Радыё Свабода — Беларусь
17.6K subscribers
49.7K photos
7.61K videos
2 files
39.1K links
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Download Telegram
Фэст у Будславе пасьля пажару праводзяць на вуліцы і з жывой трансьляцыяй

Касьцёл у аварыйным стане, уваходзіць у будынак і знаходзіцца побач забаронена. Усё набажэнствы сьвятары правядуць на палявым алтары на адкрытым паветры. Тут жа будзе знаходзіцца цудадзейная ікона Маці Божай Будслаўскай.

https://svaboda.azureedge.net/a/31337450.html
Журналіста «Настоящего времени» Васюковіча будуць судзіць за працу без акрэдытацыі МЗС

Яму ставяць у віну выхад зь Менску ў жывы эфір.

https://svaboda.azureedge.net/a/31337614.html
Радыё Свабода — Беларусь
❗️Студэнтка юрыдычнага факультэту БДУ са сцэны падзякавала палітвязьню-юрысту Максіму Знаку і звольненым выкладчыкам «Як сказаў Віктар Гюго, для мяне ня важна, на чыім баку сіла. Для мяне важна, на чыім баку права! Памятайце, калі ласка, усе, хто зьбіраюцца…
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Судзяць выпускніцу юрфаку БДУ Кацярыну Віньнікаву, якая на ўручэньні дыплёма згадала Максіма Знака

Дзяўчыну вінавацяць у «парушэньні парадку арганізацыі або правядзеньня масавых мерапрыемстваў».

Прамову на выпускным трэба ўзгадняць у выканкаме? 🤔

https://svaboda.azureedge.net/a/31337723.html
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
«Скончыць і атрымаць дыплём ва ўнівэрсытэце — гэта была яе мара»

Маці Соф'і Сапегі Ганна Дудзіч выступіла на ўручэньні дыплёмаў у ЭГУ і падзякавала ўнівэрсытэту за падтрымку.

Відэа чытача.

https://svaboda.azureedge.net/a/31337896.html
Андрэй Савіных наракае, што яму не далі шэнгенскае візы

Чалец Палаты прадстаўнікоў зьбіраўся ехаць на паседжаньне Парляманцкай Асамблеі АБСЭ ў Вену як старшыня беларускае дэлегацыі, але яму адмовілі ў візе.

https://svaboda.azureedge.net/a/31337981.html
Фігуранты «справы студэнтаў» не прызнаюць віны

Адна зь фігурантак, 19-гадовая Анастасія Булыбенка, расказала ў судзе пра абставіны свайго арышту 12 лістапада:

«Мяне пабудзілі, у пакоі было 6 мужчын. Адзін адразу спытаў мой мабільны. Далі апрануцца і паказалі пасьведчаньні. Гэта былі супрацоўнікі КДБ. Яны сказалі, што я падазраваная, што ўдзельнічаю ў розных чатах і мушу ехаць зь імі на яўку з прызнаньнем, а тады абяцалі адпусьціць».

Ёй надыктавалі «яўку з прызнаньнем», але ў выніку ашукалі і не адпусьцілі.

https://svaboda.azureedge.net/a/31337785.html
Супраць сьпявачкі Анжалікі Агурбаш распачалі крымінальную справу за «распальваньне варожасьці і абразу Аляксандра Лукашэнкі». У Беларусі ёй пагражае да 12 гадоў турмы.

Паводле Анжалікі, супраць яе распачатая крымінальная справа па ч. 3 арт. 130 КК («Распальванне варожасьці або розьні»), які прадугледжвае да 12 гадоў пазбаўленьня волі, і ч. 2 арт. 368 КК («Абраза прэзыдэнта») — да трох гадоў. Абвясьцілі яе вышук, паведамляе Tut.by.
На палітоляга Валерыю Касьцюгову завялі крымінальную справу, яна ў СІЗА.

У чым яе абвіначваюць, ня ведаюць нават сваякі.

https://svaboda.azureedge.net/a/31337736.html
Лукашэнка заявіў, што мінулай ночу адбылася «спроба забойства». прапагандыста Азаронка.

Таксама ён сказаў, што ў Беларусі «выкрытыя сьпячыя тэрарыстычныя ячэйкі», да якіх датычныя Нямеччына, ЗША, Украіна, Польшча і Літва.
⚡️ Лукашэнка загадаў перакрыць мяжу з Украінай, бо нібыта адтуль паступае зброя.
🇱🇹 У Літве прапануюць увесьці рэжым экстрэмальнай сытуацыі з прычыны патоку мігрантаў

Міністарка ўнутраных справаў Агне Білатайце назвала сытуацыю зь мігрантамі пачаткам гібрыднае вайны супраць Літвы.

https://svaboda.azureedge.net/a/31338095.html
⚡️ Журналіст Аляксандар Івулін стаў падазраваным у крымінальнай справе, паведамляе Tribuna

Яго перавядуць у СІЗА
Менская гарадзкая калегія адвакатаў распачала дысцыплінарнае вядзеньне стасоўна Дзьмітрыя Лаеўскага, адваката Віктара Бабарыкі

Юрыст адрэагаваў на чарговы ціск: https://svaboda.azureedge.net/a/31338236.html
Каля Кургана Славы ідзе падрыхтоўка да 3 ліпеня. Па ўсім бачна, што заўтра тут павінен быць Лукашэнка.

Усю тэрыторыю правяраюць мэталашукальнікамі. Прыгнаныя машыны ПТС БТ, у некаторых месцах мяняюць плітку. Каля кавярні стаіць сучасная вайсковая тэхніка
❗️ Аляксандру Івуліну пагражае да 3 гадоў турмы

Журналіста і футбаліста падазраюць у нібыта «арганізацыі і падрыхтоўцы дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх».