Радыё Свабода — Беларусь
18.4K subscribers
48.6K photos
7.53K videos
2 files
37.9K links
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Download Telegram
На блогера Эдуарда Пальчыса завялі крымінальную справу? ⁉️

Сёньня Пальчыса павінны былі выпусьціць пасьля 30 дзён арышту на Акрэсьціна. Ён застаецца пад вартай — #МотолькоПомоги піша, што распачалі крымінальную справу, але за што, невядома
🦖 Абанэнты А1 падалі ў суд на апэратара, патрабуюць кампэнсацыі за блякаваньне мабільнага інтэрнэту

Патрабуюць вярнуць 100% абанэнцкай платы за кожны дзень адсутнасьці сэрвісу + кампэнсаваць маральную шкоду па 100 рублёў кожнаму і спагнаць з адказьніка выдаткі на юрыдычную дапамогу
Радыё Свабода — Беларусь
🇧🇾 Лукашэнка заявіў пра «тэрарыстычныя пагрозы» ў сувязі з масавымі пратэстамі 🇷🇺 Міністар абароны Расеі заявіў пра ўмяшаньне Захаду ва ўнутраныя справы Беларусі 🤔 Сяргей Навумчык лічыць, што заяву Шайгу «зь вялікай доляй імавернасьці варта ўспрымаць як…
У ніводным выпадку «тэрарыстычных пагрозаў» зламысьнікі ня знойдзеныя, адзначае Валер Карбалевіч.

Дзяржаўныя мэдыя бясконца круцяць сюжэты пра экстрэмістаў і бандытаў, якія выходзяць на вуліцы, піша ён: «складаецца ўражаньне, што ладзіцца маштабная спэцапэрацыя па ператварэньні мірных дэманстрантаў у тэрарыстаў».
У БДАМ за ўдзел у акцыях пратэсту адлічылі 3 студэнтаў

Студэнцкія тэлеграм-каналы «Студэнцкая думка» і «Отчислено» апублікавалі дакумэнт з загадам аб адлічэньні трох студэнтаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў за парушэньне загаду рэктара «Аб забароне правядзеньня масавых мерапрыемстваў» і пішуць, што ва ўнівэрсытэты пачалі паступаць паперы са сьпісамі на адлічэньне студэнтаў, якія ўдзельнічалі ў пратэстах.
Супрацоўнікі менскага офісу МТС выйшлі ў падтрымку сваіх гомельскіх калег, якіх затрымалі ўчора, 26 кастрычніка, падчас акцыі салідарнасьці ў свой перапынак на абед
Паліттэхноляг Віталь Шкляраў, грамадзянін ЗША, пра вызваленьне якога дзяржсакратар ЗША Майк Пампэо нядаўна размаўляў з Лукашэнкам, зьехаў зь Беларусі, паведамляе Tut.by. Шклярава затрымалі ў ліпені 2020 году па так званай «справе Ціханоўскага», калі ён наведваў бацькоў
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Менск: вечаровая акцыя каля філярмоніі. Хор сьпявае «Мы разам, нас многа! За намі перамога!»
Пазьняк заклікаў, каб нядзельны марш 1 лістапада ішоў у Курапаты

Штогод шэсьце на Дзяды ладзіць партыя Пазьняка. Сёлета чальцы КХП-БНФ заклікаюць 31 кастрычніка а 10.00 прыйсьці на талаку ў Курапаты. На сваёй старонцы ў інтэрнэце Зянон Пазьняк, адкрывальнік праўды пра Курапаты як месца масавых камуністычных рэпрэсіяў, заклікаў, каб менавіта туды накіраваліся ўдзельнікі маршу, якія штонядзелі адбываюцца ў Менску.
У пракуратуру Магілёва падалі на Лукашэнку скаргі ў сувязі з карупцыяй і незаконным абаротам зброі

Магілёўскі праваабаронца зьвярнуўся ў пракуратуру з заявамі аб тым, што Аляксандар Лукашэнка незаконна канфіскаваў у нейкага дзяржпрадпрыемства 15 тысячаў даляраў (сам Лукашэнка казаў, што аддаў узятыя з прадпрыемства грошы Сьвятлане Ціханоўскай, перад тым як яе вывезьлі за мяжу), а таксама ўзброіў свайго непаўналетняга сына Мікалая агнястрэльнай зброяй.
Сьведкі паведамляюць, што ў Вялікім тэатры опэры і балету замест опэры «Царская нявеста» артысты засьпявалі «Магутны Божа». Калі вы маеце відэа зь месца падзей, дасылайце, калі ласка, на @SvabodaBelarus
Што адбываецца на «Гродна Азоце» ў другі дзень страйку

