6 верасьня ў Сьветлагорску. Фота і відэа чытачоў.
Акцыя салідарнасьці зь Беларусьсю ў Тэхасе, ЗША
Вярхоўны прадстаўнік ЭЗ уражаны беларускімі пратэстамі
Жузэп Бурэль, вярхоўны прадстаўнік ЭЗ у пытаньнях замежнай палітыкі і палітыкі бясьпекі, уражаны беларускімі пратэстамі супраць фальсыфікацыі выбараў.
«Зноў уражальныя масавыя дэманстрацыі ў Менску і іншых гарадах паказваюць рашучасьць беларускага народу дамагчыся сваіх свабодаў, правоў і дэмакратыі. Усё гэта — нягледзячы на арышты, запужваньне і гвалт з боку беларускіх уладаў. Патрэбен усебаковы нацыянальны дыялёг», — напісаў Жузэп Бурэль у сваім твітэры.

Акцыя салідарнасьці з народам Беларусі ў амэрыканскім горадзе Мінэапаліс.
Золатавалютныя рэзэрвы Беларусі ў жніўні рэкордна зьнізіліся
За жнівень золатавалютных рэзэрваў стала меней на 15,8% — гэта амаль 1,4 мільярда даляраў. Цяпер у скарбонцы Беларусі засталося каля 7,5 мільярда даляраў, паведаміў Нацбанк. Асноўная прычына такога зьніжэньня — продаж Нацыянальным банкам валюты на біржавых таргах. https://svabod1.azureedge.net/a/30824701.html

У нядзелю ў Менску затрымалі прадстаўніка страйкаму "Беларуськалію" Сяргея Казельку. Цяпер ён знаходзіцца ў ізалятары ў Жодзіне, паведаміў у сваім тэлеграм-канале страйкам прадпрыемства.
Падтрымаць землякоў на радзіме выйшлі беларусы Санкт-Пецярбургу
У нядзелю затрымалі 633 удзельнікі масавых акцыяў
6 верасьня ў краіне было 42 пратэставыя акцыі, паводле афіцыйных падлікаў МУС. 363 чалавек пакінулі за кратамі да суду

🇪🇺 Санкцыі Эўразьвязу супраць уладаў Беларусі ўступяць у сілу не пазьней за 21 верасьня, — кіраўнік МЗС Чэхіі
Міністар замежных спраў Чэхіі Томаш Пэтршычэк
заявіў, што сьпіс асобаў, якія трапілі пад санкцыі, можа быць дапоўнены.
Паводле міністра, Эўразьвяз ставіць на мэце пачатак перамоваў паміж беларускімі ўладамі і апазыцыяй. Акрамя таго, заявіў ён, кіраўніцтва Беларусі павінна выканаць абавязаньні, якія вынікаюць зь сяброўства краіны ў АБСЭ, і забясьпечыць, у прыватнасьці, дзейнасьць на тэрыторыі краіны місіі гэтай міжнароднай арганізацыі