Радыё Свабода — Беларусь
18K subscribers
49.1K photos
7.56K videos
2 files
38.5K links
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Download Telegram
Каля ГДУ ім.Ф.Скарыны прайшоў пікет з удзелам выкладчыцы і сьвятара

Ранкам 7 верасьня каля будынку Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Францыска Скарыны прайшоў пікет. У ім узялі ўдзел выкладчыца ўнівэрсытэту Натальля Суслава і праваслаўны сьвятар Уладзімір Драбышэўскі. Фота студэнта ўнівэрсытэту для Свабоды
‼️ Марыю Калесьнікаву выкралі невядомыя

Паводле Tut.by, каля 10.05 невядомыя людзі пасадзілі яе ў аўтобус з надпісам «Связь» ля Нацыянальнага мастацкага музэю і зьвезьлі ў невядомым кірунку.

Прэс-сакратар Каардынацыйнай рады Антон Раднянкоў сказаў, што Марыя была адна ў цэнтры гораду ў сваіх справах, затым сувязь зь ёй зьнікла. Няма сувязі і з выканаўчым сакратаром Рады Іванам Краўцовым#МотолькоПомоги піша, што яго затрымалі невядомыя.

Дзе цяпер Марыя, у Радзе ня ведаюць. Максім Знак паведаміў, што ня можа зьвязацца з Марыяй.

Прэсавая сакратарка МУС Вольга Чамаданава заявіла Свабодзе, што пакуль не камэнтуе гэтую інфармацыю.

Марыя Калесьнікава — сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады. Да таго яна фактычна ўзначаліла штаб кандыдата ў прэзыдэнты Віктара Бабарыкі, затым была паплечніцай Сьвятланы Ціханоўскай
Радыё Свабода — Беларусь
Паведамленьне пра зьнікненьне старшага віцэ-прэзыдэнта кампаніі EPAM Максіма Баграцова выявілася непраўдзівым, ён усё ж выйшаў на сувязь
Паводле Kyky.org, сёньня затрымалі і мастачку Надзею Саяпіну, аўтарку пэрфомансу супраць канфіскацыі карцінаў галерэі «Белгазпрамбанку». Саяпіну павезьлі з дому ў Савецкі РУУС Менску нібыта для азнаямленьня з пратаколам аб удзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве, але яе тэлефон «некалькі гадзінаў» недасяжны
☢️ На першым энэргаблёку БелАЭС пачалі гідраўлічныя выпрабаваньні рэактарнай устаноўкі

Паведамляецца, што пасьпяховае завяршэньне гідравыпрабаваньня дазволіць перайсьці да далейшых пунктаў праграмы запуску — разагрэву першага контуру рэактара да намінальных парамэтраў, вызначэньня яго гідраўлічных характарыстык і вываду рэактара на мінімальна кантраляваны ўзровень магутнасьці. Пуск першага энэргаблёку БелАЭС заплянаваны на чацьверты квартал гэтага году
🇬🇧 Акцыя салідарнасьці зь Беларусьсю ў Манчэстэры, Вялікая Брытанія. Фота ад чытача
Лукашэнка сьвядома абвастрае адносіны з Захадам, мяркуе аглядальнік Свабоды Сяргей Навумчык

Учорашнія жорсткія затрыманьні і зьбіцьцё ўдзельнікаў мірных акцыяў па ўсёй краіне, сёньняшні захоп чальца прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Марыі Калесьнікавай сьведчаць, што ўлады не зрабілі высноваў пасьля адносна мяккіх санкцый з боку некаторых краінаў Эўразьвязу.

Альбо наадварот, вырашылі сьвядома ігнараваць думку міжнароднай супольнасьці.
Такая пазыцыя можа тлумачыцца імкненьнем прадэманстраваць Крамлю яшчэ больш выразную антызаходнюю пазыцыю напярэдадні сустрэчы Лукашэнкі з Пуціным, мяркуе аглядальнік Свабоды Сяргей Навумчык
Дзень гораду пройдзе без традыцыйных масавых гуляньняў, паведамляе Менгарвыканкам.

