Радыё Свабода — Беларусь
17.1K subscribers
50.5K photos
7.67K videos
2 files
39.9K links
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Download Telegram
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
⛽️ Звольнілі супрацоўнікаў «Беларусьнафты», якія заявілі пра страйк

На
прадпрыемстве кажуць, што іх звольнілі «за парушэньне працоўнага заканадаўства». Усе яны даўно працавалі ў «Беларусьнафце», мелі добрыя заробкі. Напярэдадні яны запісалі відэазварот
Беларусы стварылі сьпіс бізнэсаў, якія «з народам», і тых, што «за бацьку»

У праекце «Зашкварка» сабралі больш за тры сотні крамаў, кавярняў і іншых бізнэсаў, якія займаюцца дабрачыннасьцю, ратуюць пратэстоўцаў і выказваюць салідарнасьць зь імі
🎺 Паслухаць аркестар Фінбэрга на Купалаўскай сцэне прыйшлі каля 10 гледачоў

На фота налічылі 8. Адзін з супрацоўнікаў Купалаўскага тэатру назваў іншую лічбу — 11 чалавек. Сёньня плянуецца даць другі з заплянаваных там 10 канцэртаў
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Выйшлі яшчэ 4 мэдыкі РНПЦ «Кардыялёгія». Усім ім выпісваюць пратаколы за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі
«Ты ў мяне зараз зьясі гэты сьцяг»

«…і пачаў пхаць сьцяг мне ў рот, — расказвае 50-гадовы інжынэр Аляксандар Броўка пра падзеі ў «сінім бусе» 9 жніўня. — Я сьціснуў зубы і маўчаў. Бачыў шалёныя вочы і разумеў, што размаўляць няма сэнсу.

Пада мной ляжалі іншыя людзі, а я на іх зьверху; хлопец, які быў пада мной, цішком паціснуў мне руку. Увесь час, пакуль мы ехалі да аўтазака, чалавек у чорным спрабаваў скарміць мне сьцяг, біў кулакамі па галаве — у мяне быў разьбіты нос, сінякі пад вачыма».

Гісторыі гвалту сілавікоў пасьля выбараў >>
«Ніякіх рэпрэсій няма»

У менскай гімназіі № 50 абверглі зьвесткі з чатаў пра тое, што дырэктарку гімназіі звальняюць, а настаўнікаў выклікаюць у Мінадукацыі за ўдзел у відэазвароце з патрабаваньнем спыніць гвалт і рэпрэсіі.

Тым часам выпускнікі гімназіі апублікавалі адкрыты ліст у падтрымку настаўнікаў
Радыё Свабода — Беларусь
Выйшлі яшчэ 4 мэдыкі РНПЦ «Кардыялёгія». Усім ім выпісваюць пратаколы за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі
‼️ Вызвалілі апошніх затрыманых мэдыкаў РНПЦ «Кардыялёгія»

Тым часам пад самім РНПЦ сабралася акцыя ў падтрымку мэдыкаў, перадае чытач
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Супрацоўнікі МТС другі дзень запар выходзяць на «ланцуг салідарнасьці» каля парку Чалюскінцаў у Менску.
Слоўнік беларускай рэвалюцыі. Хто выйшаў — натоўп ці грамадá? Тлум ці народ?

Чуем: Натоўп ад стэлы рушыў у бок палацу Незалежнасьці“.
Ці правільна так казаць?
У слова натоўп два значэньні : 1) ‘Хаатычнае зборышча’. 2) ‘Звычайныя людзі ў процілегласьць героям’. Абодва крыўдныя.
Невыпадкова БТ любіць расейскае слова „толпа“: „Беснующаяся толпа“.
Але маса людзей, аб’яднаных высокай ідэяй, — гэта грамадá, народ.

https://svabod1.azureedge.net/a/natoup-ci-hramada/30913403.html
Супрацоўнікі «Інтэгралу» паведамляюць пра звальненьні страйкоўцаў

«Учора выйшлі на тэрыторыі завода крыху больш за 10 чалавек, — гаворыць суразмоўца. — Ахова прадпрыемства ўсіх перапісала. Сёньня раніцай заблякавалі пропускі ў іх. Некаторыя атрымалі вымову. Ва ўнутраным чаце «Інтэгралу» зьявілася інфармацыя пра звальненьне дваіх чалавек. Сёньня страйку ў нас больш няма»
💥 Менск, што там здарылася на Някрасава?

Па чатах разьлятаюцца паведамленьні пра нейкі гучны выбух. Калі ведаеце, што здарылася, або маеце відэа, пішыце нам: @SvabodaBelarus
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Каля лінгвагуманітарнага каледжу ў Менску ад раніцы дзяжураць невядомыя ў цывільным. Студэнты спрабавалі сабрацца, каб сьпяваць песьні, але іх пачалі разганяць. Студэнтак завялі на размову да кіраўніцтва каледжу.
🔧 Што адбываецца на прадпрыемствах краіны на другі дзень усеагульнага страйку

Яшчэ два шахтары далучыліся да страйку на «Беларуськаліі», яшчэ два рабочыя — на «Гродна Азот». Страйкуюць абодва рэжысэры ў горадзенскім драмтэатры. А ўдзельнікаў учарашняга страйку на МЗКЦ сёньня не пускалі на тэрыторыю прадпрыемства.

Дайджэст страйку >>
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Менск. Каля корпуса БДУ зьбіраюцца студэнты на страйк.
Радыё Свабода — Беларусь
Сёньня каля стацыі мэтро «Грушаўка» затрымалі некалькі мэдыкаў РНПЦ «Кардыялёгія», якія стаялі ў «ланцугу салідарнасьці». Плянавыя апэрацыі ў цэнтры адмянілі. Затрымалі загадчыка рэнтгенаапэрацыйнай РНПЦ Алега Паланецкага, кардыёхірурга Ўладзімера Андрушчука…
Два погляды на затрыманьне мэдыкаў:

🇧🇾 «Усё ня так адназначна. Супрацоўнікі выйшлі на пікет зь недзяржаўнай сымболікай, а па сутнасьці, зладзілі правакацыю перад вялікай міжнароднай канфэрэнцыяй»,— дзяржаўны тэлеканал АНТ.

👨🏼‍⚕️«Мэдыкі заўсёды былі і будуць супраць гвалту, гэта іхная сутнасьць. І затрымліваць, арыштоўваць за тое, што яны пра гэта адкрыта гавораць? Ды іх гэтаму ва ўнівэрсытэтах вучылі! Я абураны такімі паводзінамі сілавых структур», — экс-дырэктар РНПЦ «Кардыялёгія» Аляксандар Мрочак.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Менск, студэнты БДУІР таксама выйшлі на акцыю перад унівэрсытэтам.
Аднаго зь лідэраў магілёўскіх пратэстаў Валадара Цурпанава пакінулі ў ізалятары яшчэ на 6 дзён

Іх ён не адбыў праз сухую галадоўку, якую трымаў раней там жа ў ізалятары, пратэстуючы супраць незаконнага зьняволеньня. Пасьля 10 дзён галадаваньня ў выніку пагаршэньня стану яго тады даставілі ў лякарню, дзе ён прабыў тыдзень. Сёньня ён меў выйсьці на волю пасьля чарговых 15 дзён арышту
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У БДТУ студэнты ходзяць калідорамі зь бела-чырвона-белым сьцягам і скандуюць «Далучайся!»