Радыё Свабода — Беларусь
18.6K subscribers
48.1K photos
7.48K videos
2 files
37.5K links
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Download Telegram
«Лягер ля Асіповічаў увесь час пашыраецца», — родныя вагнэраўцаў пра іх жыцьцё пасьля мяцяжу і знаходжаньне ў Беларусі

«Іх не выпускаюць з тэрыторыі, яны ня ходзяць у крамы, — кажа сваячка аднаго ў вагнэраўцаў. — Лягер ПВК у раёне Асіповічаў. Кажа, што пастаянна пашыраецца». Наімітам ПВК «Вагнэра» абяцаюць ваенную падрыхтоўку на беларускіх палігонах, а потым — удзел у войнах у Сырыі і Афрыцы. Журналісты паразмаўлялі са сваякамі вагнэраўцаў:

👉🏻 https://smarturl.click/MLoE

Паводле @Hajun_BY, сёньня ў Беларусь прыбыла 11-я калёна ПВК «Вагнэр», упершыню — з бронеаўтамабілямі. У ёй 1 УАЗ-Патрыёт, пазадарожнік, 6 бронеаўтамабіляў «Шчука» («Чакан»), 11 фур, 6 цягачоў (на паўпрычэпах — 6 экскаватараў і 1 ГАЗэль), 2 Уралы-4320 і 2 КамАЗы.
Галоўнае за 25 ліпеня

✍🏻 У Беларусі скарэктавалі закон «Аб мовах», скасаваўшы права вучыцца на мовах нацыянальных мяншыняў

👬 Вагнэраўцы пачалі падрыхтоўку сапэраў, хімікаў, а таксама байцоў унутраных войскаў Беларусі

🗣 У МНС Беларусі заявілі пра гатоўнасьць да ўзброенага канфлікту

У Беларусі ліквідуюць арганізацыю ўкраінскай дыяспары

👮🏻‍♂️ Хроніка перасьледу: Палітвязьню Прапольскаму дадалі яшчэ 1,5 года калёніі за тое, што «ляжаў на падлозе ШЫЗА»; навукоўцу Юрыю Адамаву за данаты прысудзілі 3 гады калёніі
Колішні банк «гаманца Лукашэнкі» вырашылі канчаткова закрыць

Акцыянэры вырашылі закрыць крэдытна-фінансавую арганізацыю «ОптіКурс», якая ўзьнікла трохі больш за год таму на месцы «Абсалютбанка», што трапіў пад амэрыканскія санкцыі як актыў бізнэсоўца Мікалая Вараб’я — «энэргетычнага гаманца» Лукашэнкі. Санкцыі ўвялі за падтрымку рэжыму, які ўчыніў жорсткія рэпрэсіі супраць удзельнікаў пратэстаў 2020-га.

У пытаньнях пагашэньня крэдытаў і выкананьня іншых узаемных абавязаньняў кліентам «ОптіКурс» раяць камунікаваць з новым уласьнікам, але хто ён — пакуль невядома:

https://smarturl.click/xeGn
«Афіцыйна база там не адкрытая, набору няма». Што расказаў вэрбавальнік «Вагнэра» пра базу ў Беларусі

«Набор у ПВК „Вагнэр“ прыпынены», — адказаў на запыт Reform.by вэрбавальнік ПВК і ўдакладніў, што набор будзе пазьней. На пытаньне, ці можа грамадзянін Беларусі наўпрост зьвярнуцца да прадстаўніка ПВК у Беларусі ці прыехаць на базу ў вёску Цэль, вэрбавальнік адказаў адмоўна, бо «афіцыйна база яшчэ не адкрытая».

У Беларусі прадугледжаная крымінальная адказнасьць як за вэрбаваньне наймітаў, гэтак і за наёмніцтва.

https://smarturl.click/awab
Беларускі пранкер Уладзіслаў Бохан разаслаў у смаленскія школы паведамленьне з заклікам паўдзельнічаць у фэйкавай акцыі аб «прысваеньні яму званьня „героя Расеі“»

Пра гэта ён расказаў у сваім тэлеграм-канале. Пранкер прапанаваў супрацоўнікам школ зрабіць фота зь нібыта «героем перамогі», які загінуў на вайне ва Ўкраіне, і даслаў ім сваё фота. У выніку настаўнікі некалькіх школ Смаленскай вобласьці сфатаграфаваліся з партрэтам Бохана і плякатамі «Ў вас верыць уся Расея» і «Ўладзіслаў — наш герой».
Заходнія краіны перададуць Украіне сродкі і абсталяваньне для разьмінаваньня тэрыторыі

Партнэры Ўкраіны абавязаліся выдзеліць краіне 244 мільёны даляраў на дадатак да спэцыяльнага абсталяваньня для гуманітарных патрэб дзеля разьмінаваньня тэрыторыі. Пра гэта 25 ліпеня заявіла першы віцэ-прэм’ер Украіны Юлія Сьвірыдзенка.

