Радыё Свабода — Беларусь
18.5K subscribers
48.3K photos
7.5K videos
2 files
37.7K links
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Download Telegram
🇧🇾 Лукашэнка заявіў пра «тэрарыстычныя пагрозы» ў сувязі з масавымі пратэстамі

🇷🇺 Міністар абароны Расеі заявіў пра ўмяшаньне Захаду ва ўнутраныя справы Беларусі

🤔 Сяргей Навумчык лічыць, што заяву Шайгу «зь вялікай доляй імавернасьці варта ўспрымаць як пагрозу ўводу ў Беларусь расейскіх войскаў»
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Абодвух рэжысэраў Горадзенскага драмтэатру, Генадзя Мушпэрта і Сяргея Курыленку, звольнілі паводле артыкулу за невыкананьне працоўных абавязкаў. Галоўны рэжысэр Мушпэрт тут працаваў 26 гадоў (усяго ў тэатры 48 гадоў), Курыленка - 40. Раней рэжысэры далучыліся да агульнанацыянальнага страйку.
Судова-сілавіковы дайджэст

👮 МУС: У Беларусі падчас першага дня страйку затрымалі больш за 580 чалавек.

🇷🇺 У ліку затрыманых у Баранавічах — кіраўніца інтэрнэт-праектаў «Ельцын-цэнтру» Марына Пятрушка.

🚑 Гомельскага лекара-фтызыятра Мікалая Козіча пакаралі арыштам на 15 дзён за плякат «Жыве Беларусь».

🎻 Музыку Эрыка Арлова-Шымкуса асудзілі на 12 дзён арышту. Яго затрымалі ў нядзелю. Блізкія кажуць, білі дручкамі па нагах і галаве, «амапавец паставіў яму пазнаку на левай шчацэ маркерам».

💻 Выйшлі на волю затрыманыя ўчора дырэктар Onliner.by Ільля Жукавец і распрацоўнік кампаніі Аляксандар Мохараў. Першаму прысудзілі 162 рублі штрафу, другому — 189 рублёў
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Менск. Сілавікі затрымліваюць людзей на плошчы Незалежнасьці, кажуць, гэта студэнты БДУ.
Чулі пра такую праграму для жаночага здароўя Flo? Ёй карыстаюцца 145 млн чалавек па ўсім сьвеце. Яе распрацавала кампанія зь Менску.

Цяпер у офіс кампаніі кіруюцца сілавікі, піша «Эўрарадыё». Супрацоўнікаў папрасілі пакінуць працоўныя месцы.

Як перадае Dev.by, у Flo расказалі: АБЭЗ едзе ў офіс да аднаго з супрацоўнікаў, каб «задаць некалькі пытаньняў аб яго адміністрацыйным правапарушэньні»
Радыё Свабода — Беларусь
🇧🇾 Лукашэнка заявіў пра «тэрарыстычныя пагрозы» ў сувязі з масавымі пратэстамі 🇷🇺 Міністар абароны Расеі заявіў пра ўмяшаньне Захаду ва ўнутраныя справы Беларусі 🤔 Сяргей Навумчык лічыць, што заяву Шайгу «зь вялікай доляй імавернасьці варта ўспрымаць як…
🇧🇾 Лукашэнка запатрабаваў звальняць рабочых і адлічваць студэнтаў, якія бяруць удзел у страйках і пратэстах

«Цяпер такі момант, калі кожны павінен выбіраць у сваім жыцьці тую дарогу, па якой ён будзе рухацца. Ня толькі ён, але і дзеці», — заявіў Лукашэнка.

(фота ўчорашняе, адна з калёнаў студэнтаў перад злучэньнем у аб’яднаны марш пэнсіянэраў і студэнтаў)
Бацька Тарайкоўскага перакананы, што сына застрэлілі сілавікі, і патрабуе крымінальнай справы

Сьледчы камітэт мусіць да 11 лістапада паведаміць аб выніках разгляду адпаведнай заявы. Факт забойства пацьвярджаецца шматлікімі відэаматэрыяламі, на кадрах якіх відаць, што Аляксандар стаяў з паднятымі рукам бяз зброі і іншых прадметаў у руках і быў застрэлены прадстаўнікамі сілавых структураў
«Амапавец сказаў ісьці ў бус па чалавеку, які ляжаў на падлозе»

«Я адмовілася, сказала: „Не пайду, пакуль вы мужчыну не падымеце, і ўвогуле нікуды з вамі не паеду, пакуль вы яго нармальна не пасадзіце“, — расказвае акторка Алена Гіронак пра затрыманьне ўчора. — На што ў адказ пачула: „Не табе тут дыктаваць умовы. Зараз усім астатнім будзе горш ад таго, што ты тут паўстаеш“».

Гісторыі гвалту сілавікоў пасьля выбараў >>
Amnesty International: «Урад Беларусі павінен неадкладна пакласьці канец міліцэйскаму гвалту»

«Мы з шокам і трывогай бачым, як гэты рэжым, які на працягу некалькіх тыдняў ужываў гвалт у дачыненьні да дэманстрантаў на вуліцах і ў месцах утрыманьня пад вартай, сёньня накіраваў АМАП у масках для зьбіцьцяў і арышту бастуючых рабочых проста на іх працоўных месцах», — заявіў прадстаўнік арганізацыі
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Менск. У БДТУ пад воклічы «Верым, можам, пераможам» працягваецца забастоўка.
🔧 Раскажыце, што адбываецца на беларускіх заводах!

Ці абмяркоўваюць забастоўку, ці ідзе яна, ці кіраўніцтва цісьне на рабочых? Пішыце нам: @SvabodaBelarus
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Менск. Каля 50-й гімназіі, настаўнікі якой запісалі зварот у падтрымку забастоўкі, сабраліся былыя вучні і настаўнікі, каб выказаць падтрымку.
Супрацоўнікаў МТС за акцыю салідарнасьці пакаралі арыштамі да 15 дзён

Учора ў Гомлі пяць супрацоўнікаў апэратара выйшлі да свайго офіса зь бел-чырвона-белымі аркушамі. Іх затрымала міліцыя. Ноч яны правялі ў ізалятары.

Дзьвюх супрацоўніц кампаніі ранкам 27 кастрычніка адпусьцілі з ізалятара з пратаколамі. Юры Сынкоў атрымаў 10 дзён арышту за «ўдзел у несанкцыянаванай акцыі», судзьдзя Віктар Казачок. Вадзіма Дынковіча, вядучага спэцыяліста кампаніі, судзіў Сяргей Кармановіч — 15 дзён. Аляксандра Ўласава судзіла Алеся Осіпава — 15 дзён
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Чаму студэнты выходзяць на страйк? Спыталі ў іх пра гэта 👀
Адзін з асноўных аргумэнтаў — «За мною будучыня краіны»
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Тым часам у Новай Баравой праходзіць невялікі марш, людзі заклікаюць далучацца да забастоўкі.
«Я сышоў з пасады — і Лукашэнка сыдзе»

Галоўнага рэжысэра драмтэатру ў Горадні Генадзя Мушперта і рэжысэра Сяргея Курыленку звольнілі 27 кастрычніка за невыкананьне працоўных абавязкаў.

Перад гэтым яны далучыліся да нацыянальнага страйку. Як будзе далей працаваць тэатар, невядома
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У 4-й гімназіі Менску дзеці сабраліся ў калідоры і сьпяваюць песьню «Мы не "народец”»
Каля 4-й гарадзкой клінічнай бальніцы ў Менску сабралася акцыя салідарнасьці