакуль выглядае далёкай:

“А калі Ірад памёр, вось анёл Пана з’явіўся ў сне Юзафу ў Егіпце і сказаў: Устань, вазьмі Дзіця і Маці Яго ды ідзі ў зямлю Ізраэля, бо памерлі тыя, хто хацеў забіць Дзіця. Ён устаў, узяў Дзіця і Маці Яго і прыйшоў у зямлю Ізраэля. …”.

Жадаем, каб усе мы - хто з вонкавай, хто з унутранай эміграцыі - маглі вярнуцца дадому, бо сышлі тыя, хто іх пераследуе.

Ну і, вядома, віншуем усіх, хоць і са спазненнем, са святам Божага Нараджэння. Хрыстос нарадзіўся! Славім Яго!
9🙏5😁2
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
З новым 2026 годам! 🤍❤️🤍

Тэкст зваротаў — па спасылцы.
7🥰4🍾3
30-хвілінная аперацыя ЗША ў Венесуэле, падчас якой была знішчаная аналагаўнетная расейская СПА і з ложку ўзятыя ў палон Мадура з жонкай, не ёсць ніякім чынам праявай дэмакратыі і міжнароднага права.

Тым не менш, варта разумець, што гэта сталася магчымым у выніку таго парушэння сусветнага парадку, што адбылося 24 лютага 2022 года, калі Крэмль пры папушчальніцтве Лукашэнкі напаў на Украіну і паспрабаваў правесці сваю СВА, што цягнецца ўжо амаль чатыры гады. Растаптаўшы сусветнае права, не трэба цяпер здзіўляцца і верашчаць, калі пачынаюць выносіць тваіх сяброў. Бо не да законаў можа дзейнічаць і ў два бакі.

Як яно будзе далей, невядома. Магчыма, дадасць нестабільнасці, а магчыма, і наадварот астудзіць гарачыя галовы ў тых рэжымах, якія спадзяваліся на слабасць ЗША. Час пакажа.

Адзінае можна сказаць дакладна: у Менску ўсё гэта прымерваюць на сябе. Тым больш, што сітуацыя ў краінах мае пэўныя аналогіі, уключаючы альтэрнатыўныя ўрады дэмсілаў. Дый Расея за два гады ўжо не здолела ўратаваць свайго трэцяга хаўрусніка: у снежні 2024 года была Сірыя, улетку – Іран, цяпер – Венесуэла. Масква ж адзінае, што можа зрабіць – гэта выказваць заклапочанасць.
🥰5👍3
Ватыкан і венесуэльскія біскупы выказаліся сёння з нагоды амерыканскай спецаперацыі ў Венесуэле. У гэтых заявах важна адзначыць не толькі тое, што ў іх ёсць, але і тое чаго няма.

Папа Леў XIV падкрэсліў, што «дабро ўмілаванага венесуэльскага народу павінна пераважаць над усімі іншымі меркаваннямі і прывесці нас да пераадолення гвалту і да прытрымлівання шляхоў справядлівасці і міру, абараняючы суверэнітэт краіны, забяспечваючы вяршэнства права, замацаванае ў Канстытуцыі, паважаючы правы чалавека і грамадзянскія правы кожнага чалавека і ўсіх, і працуючы разам над пабудовай спакойнай будучай супрацы, стабільнасці і згоды, надаючы асаблівую ўвагу найбяднейшым слаям насельніцтва, якія пакутуюць праз складаную эканамічную сітуацыю».

Таксама Канферэнцыя біскупаў Венесуэлы заклікала прасіць Бога «дараваць усім венесуэльцам спакой, мудрасць і сілу» і маліцца «за адзінства нашага народу». Яны адзначылі, што «салідарныя з пацярпелымі і з сем'ямі загінулых».

«Мы звяртаемся да народу Божага з заклікам жыць больш глыбока надзеяй і шчырай малітвай аб міры ў нашых сэрцах і ў грамадстве; мы адкідаем любы гвалт. Хай нашы рукі адкрыюцца для сустрэчы і ўзаемадапамогі, і хай рашэнні, што прымаюцца, заўсёды будуць на карысць нашага народу».