Такое рашэньне прынялі ў сувязі з эпідэмічнай сытуацыяй. Перавагу аддалі лякальным акцыям, выставам, тэматычным урокам, гаворыцца ў канале ўладаў Менску

(фота ілюстрацыйнае)
Радыё Свабода — Беларусь
‼️ Марыю Калесьнікаву выкралі невядомыя Паводле Tut.by, каля 10.05 невядомыя людзі пасадзілі яе ў аўтобус з надпісам «Связь» ля Нацыянальнага мастацкага музэю і зьвезьлі ў невядомым кірунку. Прэс-сакратар Каардынацыйнай рады Антон Раднянкоў сказаў, што Марыя…
Міністэрства ўнутраных справаў, Сьледчы камітэт і Камітэт дзяржаўнага кантролю заяўляюць, што «ня маюць інфармацыі» пра сёньняшняе выкраданьне Марыі Калесьнікавай. Камэнтар Камітэту дзяржаўнай бясьпекі пакуль не ўдалося атрымаць
🔆 Злачыннасьць падае, нагрузка на Сьледчы камітэт зьменшылася, — старшыня СК Наскевіч

На сустрэчы з Лукашэнкам кіраўнік СК Іван Наскевіч заявіў, што Сьледчы камітэт сёлета «спакойна і плянамерна выконвае свае задачы адпаведна прызначэньню».

«Узровень злачыннасьці ў краіне зьнізіўся прыкладна на 8% у параўнаньні з папярэднім годам. Адпаведна, зьменшылася і нагрузка на Сьледчы камітэт», — дадаў ён.

Паводле Наскевіча, зьмянілася структура злачыннасьці, нахіл адбыўся ў бок злачынстваў у сфэры інфармацыйных тэхналёгій
Шукаюць сьведак затрыманьня Насты Захарэвіч

Беларуская асацыяцыя журналістаў просіць адгукнуцца сьведак працы і затрыманьня журналісткі Насты Захарэвіч у суботу на «Жаночым маршы» ў Менску. Яе няма ў даступных сьпісах зьняволеных у ізалятарах — дзе яна, невядома.

Тых, хто бачыў яе на маршы ці ў час затрыманьня, просяць тэлефанаваць на нумар +375 29 785-54-79
Радыё Свабода — Беларусь
Міліцыя з дубінкамі б’е шкло і зьбівае людзей Некалькі міліцыянтаў у цывільным з дубінкамі пабілі шкло ў краме на Нямізе і затрымалі там людзей. Яны таксама жорстка зьбівалі хлопцаў.
У Менску затрымалі айцішніка, які прапаноўваў Лукашэнку зьняцца з выбараў

Мяркуючы па фота, відэа і паведамленьнях у Facebook, айцішнікаў і яшчэ некалькіх удзельнікаў мітынгу груба затрымалі ў сталічнай кавярні O’Petit, якая стала ўчора «героем» навін. Там спрабавалі схавацца ўдзельнікі акцыі пратэсту, якія ўцякалі ад сілавікоў пасьля заканчэньня «Маршу адзінства». Невядомыя ў масках разьбілі ўваходныя дзьверы і затрымалі мітынгоўцаў, у тым ліку Канстанціна Канопку.

У ліпені ён запісаў відэазварот да Лукашэнкі, прапанаваўшы таму вызваліць затрыманых кандыдатаў у прэзыдэнты, а самому зьняцца з выбараў. Таксама ён зьвяртаўся да дзяржаўных службоўцаў з просьбай адмовіцца ад удзелу ў супрацьзаконнай дзейнасьці
Радыё Свабода — Беларусь
Расейскія фэдэральныя каналы праігнаравалі ў сваіх эфірах аўдыёзапіс Ніка і Майка «Першы канал» расейскага грамадзкага тэлебачаньня пра сэнсацыю «Пула Первого» ані ў эфіры, ані на сайце не паведаміў нічога. У сваіх інфармацыйных перадачах пра перахопленую…
🇷🇺 Крэмль упершыню пракамэнтаваў «перахопленую размову» Ніка і Майка

У Крамлі азнаёміліся з запісам тэлефоннай размовы пра Аляксея Навальнага, якая была абнародаваная на беларускай тэлевізіі, заявіў прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітрый Пяскоў.

«Безумоўна, мы мелі магчымасьць лёгка азнаёміцца з матэрыялам СМІ. Ну, напэўна, ня нам меркаваць аб карыснасьці і каштоўнасьці гэтага запісу. Гэта, хутчэй, праца спэцыяльных службаў, што яны і робяць», — сказаў Пяскоў журналістам у панядзелак.