Па ўсім заводзе страйкуюць больш за сотню работнікаў
Зь вечара 25 кастрычніка частка работнікаў працавала 36 гадзін запар.
Трэцяя зьмена з пачатку страйку цэху «Аміяк-3» адмаўлялася прыступаць да працы, потым некалькі чалавек пагадзіліся.
Пад пытаньнем застаецца начная зьмена з 20-й гадзіны. Кіраўніцтва абзвоньвае пэнсіянэраў і былых работнікаў з прапановай выйсьці на працу
Некаторым азотаўцам зранку заблякавалі электронныя пропускі

Усё пра сытуацыю на «Азоце» цяпер >>
Кадры зь Вялікага тэатру опэры і балету, дзе засьпявалі «Магутны Божа»
«Улада загрузла ў хлусьні і фальшу». Чаму страйкуюць 37 выкладчыкаў БДУІР

«Я даўно ўжо выказваў сумнеў, што ўнівэрсытэт — гэта прэстыжнае месца для працы. Падзеі апошніх месяцаў паказалі, што я аказаўся ня так далёка ад праўды», — старшы выкладчык катэдры праектаваньня інфармацыйна-кампутарных сыстэм Васіль Перавошчыкаў.

«Мае патрабаваньні, як і патрабаваньні народу, нязьменныя: спыніць хлусьню і злоўжываньне ўладай, спыніць гвалт і правесьці новыя сумленныя выбары прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь», — дацэнт БДУІР Алег Роліч.

Што яшчэ кажуць выкладчыкі >>
Адміністрацыйную справу супраць журналіста Алеся Пілецкага спынілі. Ліст з паведамленьнем пра гэта Пілецкаму даслалі на хатні адрас. Справу за «ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве» завялі 5 верасьня: тады праходзіў чарговы Жаночы марш, які Алесь Пілецкі асьвятляў як журналіст Радыё Свабода
«Сказалі, што выключаюць на падставе дакладной ад загадчыка катэдры». Студэнты БДАМ пра сваё адлічэньне

З Акадэміі мастацтваў за ўдзел у пратэстах адлічылі двух студэнтаў 5 курсу і аднаго з 3 курсу.

«Вінакурава (першы прарэктар БДАМ) пачала гаварыць, што палітыка па-за межамі мастацтва і калі хочаце, ідзіце ў палітычную ВНУ. Пасьля яна сказала, што ў мяне вымова. І гэта мая другая вымова. Але першая была летам 2019 году, і, па ідэі, яна ўжо павінна быць ануляваная», — расказаў адзін з адлічаных студэнтаў. Чытаць больш >>
Вечаровыя канцэрты: акурат цяпер у адным зь менскіх дворыкаў сьпявае Лявон Вольскі
«Ня хочам жыць як у канцлягеры». Чэмпіёнкі Беларусі пра гвалт і спартовы гонар

Пра салідарнасьць, рэпрэсіі, маўчаньне хакеістаў, дзейнасьць Беларускага фонду спартовай салідарнасьці, прапаганду, якая выкарыстоўвала спорт і спартоўцаў, і будучыню беларускага спорту гавораць
тытуляваныя беларускія спартоўкі Аляксандра Герасіменя, Марыя Шакура, Натальля Петракова і Сьвятлана Кудзеліч.
І без забастовак прадпрыемствы зарабілі ў 3,5 раза менш, чым летась

Пакуль страйкі ў Беларусі носяць «палітычны і сымбалічны характар», гэта не наносіць шкоды эканоміцы прадпрыемстваў, бо яны працуюць, нягледзячы на страйкі

За 8 месяцаў 2020 году прадпрыемствы прамысловасьці зарабілі 1,4 мільярда рублёў — у 3,4 раза менш, чым за такі самы пэрыяд летась.

На зьніжэньне прыбытку паўплывалі пандэмія каранавірусу, перабоі з пастаўкамі расейскай нафты на пачатку году.

Палітычныя падзеі адаб’юцца на прадпрыемствах, але гэта будзе заўважна пазьней (пачнуцца праблемы праз інвэстыцыі і крэдыты, якія будзе цяжка прыцягнуць) Артыкул цалкам