А вось чаго няма ў гэтых заявах, дык гэта крытыкі ЗША і падтрымкі рэжыму Мадуры. У Ватыкану і мясцовых біскупаў былі даволі складаныя стасункі з афіцыйным Каракасам. Венесуэльскія біскупы актыўна падтрымлівалі дэмакратычныя пратэсты ў апошняе дзесяцігоддзе, што ў выніку абвастрыла стасункі паміж Венесэулай і Ватыканам, які доўгі час не мог прызначыць туды свайго нунцыя. Дый Папа Леў XIV, які доўгі час служыў па суседстве ў Перу, мусіць добра быць знаёмы з асаблівасцямі мясцовага рэжыму, у тым ліку праз 1,5 млн венесуэльскіх мігрантаў у гэтай краіне (станам на 2022 год).

У выніку Касцёл дыстанцуецца ад прыхільнікаў Мадуры, але і не салідарызуецца з уладамі ЗША (з якімі ў яго таксама напружаныя стасункі праз стаўленне да мігрантаў), і заклікае проста да нармалізацыі сітуацыі ў краіне, павагі правоў чалавека і грамадзянскіх правоў, якія, відавочна, былі парушаныя пры Мадуры.

P.S. Варта нагадаць, што цяперашні нунцый у Беларусі Іньяцыё Чэффалія ў 2020-я служыў менавіта ў Венесуэле, дзе ў адсутнасць нунцыя выконваў абавязкі часовага паверанага.
👍4🙏32🌚1
Ці падтрымалі б вы Трампа, калі б ён захапіў Лукашэнку, але замест Ціханоўскай/Пазняка б прызнаў урад умоўнага Турчына, які б абяцаўся праводзіць праамерыканскую палітыку?
Anonymous Poll
67%
Так
33%
Не
😁16
Słuchać hadko! (былы Rerum Novarum)
Ватыкан і венесуэльскія біскупы выказаліся сёння з нагоды амерыканскай спецаперацыі ў Венесуэле. У гэтых заявах важна адзначыць не толькі тое, што ў іх ёсць, але і тое чаго няма. Папа Леў XIV падкрэсліў, што «дабро ўмілаванага венесуэльскага народу павінна…
У працяг ватыкана-венесуэльскай тэмы. The Washington Post піша, што дзяржсакратар Ватыкану П’етра Паралін у вігілію выклікаў да сябе амерыканскага амбасадара і абмяркоўваў з ім лёс Мадуры. У прыватнасці, ён цікавіўся, ці плануе Трамп атакаваць толькі наркатрафік, або думае змяніць таксама і рэжым.

Паводле выдання, Паралін прызнаў, што Мадура павінен сысці, але прапанаваў ЗША знайсці выйсце з сітуацыі, каб не дапусціць кровапраліцця і дэстабілізацыі ў Венесуэле. Напрыклад, ён казаў, што Расея гатовая надаць Мадуры прытулак і прасіў Штаты праявіць церпялівасць.

Нагадаем, што магчымасці ўцёкаў Мадуры ў іншыя краіны актыўна абмяркоўваліся апошнія месяцы. Магчыма, гэтае пытанне ўздымалі таксама ў кантактах з Лукашэнкам як амерыканскія дыпламаты падчас візіту ў Менск у снежні, гэтак і венесуэльскія, з якімі ён стэлефаноўваўся напярэдадні. У выніку ж Мадура вырашыў трымацца да апошняга сінімі пальцамі, але ў рэшце атрымаў “грынкарт”.
🤔8
Słuchać hadko! (былы Rerum Novarum)
У працяг ватыкана-венесуэльскай тэмы. The Washington Post піша, што дзяржсакратар Ватыкану П’етра Паралін у вігілію выклікаў да сябе амерыканскага амбасадара і абмяркоўваў з ім лёс Мадуры. У прыватнасці, ён цікавіўся, ці плануе Трамп атакаваць толькі наркатрафік…
Цікавую аргументацыю міратворчых ініцыятываў Ватыкану на венесуэльскім кірунку яшчэ за месяц да захопу Мадуры прадставіў Папа Леў XIV падчас вяртання з візіту ў Ліван:

