Радыё Свабода — Беларусь
18.4K subscribers
48.4K photos
7.51K videos
2 files
37.8K links
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Download Telegram
Журналісту Паўлу Мажэйку і адвакатцы Юліі Юргілевіч прысудзілі па 6 гадоў зьняволеньня

Па выніках разгляду справы Юліі Юргілевіч прысудзілі 6 гадоў калёніі агульнага рэжыму, Паўлу Мажэйку — 6 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму.

Юлію і Паўла абвінавачвалі па ч. 2 арт. 361-4 КК за «іншае садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці, зьдзейсьненае паўторна, групай асобаў па папярэдняй змове»:

https://smarturl.click/0Xd5
«Беларускамоўныя рызыкуюць здароўем і нават жыцьцём», — мовазнаўца Вячорка пра моўны закон і рэчаіснасьць

У Беларусі зьмянілі закон «Аб мовах». Сярод іншага, скасавалі права вучыцца на мовах нацыянальных мяншыняў і прыбралі патрабаваньне для кіраўнікоў сыстэмы адукацыі валодаць беларускай мовай. Пра моўную сытуацыю выказваецца беларускі мовазнаўца Вінцук Вячорка.

🎥 Відэа: https://youtu.be/LD_vA7WfEDM
«Паўстаньне 1863–1864 гадоў было суцэльнай катастрофай», — гісторык Алег Латышонак

У рамках рубрыкі «Гісторыя на Свабодзе» працягваем размову зь беларускім гісторыкам у Польшчы, прафэсарам Алегам Латышонкам. Сёньня гаворым пра шляхту, нараджэньне беларускай нацыянальнай ідэі і паўстаньне 1863 — 1864 гадоў.

«Тое, што Каліноўскі зрабіў, для беларусаў вельмі важнае — ягоная публіцыстыка. Але паўстаньне было суцэльнай катастрофай. Яно выкапала вялікі роў паміж католікамі і праваслаўнымі. Яно зруйнавала беларускае школьніцтва, якое было ўжо ўведзенае», — перакананы гісторык:

https://smarturl.click/56bo
10 нязручных пытаньняў пра палітвязьняў да ініцыятаркі 12-гадзіннага маратону салідарнасьці

29 ліпеня пройдзе 12-гадзінны онлайн-маратон салідарнасьці з палітвязьнямі «Нам ня ўсё адно!», каб сабраць грошы для палітычных зьняволеных і іх сем’яў. На 10 нязручных пытаньняў пра палітвязьняў адказвае ініцыятарка маратону салідарнасьці, былая палітзьняволеная, прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінэту ў сацыяльных пытаньнях Вольга Гарбунова:

🎥 Відэа: https://youtu.be/mGHBpgJFGqo
Літва можа спыніць аўтобусныя перавозкі зь Беларусьсю

Міністэрства транспарту Літвы зьвярнулася ў Дэпартамэнт дзяржаўнай бясьпекі з просьбай ацаніць рызыкі, якія нясуць у сабе пасажырскія аўтобусныя зносіны зь Беларусьсю. Калі Дэпартамэнт пацьвердзіць асьцярогі ведамства пра небясьпеку, пасажырскія перавозкі могуць скараціць ці нават адмяніць цалкам.

Цяпер паміж Беларусьсю і Літвой дзейнічае 66 пасажырскіх аўтобусных маршрутаў, якія ажыцьцяўляюць 11 літоўскіх і 22 беларускія перавозчыкі:

https://smarturl.click/YVQV
Вагнэраўцы прыехалі да дзяцей з ваенна-патрыятычнага клюба «Рысь» у Менску

Зь імі быў камандуючы ўнутранымі войскамі Мікалай Карпянкоў. Відэа сустрэчы апублікавала ў сваім тэлеграм-канале прапагандыстка ТВ «Беларусь 1» Ксенія Лебедзева.