Адказваць на пытаньне пра давер да гэтага запісу Пяскоў ня стаў і спаслаўся ізноў на тое, што гэта праца спэцслужбаў
«Людзі ў цывільным» ходзяць па кватэрах у Новай Баравой

Як перадае «Наша ніва», невядомыя грукаюць у кватэры, жыхары якіх вывешваюць бел-чырвона-белыя сьцягі — Новая Баравая вядомая тым, што сьцягоў там вывешваюць вельмі шмат. Зьвесткі пра візыты «людзей у цывільным» зьяўляюцца ў чатах Новай Баравой, але што гэта за людзі і чаго дакладна яны патрабуюць, невядома
Больш за 170 000 чалавек напісалі ў плятформу «Голас», што пратэставалі 6 верасьня.

МУС Беларусі налічыла 31 тысячу ўдзельнікаў з 42 акцый пратэсту. Міліцыя затрымала 633 чалавекі
Радыё Свабода — Беларусь
Міліцыя з дубінкамі б’е шкло і зьбівае людзей Некалькі міліцыянтаў у цывільным з дубінкамі пабілі шкло ў краме на Нямізе і затрымалі там людзей. Яны таксама жорстка зьбівалі хлопцаў.
🇷🇺 Крэмль назваў зьбіцьцё пратэстоўцаў у Менску і пабітае шкло ў кавярні «хуліганскімі выхадкамі»

Журналіст «Эхо Москвы» спытаўся сёньня ў прэс-сакратара Пуціна Дзьмітрыя Пяскова, ці лічыць Расея трывожным званком тое, што ў нядзелю ў Менску, апранутыя ў цывільную вопратку, білі дубінкамі іншых людзей і разьбілі ўваходныя дзьверы ў кавярню.

Карэспандэнта цікавіла, ці спатрэбіцца Расеі ўводзіць тую самую рэзэрву сілавікоў, ці гэта пакуль ня тое, пра што казаў Уладзімір Пуцін.

Пяскоў: «Не. Безумоўна, гэта нейкія хуліганскія выхадкі. Мы ведаем з заявы нашых беларускіх калег, што яны ўжо правяраюць гэтую інфармацыю, гэтыя здымкі. Спадзяёмся, што ў гэтым выпадку беларускія праваахоўныя органы выканаюць сваю працу».

Па шматлікіх сьведчаньнях, невядомымі людзьмі ў цывільным, якія білі і затрымлівалі ўдзельнікаў мірных акцыяў пратэсту, кіравалі супрацоўнікі праваахоўных ворганаў. Таксама паведамляецца, што дзьверы ў кавярні на праспэкце Пераможцаў разьбіў дубінкай начальнік ГУБАЗіКа, палкоўнік Мікалай Карпенкаў
Радыё Свабода — Беларусь
Міністэрства ўнутраных справаў, Сьледчы камітэт і Камітэт дзяржаўнага кантролю заяўляюць, што «ня маюць інфармацыі» пра сёньняшняе выкраданьне Марыі Калесьнікавай. Камэнтар Камітэту дзяржаўнай бясьпекі пакуль не ўдалося атрымаць
Ціханоўская пра выкраданьне Калесьнікавай: «Улады памыляюцца, калі думаюць, што гэта нас спыніць»

«Улада займаецца тэрорам, па-іншаму гэта не назавеш. Выкраданьне Марыі Калесьнікавай, Антона Раднянкова і Івана Краўцова — гэта спроба сарваць працу Каардынацыйнай рады і запалохаць яе чальцоў. Улады памыляюцца, калі думаюць, што гэта нас спыніць.

Чым больш яны запалохваюць, тым больш людзей будзе выходзіць на вуліцу. Мы працягнем барацьбу, будзем дамагацца вызваленьня ўсіх зьняволеных і правядзеньня новых сумленных выбараў», — заявіла Сьвятлана Ціханоўская
У Магілёве на 810 рублёў аштрафавалі лідэра пратэставых акцыяў

Уладзімера Шанцава судзілі паводле чатырох пратаколаў за ўдзел у несанкцыянаваных акцыях. Шанцаў — старшыня абласной арганізацыі АГП, на мінулых выбарах быў даверанай асобай Сьвятланы Ціханоўскай