“Што да Венесуэлы, то на ўзроўні Канферэнцыі біскупаў і разам з Нунцыем мы спрабуем знайсці спосаб супакоіць сітуацыю, шукаючы перадусім дабра народа, бо ў такіх сітуацыях пакутуюць людзі, а не ўлады”.
🤨4🙏3
Каталіцкая частка іранскай дынастыі Пехлеві

Тварам бягучых іранскіх пратэстаў ёсць Рэза Пехлеві - сын апошняга іранскага шаха Махамеда Рэзы Пехлеві, зрынутага ісламістамі ў 1979 годзе, і кіраўнік шахскага дому. Менавіта ён, хоць і знаходзіцца за мяжой, актыўна заклікае людзей на вуліцы, а тыя актыўна падтрымліваюць яго - як на ўзроўні лозунгаў, гэтак і вяртання старога, яшчэ шахскага сцягу.

Сам Іран - пераважна мусульманская, шыіцкая краіна. Шыітам, нягледзячы на загульванне з зараастрыйскім мінулым, ёсць і Рэза Пехлеві. Але цікава, што да таго, як ён нарадзіўся ў 1960 годзе, тытул спадчыннага прынца насіў ягоны стрыечны брат-каталік - Патрык Алі Пехлеві, народжаны ў 1947 годзе ў Парыжы. Ягоны бацька - прынц Алі Рэза Пехлеві, які ў 1944 годзе далучыўся да французскіх войскаў, і закахаўся там у Крыстын Халескі - францужанку польскага паходжання, продкі якой выехалі ў Францыю пасля задушэння расейскімі войскамі паўстання 1830 года.

Патрык Алі Пехлеві быў ахрышчаны ў касцёле. І хоць шахскія ўлады не прызнавалі стасункі ягоных бацькоў, у 1954 годзе, пасля гібелі бацькі, ён стаў спадчыннікам іранскага трону. Такі тытул ён насіў да нараджэння свайго кузэна.У 1975 годзе Патрыка арыштавалі шахскія ўлады, якіх ён крытыкаваў за карупцыю, а ўжо пасля ісламскай рэвалюцыі ён сутыкнуўся з пераследам з боку рэжыму аятолаў і вымушаны быў пакінуць краіну.

Патрык жыве ў Еўропе, мае трох сыноў і прынамсі трое ўнукаў. Старэйшы сын, Давуд Пехлеві, мяркуючы па сацсетках, таксама падтрымлівае пратэсты і свайго стрыечнага дзядзьку, выказваючы спадзеў сустрэцца з ім у Іране.
👍10
Напярэдадні сустрэчы з Трампам лідарка венесуэльскай апазіцыі сустрэлася з Папам Рымскім

12 студзеня Леў XIV прыняў на аўдыенцыі ў ватыканскім Апостальскім палацы лідарку венесуэльскай апазіцыі і лаўрэатку Нобелеўскай прэміі міру за 2025 год Марыю Карыну Мачада. Падрабязнасці сустрэчы бакі не раскрываюць.

Цікава, што сустрэча Мачады адбылася напярэдадні яе спаткання з Дональдам Трампам, якое, паводле CNN, мае адбыцца 15 студзеня. Ці паўплывае гэта на стаўленне амерыканскай адміністрацыі да венесуэльсукай апазіцыі пасля захопу Мадуры? Паглядзім.

Варта адзначыць таксама прэцэдэнтнасць гэтага спаткання. Раз Папа Рымскі сустрэўся з лідаркай венесуэльскай апазіцыі і лаўрэаткай Нобелеўскай прэміі міру, то хіба гэта цудоўная нагода для беларускіх дэмакратычных сілаў у асобе, напрыклад, Святланы Ціханоўскай і Алеся Бяляцкага зноў паспрабаваць арганізаваць сустрэчу ў Ватыкане пры новым пантыфіку.
7🤔4👍2
Гісторыя Беларусі працягвае хадзіць па коле. У 1920-я гады ў Літве, у Коўне, існавала Міністэрства беларускіх справаў і засядалі Рада і ўрад Беларускай Народнай Рэспублікі на чале з Вацлавам Ластоўскім. У 1923-1924 гадах іх адтуль папрасілі. У 2026 годзе з Літвы выязджае і Святлана Ціханоўская. Пакуль у Польшчу. Далей - паглядзім.
🤔5👍2😢2
Папа Леў працягвае падтрымліваць “экстрэмісцкія матэрыялы”

