Радыё Свабода — Беларусь
19.2K subscribers
47.4K photos
7.44K videos
2 files
36.8K links
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Download Telegram
За надпіс «Не забудзем» на месцы гібелі Тарайкоўскага завялі крымінальную справу

25-гадовай Марыі Бабовіч пагражае да 10 гадоў турмы за «хуліганства» і «пашкоджаньне маёмасьці».

Ці пагражае штосьці забойцы Тарайкоўскага, невядома: інфармацыі пра крымінальную справу па факце забойства мірнага пратэстоўца не было
Радыё Свабода — Беларусь
У ніводным выпадку «тэрарыстычных пагрозаў» зламысьнікі ня знойдзеныя, адзначае Валер Карбалевіч. Дзяржаўныя мэдыя бясконца круцяць сюжэты пра экстрэмістаў і бандытаў, якія выходзяць на вуліцы, піша ён: «складаецца ўражаньне, што ладзіцца маштабная спэцапэрацыя…
👮 У будынак ДАІ ў Мазыры кінулі «кактэйль Молатава». Відэа з камэраў назіраньня няма 🤔

Як сьцьвярджаюць МУС і СК, каля паловы на 4-ю ночы невядомы выбіў шыбу і кінуў у будынак бутэльку з гаручай сумесьсю. Пацярпелых няма, гарэў толькі адзін пакой. На відэа МУС — толькі наступствы пажару, але няма кадраў нападу. Няма і апісаньня падазраваных.

Два тыдні таму МУС заяўляла, што «кактэйль Молатава» кінулі ў аўтобус менскага аддзяленьня міліцыі. Зь відэа было відаць, што бутэльку кінулі проста з агароджанай тэрыторыі аддзяленьня. Ці знайшлі нападніка, не паведамлялі
З БНТУ «задняй датай» адлічылі затрыманых на маршы ў панядзелак? ⁉️

Пра гэта сьцьвярджаюць чытачы «Эўрарадыё». 📲 Калі адлічылі вас або калі маеце кантакт адлічанага, раскажыце нам: @SvabodaBelarus
Наш чытач сьцьвярджае, што ў БДТУ выдалі такі загад. Калі сьцісла: акцыі пратэсту забараніць, кантроль узмацніць, да абмеркаваньня канстытуцыйнай рэформы прыцягнуць
Радыё Свабода — Беларусь
З БНТУ «задняй датай» адлічылі затрыманых на маршы ў панядзелак? ⁉️ Пра гэта сьцьвярджаюць чытачы «Эўрарадыё». 📲 Калі адлічылі вас або калі маеце кантакт адлічанага, раскажыце нам: @SvabodaBelarus
У МДЛУ тым часам некалькі дзясяткаў выкладчыкаў і супрацоўнікаў далучыліся да страйку

Адміністрацыя «стараецца зрабіць выгляд, што нічога не адбываецца і заняткі праводзяцца ў штатным рэжыме», расказала Свабодзе дацэнтка катэдры італьянскай мовы Натальля Дуліна
Радыё Свабода — Беларусь
🔧 Што цяпер на «Гродна Азот». Каротка «Аміяк-3» не прыняў начную зьмену. Ноччу там працавалі іншыя азотаўцы і начальства. Працягвае страйк «Карбамід-4». Азотаўца і сябра незалежнага прафсаюзу Аляксандра Жука ўвечары перавялі ў ізалятар да суду. Учора ён…
🔧 Навіны «Гродна Азот»

👮 Азотаўцу пагражаюць крымінальнай справай за «заклік да забастоўкі». Аляксандар Жук прапаў учора каля 6:30 раніцы, знайшоўся ў КДБ, цяпер у ізалятары чакае суду за «несанкцыянаваную акцыю».
👴🏻 Ранішнюю зьмену ў «Аміяку-3» не прынялі тыя, хто ішоў паводле пляну. Замест іх на працу пайшлі іншыя азотаўцы і начальства, у цэх пусьцілі стажораў. На цэнтральнай панэлі кіраваньня працуюць за двайную плату.
⛔️ Некаторых рабочых раніцай не пускалі на завод, бо яны нібы звольненыя. Пасьля патэлефанавалі з заводу, сказалі выходзіць на працу.
💻 «Кібэрпартызаны» ўзялі на сябе адказнасьць за тое, што сайты «Гродна Азоту» перасталі працаваць
Радыё Свабода — Беларусь
🔧 Навіны «Гродна Азот» 👮 Азотаўцу пагражаюць крымінальнай справай за «заклік да забастоўкі». Аляксандар Жук прапаў учора каля 6:30 раніцы, знайшоўся ў КДБ, цяпер у ізалятары чакае суду за «несанкцыянаваную акцыю». 👴🏻 Ранішнюю зьмену ў «Аміяку-3» не прынялі…
А на «Нафтане» страйкуе апэратар устаноўкі з 14-гадовым стажам