ПВК «Вагнэр» — расейскі неафіцыйны вайсковы падразьдзел, які ўдзельнічае ў наземных апэрацыях у Сырыі, Афрыцы, Лацінскай Амэрыцы і ў вайне з Украінай. Арганізацыю падазраюць у шматлікіх ваенных злачынствах як ва Ўкраіне, так і ў іншых краінах, дзе яна дзейнічае.
Галоўнае за 26 ліпеня

👨🏻‍⚖️ Журналісту Паўлу Мажэйку і адвакатцы Юліі Юргілевіч прысудзілі па 6 гадоў зьняволеньня

🇪🇺 Новыя санкцыі ЭЗ адносна Беларусі — забарона на экспарт зброі і тавараў падвойнага прызначэньня

Вярхоўны суд зьліквідаваў КХП БНФ, на чарзе Партыя БНФ і «Зялёныя»

🏡З больш як 3 тысяч аграсядзіб у Беларусі перарэгістрацыю прайшла толькі палова

👫 З пачатку 2023 году беларуская эканоміка страціла амаль 25 тысяч працаўнікоў

✍🏻 Міжнародны расьсьледніцкі праект расказаў, хто ачоліў «Вагнэр» у Беларусі

📸 Ня менш за 750 адзінак тэхнікі знаходзіцца ў лягеры вагнэраўцаў каля Асіповічаў. ФОТА

🇱🇹 Літва можа спыніць аўтобусныя маршруты зь Беларусьсю
Як рэжым Лукашэнкі сьцірае памяць пра Кастуся Каліноўскага

У Менску закрылі бар «Каліноўскі», у Старых Дарогах у прыватным музэі Анатоля Белага зьнік барэльеф у гонар Каліноўскага, на гістфаку БДУ зьнішчылі керамічнае пано Каліноўскага і яго паўстанцаў, у Горадні загадкава зьнік памятны знак у гонар паўстанцаў. Крыніцы Свабоды сьцьвярджаюць, што падчас праверкі бібліятэчных фондаў загадана схаваць глыбока ў архівы ўсе кнігі пра паўстаньне 1863 году і асобу Каліноўскага.

Расказваем, чаму памяць пра антырасейскае паўстаньне 1863 году і яго лідэра становіцца настолькі нязручнай для беларускага афіцыёзу:

🎥 ВІДЭА: https://youtu.be/e7aGqfLvHeo
Кватэру Ціханоўскіх у Менску прадалі з трэцяй спробы

На аўкцыёне «БелЮрЗабесьпячэньне» 26 ліпеня прадалі трохпакаёвую кватэру Сяргея і Сьвятланы Ціханоўскіх у Менску. Да таргоў дапусьцілі дваіх удзельнікаў, якія некалькі разоў перабівалі стаўкі адзін аднаго. У выніку кватэру прадалі даражэй за першапачатковы кошт — ён перавысіў 203 тысячы рублёў:

https://smarturl.click/E9bL
Цэнтар права і дэмакратыі Justice Hub: колькасьць ахвяраў рэпрэсіяў у Беларусі перавышае 136 тысячаў чалавек

Аўтары дакладу «Адказнасьць за злачынствы супраць чалавечнасьці ў Беларусі: фактычныя дадзеныя і прававы аналіз» лічаць дастатковым меркаваць, што ў краіне «ўчыняюцца наступныя злачынствы супраць чалавечнасьці: пазбаўленьне волі, катаваньні, забойствы, згвалтаваньні і іншыя цяжкія формы сэксуальнага гвалту, гвалтоўныя зьнікненьні, перасьлед і дэпартацыя»:

https://smarturl.click/xeDJ
Ва Ўкраіне часткова дазволілі спартоўцам выступаць у спаборніцтвах зь беларусамі і расейцамі

Міністэрства моладзі і спорту Ўкраіны зьмяніла тэкст загаду аб забароне на ўдзел украінскіх спартоўцаў у спаборніцтвах, дзе прысутнічаюць атлеты з Расеі ці Беларусі. Цяпер украінцам забаронены ўдзел толькі спаборніцтвах, дзе расейцы і беларусы выступаюць пад дзяржаўнымі сьцягамі.

Ранейшая рэдакцыя закону ставіла пад пагрозу ўдзел Украіны ў Алімпіядзе 2024 году ў Парыжы, бо Міжнародны алімпійскі камітэт дазволіў беларускім і расейскім спартоўцам адбірацца і выступаць на Гульнях у нэўтральным статусе.

https://smarturl.click/8968
«Рэжым хоча, каб палітвязьні сталі звычайнымі крымінальнікамі без падтрымкі»

29 ліпеня пройдзе 12-гадзінны онлайн-маратон салідарнасьці з палітвязьнямі «Нам ня ўсё адно!», каб сабраць грошы для палітычных зьняволеных і іх сем’яў.