Па зьвестках Дзярждэпартамэнту ЗША, праверкі на наяўнасьць выбуховых рэчываў патрабуюць 160 тыс кв. км украінскай тэрыторыі. 

https://smarturl.click/ped2
Подпісу Лукашэнкі не паказалі. Заключныя фрагмэнты кнігі Алега Грузьдзіловіча

«„Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь аб памілаваньні…“

Словы льюцца прыблізна такія, але дакладны тэкст у галаве не застаецца. Затое памятаю, што адразу ўсьвядоміў: гэта пра мяне, і прашэньне аб памілаваньні сапраўды падпісанае. Уфф… Вяртаецца нармальны зрок, бачу перад сабой сымпатычную бляндынку, праўда, у пагонах. Усьміхаюся: „А подпіс Лукашэнкі пакажаце?“»

Пра свой дзевяцімесячны турэмны досьвед апавядае журналіст Свабоды Алег Грузьдзіловіч у кнізе «Мае турэмныя муры», якая выйшла ў сэрыі «Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе».

🔸27 ліпеня ў Беларускім доме ў Вільні (вуліца Віленская, 20) адбудзецца прэзэнтацыя кнігі.

https://smarturl.click/L9LW
👆🏻 Запытайся ў Дубаўца. Праз рэпрэсіі ці ня будзе наша гуманітарная навука незваротна адкінутая назад?

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

— Парадаксальная рэч. Людзі навукі ў турмах і выгнаньні вольныя ад тых „чырвоных сьцяжкоў“, якімі былі абкладзеныя ў сваіх акадэмічных кабінэтах. Сёньня з усёй вастрынёй бачыш, у якім загоне апынулася „афіцыйная“ гуманістыка за гэтыя 30 гадоў. Зьнішчаная БелЭн, здэградаваныя акадэмічныя інстытуты… Але, выключаныя з рамак афіцыёзу, навукоўцы нават у турмах, пры ўсім гэтым ціску, мысьляць і пішуць кнігі. Падобнае і з выгнанцамі. Мяркуючы з рассылак навуковых працаў, з узроўню дыскусій і асьветніцкіх праграм… Ясна, што многіх спасьціг цяжкі лёс, але што да гуманістыкі, насуперак гэтаму, складваецца ўражаньне прадуктыўнага росту.

Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669
Паважаць дзяржаўныя сымбалі, не парушаць парадку. Мінспорту зацьвердзіла патрабаваньні для экскурсаводаў

На Нацыянальным праўным партале Беларусі апублікавалі пастанову Міністэрства спорту і турызму з новымі патрабаваньнямі для экскурсаводаў. Усяго ў дакумэнце 21 патрабаваньне.

https://smarturl.click/RxOJ
«Эканамічна Беларусь у лепшым выпадку можа разьлічваць на стагнацыю», — эканаміст Крук

Як і чаму Беларусь ператвараецца ў краіну ўчорашняга дня, у інтэрвію Свабодзе разважае эканаміст з цэнтру BEROC Зьміцер Крук. https://smarturl.click/MLOa
Сілавікі заявілі пра затрыманьне былога мадэратара канала «Страна для жизни», які вярнуўся ў Беларусь

Супрацоўнікі ГУБАЗіК сьцьвярджаюць, што мужчына на некаторы час выяжджаў за мяжу, а потым вярнуўся, паведамляюць праваабаронцы.

Паводле сілавікоў, затрыманы «не пакаяўся і не зьвярнуўся ў камісію па вяртаньні».

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць, што затрымалі «былога мадэратара канала „Страна для жизни“», які нібыта ўдзельнічаў у «арганізацыі масавых беспарадкаў» і разьмяшчаў у інтэрнэце «экстрэмісцкую сымболіку».

Фота: «Вясна»
Вярхоўны суд зьліквідаваў КХП БНФ, на чарзе Партыя БНФ і «Зялёныя»

Вярхоўны суд разглядае пазовы аб ліквідацыі палітычных партый, якія не адпавядаюць патрабаваньням новага закону: пазоў аб ліквідацыі Сацыял-дэмакратычнай партыі народнай згоды ён будзе разглядаць 9 жніўня, Партыі БНФ — 14 жніўня.

