Радыё Свабода — Беларусь
17.4K subscribers
50K photos
7.63K videos
2 files
39.4K links
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Download Telegram
«Мэдыцына ў сфэры афтальмалёгіі адкоціцца гадоў на 20 назад на працягу паўгода». Заснавальнік «Новага зроку» пра пазбаўленьне клінікі ліцэнзіі

«Магу сказаць, што гэтае рашэньне Мінздароўя прынятае нават не міністрам. Мы бачым руку выканаўцаў, але дакладна ведаем, хто замовіў», — заявіў заснавальнік «Новага зроку» Алег Каўрыгін у размове з @Zerkalo_io. На ягоную думку, «абліць брудам — гэта тыповы мэтад пэўных супрацоўнікаў [сілавых структур]» (гаворка пра абвінавачваньні ў падробцы дакумэнтаў).

Каўрыгін называе гэта рашэньне «забаронай на працу», празь якую калектыў з 500 чалавек будзе вымушаны зьехаць зь Беларусі. Між тым, сетка клінік «Новы зрок» апэравала да траціны ўсіх беларускіх пацыентаў, якія мелі патрэбу ў лекаваньні:

https://smarturl.click/72Z7
«Беларускі Гаюн»: 12-я калёна ПВК «Вагнэр» прыбыла ў Беларусь, у ёй яшчэ больш бронеаўтамабіляў

У калёне сама меней 50 адзінак аўтамабільнай тэхнікі: 5 бронеаўтамабіляў «Шчука» («Чакан»), 3 бензавозы, аўтобус, 17 фураў, мін. 3 тралы (перавозяць экскаватар, бензавоз і бронеаўтамабіль «Шчука»), 6 КамАЗаў (тэнт), 2 «буханкі», пікапы і легкавыя аўто, піша @Hajun_BY.
📚 Зьявіўся новы беларускі літаратурны партал bellit.info

Рэсурс, які паўстаў з ініцыятывы Міжнароднага саюза беларускіх пісьменьнікаў, будзе зьмяшчаць актуальную інфармацыю пра падзеі ў літаратурным сьвеце, і фармаваць віртуальную энцыкляпэдыю беларускай літаратуры:

https://smarturl.click/QEX0
Як выжываць у беларускай турме? Парады былога палітвязьня, журналіста Свабоды

Кніга пра 9-месячны турэмны тэрмін журналіста Свабоды, былога палітвязьня Алега Грузьдзіловіча з малюнкамі аўтара выйшла ў сэрыі «Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе». Алег расказвае, чаму і для каго напісаў гэтую кнігу, і дае парады, як выжываць у турме:

🎥 ВІДЭА: https://youtu.be/44Zw1rnTa1w
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
За што ўлады перасьледавалі жонак паўстанцаў 1863-1864 гадоў

Цяпер улады штрафуюць беларусаў за нацыянальныя тату і «крамольную» вопратку, але нешта падобнае ўжо было ў гісторыі, калі беларускія землі былі ў складзе Расейскай імпэрыі. Расказвае журналіст Свабоды Дзьмітры Гурневіч.
Вярхоўны суд ліквідаваў Беларускую партыю «Зялёныя»

«Гэта быў у нейкай ступені гістарычны працэс, бо на ім была тэчка з дакумэнтамі, пачынаючы з 1994 году», — расказала @pozirkonline крыніца ў партыі.

20 ліпеня Вярхоўны суд ліквідаваў апазыцыйную Кансэрватыўна-хрысьціянскую партыю - БНФ, 24-га — праўладную Беларускую патрыятычную партыю. 31 ліпеня суд будзе разглядаць пазоў аб ліквідацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады, 14 жніўня — Партыі БНФ.
Галоўнае за 27 ліпеня

🗣 На Радзе Бясьпекі ААН заявілі, што Расея вывезла ў Беларусь 3 тысячы ўкраінскіх дзяцей

🧑🏻‍⚕️ Міністэрства аховы здароўя прыпыніла ліцэнзію клінікі «Новы зрок». У клініцы заявілі пра сыход зь Беларусі 

🛻 У Беларусь прыбыла 12-я калёна вагнэраўцаў, бронеаўтамабіляў у ёй яшчэ болей

Вярхоўны суд зьліквідаваў Беларускую партыю «Зялёныя»

👬 Навіны палітвязьняў: Зьмітра Дашкевіча зьмясьцілі ў карцар, а Анджэя Пачобута — у ШЫЗА

👮🏻‍♂️ Сілавікі заявілі пра першага затрыманага ўдзельніка фільму Delfi аб пратэстах 2020 году. Хроніка перасьледу
«Гэтыя сьведчаньні павінны застацца ў гісторыі». У Вільні прэзэнтавалі кнігу журналіста Свабоды Алега Грузьдзіловіча пра жыцьцё за кратамі

Сёньня ў Вільні ў Беларускім доме адбылася прэзэнтацыя кнігі Алега Грузьдзіловіча «Мае турэмныя муры», якая выйшла ў сэрыі «Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе». У ёй журналіст расказвае пра зьняволеньне, рэпрэсіі, этапы, катаваньні і жыцьцё палітвязьняў. Кнігу ілюструюць малюнкі аўтара. Рэпартаж з прэзэнтацыі (+ 📸фота):

https://smarturl.click/oe3B
Зьявіўся сайт зь вялікай калекцыяй фільмаў на беларускай мове

Праект «Кінакіпа» стварыў сайт kinakipa.site, на якім зьбіраюць фільмы і сэрыялы па-беларуску: гэта збольшага замежныя фільмы зь беларускай агучкай або субтытрамі, але ёсьць і арыгінальныя беларускія стужкі. Агулам стужак на сайце больш за 700, зь іх больш за 40 — сэрыялы.

