Радыё Свабода — Беларусь
18.7K subscribers
48K photos
7.47K videos
2 files
37.3K links
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Download Telegram
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
«Вы бастуеце – мы адпрацуем!»

Беларускія дыяспары па ўсім сьвеце вырашылі падтрымаць рабочых Беларусі, якія страйкуюць, і пералічваюць грошы ў фонд BYSOL. У межах акцыі #YouStrikeWeWork сабрана ўжо 561,5 тысяч эўра
Паліттэхноляг Віталь Шкляраў пакінуў Беларусь. Цікава вось што: паводле інфармацыі расейскіх экспэртаў, падчас перамоваў у Сочы Пуцін нібыта патрабаваў вызваленьня Віктара Бабарыкі. Аднак спробы былі бясплённымі. А вось дзяржсакратару ЗША дастаткова было зрабіць адно кароткае тэлефанаваньне, разважае палітычны Аналіты Валер Карбалевіч.
Forwarded from Галоўнае. Каротка. Раз на дзень
Лукашэнка запатрабаваў звальняць удзельнікаў страйкаў і выключаць з ВНУ удзельнікаў пратэстаў, Віталь Шкляраў пакінуў Беларусь. Найважнейшае за 27 кастрычніка

💥Лукашэнка заявіў пра «тэрарыстычныя пагрозы» ў сувязі з масавымі пратэстамі

🏭У Беларусі другі дзень страйкуюць прадпрыемствы: што там адбываецца, у прыватнасьці на «Гродна Азоце»

👬Лукашэнка запатрабаваў звальняць рабочых і адлічваць студэнтаў, якія бяруць удзел у страйках і пратэстах

⚡️За далучэньне да страйку звольнілі рэжысэраў горадзенскага драмтэатру, супрацоўнікаў «Беларусьнафты», паведамляюць пра звальненьні на «Інтэграле»

🙅🏼Разам са студэнтамі страйкуюць выкладчыкі. З Акадэміі мастацтваў на фоне пратэстаў адлічылі 3 студэнтаў

❗️Каардынацыйная рада запатрабавала спыніць ціск на страйкоўцаў

🧑🏼‍⚕️На акцыі пратэсту затрымалі сем мэдыкаў РНПЦ «Кардыялёгія», чым заблякавалі працу аддзяленьня дапамогі пры інфарктах

🛫Паліттэхноляг Шкляраў зьехаў зь Беларусі пасьля размовы Лукашэнкі і Пампэо

👨🏻‍✈️Блізкім блогера Пальчыса паведамілі, што ён фігурант крымінальнай справы

🦠Штодзённая колькасьць новых інфікаваных каранавірусам у Беларусі дасягнула ўзроўню першай хвалі пандэміі
Вечаровыя акцыі салідарнасьці ў падтрымку рабочых, якія страйкуюць. Фота 1 – Наваградак (некалькі арганізацый у горадзе страйкуе), Ваўкавыск (2), Горадня (3) і Мазыр (4) падтрымліваюць страйкоўцаў «Гродна Азот», а бярозаўчане заклікаюць шклозавод «Нёман» таксама выходзіць на забастоўку (фота 5). Падтрымліваюць страйкоўцаў і ў Менску: 6 – відэа з Малінаўкі, 7 – ланцуг салідарнасьці каля адміністрацыі Цэнтральнага раёну, 8 – міні-марш салідарнасьці на Ўсходзе
Лукашэнка сказаў, што гэта ён загадаў разганяць шэсьце на Арлоўскай

«Гэта што, нармальна, калі натоўп п’яны ашалелы, праколаты наркотыкамі, пракураны і прапіты – сотні чалавек рынуліся ў гэтыя раёны. Што трэба было рабіць міліцыі? Гэта быў мой загад, каб засьцерагчы людзей. Пачалі ўскрываць кватэры, рынуліся туды, прыйшлося з кватэр выцягваць гэтых наркаманаў», – заявіў Лукашэнка.
«Мэдычная супольнасьць ня будзе маўчаць», — калегі затрыманых лекараў

«Калі беларускі доктар, складаючы плян на заўтра, павінен задумвацца, ці зможа ён апынуцца на працы, гэта пра многае сьведчыць. Мы хочам быць спакойныя за калегаў і дзяцей, за людзей, якія «не пасьпелі адскочыць убок», як сказаў Караеў. Мы будзем заставацца на сваёй грамадзянскай пазыцыі».

«Многія дактары, якія задумваліся пра пераезд і вагаліся, ці прыняць такое рашэньне, цяпер яго прынялі і рыхтуюцца да пераезду».

Што яшчэ кажуць калегі затрыманых сёньня 7 мэдыкаў РНПЦ «Кардыялёгія», чытайце тут
🇦🇷 Пасол Беларусі ў Аргентыне напісаў заяву з адмовай працаваць на асобу, «якая ня мае права выказваць волю народу»

Уладзімер Астапенка падаў адну заяву «паводле пагадненьня бакоў» пасьля інаўгурацыі Лукашэнкі, але «ніякай рэакцыі не атрымаў». Цяпер падаў новую
🚑 Віцебскія мэдыкі запісалі зварот пра гвалт сілавікоў і сытуацыю з каранавірусам → 👮 Пракуратура папярэдзіла пра крымінальную адказнасьць

Іх папярэдзілі аб «недапушчальнасьці публічнай дыскрэдытацыі органаў улады, скажэньня грамадзка-палітычнай сытуацыі ў краіне, ажыцьцяўленьня іншых дзеяньняў, здольных пацягнуць прычыненьне шкоды нацыянальным інтарэсам Беларусі»
🔧 Што цяпер на «Гродна Азот». Каротка

«Аміяк-3» не прыняў начную зьмену. Ноччу там працавалі іншыя азотаўцы і начальства. Працягвае страйк «Карбамід-4».
Азотаўца і сябра незалежнага прафсаюзу Аляксандра Жука ўвечары перавялі ў ізалятар да суду. Учора ён зьнік зранку. Потым пазваніў з КДБ.
Работнікі паведамляюць, што ёсьць звальненьні «задняй датай»
Сваякі палітвязьняў стварылі ініцыятыву «Вызваленьне-2020», заклікаюць да салідарнасьці

Колькасьць падазраваных і абвінавачаных па палітычных матывах дасягнула каля 500 чалавек. Іх блізкія вырашылі наладзіць камунікацыю.

📲 @viazni2020_bot — тэлеграм-бот ініцыятывы «Вызваленьне-2020»
🚑 Мэдыкі 6-й гарадзкой клінічнай лякарні Менску зладзілі сёньня акцыю ў падтрымку страйкоўцаў і рэпрэсаваных

Аўтар гэтых кадраў перадае, што самі лекары «ня маюць маральнага права баставаць», таму выказваюць салідарнасьць так. Падкрэсьліваюць, што ніводзін пацыент ад гэтага не пацярпеў, бо мэдыкі выходзяць на акцыі выключна ў непрацоўны час
Аднакурсьнікі палітвязьня Максіма Знака зачыталі ягоны верш «Былым юрыстам»

Максіма Знака затрымалі 9 верасьня, вінавацяць у «закліках да дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Рэспублікі Беларусь»