Правацэнтрысцкая Партыя БНФ дзейнічае са жніўня 1993 году, яна зьяўляецца пасьлядоўніцай грамадзкага руху «Беларускі народны фронт „Адраджэньне“». Лідэр партыі Рыгор Кастусёў у верасьні 2022-га быў асуджаны на 10 гадоў у рамках палітычна матываванай «справы змоўшчыкаў». Праваабаронцы лічаць яго палітвязьнем.

Сацыял-дэмакратычная партыя народнай згоды прытрымліваецца левацэнтрысцкай сацыял-дэмакратычнай ідэалёгіі, зарэгістраваная ў траўні 1997 году. Праваабаронцы, якія манітораць выбарчыя працэсы ў Беларусі, адносяць яе да праўладных партый.
Ваявалі ў «Вагнэры», па кантракце і ў казацкіх войсках. Што вядома пра выхадцаў зь Беларусі, якія загінулі ва Ўкраіне

Каманда ІТ-спэцыялістаў, якія стварыла адмысловы антываенны праект pоtеru.nеt, сабрала зьвесткі пра выхадцаў зь Беларусі і беларускіх грамадзян, якія ваявалі ў складзе прыватнай вайсковай кампаніі «Вагнэр» і рэгулярных расейскіх войскаў і загінулі ва Ўкраіне.

У базе pоtеru.nеt, сабранай валянтэрамі з адкрытых крыніц, ёсьць інфармацыя пра дзевяць выхадцаў зь Беларусі, якія загінулі на вайне ва Ўкраіне.

https://smarturl.click/ML0a
Міжнародны расьсьледніцкі праект расказаў, хто ачоліў «Вагнэр» у Беларусі

Міжнародны расьсьледніцкі праект All Eyes On Wagner, створаны некамэрцыйнай францускай арганізацыяй адмыслова для збору інфармацыі пра вагнэраўцаў, паведаміў дэталі біяграфіі Сяргея «Піянэра», які ачоліў ПВК «Вагнэр» у Беларусі.

Паводле расьсьледнікаў, за пазыўным «Піянэр» хаваецца 47-гадовы вэтэран групы «Вагнэр» родам з Украіны

https://smarturl.click/QEDY
Жыхарка ўкраінскага Чарнігава Натальля Захаранка не адгукаецца з 17 ліпеня. Яна паехала да сястры ў Мазыр

Пра тое, што грамадзянка Ўкраіны Натальля Захаранка зьнікла пасьля перасячэньня польска-беларускай мяжы, Свабодзе расказалі яе знаёмыя.

https://smarturl.click/Rx39
‼️ Ня менш за 750 адзінак тэхнікі знаходзіцца ў лягеры вагнэраўцаў каля Асіповічаў

Свабода прааналізавала спадарожнікавы здымак, зроблены 25 ліпеня сэрвісам Planet Labs у 8:12 раніцы беларускага часу. Мы налічылі каля 750 адзінак тэхнікі ў лягеры «Вагнэра» ў вёсцы Цэль Асіповіцкага раёну. Менавіта туды, хутчэй за ўсё, накіроўваліся найміты прыватнай вайсковай кампаніі Яўгенія Прыгожына, пачынаючы прыкладна з 15 ліпеня 2023 году.

Наколькі дазваляе разгледзець якасьць спадарожнікавага здымка, можна сказаць, што аб’ектаў, падобных да транспартных сродкаў, усяго 754. Калі сярод іх і ёсьць цяжкая вайсковая тэхніка, то яе колькасьць мінімальная.

https://smarturl.click/ZRmz
Амбасадары Эўразьвязу ўхвалілі новыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі

Абмежаваньні закрануць авіяцыю і тавары падвойнага прызначэньня, паведаміў брусэльскі карэспандэнт Радыё Свабода Рыкард Юзьвяк. Ён удакладніў, што ніякіх адступленьняў для беларускага калію ня будзе. Гэтае пытаньне плянуецца паўторна абмеркаваць увосень.
З больш як 3 тысяч аграсядзібаў у Беларусі перарэгістрацыю прайшлі толькі 1,2 тысячы

На пачатак 2023 году ў Беларусі налічвалася 3043 аграсядзібы, зь іх дзейнічалі 2199. З 1 ліпеня ўладальнікі аграсядзібаў мусілі перайсьці на падатак на прафэсійны даход, а таксама перарэгістравацца. Толькі 1,6 тысячы ўладальнікаў аграсядзібаў зьвярнуліся па адпаведны дазвол, 1,2 тысячы яго атрымалі.

Новы ўказ аб разьвіцьці аграэкатурызму прынялі ў канцы 2022 году. Паводле яго прымаць турыстаў змогуць толькі тыя, хто атрымаў дазвол ад выканкаму. Зрабіць гэта трэба было да 1 ліпеня 2023 году.