Папа Леў XIV падкрэсліў, што разнастайнасць крыніц інфармацыі была і застаецца “надзейнай гарантыяй свабоды”:

“Магчымасць распаўсюджваць розныя меркаванні і прапаноўваць розныя інтэрпрэтацыі фактаў – гэта і ёсць аснова свабоднага абмену ідэямі. Без гэтага няма свабоды думкі, а ёсць толькі адмаўленне годнасці кожнага чалавека і яго права думаць”.

“Свабодны друк і ўсе сродкі масавай інфармацыі ў цэлым пакліканы выконваць гэту высакародную місію: фармаваць праз інфармаванне. І такім чынам спрыяць будаванню больш справядлівага і мірнага свету”, - напісаў Святы Айцец, заклікаўшы не зводзіць “рэальнасць да пародыі, культурныя і рэлігійныя карані – да ярлыкоў, а мысленне – да разлікаў”.

Нагадаем, што ў Беларусі ўсё, што супярэчыць афіцыйнай пазіцыі і не паспявае вагацца ў такт з ёю, абвяшчаецца “экстрэмісцкімі матэрыяламі”.
8👏2💯2👍1
Паводле аблвыканкаму, станам на 1 лютага 2026 года ў Магілёўскай вобласці дзейнічалі 237 супольнасцяў 17 веравызнальных канфесіяў і кірункаў. Тры гады таму, на 1 лютага 2023 года, іх было 298 са 20 веравызнальных канфесіяў і кірункаў.

Гэтак, колькасць праваслаўных супольнасцяў скарацілася на 17 – са 142 да 125, рымска-каталіцкіх удвая – з 24 да 12, лютэранскіх – на тры (засталася толькі адна). У хрысціянаў веры веры Евангельскай стала на 5 супольнасцяў менш (37 замест 42), баптыстаў – на 16 (з 40 да 24).

Стала менш на адну супольнасцяў Новаапостальскай царквы (засталася адна), юдаізму (13), хрысціянаў Поўнага Евангелля (тры) і стараабрадцаў (шэсць).

Колькасць грэка-каталіцкіх, прэсвітэрыянскіх, мусульманскіх, месіянскага юдаізму і крышнаіцкіх супольнасцяў не змянілася – у іх, як і раней, у рэгіёне па адной супольнасці. Таксама засталося ранейшай колькасць адвентысцкіх (шэсць) супольнасцяў і суполак Сведак Еговы (тры).

А вось колькасць супольнасцяў Армянскай апостальскай царквы вырасла на адну – да двух.

На Магілёўшчыне больш не засталося рэлігійных супольнасцяў Царквы Хрыстовай, мармонаў і бахаяў.
😢72🤯2
Не здзіўлюся, калі ліквідацыя ўсіх грэка-каталіцкіх парафіяў менавіта на тэрыторыі Берасцейскай вобласці ёсць невыпадковай, а мэтанакіраванай. Калі на якой-небудзь Магілёўшчыне іх яшчэ і можна пакінуць, то на Берасцейшчыне напярэдадні 430-й гадавіны Берасцейскай уніі рэваншысты з РПЦ маглі прыкласці ўсе магчымыя і немагчымыя намаганні, каб ліквідаваць духоўных нашчадкаў уніяцтва. Гэтакі рэлігійны “флаговтык”.
💯16😢4
Па англамоўных сацсетках пасля нападак Трампа і ягонай адміністрацыі ідзе акцыя салідарнасці з Папам Львом
🥰10😁3👍2🌭1🍌1
Анты-ватыканізм амерыканскай адміністрацыі – нібы прэсвітэрыяніна Трампа і культурніцкага каталіка-неафіта Вэнса – не ёсць нечым новым. І гаворка нават не пра першых каланістаў, якія як радыкальныя пратэстанты ўцякалі ў Новы свет у тым ліку ад «папістаў». Гаворка пра ХІХ стагоддзе, калі ў маладой амерыканскай дзяржаве ўзмацніліся галасы «карэнных» супраць «мігрантаў». Перадусім – супраць ірландцаў, а затым італьянцаў ды ўрэшце выхадцаў з Усходняй Еўропы. Адлюстраванне гэтага можна пабачыць, напрыклад, у «Бандах Нью-Ёрку», што распавядаюць пра 1840-1860-я гады.