«Скажуць, што страйк незаконны? Дык вось людзей сёньня б’юць на па законе, а па ўсіх частках цела, не зважаючы, гэта дзяўчына, мужчына ці пэнсіянэр. Страляюць у пратэстоўцаў таксама не па законе», — кажа Аляксандар Кухаронак
‼️ Затрымалі мінімум трох супрацоўнікаў МТС

Аднаго АМАПаўцы білі на вачах калегаў, якія выйшлі на праспэкт Незалежнасьці ў Менску і сталі ў «ланцуг салідарнасьці».

UPD: У 14.30 у МТС прыедзе міністар сувязі, паведамілі супрацоўнікі мабільнага апэратара
Больш за 200 выпускнікоў унівэрсытэту «МІТСО» патрабуюць спыніць ціск на студэнтаў

Нагодай для звароту стаў аўдыёзапіс, абнародаваны ў сеціве 21 кастрычніка, на якім ідэоляг і прарэктар пагражаюць студэнтцы 2-га курсу. У звароце пішуць, такія паводзіны «выклікаюць глыбокае расчараваньне і зьдзіўленьне»
Радыё Свабода — Беларусь
У БДУІР адбылася спрэчка дэкана са студэнтам: — Гэты паважаны чалавек хоча сказаць, што ён нам улада… — Так! Вы ня ўлада. Пасьля гэтых словаў дэкана студэнты пачалі скандаваць: «Мы тут улада»
Менскі студэнт стаў фігурантам крымінальнай справы, бо «абразіў дэкана і заклікаў да страйку»

Калі дэкан факультэту зрабіў заўвагу і папрасіў пратэстоўцаў пакінуць залю, на яго адрас пасыпаліся «абразы і пагрозы», сьцьвярджае МУС. Відэа інцыдэнту вышэй ↑
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Як затрымлівалі супрацоўнікаў МТС. Відэа з камэраў назіраньня. Вядома пра 7 затрыманых.

Пасьля «хапуну» на тым жа месцы зноў сабралася акцыя салідарнасьці
«Нам пачаў дапамагаць прыватны бізнэс», — сябра страйкаму «Беларуськалію»

Паразмаўлялі зь сябрам страйкаму «Беларуськалію» Аляксандрам Курбанам пра сытуацыю на прадпрыемстве. Кажа, цяпер там 48 чалавек страйкуюць з патрабаваньнем адстаўкі Лукашэнкі. Што яшчэ ён кажа >>
🚑 Праз каранавірус у Менску спыняецца плянавая шпіталізацыя

Кажуць, толькі ў Менску разгорнута 2 тысячы ложкаў, ёсьць больш за 100 апаратаў ШВЛ у рэанімацыях.

Толькі паводле афіцыйных зьвестак за ўчора выявілі звыш 900 новых выпадкаў COVID-19 (ёсьць некалькі падставаў лічыць гэтыя зьвесткі моцна заніжанымі)
Радыё Свабода — Беларусь
‼️ Яшчэ 20 чалавек прызналі палітвязьнямі У сьпіс дадалі фігурантаў крымінальных справаў за «масавыя беспарадкі» і «групавыя дзеяньні, якія груба парушаюць грамадзкі парадак». Гэта Мікіта Ганчароў, Уладзімер Гарох, Максім Зіневіч, Міхаіл Калішук, Антаніна…
25-гадовая берасьцейская настаўніца Марына Глазава ў СІЗА ў «карагоднай справе»

13 верасьня ў Берасьці супраць мірных пратэстоўцаў ужылі вадамёт, пачалі справу аб «масавых беспарадках». Што вядома пра адзіную дзяўчыну, зьняволеную ў гэтай справе >>
Радыё Свабода — Беларусь
Горадня. Падчас маршу на Савецкай вуліцы зьнік доктар гістарычных навук, прафэсар Алесь Краўцэвіч. Ён не выходзіць на сувязь. Паводле «Белсату», яго затрымалі, ён у Ленінскім РАУС
Яшчэ аднаго прафэсара гісторыі аштрафавалі за мітынг

Доктару гістарычных навук Аляксандру Краўцэвічу суд Кастрычніцкага раёну прысудзіў штраф 270 рублёў. Тры дні ён правёў у ізалятары.

Краўцэвіча затрымалі падчас нядзельнага мітынгу ў Горадні. Родныя ня ведалі, калі дакладна адбудзецца суд