Радыё Свабода — Беларусь
18.6K subscribers
48.2K photos
7.49K videos
2 files
37.6K links
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Download Telegram
‼️Сямёра кангрэсмэнаў 🇺🇸ЗША, у тым ліку ініцыятар Акту аб дэмакратыі ў Беларусі Крыстафэр Сьміт, накіравалі ліст у Жодзінскую турму палітвязьню і кансультанту Радыё Свабода Ігару Лосіку, які знаходзіцца за кратамі ўжо 274 дні.

https://svabod1.azureedge.net/a/31171775.html
Арцём Шрайбман вярнуўся з вайсковага прызыву і прааналізаваў сытуацыю ў краіне

Чаму сёлетні Дзень Волі быў такі, які ён быў? Ці будзе ўлада закручваць гайкі і надалей? Якія пэрспэктывы закліку Паўла Латушкі забіраць банкаўскія ўклады?

Размова з палітычным аналітыкам

📹 Відэа: www.youtube.com/watch?v=NWxZbnvYfG0

💬 Асноўныя тэзы тэкстам: https://bit.ly/3vZfn01
ЖК «Каскад» сустракае суботнюю раніцу вялікім нацыянальным сьцягам 🔴

Раней такое вельмі часта назіралі летась у жніўні, а таксама ўсю мінулую восень
⚡️ У салігорскага актывіста Паўла Батуева праходзіць ператрус

Падрабязнасьці высьвятляюцца
ДАІ 🚔 паведаміла, што забірае правы тых, хто сыгналіў на Дзень Волі

Таксама супраць кіроўцаў распачынаюць адміністрацыйныя працэсы.

25 сакавіка гудзелі цэлыя вуліцы і праспэкты. Няўжо ДАІ здольная адсачыць усе машыны? 🤔

bit.ly/39jXnU2
4,5 года калёніі строгага рэжыму за ролікі супраць міліцыі ў TikTok

У ліпені і жніўні 2020 году жыхар Віцебску 1987 году нараджэньня апублікаваў тры відэазапісы на сваёй старонцы ў TikTok. Паводле пракуратуры, у роліках ён «фармаваў нэгатыўнае стаўленьне да супрацоўнікаў міліцыі і пабуджаў да гвалтоўна-агрэсіўных дзеяньняў».

Дадаткова мужчыну пакаралі штрафам у 5400 рублёў.

Падрабязьней: bit.ly/3srjAao
У Полацку зьмясьцілі ў ізалятар 21-гадовую студэнтку ПДУ, яе падазраюць у абразе прадстаўніка ўлады

У інтэрнацкім пакоі Аляксандры Букі правялі ператрус.

У кастрычніку яна разам зь іншымі студэнтамі ПДУ выступала ў відэазвароце супраць беззаконьня і гвалту ў Беларусі. У сакавіку Аляксандра і яшчэ трое студэнтаў ПДУ на знак салідарнасьці з палітвязьнямі пагалілі галовы.

Што вядома: bit.ly/39lVQNp
Настаўнікі і школьнікі 🇸🇪 швэдзкай гімназіі запісалі відэа ў падтрымку беларусаў 🔴

«Мы падтрымліваем вас, студэнтаў і выкладчыкаў Беларусі ў вашым справядлівым імкненьні да лепшай, дэмакратычнай будучыні».

Таксама школьнікі і настаўнікі напісалі ліст палітзьняволенай журналістцы Кацярыне Барысевіч, якая разам з дачкой раней наведвала іх гімназію.

https://www.youtube.com/watch?v=r8odNz5SShs
⚡️Шаноўныя падпісанты! Дасылайце нам фота і відэа таго, што адбываецца ў вашым раёне, на @SvabodaBelarus_Bot ці на @SvabodaBelarus
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Як адзначылі Дзень Волі на Плошчы Пераменаў

Нашыя падпісанты даслалі нам такі прыгожы відэаролік 😎
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Менск. На плошчы Якуба Коласа заўважылі шмат спэцтэхнікі.
«Вораг і здраднік нашай дзяржавы». Карпянкоў адрэагаваў на інтэрвію былога падначаленага Лупаносава, які супрацоўнічаў з BYPOL


@tutby_official датэлефанаваўся да Карпянкова і сярод іншага задаў пытаньне які закон парушыў чалавек, асуджаны на 15 сутак за белыя шкарпэткі з чырвонай палоскай. Карпянкоў ў адказ заявіў tut.by «шкада, што вас яшчэ не закрылі» і кінуў слухаўку.

Чытаць далей
За кінатэатрам «Кастрычнік», а таксама ля плошчы Мясьнікова заўважылі аўтобусы зь сілавікамі
🇩🇪 Нямецкія гісторыкі абвінавацілі «Беларусь сегодня» ў падтрымліваньні «антысэміцкіх стэрэатыпаў»

Гаворка пра артыкул Андрэя Мукавозчыка «В полку астапень прибыло. Оно из Дюссельдорфа. Шлимазлы и шнореры»

bit.ly/2Pfukdz
Гэтак на дыскваліфікацыю з Эўравізіі адрэагавалі ў Белдзяржтэлерадыёкампаніі

Старшыня БТ Іван Эйсмант заявіў, што «Гурт «Галасы ЗМеста» увайшоў у гісторыю, і на мой погляд, «Беларусь выйграла Эўравізію».

bit.ly/3tVrN7d
«Хамаватая зухаватасьць». Сын Макея раскрытыкаваў адказ МЗС амэрыканцам

Віталь Макей, сын кіраўніка МЗС Уладзімера Макея, які пакінуў працу ў ведамстве падчас жнівеньскіх падзеяў, напісаў у сваім linkedin, што яму маркотна назіраць апошнія заявы міністэрства:

«Знарочыста хамаватая зухаватасьць ніколі не заменіць аргумэнтацыю і стыль. Наадварот: яшчэ мацней падкрэсьліць пасрэднасьць.

Мне сумна, што мае былыя калегі, да многіх зь якіх я шчыра адчуваю сяброўскія пачуцьці, вымушаныя мірыцца з сытуацыяй, пры якой немагчыма свабодная, стваральная творчасьць. Вельмі хацелася б, каб у гэты ўдушлівы час прафэсіяналы захавалі свае веды, навыкі, досьвед і маральныя арыенціры».


Чытаць далей
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
«Спачатку чалавека завялі ў аўтазак, а праз 10 хвілін вывелі ў хуткую»
На станцыі мэтро «Пушкінская» працягваюцца затрыманьні.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Менск. На вуліцы Сапёраў, што недалёка ад праспэкту Пераможцаў, стаіць шмат спэцтэхнікі: вадамёты, аўтобусы, «рубяжы» і машыны з калючым дротам 👀