🇺🇦 Ва Ўкраіне шукаюць прэтэндэнтаў на кіраваньне арыштаванымі актывамі беларускага бізнэсоўца Вараб’я
Доўгая гісторыя пра трубаправод, «Транснефть» і кума Пуціна: bit.ly/31oQ0q0

❗️ Ігар Лосік пачаў знаёміцца з матэрыяламі крымінальнай справы
Палітвязень знаходзіцца за кратамі 274 дні. Калі пачнецца суд, невядома.
Што вядома: bit.ly/3domWVB

🇪🇺 Эўразьвяз падтрымае працу Міжнароднай плятформы для Беларусі па прыцягненьні да адказнасьці вінаватых у парушэньні правоў чалавека
«Эўразьвяз будзе і надалей падтрымліваць беларускі народ у яго законным імкненьні да дэмакратыі і шанаваньня асноўных свабодаў, уключаючы права на свабоду слова, права мірна зьбірацца і праводзіць дэманстрацыі, не сутыкаючыся з гвалтам, запалохваньнем або страхам рэпрэсій».
Што яшчэ сказаў Вярхоўны прадстаўнік Эўразьвязу ў зьнешняй палітыцы: bit.ly/3lQ3On6

За грамадзянскую пазыцыю пацярпелі больш за 1,1 тысячы студэнтаў і выкладчыкаў
Такую статыстыку сабралі «Честные люди»: bit.ly/3rr2eJB
На фота: Менск, 4-ы корпус БДУІР, сёньня. У сувязі з гэтым затрымалі прынамсі аднаго студэнта: bit.ly/3tR7NCs

🇺🇦 Чаму Ўкраіна ўключыла беларускі фактар у стратэгію сваёй ваеннай бясьпекі
У комплексе зь іншымі ён разглядаецца ня толькі як пагроза далейшай эскаляцыі ўзброенай агрэсіі супраць Украіны, але і як імавернасьць новага міжнароднага ўзброенага канфлікту ў Эўропе.
Што кажуць экспэрты: bit.ly/31z1NCB

🚗 Жанчыну арыштавалі, бо на машыне, якая яе падвозіла, была налепка «Пагоні»
Паводле пратаколу, яна «пікетавала шляхам разьмяшчэньня налепкі з гербам „Пагоня“ на багажніку аўтамабіля, на якім яе падвозілі».
Вырак — 12 дзён арышту: bit.ly/31i7ftk

BYPOL: Мы сарвалі тэракт, у адказ абвінавацілі нас
Ініцыятыва былых беларускіх сілавікоў пракамэнтавала па просьбе Свабоды заяву МУС, у якой гаворыцца пра прадухіленьне тэрактаў, сьляды якіх нібыта вядуць у BYPOL. МУС сьцьвярджае, што 35-гадовы жыхар Піншчыны хацеў учыніць тэракт у вайсковй частцы ў Печах і ў Менску.
Падрабязнасьці ТУТ.

🇵🇱 Судзьдзю, які адправіў на суткі кіраўніцу Саюзу палякаў, Польшча бестэрмінова забараніла ўезд
Папярэдзілі і астатніх: bit.ly/3wa9FIP
Папярэдзілі і астатніх: bit.ly/3wa9FIP
⚠️ Як зрабіць, каб не ўзламалі ваш Telegram. Простыя парады
➕ Бонус. Вечна актуальны матэрыял пра 7 правілаў інтэрнэту, якія мы ігнаруем: bit.ly/3lVpFJD

«Лукашэнка атрымае толькі мой труп». Супраць расейскага палітоляга завялі ў Беларусі справу за «абразу прэзыдэнта»
У інтэрвію Свабодзе Балкунец сказаў, што ня мог абразіць прэзыдэнта, бо ня лічыць Лукашэнку прэзыдэнтам. Ён дадаў, што не баіцца магчымай перадачы яго Беларусі.
«Лукашэнка атрымае толькі мой труп. Калі будзе перадача, то мяне прывязуць у труне, і хай Лукашэнка яе носіць», — дадаў расейскі палітоляг.
Па спасылцы Балкунец расказвае, за што завялі справу.

«Беларусы ўсё роўна не здаюцца»
Пра што гавораць затрыманьні і як можна расцэньваць інфармацыю галоўнага рэдактара «Эхо Москвы» Аляксея Венядзіктава пра тое, што рыхтуецца перамоўная пляцоўка па Беларусі пры АБСЭ ў Швэцыі?
Адказала Вольга Кавалькова з Каардынацыйнай рады: bit.ly/31zdiKh

Даведаліся, як рок-музыка Ігар Банцэр выходзіць з сухой галадоўкі, якую трымаў у СІЗА 16 дзён. Яму прысудзілі паўтара года «хіміі» за акцыю.
https://www.youtube.com/watch?v=iLZ13qyn2hw

YouTube
Як Ігар Банцэр выходзіць з галадоўкі | Как рок-музыкант Игорь Банцер выходит из голодовки
Даведаліся, як рок-музыка Ігар Банцэр выходзіць з сухой галадоўкі, якую трымаў у СІЗА 16 дзён. Яму прысудзілі паўтара года «хіміі» за акцыю.
📌 Абавязкова падпішыся на наш YouTube канал і пастаў званочак: http://bit.ly/SVABODA
Наш сайт: https://www.svaboda.org/…

Наш журналіст Дзьмітры Гурневіч піша пра тое, чаму гісторыя з тэрактам, які нібыта рыхтаваў BYPOL, а прадухіліў ГУБАЗіК, выглядае як банальная помста былым сілавікам, якія перайшлі на бок народу.
Што не так з аргумэнтамі міліцыі і чаму яны ўскосна пацьвярджаюць, што “тэракты”, пра якія BYPOL папярэджваў, сапраўды маглі плянавацца.
Цалкам тэкст па спасылцы.

🎤 Беларусь пазбавілі права ўдзельнічаць у «Эўравізіі»
Песьля першага канфузу з песьняй, якую Эўрапейскі трансьляцыйны зьвяз (EBU) прызнаў палітычнай, «Галасы ЗМеста» прадставілі новую. Але пасьля чарговай праверкі EBU прыйшоў да высновы, што новая заяўка таксама парушае правілы конкурсу.
Падрабязнасьці тут.

Пасьля прылёту ў Менск мастака Алеся Пушкіна зьнікла сувязь зь ім. Ён ведаў пра справу супраць яго, але вярнуўся на радзіму
UPD. Пазьней стала вядома, што Алесь на волі, вяртаецца ў сваю вёску Бобр.
Супраць Алеся Пушкіна пракуратура Горадні завяла крымінальную справу за «рэабілітацыю і апраўданьне нацызму». Справа датычыць партрэта аднаго з удзельнікаў антысавецкага супраціву пасьля вайны ў Беларусі.