Радыё Свабода — Беларусь
17.2K subscribers
50.3K photos
7.65K videos
2 files
39.7K links
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Download Telegram
«У мужчынскім адзеньні, з пакункам сьмецьця». Як беларускі ўцякалі за мяжу ад перасьледу

Адна зь іх ня мела нават пашпарта — яго забраў сьледчы. Пачытайце гэтыя надзвычайныя гісторыі:

https://svaboda.azureedge.net/a/31336244.html
Радыё Свабода — Беларусь
❗️Студэнтка юрыдычнага факультэту БДУ са сцэны падзякавала палітвязьню-юрысту Максіму Знаку і звольненым выкладчыкам «Як сказаў Віктар Гюго, для мяне ня важна, на чыім баку сіла. Для мяне важна, на чыім баку права! Памятайце, калі ласка, усе, хто зьбіраюцца…
⚡️Студэнтку Кацярыну Віньнікаву затрымалі

У яе правялі ператрус і сканфіскавалі ноўтбук, піша @viasna96 са спасылкай на @dumkame. Дзяўчыну некалькі гадзін дапытвалі ў РУУС, адваката на допыт не пусьцілі. Раней Кацярына Віньнікава выступіла на выпускным сьвяце юрфаку БДУ ў абарону законнасьці і падзякавала палітвязьню Максіму Знаку і звольненым выкладчыкам.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📹 «Маўчаньне бацькоў — рабства дзяцей!»

У Менску выйшлі на марш зь вялікім нацыянальным сьцягам
«Ён шчыры патрыёт Беларусі». Хто такі Андрэй Аляксандраў, якога абвінавачваюць у здрадзе дзяржаве

Паводле МУС, з 22 жніўня да 9 лістапада 2020 году Аляксандраў і Ірына Злобіна аплацілі больш за 250 штрафаў. Цяпер Аляксандраву пагражае ад 7 да 15 гадоў турмы.

Расказваем пра палітвязьня:

https://svaboda.azureedge.net/a/31336407.html
Праваабаронцы «Вясны» працягваюць маніторынг палітычна матываваных крымінальных спраў. Сёньня яны апублікавалі дадзеныя за чэрвень 👉🏻
Радыё Свабода — Беларусь
Гандбольны трэнэр Канстанцін Якаўлеў выйшаў на волю пасьля 15 дзён арышту. Трэнэра затрымалі па дарозе паміж Менскам і Баранавічамі, дзе ён разам з іншымі спартоўцамі сустрэў журналіста Tribuna.com Дзьмітрыя Руту, які выйшаў на волю пасля 15 дзён арышту.…
«Я пабачыў сыстэму знутры»

Канстанцін Якаўлеў расказаў пра сваё затрыманьне, ператрус у яго дома, ўмовы ў ІЧУ і які пазітыў можна знайсьці ў такой сытуацыі.

youtube.com/watch?v=BhJWJETCNQw
Forwarded from Галоўнае. Каротка. Раз на дзень
Найважнейшае за 1 ліпеня

🕊️ Сьвятлана Ціханоўская прадставіла мэханізм амністыі пацярпелых за палітыку

🇷🇺 Пуцін паабяцаў падтрымку Лукашэнку

🤬 Адбілі пальцы, распылілі газ у вочы, наступілі нагой на галаву, засоўвалі бутэлькі ў рот. Мікола Дзядок расказаў у судзе пра жахлівыя катаваньні

😡 У маці Паўла Севярынца зрабілі ператрус

🇩🇪 Нямецкі гісторык заявіў пра новую хвалю антысэмітызму ў Беларусі

🚨 Камісія па непаўнагадовых папярэдзіла выпускніцу за фота з бел-чырвона-белым сьцягам
Лекару, які ўдзельнічаў у пратэстах, не працягнулі кантракт

«Звальненьне дасьведчанага лекара ў клініцы, дзе ёсьць дэфіцыт спэцыялістаў майго профілю, дзе практычна цалкам адсутнічаюць спэцыялісты сярэдняга веку… Што ж, нічога новага, „нам толькі б дзень прастаяць ды ноч пратрымацца“. А там як-небудзь усё само паправіцца, хто-небудзь прыйдзе працаваць, неяк праапэруем, неяк пацыент ачуняе», — напісаў Станіслаў Салавей у фэйсбуку.
«Страшна сьмярдзіць шкарпэткамі і бядой». Рэдактарка Hrodna.life пра тое, як турма мяняе чалавека нават за 2 дні

Ірына Новік узгадвае дні за кратамі ў цэнтры Горадні і часта робіць паўзы — замінаюць сьлёзы. Раней такой уразьлівай яна не была. Тыдзень пасьля турмы жанчына не магла ўзяцца за працу.

https://svaboda.azureedge.net/a/31335764.html
🇺🇸 Амбасада ЗША ў Беларусі прыпыніла запіс на выдачу віз

Амбасадарка ж ЗША Джулі Фішэр дагэтуль ня можа трапіць у Беларусь, паколькі беларускія ўлады ёй не даюць візы.

https://svaboda.azureedge.net/a/31337248.html
⚡️Палітвязень Андрэй Шарэнда пакінуў Беларусь

Пра гэта паведамляе @viasna96. Палітвязень не зьявіўся на суд 28 чэрвеня, таму судзьдзя Вера Філонік абвясьціла яго вышук.

Жонцы Андрэя палітвязьню Паліне Шарэндзе-Панасюк прысудзілі 2 гады калёніі.

https://svaboda.azureedge.net/a/31337396.html
У ЗША ўвялі мараторый на сьмяротнае пакараньне на фэдэральным узроўні

🇺🇸 ЗША — адзіная з заходніх краін, дзе да гэтага часу выконваюць сьмяротныя прысуды. Сьмяротнае пакараньне практычна адменена ва ўсіх краінах Эўропы, акрамя Беларусі.

https://svaboda.azureedge.net/a/31337290.html
«Мы чакаем, што дыктатар Лукашэнка неўзабаве прыме апошняе слушнае рашэньне пакінуць Беларусь»

«Нелегітымныя заявы ўзурпатара Лукашэнкі ніяк не паўплываюць на статус краіны. Беларусь застаецца ў ініцыятыве «Ўсходняе партнэрства», — падсумоўвае сустаршыня Парлямэнцкай асамблеі Euronest, дэпутат Эўрапарлямэнту Андрус Кубілюс.

https://svaboda.azureedge.net/a/31337245.html
Лукашэнка: Мы завяршылі маштабную антытэрарыстычную апэрацыю і выставім прэтэнзіі Мэркель і «камусьці з кіраўніцтва Нямеччыны»

«Нам здавалася, што яны эканамічна будуць нас душыць. Не. Працягваецца ў больш маштабных памерах тэрор унутры краіны супраць людзей і аб’ектаў. У найбліжэйшы час мы пра гэта скажам», — заявіў Лукашэнка.

https://svaboda.azureedge.net/a/31337333.html