І вось гэтым мігрантам сярод іншага (а іншае – гэта ў тым ліку нібы расавая, працоўная і культурная «непаўнавартаснасць» ірландцаў і італьянцаў адносна англасаксаў) ставіўся ў дакор каталіцызм. Асабліва падкрэслівалася, што ў выпадку чаго для каталікоў вярхоўным аўтарытэтам будзе заморскі Папа Рымскі, а не амерыканскія ўлады. То бок, іх вінавацілі ў нелаяльнасці зорна-паласатаму сцягу на падставе рэлігійнай прыналежнасці.

Пакуль да гэтага ў ЗША не дайшло. Тым больш, што і ў самой амерыканскай адміністрацыі ёсць каталікі. Апроч згаданага віцэ-прэзідэнта Вэнса, які нарадзіўся ў кансерватыўнай пратэстанцкай сям’і, пабыў атэістам, а ў 2019 годзе быў ахрышчаны і бежмаваны ў касцёле, гэта яшчэ і карэнны каталік-дзяржсакратар Руб’ё кубінскага паходжання. (Што цікава, калі Вэнс ужо не ўпершыню сварыцца з Касцёлам і яго іерархамі, Руб’ё стараецца ў гэта не ўлазіць).

Дый сам Трамп не тое, каб быў ужо на 100% супраць Папы Рымскага. Не, але ён хоча свайго кішэннага пантыфіка. Такога, які ёсць у Пуціна – які ўхваляе ўсё, што робіць Крэмль і па некалькі разоў за казанне згадвае «нашага праваслаўнага прэзідэнта». А з гэтым не атрымліваецца. Хоць і Папа нібы не проста рымскі, але і ўпершыню ў гісторыі амерыканскі.

Таму незадаволенасць Касцёлам будзе расці ў Вашынгтоне. Амерыканскія біскупы і так актыўна крытыкавалі трампаўскую адміністрацыю за міграцыйную палітыку. Цяпер жа да гэтага дадалося і рознае стаўленне да вайны як сродку развязання палітычных праблемаў. Да вайны, у якую Трамп наскокам улез і з якой не можа вылезці. І ў адказ на крытыку Ватыкану Трамп, Вэнс і ко заяўляюць, што той мусіць займацца пытаннямі маралі, а не вайны, нібыта пытанне вайны не ёсць маральным пытаннем.

І гэтая чарговая нястрыманасць б’е ў тым ліку па падтрымцы ды палітычных амбіцыях Трампа і Вэнса, калі кансерватыўныя рэспубліканцы-каталікі пачынаюць з усё большай насцярожанасцю і крытыкай ставіцца да іх, выказваць сваё падтрыманне біскупу Рыму. А значыць, у пэўнай ступені амерыканскія натывісты ХІХ стагоддзя былі правыя датычна каталікоў: для іх вучэнне двухтысячагадовага Касцёлу сапраўды шмат у чым важнейшае за бздуры і хацелкі часовых прэзідэнтаў. Толькі гэта не нелаяльнасць да ЗША (як і да любой іншай краіны). Гэта, кажучы амерыканскай жа тэрміналогіяй, незаўважны інструмент стрымак і супрацьвагаў у палітыцы.

P.S. Па напісанні згадаўся «Расповед служанкі» (не кніга, а першы сезон серыялу). Там таксама быў нібы кансерватыўны і нібы хрысціянскі ўрад, толькі Біблія ў яго была свая – цэнзураваная, без усялякіх «экстрэмісцкіх матэрыялаў», якія супярэчаць палітыцы партыі. А каталіцкіх святароў там, дарэчы, вешалі.
👍5👏52