Сярод навінак — агучаныя па-беларуску сэрыялы «Апошнія з нас», «Дом цмока», «Вядзьмар», «Мандалорац», «Гамбіт каралевы», кінастужкі з субтытрамі: «Доктар Стрэндж у мультысусьвеце вар’яцтва» і «Тор: Каханьне і Гром». Ёсьць у калекцыі і добра вядомыя гледачам «Гары Потэр», «Глядыятар», «Матрыца», «Амэлі», «Інтэрстэлар», «Палёт над гняздом зязюлі» і шмат якія іншыя фільмы.
Былога журналіста Ігара Карнея перавялі ў СІЗА

Пра гэта паведаміла ў Фэйсбуку дачка Ігара Карнея Паліна. Яго ня выпусьцілі пасьля 10 содняў арышту.

Ігара Карнея затрымалі 17 ліпеня ў Менску і арыштавалі на 10 содняў, ён знаходзіўся ў ізалятары на Акрэсьціна. У яго дома правялі ператрус.
Хто і як дапамагае палітзьняволеным беларусам і іх родным

29 ліпеня незалежныя мэдыя Беларусі аб’яднаюцца ў 12-гадзінным онлайн-маратоне салідарнасьці «Нам ня ўсё адно!», каб сабраць грошы для палітычных зьняволеных і іх сем’яў.

Сабралі сьпіс асноўных фондаў і арганізацый, якія дапамагаюць беларускім палітзьняволеным і іх сем’ям.

https://smarturl.click/0XJ7
Супольнасьць ЛГБТК+ у Беларусі па-ранейшаму стыгматызуецца — дасьледаваньне

Дасьледаваньне праводзіла ініцыятыва «Гэта АКЕЙ» праз інтэрнэт шляхам глыбіннага інтэрвію сярод 435 суайчыньнікаў, якія пражываюць у Беларусі і за мяжой. Беларусы, якія ўдзельнічалі ў апытаньні, настойвалі, што гомасэксуальныя пары не павінны публічна выказваць свае пачуцьці.

https://smarturl.click/zeMJ
👆🏻 Запытайся ў Дубаўца. Куды можа пайсьці выпускнік журфаку, калі ўласна журналістыкі ў Беларусі не засталося?

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

— Сытуацыя падобная да той, што была ў савецкія часы, калі журналісты ішлі працаваць у «партыйную прэсу», бо іншай не было. Галоўнае тут застацца чалавекам і, як той казаў, ня ўдзельнічаць у подласьці. Ішлі на тэхнічныя пасады, пісалі пра культуру, разьвівалі эзопаву мову. Іншы раз удавалася зьмясьціць рэцэнзію на «няправільны» спэктакаль або кнігу, расказаць пра «няправільнага» забытага земляка... Падтэкст і стыль — вось дзейсны спосаб разбураць жалезабэтон прапаганды і важная місія сапраўднага журналіста. Перад інтэлектуальнай перавагай аўтара часьцяком пасуе і цэнзар, і амбітны дубаломны рэдактар.

Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669
Перамовы, у выніку якіх Лукашэнка вызваліў бы палітвязьняў, малаверагодныя, — экспэртка Кацярына Глод

Палітычны аналітык, супрацоўніца Цэнтру аналізу эўрапейскай палітыкі зь Лёндану адказвае на пытаньні Свабоды, чаму Эўразьвяз пасьля гадавога перапынку прымае новыя санкцыі супраць менскага рэжыму, расказвае, як ставяцца заходнія палітыкі і экспэрты да ролі Лукашэнкі ў вайне, і скептычна выказваецца пра магчымасьць перамоваў зь Менскам наконт палітвязьняў.

https://smarturl.click/QEJp
Кіраўнік МУС Польшчы: на сёньня няма ніякіх умоваў, каб вызваліць Пачобута

Міністар унутраных справаў Польшчы Марыюш Каміньскі заявіў, што беларускі бок не ідзе насустрач у справе вызваленьня палітвязьня Анджэя Пачобута.

https://smarturl.click/ML9V
Лукашэнка прызначыў міністраў ЖКГ і транспарту

Аляксей Ляхновіч прызначаны міністрам транспарту і камунікацый, а Генадзь Трубіла — міністрам жыльлёва-камунальнай гаспадаркі.

5 ліпеня пры загадкавых абставінах пайшоў з жыцьця папярэдні міністар транспарту 47-гадовы Аляксей Аўраменка.
Беларуская моладзь: выбар паміж Салаўёвым і Кацам. Вынікі апытаньня Chatham House

Якімі пазнавальнымі мэдыяасобамі захапляецца беларуская моладзь? Як яна ставіцца да вайны ва Ўкраіне і да ўдзелу ў ёй беларускага войска? Ці мяняецца стаўленьне беларусаў да разьмяшчэньня ў Беларусі расейскай ядзернай зброі?

На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста на канале Свабода Premium адказвае кіраўнік праекту «Беларуская ініцыятыва» брытанскага дасьледчага цэнтру Chatham House Рыгор Астапеня.

https://smarturl.click/aw1d