На дзесяць нязручных пытаньняў пра палітвязьняў адказвае ініцыятарка маратону салідарнасьці, былая палітзьняволеная Вольга Гарбунова.

📃 Тэкст: https://smarturl.click/56BD
🎥 Відэа: https://youtu.be/mGHBpgJFGqo
👆🏻 Запытайся ў Дубаўца. Ці трэба і як дэмакратычная апазыцыя павінна адрэагаваць на публікацыю фільму з тварамі пратэстоўцаў?

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

— Гэта пытаньне адказнасьці. Паказ фільму нясе пагрозу тым, хто ў Беларусі. І рэагаваць на гэта павінен наш умоўны ўрад у выгнаньні. Аднак калі гэты ўрад праводзіць выніковую замежную палітыку, дык унутранай палітыкі амаль не відаць. Няма выразнай суб’ектнасьці інстытуцыяў і мэханізмаў іх дзейнасьці. Складваецца ўражаньне, што тыя, хто павінен кіраваць працэсамі ў межах той беларускай супольнасьці, што вымушаная была пакінуць краіну, дзейнічаюць
як аматары.

На маю думку, якраз з заяўленай адказнасьці людзей ураду ці суду (які мусіць быць у гэтай мадэлі дзяржавы) трэба пачынаць гаворку пра адказнасьць публікатараў фільму.

Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669
Калі народ мае права на волевыяўленьне. Да 33-й гадавіны Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце

Дэклярацыю прыняў 27 ліпеня 1990 году Вярхоўны Савет БССР 12-га скліканьня. Яна набыла статус канстытуцыйнага закону 25 жніўня 1991 году, што азначала абвяшчэньне незалежнасьці ўжо дэ-юрэ.

Канстатацыя гэтага факту ў той ці іншай форме ёсьць ва ўсіх сучасных падручніках па гісторыі Беларусі — нават цяпер, калі словы «сувэрэнітэт» і «незалежнасьць» гучаць усё радзей, саступіўшы месца тэрміну «саюзная дзяржава». Наўрад ці варта зьдзіўляцца, калі празь нейкі час і само прыняцьце Дэклярацыі будзе выкрасьленае з афіцыйнай гісторыі. Прэцэдэнт ужо ёсьць: 27 ліпеня як Дзень Незалежнасьці не адзначаецца больш як два дзесяцігодзьдзі.

Сяргей Навумчык піша аб палітычным значэньні падпісаньня Дэклярацыі.

https://smarturl.click/72Jl
Міністэрства здароўя прыпыніла дзеяньне ліцэнзіі «Новага зроку»

Мэдычны цэнтар «Новы зрок» пазбавіўся ліцэнзіі на дзейнасьць, у тым ліку зьвязаную з абаротам наркатычных сродкаў, псыхатропных рэчываў і іх прэкурсараў. У працы цэнтру Дэпартамэнт фінансавых расьсьледаваньняў КДК знайшоў парушэньні заканадаўства аб ліцэнзаваньні.

«Новы зрок» нібыта падаў падробленыя дакумэнты. КДК паведамляе, што кваліфікаваным афтальмолягам і іншым супрацоўнікам мэдычных цэнтраў «Новы зрок» «прапануюць працу ў арганізацыях дзяржаўнай сыстэмы аховы здароўя».

У красавіку Дзяржкантроль заявіў, што падазрае «Новы зрок» ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў. На ўладальніка і чатырох супрацоўнікаў клінікі завялі крымінальную справу.

Сьледзтва сьцьвярджае, што пяць гадоў кіраўніцтву і спэцыялістам цэнтру выплачвалі «заробкі ў канвэртах». Агулам нібыта каля 50 чалавек атрымлівалі заробак такім чынам, абыходзячы падаткі.
Журналіста-палітвязьня Івашына перавялі на турэмны рэжым таемным судом у калёніі

Гэта вынікае з адказу начальніка магілёўскай папраўчай калёніі № 15, які прышоў маці Дзяніса Людміле Івашынай. Пра суд, які пастанавіў перавесьці журналіста з калёніі на строгі турэмны рэжым, ня ведалі ні родныя, ні ягоны адвакат.

У лісьце ад 18 ліпеня паведамляецца, што над Дзянісам Івашыным адбыўся суд і што рашэньне выносіў суд Кастрычніцкага раёну Магілёву. Дата суда не ўказаная.

Журналіста праекту InformNapalm і газэты «Новы час» Дзяніса Івашына асудзілі на 13 гадоў і 1 месяц калёніі ўзмоцненага рэжыму за «ўмяшаньне ў дзейнасьць супрацоўніка ўнутраных спраў» і «здраду дзяржаве». Сярод расьсьледаваньняў Івашына былі і матэрыялы пра колішніх супрацоўнікаў украінскага «Беркуту», якія ўцяклі з Украіны ў Беларусь і паступілі на дзяржаўную службу.
На Радзе Бясьпекі ААН заявілі, што Расея вывезла ў Беларусь пад выглядам «аздараўленьня» 3 тысячы ўкраінскіх дзяцей

Пра гэта сказаў сталы прадстаўнік Украіны пры ААН Сяргей Кісьліца. Ён падкрэсьліў, што ўкраінскіх дзяцей «падвяргаюць антыўкраінскай індактрынацыі і прапагандзе, накіраванай на выхаваньне нянавісьці да Ўкраіны, яе мовы, культуры і гісторыі».

https://smarturl.click/b1el
Радыё Свабода — Беларусь
Міністэрства здароўя прыпыніла дзеяньне ліцэнзіі «Новага зроку» Мэдычны цэнтар «Новы зрок» пазбавіўся ліцэнзіі на дзейнасьць, у тым ліку зьвязаную з абаротам наркатычных сродкаў, псыхатропных рэчываў і іх прэкурсараў. У працы цэнтру Дэпартамэнт фінансавых…
Клініка «Новы зрок» заявіла, што пакідае беларускі рынак

«Рашэньнем Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь з 28 ліпеня 2023 году сетка клінік „Новы зрок“ цалкам спыняе сваю працу і пакідае рынак Рэспублікі Беларусь. Прычына — нібыта дапушчаныя 13 гадоў таму памылкі пры ліцэнзійных патрабаваньнях пры падачы дакумэнтаў. Прыносім прабачэньні нашым пацыентам, якім не пасьпеем аказаць бездакорную кваліфікаваную дапамогу.

Больш за 20 гадоў працы, 0 ускладненьняў, новыя тэхналёгіі. Усё было зроблена для людзей Рэспублікі Беларусь. Гэтае рашэньне ня наша, а рашэньне ліцэнзійнага органу, і мы абавязаны яму падпарадкавацца», — напісала клініка на сваім афіцыйным сайце.
БРЦ: у вагнэраўцаў у Беларусі скараціліся заробкі і зьявіліся праблемы з адпачынкам

Беларускі расьсьледніцкі цэнтар (БРЦ) высьветліў, што абмяркоўваюць сваякі вагнэраўцаў, якія прыехалі ў Беларусь.

Гэта стала магчымым пасьля далучэньня журналіста цэнтру ў закрытыя каналы сваякоў наймітаў ПВК «Вагнэр».

https://smarturl.click/meV5
Асуджаны на 3 гады калёніі навуковец Адамаў ажаніўся ў СІЗА-1

24 лiпеня навукоўца Юрыя Адамава прызналi вiнаватым па артыкуле «Фінансаваньне экстрэмісцкай дзейнасьці». 26 лiпеня палітвязень зарэгістраваў шлюб у СIЗА-1.

«Калi мы ня можам уплываць на вонкавыя абставiны, мы выбiраем, што ў iх рабiць», — напісала жонка Адамава ў сацыяльных сетках.

Юры Адамаў вучыўся тэарэтычнай фізыцы ў БДУ, пасьля атрымаў PhD у Ангельшчыне на кірунку «фізыка кандэнсаваных станаў». Ён рабіў Postdoctoral-дасьледаваньне ў Брукгэйвэнскай нацыянальнай лябараторыі (штат Нью-Ёрк, ЗША) аб удасканаленьні лікавага мадэляваньня для моцна карэляваных сыстэмаў. І яшчэ адно Postdoctoral-дасьледаваньне ў тэорыі фізыкі кансэндаваных станаў у Тэхаскім унівэрсытэце A&M (ЗША).

Яго асудзілі за ахвяраваньні фондам BySol і ByHelp.